Старшыня Менскага гарвыканкаму Міхаіл Паўлаў загадаў паменшыць спажываньне электраэнэргіі на 10%. Гэты загад тычыцца усіх суб’ектаў гаспадараньня, незалежна ад




НазваСтаршыня Менскага гарвыканкаму Міхаіл Паўлаў загадаў паменшыць спажываньне электраэнэргіі на 10%. Гэты загад тычыцца усіх суб’ектаў гаспадараньня, незалежна ад
Дата канвертавання18.11.2012
Памер23.46 Kb.
ТыпДокументы
Karn1206noch


Старшыня Менскага гарвыканкаму Міхаіл Паўлаў загадаў паменшыць спажываньне электраэнэргіі на 10%. Гэты загад тычыцца усіх суб’ектаў гаспадараньня, незалежна ад форма ўласнасьці. Ці варта чакаць, што кантроль за выкананьне распаражэньня пачнецца напярэдадні калядных ды навагодніх сьвятаў, калі спажываньне электраэнэргіі падвышаецца? Высьвятляў Ігар Карней.


Паводле Міхаіла Паўлава, усе менскія дзяржаўныя і прыватныя прадпрыемствы павінны зьменшыць спажываньне энэргетычных рэсурсаў як мінімум на 10%.


Прадстаўніца Менгарвыканкаму Алена Аўрынская патлумачыла, што захады такога кшталту ня будуць абавязковыя да выкананьня “ужо заўтра”. Пакуль што экспэрты вылічваюць, у якой галіне эканомія можа быць найбольш эфэктыўнай.


(Аўрынская: ) “Праграмы як такой яшчэ няма. Гэта проста праект намераў – маўляў, трэба шукаць шляхі, каб зьберагчы. Але цяпер сапраўды пачынаюцца распрацоўкі – як заашчадзіць рэальна, у якіх галінах. Аднак нельга казаць, што праграма ўжо распрацаваная”.


Паводле дадзеных Менгарвыканкаму, штогод агульны аб’ём выкарыстаньня паліўна-энэргетычных рэсурсаў у Менску складае блізу 4 мільёнаў тон умоўнага паліва. Аднак у зьвязку з няпэўнасьцю ў коштах на расейскі прыродны газ, і з пастаўкамі сыравіны для беларускіх нафтаперапрацоўчых заводаў, энэргетычная бясьпека выходзіць на першы плян – падкрэсьліваюць у Менгарвыканкаме.


На 2007 мяркуецца распрацаваць праграму зьніжэньня энэргаспажываньня ў Менску. Дзеля вызначэньня шляхоў будзе створаная працоўная група ў складзе спэцыялістаў Менскага ўпраўленьня нагляду за рацыянальным выкарыстаньнем паліўна-энэргетычных рэсурсаў і прадпрыемства “Менскэнэрга”.


Адзін з кіраўнікоў прафсаюзнага руху Беларусі Генадзь Быкаў кажа, што рацыянальнае зерне ў такім рашэньні ёсьць – бальшыня прамысловых гігантаў Менску сапраўды спажываюць больш, чым прыносяць потым прыбытку ў гарадзкі бюджэт.


(Быкаў: ) “Тое, што кажа Лукашэнка – маўляў, укладзем 25 мільярдаў даляраў да 2010 году ў прамысловасьць, дык я задаю адваротнае пытаньне: куды гэтую прадукцыю з такім сабекоштам, вышэйшым, чым на Захадзе, мы прададзім? Хто яе ў нас набудзе?”.


Спэцыялісты акцэнтуюць увагу на тым, што для Менску эканомія 10% адсоткаў будзе самым высокім паказьнікам. Раней лепшы вынік, якога ўдалося дасягнуць, быў “мінус 7,5%”.


У гарадзкой адміністрацыі падкрэсьліваюць: на звыклым абліччы Менску новыя правілы не адаб’юцца. Абмяжоўваць пастаўкі электрычнасьці ў жылыя дамы і аб’екты сацыяльна-культурнага прызначэньня ў зьвязку з эканоміяй ня плянуецца. Па-ранейшаму ўначы будуць падсьвечвацца будынкі ўздоўж галоўных праспэктаў і вуліцаў. Ня будзе зьменаў у ілюмінацыі Нацыянальнай бібліятэкі. Нарэшце, ніяк не адаб’ецца плянуемая эканомія на калядных і навагодніх сьвяткаваньнях – прадстаўнікі гарадзкіх уладаў запэўніваюць, што цягам сьвяточных тыдняў “Менск будзе зіхацець”.


Падчас такіх працяглых сьвятаў, як навагоднія, што плаўна перацякаюць з каталіцкіх Калядаў ва ўласна Новы год і Каляды праваслаўныя, спажываньне элекатраэнэргіі падвышаецца на траціну. У такія дні, як сьведчыць статыстыка, спажываньне мазуту дзеля абагрэву кватэраў і выпрацоўкі элекатраэнэргіі павялічваецца на 27,2%, прыроднага газу – на 24,6%.


Як кажуць у Менгарвыканкаме, у пэўнай ступені ратуюць сытуацыю заводзкія вакацыі – не стратэгічна важныя прадпрыемствы, як і людзі, замаруджваюць альбо прыпыняюць свой вытворчы працэс.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Старшыня Менскага гарвыканкаму Міхаіл Паўлаў загадаў паменшыць спажываньне электраэнэргіі на 10%. Гэты загад тычыцца усіх суб’ектаў гаспадараньня, незалежна ад iconСтаршыня Менскага гарвыканкаму Міхаіл Паўлаў прапанаваў забараніць продаж піва ў летніх кавярнях І гандлёвых намётах. Паўлаў перакананы, што менавіта вулічныя
...

Старшыня Менскага гарвыканкаму Міхаіл Паўлаў загадаў паменшыць спажываньне электраэнэргіі на 10%. Гэты загад тычыцца усіх суб’ектаў гаспадараньня, незалежна ад iconСтаршыня Менскага гарвыканкаму Міхаіл Паўлаў на апэратыўнай нарадзе з кіраўнікамі сталічнай інфраструктуры прапанаваў забараніць продаж піва ў летніх кавярнях І
Паўлаў перакананы, што менавіта вулічныя кавярні ёсьць асноўным “расаднікам п’янства” у Менску: замест таго, каб прывіваць звычку...

Старшыня Менскага гарвыканкаму Міхаіл Паўлаў загадаў паменшыць спажываньне электраэнэргіі на 10%. Гэты загад тычыцца усіх суб’ектаў гаспадараньня, незалежна ад iconАб парадку стварэння суб'ектаў
Гэтым Палажэннем вызначаецца парадак стварэння суб'ектаў інавацыйнай інфраструктуры, у тым ліку набыцця юрыдычнай асобай статусу...

Старшыня Менскага гарвыканкаму Міхаіл Паўлаў загадаў паменшыць спажываньне электраэнэргіі на 10%. Гэты загад тычыцца усіх суб’ектаў гаспадараньня, незалежна ад iconЎсёй грамадзянскай супольнасці, якая будзе выступаць ад імя усіх суб’ектаў грамадзянскай супольнасці не толькі па пытаннях беларуска-еўрапейскіх дачыненняў, але І пры
Каментары да прапановаў “Канцэпцыі развіцця Нацыянальная платформы”, прадстаўленых ЕўраБеларуссю

Старшыня Менскага гарвыканкаму Міхаіл Паўлаў загадаў паменшыць спажываньне электраэнэргіі на 10%. Гэты загад тычыцца усіх суб’ектаў гаспадараньня, незалежна ад iconІ. С. Шахрай права лесакарыстання як праваадносіны
Праваадносіны лесакарыстання маюць сваю асобую структуру, якую ствараюць традыцыйна вылучаемыя ў тэорыі права элементы: суб’екты...

Старшыня Менскага гарвыканкаму Міхаіл Паўлаў загадаў паменшыць спажываньне электраэнэргіі на 10%. Гэты загад тычыцца усіх суб’ектаў гаспадараньня, незалежна ад iconР. М. Кавалёва фальклорныя дзед І баба: жанравы канон І рэальнасць
Лексемы дзед І баба І вытворныя ад ІХ каранёў словы шырока выкарыстоўваюцца ў народнай культуры для пазначэння з’яў, суб’ектаў І...

Старшыня Менскага гарвыканкаму Міхаіл Паўлаў загадаў паменшыць спажываньне электраэнэргіі на 10%. Гэты загад тычыцца усіх суб’ектаў гаспадараньня, незалежна ад iconСхема ўзаемадзеяння школы І асноўных суб’ектаў соцыума

Старшыня Менскага гарвыканкаму Міхаіл Паўлаў загадаў паменшыць спажываньне электраэнэргіі на 10%. Гэты загад тычыцца усіх суб’ектаў гаспадараньня, незалежна ад iconМіхась Чарот (сапраўднае прозвішча Міхаіл Сымонавіч Кудзелька) нарадзіўся 7 лістапада 1896 г у вёсцы Рудзенск Ігу-менскага павета Мінскай губерні (цяпер
Міхась Чарот (сапраўднае прозвішча — Міхаіл Сымонавіч Кудзелька) нарадзіўся 7 лістапада 1896 г у вёсцы Рудзенск Ігу-менскага павета...

Старшыня Менскага гарвыканкаму Міхаіл Паўлаў загадаў паменшыць спажываньне электраэнэргіі на 10%. Гэты загад тычыцца усіх суб’ектаў гаспадараньня, незалежна ад iconУ адпаведнасці з парадкам прыёму на факультэт павышэння кваліфікацыі журналісцкіх кадраў Інстытута журналістыкі Беларускага дзяржаўнага універсітэта
Беларускага дзяржаўнага універсітэта, зацверджаным Загадам рэктара ад 25 сакавіка 2009 г. №118–ОД, залічаны ў якасці слухачоў з 06....

Старшыня Менскага гарвыканкаму Міхаіл Паўлаў загадаў паменшыць спажываньне электраэнэргіі на 10%. Гэты загад тычыцца усіх суб’ектаў гаспадараньня, незалежна ад iconУ адпаведнасці з парадкам прыёму на факультэт павышэння кваліфікацыі журналісцкіх кадраў Інстытута журналістыкі Беларускага дзяржаўнага універсітэта
Беларускага дзяржаўнага універсітэта, зацверджаным Загадам рэктара ад 25 сакавіка 2009 г. №118–ОД, залічаны ў якасці слухачоў з 06....

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка