Бальшыню пасадаў займаюць людзі перадпэнсійнага ці нават пэнсійнага ўзросту. Чаму моладзь не ідзе на дзяржаўную службу?




НазваБальшыню пасадаў займаюць людзі перадпэнсійнага ці нават пэнсійнага ўзросту. Чаму моладзь не ідзе на дзяржаўную службу?
Дата канвертавання18.11.2012
Памер18.45 Kb.
ТыпВопрос
Karn1122noch


У дзяржаўных установах не хапае маладых спэцыялістаў. Бальшыню пасадаў займаюць людзі перадпэнсійнага ці нават пэнсійнага ўзросту. Чаму моладзь не ідзе на дзяржаўную службу? Высьвятляў Ігар Карней.


Штогод ВНУ Беларусі выпускаюць 74 тысячы маладых спэцыялістаў. Гэта ўдвая болей, чым 10 год таму.


Паводле прадстаўніцы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны насельніцтва Сьвятланы Волчак, адна з прычынаў, чаму маладыя спэцыялісты не ідуць працаваць у дзяржаўныя структуры, – нізкія заробкі. Розьніца з заробкамі старэйшых калега – амаль ў паўтары разы.


Абвешчана, што ўжо сёлета найбольш таленавітыя маладыя праграмісты змогуць атрымаць ніжэйшыя кіраўнічыя пасады ў Парку інфармацыйных тэхналёгіяў.


Гаворыць прадстаўнік адміністрацыі Парку Віктар Вялічка.


(Вялічка: ) “Дзяржава і кіраўніцтва краіны падтрымлівае гэтую галіну. Пра гэта было заяўлена яшчэ два гады таму і пасьля гэтага мы атрымалі чарговы штуршок, уся галіна атрымала адчувальны штуршок да руху. Для нас гэта вельмі важна як для буйнейшага інтэгратара ў галіне ІТ у Беларусі”.


Менскі праграміст Леанід Буянаў паспавядае, што цяпер яго актыўна пераманьваюць ў згаданы Парк высокіх тэхналёгій. На словах абяцаюць “супэрумовы”, аднак пакуль што – ніякай канкрэтыкі. Сам спадар Буянаў працуе ў прыватнай фірме і пра кар’еру ў дзяржаўных структурах дагэтуль ня думаў.


(Буянаў: ) “Калі б там умовы прапанавалі лепшыя, чым існуюць, і працу ня меней цікавую – то магчыма. Але гэта складваецца з многіх фактараў: заробак, сацыяльная сфэра. Нават такія дробязі – як даехаць на працу і г.д. То бок, калі дзяржава забясьпечвае ўмовы лепшыя, чым прыватная фірма, то ўрэшце будзе ўсё вырашаць рынак. Народ пойдзе туды, дзе лепш, дзе больш плацяць”.


Паводле спэцыялістаў, найбольш складанай застаецца сытуацыя з прыцягненьнем моладзі ў вытворчую сфэру. Адзін з прафсаюзных лідэраў Генадзь Быкаў кажа, што з ўласнага жаданьня да станка ідуць адзінкі – на стратных прадпрыемствах заробкі адны з самых нізкіх у краіне. Стаць кіраўніком завода ці фабрыкі ў маладога спэцыліста шанцаў мала – такую адказнасьць ускладаюць толькі на вэтэранаў. Таму і атрымліваецца, кажа Генадзь Быкаў, што прадпрыемствы старэюць разам з адміністрацыямі.


(Быкаў: ) “Ёсьць завод Кірава, якому хутка будзе 100 гадоў. Ці завод Кастрычніцкай рэвалюцыі, якому 130 гадоў. Але гэтых прадпрыемстваў фактычна ўжо няма. А справа ж у тым, дзе будуць працаваць нашы дзеці і ўнукі?! На гэтых заводах можна і трэба было б працаваць; пры разумным падыходзе гэтую прадукцыю бралі б усе краіны сьвету. З умовай, што яны не былі б у заняпадзе і кіраўніцтва краіны на іх зважала б больш”.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Бальшыню пасадаў займаюць людзі перадпэнсійнага ці нават пэнсійнага ўзросту. Чаму моладзь не ідзе на дзяржаўную службу? iconБальшыня тапельцаў былі "пад градусам"
Беларусі на рэках, азёрах І вадасховішчах утапіліся больш за 200 чалавек. Пы гэтым травеньскія тапельцы ў гэтую статыстыку нават...

Бальшыню пасадаў займаюць людзі перадпэнсійнага ці нават пэнсійнага ўзросту. Чаму моладзь не ідзе на дзяржаўную службу? iconПаводле статыстыкі, бальшыня ахвяраў людзі, якія палезьлі ў ваду ў стане алькагольнага ап'яненьня. Чаму людзі топяцца?
Ад 1 чэрвеня, у Беларусі на рэках, азёрах І вадасховішчах патапілася болей за 200 чалавек. Паводле статыстыкі, бальшыня ахвяраў –...

Бальшыню пасадаў займаюць людзі перадпэнсійнага ці нават пэнсійнага ўзросту. Чаму моладзь не ідзе на дзяржаўную службу? iconБеларусі. Чаму вядомыя людзі ідуць выкладаць у недзяржаўныя альтэрнатыўныя навучальныя ўстановы?
Беларусі. Чаму вядомыя людзі ідуць выкладаць у недзяржаўныя альтэрнатыўныя навучальныя ўстановы? Якая пэрспэктыва дзяржаўных? Гутарка...

Бальшыню пасадаў займаюць людзі перадпэнсійнага ці нават пэнсійнага ўзросту. Чаму моладзь не ідзе на дзяржаўную службу? iconСябры незарэгістраванай арганізацыі "Малады фронт" правялі калядны кірмаш. На выставу-кірмаш прыйшлі людзі рознага ўзросту. Маладафронтаўцы сваімі рукамі
Сябры незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт” правялі калядны кірмаш. На выставу-кірмаш прыйшлі людзі рознага ўзросту. Маладафронтаўцы...

Бальшыню пасадаў займаюць людзі перадпэнсійнага ці нават пэнсійнага ўзросту. Чаму моладзь не ідзе на дзяржаўную службу? iconДэпутаты ня здольныя абараніць нават сябе
Цяпер чыноўнікам нельга будзе казаць нічога лішняга, амаль кожны атрыманы імі сувэнір яны мусяць здаваць дзяржаве. А памер пэнсійнага...

Бальшыню пасадаў займаюць людзі перадпэнсійнага ці нават пэнсійнага ўзросту. Чаму моладзь не ідзе на дзяржаўную службу? iconІнфармацыя аб краязнаўчай дзейнасці ўлетку 2008 г
У 2008 г у г. Светлагорску (Гомельская вобласць) праводзілася краязнаўчая праца, у якой бралі ўдзел дабраахвотнікі – навучэнцы старэйшага...

Бальшыню пасадаў займаюць людзі перадпэнсійнага ці нават пэнсійнага ўзросту. Чаму моладзь не ідзе на дзяржаўную службу? icon"Бела-чырвона-белую моладзь уладкуюць у летнікі. Для перавыхаваньня"
Меркаваньні ўдзельнікаў форумаў: "Выдатная навіна. Нарэшце бел-чырвона-белая моладзь навучыцца разьбіраць І зьбіраць на час аўтамат...

Бальшыню пасадаў займаюць людзі перадпэнсійнага ці нават пэнсійнага ўзросту. Чаму моладзь не ідзе на дзяржаўную службу? iconУ лістападзе рэзка падвышаецца колькасьць пацыентаў "Хуткай дапамогі". Мэдыкі тлумачаць, што ў гэты пэрыяд колькасьць насельніцтва Менску павялічваецца. Шмат
Менску павялічваецца. Шмат каго зь ІХ дзеці забіраюць да сябе ў горад з вёсак І лецішчаў. Бальшыня пацыентаў “хуткай дапамогі” –...

Бальшыню пасадаў займаюць людзі перадпэнсійнага ці нават пэнсійнага ўзросту. Чаму моладзь не ідзе на дзяржаўную службу? iconПлан асноўных мерапрыемтсваў, праводзімых у клубных установах Дзятлаўскага раёна
Святочны канцэрт да Дня медработнікаў 16. 00 Рдк “Людзі, якія, дораць нам надзею” 28. 06. 09г. Дзень моладзі “Моладзь нашага веку”...

Бальшыню пасадаў займаюць людзі перадпэнсійнага ці нават пэнсійнага ўзросту. Чаму моладзь не ідзе на дзяржаўную службу? icon1. Беларусь як постмадэрновы праект Бога Пара нашага цярпення ў самым росквiце. I не трэба нiчога прыспешваць. Трэба ўсё яшчэ па-ранейшаму чакаць, не спакушацца
Адраджэннем”, аблудныя на Беларусi, вось чаму тут апынулася да месца iдэя Беларусi як “лiючайся” формы/субстанцыi (прапанова Iгната...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка