Васіль Быкаў "Жураўліны крык"




НазваВасіль Быкаў "Жураўліны крык"
Дата канвертавання18.11.2012
Памер58.08 Kb.
ТыпДокументы



Тэма.

Васіль Быкаў “Жураўліны крык”.

Героі аповесці. Выпрабаванне вайной


Мэта : вучыць васьмікласнікаў вобразна мысліць,выказваць свае погляды на герояў;

развіваць уменне знаходзіць у тэксце мастацкія дэталі,што выкарыстоўвае аўтар для характарыстыкі герояў;

праз вобразнасць мовы засяродзіць увагу на гераізме герояў;

выхоўваць патрыятызм ,чалавечнасць, уменне спачуваць людзям.


Абсталяванне:

      • партрэт В.Быкава;

      • выстава кніг;

      • карткі з заданнямі (героі твора);

      • карткі з заданнямі (вершы пра вайну);

      • папера для творчай работы.


Форма правядзення: педагагічная майстэрня


Эпіграфы: 1. Загінеш— і ведаць не будуць

пра цябе нічога сябры.

Загінеш— і ведаць не будуць

маці,жонка,бацька стары.

Але волі няма вышэйшай

за абраную ў гэтым жыцці.

Але долі няма вышэйшай,—

Аднаму на тысячы йсці.

У.Караткевіч


2.Ёсць дзве формы жыцця: гарэнне і гніенне.

Смелыя і мужныя выбіраюць першую. Баязлівыя і скупыя другую.

М.Горкі


ХОД УРОКА


1.ІНДУКЦЫЯ

а) Міні літаратурна-музычны мантаж

(гучыць песня.....

ад кожнай групы дзеці чытаюць чатырохрадкоўі вершаў


  1. Не была ніколі светлаю

З-за мяжы плыла злачынная.

Для другіх яна— сусветная,

А для нас ян а —Айчынная.

2.Злосна сказаў:”Уставай,,пяхота,

Мы не на пляжы,а на вайне”.

І лёг на калючыя скруткі дроту.

І сотні салдацкіх запыленых ботаў

Прайшлі па яго спіне.


3. Часцей,часцей прыпамінай

Імёны паўшых смерцю храбрых.

І мілы край,наш родны край—

Каб над зямлёй,што легла ў ранах,

Плыў гэты сіні-сіні ранак.


Пытанне: Што аб’ядноўвае гэтыя творы?

(адказы запісваюцца ў сшытках і на аркушы паперы на дошцы)



    • ВАЙНА

    • МУЖНАСЦЬ

    • ГЕРАІЗМ

    • ПОДЗВІГ

    • ГЕРОЙ

    • ПАМЯЦЬ



Пытанне: Ці можна сказаць,што ўсе гэтыя і пра аповесць В.Быкава “Жураўліны крык”?

Звяртаецца ўвага на эпіграфы да ўрока.

Пытанне: Як вы лічыце, ці ўдала падабраны ўрывак з верша У.Караткевіча? Які радок найбольш падыходзіць?


Аднаму на тысячы йсці ( 6 чалавек супраць вогагаў)


Давайце прыгадаем герояў аповесці


2.САМАКАНСТРУКЦЫЯ


а)Запіс у сшытках і на дошцы

Героі

Станоўчыя Адмоўныя


Карпенка Пшанічны

Свіст Аўсееў

Глечык

Фішар


б) Зачытваюць

в) Падркэсліце імя таго героя,які вам найбольш спадабаўся. (выслухоўваюцца ўсе адказы—чаму?)


На чыстым аркушы паперы малюем пяцікутную армейскую зорку

  • у цэнтры змясціце імя воіна,які,на вашу думку, паводзіў сябе больш за ўсіх па-геройску;

  • на промнях астатніх герояў—на сонца,на захад і ўсход,у зямлю (абгрунтаваць чаму)



3.САЦЫЯКАНСТРУКЦЫЯ

Кожная група дзеліцца на дзве падгрупы—у кожнай свой герой. Заданне –прадставіць свайго героя, расказаць яго біяграфію ад першай асобы;

  • пачаць запаўненне табліцы “Характарыстыка герояў аповесці” (табліца ў кожнага на стале)

Імя і прозвішча героя

Партрэтная характарыстыка

Звесткі з даваеннай біяграфіі

Дзе і як прымае смерць

Аўтарская ацэнка героя

















Заданне:- знайсці першае апісанне героя


4.САЦЫЯРЭАЛІЗАЦЫЯ


Ілюстрацыя “ Бой вачамі героя твора”

Абарона: што намалявалі? Чаму? Што хацелі гэтым выразіць?


5.ТВОРЧАСЦЬ


І ГРУПА Баец Алік Аўсееў


Апорныя раздзелы: 8,16,17,18.

Вайна - гэта цяжкае і жорсткае выпрабаванне для кожнага чалавека. I як заўсёды ў эстрымальных умовах, на вайне асабліва востра перад чалавекам стаіць праблема маральнага выбару. Праблема здрады. Выбар ідзе паміж жыццём і смерцю. Кампрамісу не бывае. Да адзіна правільнага чалавечага рашэння трэба рыхтавацца ўсё папярэдняе жыццё. Алік Аўсееў аказаўся не падрыхтаваным да смерці, бо ўсё яго ранейшае жыццё - гэта ланцуг дробных і буйных здрад сабе і сябрам.

Падумайце і запішыце, чаго, на вашу думку,не хапала Аліку Аўсееву для таго, каб стаць сапраўдным чалавекам?


І І ГРУПА Баец Васіль Глечык

Апорныя раздзелы: 10,17,18,19.


Васіль Глечык, седзячы ў салдацкім халодным акопе, моцна перажываў за сваю маці. Шмат непаразумення ўзасталося паміж імі. Хпопцу прыкра, бо ён замінаў шчасцю самага любімага і дарагога чалавека на зямлі. Падумайце, штомог сказаць Васіль сваёй маці, калі б у яго была магчамасць сустрэцца з ёй за дваццаць хвілін да свайго апошняга бою? Паспрабуйце напісаць ад імя Васіля Глечыка ліст да яго маці. Скарыстайце прапанаваны пачатак.

Дзень добры, мама!

Як горка і балюча мне ў гэтыя хвіліны! Як многа хочацца табе сказаць! Кінуцца ў ногі, прасіць прабачэння - гэтага ўсяго будзе мала. Любая мама, кожны дзень я прыгадваю


І І І ГРУПА. Баец Віцька Свіст


Апорныя раздзелы: 6,7,16,17.


Перагледзьце ўважліва старонкі, звязаныя з жыццём В. Свіста. Паразважайце, як склалася б дальнейшае жыццё Свіста, каб ён перажыў вайну. Знайшлося б яму месца ў мірным жыцці ці яго чакаў лёс Пшанічнага? Абгрунтуйце свае думкі.


Кожная група зачытвае свае работы.


6.РЭФЛЕКСІЯ

Вернемся да пачатку ўрока: магчыма, нехта хоча вызначыць іншага героя. (Калі такія ёсць—тлумачаць свой выбар).


З дапамогай Дрэва пазнання вызначце, як вамі засвоена тэма.


Як словы М.Горкага суадносяцца з тэмай сённяшняга ўрока.


7.ДАМАШНЯЕ ЗАДАННЕ.


І ГРУПА Выпішыце думкі Карпенкі пра кожнага з байцоў. Паразважайце, як харктаразуюць гэтыя выказванні самога старшыну.


І І ГРУПА Уявіце сабе, што вы выступаеце на своеасаблівым працэсе—судзе над Іванам Пшанічным – у якасці яго адваката.Запішыце коратка тэзісы свайго выступлення.


І І І ГРУПА Уявіце сабе, што вы скульптар, якому зрабілі заказ на помнік байцу Фішару, што па-геройску загінуў у Вялікую Айчынную вайну, забіўшы ўсяго аднаго немца. Апішыце, як будзе вяглядаць помнік, падумайце, які надпіс вы б высеклі на ім.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Васіль Быкаў \"Жураўліны крык\" iconВасіль быкаў. «Жураўліны крык». Праблема маральнага выбару на вайне. Вытокі подзвігу карпенкі, глечыка, фішара, свіста вось яна, вайна бой, смерць, паражэнне
Вось яна, вайна — бой, смерць, паражэнне, перамога над сваёй слабасцю І ворагам

Васіль Быкаў \"Жураўліны крык\" iconАповесць "Жураўліны крык", Васіль Быкаў Падрыхтавала І правяла настаўнік вышэйшай катэгорыі гімназіі №56 Панякова Іріна Іванаўна Мэта І задачы ўрока
Падрыхтавала І правяла настаўнік вышэйшай катэгорыі гімназіі №56 Панякова Іріна Іванаўна

Васіль Быкаў \"Жураўліны крык\" iconВасіля Быкава "Жураўліны крык"
Жураўліны крык; параўнаць гісторыі жыцця герояў І выявіць абставіны, у якіх вайна выпрабоўвае чалавека; выхоўваць пачуццё гонару...

Васіль Быкаў \"Жураўліны крык\" iconВасіль быкаў. «Жураўліны крык». Першае знаёмства 3 героямі аповесці мэта ўрока: засяродзіць увагу вучняў на майстэрстве пісьменніка даваць кароткую, але трапную
Мэта ўрока: засяродзіць увагу вучняў на майстэрстве пісьменніка даваць кароткую, але трапную характарыстыку героям; вучыць вызначаць...

Васіль Быкаў \"Жураўліны крык\" iconБыкаў. «Жураўліны крык». Гісторыя жыцця герояў аповесці
Мэта ўрокаў: паглыбіць уменне вучняў характарызаваць падзеі І герояў твора на аснове звестак пра ІХ даваеннае жыццё, выявіць ролю...

Васіль Быкаў \"Жураўліны крык\" iconЦі можна сказаць, што ўсе гэтыя словы І пра аповесць В. Быкава "Жураўліны крык"? Звяртаецца ўвага на эпіграфы да ўрока
Пытанне: Ці можна сказаць, што ўсе гэтыя словы І пра аповесць В. Быкава “Жураўліны крык”?

Васіль Быкаў \"Жураўліны крык\" iconУ менску прайшла прэзэнтацыя фільма "Васіль Быкаў. Вяртаньне" Да 4 гадавіны з дня сьмерці народнага пісьменьніка, у менскай штаб-кватэры бнф адбыўся першы ў
Віктара Корзуна “Васіль Быкаў. Вяртаньне”. Гэты дакумэнтальны фільм быў зьняты ў 2003—2004 гадах І ўжо быў ацэнены за мяжой. Але...

Васіль Быкаў \"Жураўліны крык\" iconУрок беларускай літаратуры ў 8 класе Тэма ўрока
Услаўленне гераізму І асуджэнне маладушнасці ў аповесці Васіля Быкава “Жураўліны крык”

Васіль Быкаў \"Жураўліны крык\" iconТэставыя заданні па аповесці В. Быкава " Жураўліны крык"
Ен гадаваўся ў Ленінградзе. У яго бацькі была каштоўная бібліятэчка манаграфій пра вялікіх мастакоў свету. Ен рос ціхім, на па гадах...

Васіль Быкаў \"Жураўліны крык\" iconУрок пачынаецца з абмеркавання пытанняў: Чаму твор называецца «Жураўліны крык»
Мэта ўрока: вучыць васьмікласнікаў вобразна мысліць, асэнсавана выказваць свае погляды на герояў, знаходзіць у тэксце мастацкія дэталі,...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка