Палітычная геаграфія застаўе




НазваПалітычная геаграфія застаўе
Дата канвертавання18.11.2012
Памер71.36 Kb.
ТыпДокументы
палітычная геаграфія

застаўе


Ёсьць такія паселішчы, дзе жыхароў штрафуюць за тое, што пад плотам расьце быльлё. А ў Застаўі травінкі лішняй на вуліцы ня знойдзеш – усё акуратна пажатае серпамі. Зялёнае тут у вялікім дэфітыце.

(Надзея Грэчка: ) “Гаспадарка ў нас добрая. Бачыце, якое тут ўсё: тут і робяць добра, і вунь кароўнік перарабляюць. І нас добра гаспадарка вядзецца!”

Рэдка пачуеш ад вяскоўца выказваньні такога кшталту. А ў голасе пэнсіянэркі Надзеі Грэчкі – ноткі гонару.

Яна памятае, як у дзяцінстве – гэта адразу пасьля Другой усясьветнай вайны – ў Драгічынскім раёне Берасьцейшчыны яшчэ пэўны час існавала прыватная ўласьнасьць. А пасьля савецкая ўлада пачала ствараць калгасы.

Дарослыя гады спадарыні як раз прыпалі на часы росквіту гаспадаркі “Новы шлях”. Тут яна працалава, адсюль і на пэнсію пайшла.

Цяпер новасьпечанае прадпрыемства “БездзежАгра” зноў лічыцца адным з пасьпяховых у Берасьцейскай вобласьці”. А старшыня Ўладзімер Хілько за адраджэньня сельскай гаспадаркі нават атрымаў нейкі мэдаль з рук Аляксандра Лукашэнкі. Паводле колькасьці быдла, СПК – у дзесятцы лідараў Беларусі.

Для прадрыемства вялікі статак худобы – складнік поспеху, для тутэйшага насельніцтва – прычына галаўнога болю. Тлумачу: першым чынам гаспадарка нарыхтоўвае сена для сябе, а толькі лішкі аддае людзям.

Пры мікрафоне Павал Грэчка.

(Павал Грэчка: ) “Нічога не даюць! Як прыйшоў гэты старшыня, я яшчэ 17 гадоў працаваў у калгасе. Была норма сена – паўтары тоны, але я столькі не адзін год не атрымаў. А зараз пайшоў на пэнсію – 100-200 кіляграмаў. Гэта не жыцьцё, а існаваньнье. У нас тут анархія. Вось суседка трымае карову. Яна здае па 20 літраў малака. А ёй летась далі 40 кіляграмаў сена. А гэтаму… ён загадчыкам быў… у яго каровы няма, а даюць добрую дзялку. А ён толькі пяць год у калгасе папрацаваў. Дык ён сена прадае, а яна, гаротная, купляе”.

Пра сенную праблему, але ўжо ў грашовым вымярэньні, я гутару з жыхаркай Застаўя Марый Здановіч.

Сядзіба гэтай пэнсіянэркі прыцягвае ўвагу тым, што на падворку стаіць воз сухой травы. Такога ў паселішчы я больш не пабачыў нідзе.

(Карэспандэнт: ) “Чаго да вас падыйшоў? Пабачыў на падворку цэлы воз сена. Адкуль у вас сена?”

(Здановіч: ) “Зь дзялкі яго прывезьлі. Але колькі яго тут? Толькі воз. Воза карове не хопіць!”

(Карэспандэнт: ) “А колькі патрэбна?”

(Здановіч: ) “Блізу трох тонаў, вазоў шэсьць патрэбна. Купляць трэба”.

(Карэспандэнт: ) “Дорага гэта каштуе?”

(Здановіч: ) “О-го! Летась каштавала 100 тысячаў тона. А сёлета сена меней. Можа, і даражэй яшчэ будзе”.

(Карэспандэнт: ) “А пэнсія ў вас якая?”

(Здановіч: ) “140 тысячаў”.

(Карэспандэнт: ) “Аддадзіце за 3 тоны 300 тысячаў. А жыць на што?”

(Здановіч: ) “На што хочаш. Мы малако здаем”.

(Карэспандэнт: ) “Колькі літраў?”

(Здановіч: ) “Па 10-12 на дзень”.

(Карэспандэнт: ) “За месяц колькі грошай такім чынам можна зарабіць?”

(Здановіч: ) “70-80 тысячаў”.

(Карэспандэнт: ) ”Але гэтага ўсё адно ня хопіць, каб набыць сена”.

(Здановіч: ) “Канешне, ня хопіць. Агарод-та ёсьць, але трэба набыць і муку, і цукар, і крупу ўсялякую”.

(Карэспандэнт: ) “Праўда ці не, што праз цяжкасьці з сенам, людзі здаюць каровы ў калгас”.

(Здановіч: ) “Так. Ужо шмат хто паздаваў. Па нашай вуліцы ўжо шмат у каго кароваў няма. Пакуль буду трымаць, а там пабачу: як ня будзе сена, буду здаваць. Шкада будзе зь ёй разьвітвацца”.

Кароваў ў Застаўі, сапраўды, менее. Летас прыватныя статкі ў Бездежскім сельсавеце парадзелі на паўсотні галоваў.

Аднак здаюць звычайна тое быдла, мяса якога немагчыма ўгрызьці. А больш маладзейшае рэжуць, каб затым падаць на стол.

Пра мясныя стравы ў вясковай кухні – гаспадыня з 60-ці гадовым стажам – Ганна Юрашэвіч.

(Юрашэвіч: ) “Хаданік, мяса і нейкія салаты робім”.

(Карэспандэнт: ) “А халаднік як робіце? Варыце?”

(Юрашэвіч: ) “Так, у печы варым. Мяса ды лапы. А пасьля зноў выліваеш у міскі і асьцюджаеш”.

(Карэспандэнт: ) “А запраўка?”

(Юрашэвіч: ) “Часнык, ліст і перац”.

(Карэспандэнт: ) “А часта можаце сабе дазволіць мяса есьці і такі халаднік рабіць”.

(Юрашэвіч: ) “Не”.

Недахоп сена пакрысе зьмяняе хатнюю фаўну Застаўя – на зьмену буйным рагатым прыходзяць рагатыя дробныя. Козы пачынаюць колькасна пераважаюць над каровамі.

Нават візуальнае параўнаньне накарысьць першых. Меньшыя паводле памераў, не з такім як у кароваў апэтытам, і малака пры гэтым даюць ня так ужо і мала.

Дзед Рыгор таксама завёў казу.

Раней шукаў сена для каровы, цяпер працягвае рабіць гэта, але ўжо для казы.

(Рыгор: ) “Я – чарнобалец, у выселенай зоне жыў. І нікуды не годны. Ільгота скасавалі і лячыць ніхто ня хоча. Ужо 15 гадоў на пэнсіі. Каб тысячаў 300-400 – гэта была бы вялікая, а ў мяне толькі 160. І ні на што не хапае! Гаспадыня – інвалідка, адной рукі няма. Няма каму рабіць. Добра было б і малачка папіць… Трымаў бы я кароўку, але я сена касіць не магу – у мяне таксама адна рука не працуе. А хто мне дасьць сена”.

(Карэспандэнт: ) “А калгас?”

(Рыгор: ) “Я туды хадзіў. “У цябе каза ёсьць! У вас каровы няма і няма чаго вам даваць сена!”

(Карэспандэнт: ) “А каза ёсьці ня просіць?”

(Рыгор: ) “Яны яе за быдла ня лічаць. А на казу сена трэба амаль столькі, колькі і на карову. Магу і вам казу прадаць”.

(Карэспандэнт: ) “Я не аматар казьляціны”.

(Рыгор: ) “Хоць сёньня магу аддацю!”

(Карэспандэнт: ) “Дзякуй, але я яе ў Менск не пацягну!”

(Рыгор: ) ”А што тут такога?”

(Карэспандэнт: ) “Як вы сабе гэта ўяўляеце? Я назад буду вяртацца цягніком. І што, я яе ў купэ пацягну?”

(Рыгор: ) “А каза сама на паліцу залезе і там пераначуе… І што вы мяне нечым абрадавалі?!”

(Карэспандэнт: ) “А вас не, але вы мяне парадавалі: вельмі цікаваі зьмястоўна распавялі. Дзякуй вам вялікі!”

(Рыгор: ) “Чакайце-чакайце! Што мне вашае “дзякуй-дзякуй”? Дайце мне адказ: куды мне зьвярнуцца?”

(Карэспандэнт: ) “Дапамагаць мусяць мясцовыя ўлады”.

(Рыгор: ) “А што той сельсавет. У яго няма ліміту”.

(Карэспандэнт: ) “А райвыканкам?”

(Рыгор: ) “Як зайдзеш туды, так і пойдзеш. А як яны пра людзей клапоцяцца? Яны толькі для сябе зарабляюць. А да прэзідэнта я не даб’юся. Туды не заедзеш. Ён ня пряме. Куды зьвяртацца?”

Апошняе пытаньне дзеда Рыгора хоць і павісла ў паветры, але яно далёка нерытарычнае. З Застаўя паходзіць дэпутат Палаты прадстаўнікоў Уладзімер Здановіч.

Ветэранка Лізавета Мончык мае беспасярэдняе дачыньне да выхаваньня народнага абраньніка. Але ад гэтага факту болей не становіцца ні сена ў ейным хляву, ні спадзяваньняў на парлямэнтара.

(Мончык: ) “Дэпутата Здановіча я гадавала і хачу да яго зьвярнуцца. А дапамогі не даюць!”

(Карэспандэнт: ) “Чаму сена няма?”

(Мончык: ) “Насельніцтва ў нас вялікае і раней кароваў было шмат, у кожным двары карова. А цяпер такога няма: праз тры хаты адна карова”.

(Карэспандэнт: ) “Як кароваў становіцца меней, сена на кожную з тых, хто застаецца, мусіць станавіцца болей. Сена болей не становіцца?”

(Мончык: ) “А мо паболее. Бо гэты го ўжо надта мала кароваў”.

Адзін з жыхароў Застаўя не вытрымашў і на самым высокім раённым роўні ўзняў сенную праблему.

(Спадар: ) “Я выйшаў на прамую лінію з нашымі ўладамі і распавёў, што пенсіянэрам выдалі па 50 кіляграмаў сена. Яго гэта шакавала. Ён малады прыйшоў. Яму толькі сорак гадоў”.

(Карэспандэнт: ) “Старшыня райвыканкаму?”

(Спадар: ) “Так. 50 кіляграмаў сена – гэта сьмешна”.

(Карэспандэнт: ) “Пасьля гэтага сытуацыя зь сенам карэнным чынам зьмянілася?”

(Спадар: ) “Мне ўлады даслалі персанальны ліст. Маўляў, сёлета ўсё будуць зь сенам. Але асабіста я яго яшчэ не атрымаў”.

Некалі сям’я Карпікаў вырашыла: возьмем надзел, набудзем тэхніку і арганізуем фэрмерскую гаспадарку. Прайшло 10 год. Зямля ёсьць, тэхніка – таксама. А вось фэрмерства ўжо – толькі на паперы.

Сталася так з той прычыны, што працаваць на сябе стала нявыдна: глеба родзіць слаба, угнаеньні дарагія, гатовую прадукцыю здаць немагчыма, а калі і пашчасьціць – мізэрныя грошы атрымаеш невядома калі.

Сужанец Раі Карпік уладкаваўся ў Райкамунгас, а яна – прадавачкаю ў краму.

(Карпік: ) “Зямля яшчэ ёсьць, але мы на ёй нічога не садзім. Патрэбныя вялікія грошы, каб ад зямлі адмовіцца. Тэхніка і склад запісаныя на фэрмерскую гаспадарку. Калі адмаўляешся ад зямлі, гэта трэба прадаць. Альбо заплаціць падатак – 10 адсоткаў. Я палічыла, што гэта будзе болей за мільён”.

(Карэспандэнт: ) “Ці ёсьць ў Застаўі людзі, якія могуць гэта набыць?”

(Карпік: ) “Ніхто нават не цікавіцца”.

Хай ня крыўдзіцца сям’я Карпікаў, але вяглядае, што няма ў іх прадпрымальніцкага таленту. Як бы сказалі эканамісты, не адчулі яны кан’юктуру рынку. Застаўю-та патрэбныя не цукровыя буракі, а сена.

Ужо знаёмы нам пэнсіянэр Павал Грэчка ўзяў дзесяць гектараў зямлі і стаў арандатарам. Дэфіцытнае сена і ёсьць ягонай вузкай спецыялізацыяй. Стары кажа, што вырошчвае яго не на продаж, а выключна для сваіх кароваў.

(Павал Грэчка: ) “Я ім сказаў: “Давайце зямлю, калі сена даваць ня хочаце!” Адразу адмовілі і размаўляць нават ня сталі. Паўгады прайшло, пакуль далі! Вось узяў зямлю ды пасеяў травы. Мо, налета ўжо і сена будзе. Неяк жа трэба са становішча выходзіць!”

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Палітычная геаграфія застаўе iconПалітычная геаграфія новадзевяткавічы вачамі 17-ці гадовага алега шэлестава
Прызнаюся, што яшчэ ніколі не пачынаў праграму “Палітычная геаграфія” стоячы на тэрыторыі буйнога сьвінагадоўчага комплексу

Палітычная геаграфія застаўе iconПалітычная геаграфія новадзевяткавічы вачамі 17-ці гадовага алега шэлестава
Прызнаюся, што яшчэ ніколі не пачынаў праграму “Палітычная геаграфія” стоячы на тэрыторыі буйнога сьвінагадоўчага комплексу

Палітычная геаграфія застаўе iconПалітычная геаграфія орцы
Выраз “паміж ліхам І горам” ведаюць ўсе. У літаральным сэнсе ён азначае: зьлева дрэнна й зправа нялепш

Палітычная геаграфія застаўе iconПалітычная геаграфія орцы
Выраз “паміж ліхам І горам” ведаюць ўсе. У літаральным сэнсе ён азначае: зьлева дрэнна й зправа нялепш

Палітычная геаграфія застаўе iconПалітычная геаграфія корнадзь
Разам з гаспадыняй Раісай Іванаўнай мы сядзім у хаце І грэемся ля вагню. Заўважу, што кватэры знайходзіцца ў хрушчоўцы

Палітычная геаграфія застаўе iconПалітычная геаграфія корнадзь
Разам з гаспадыняй Раісай Іванаўнай мы сядзім у хаце І грэемся ля вагню. Заўважу, што кватэры знайходзіцца ў хрушчоўцы

Палітычная геаграфія застаўе iconПалітычная геаграфія чэхі (гарохаў)
Вёска беларуская, бо знаходхзіцца ў Калінкавіцкім раёне Гомельшчыны. Назоў у яе расейскі – Гарохаў

Палітычная геаграфія застаўе iconПалітычная геаграфія чэхі (гарохаў)
Вёска беларуская, бо знаходхозіцца ў Калінкавіцкім раёне Гомельшчыны. Назоў у яе расейскі – Гарохаў

Палітычная геаграфія застаўе iconПалітычная геаграфія чэхі (гарохаў)
Вёска беларуская, бо знаходхозіцца ў Калінкавіцкім раёне Гомельшчыны. Назоў у яе расейскі – Гарохаў

Палітычная геаграфія застаўе iconПалітычная геаграфія куценка
Дзядулі й бабукі наракаюць на тое, што ў сваім узросьце яны ўжо ня могуць утрымліваць раўнавагу на такой хісткай паверхні”

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка