Праект зацверджана




НазваПраект зацверджана
Дата канвертавання29.10.2012
Памер135.2 Kb.
ТыпДокументы



Праект

ЗАЦВЕРДЖАНА


Указ

Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

_____ _______ 2005 г.

ПРАВІЛЫ ПРЫЁМУ


ВА ЎСТАНОВЫ, ЯКІЯ ЗАБЯСПЕЧВАЮЦЬ АТРЫМАННЕ

ВЫШЭЙШАЙ АДУКАЦЫІ.


  1. Дадзеныя Правілы рэгулююць парадак прыёму грамадзян на ўсе формы навучання (дзённую, завочную, вячэрнюю) ва ўстановы Рэспублікі Беларусь, якія забяспечваюць атрыманне вышэйшай адукацыі, незалежна ад ведамаснай прыналежнасці і формаў уласнасці.

  2. Права на атрыманне вышэйшай адукацыі ва ўстановах Рэспублікі Беларусь, якія забяспечваюць атрыманне вышэйшай адукацыі (далей – ВНУ), маюць асобы, якія атрымалі агульную сярэднюю ці сярэднюю спецыяльную адукацыю.

  3. Грамадзяне Рэспублікі Беларусь, замежныя грамадзяне і асобы без грамадзянства, якія пастаянна пражываюць у Рэспубліцы Беларусь, грамадзяне Расійскай Федэрацыі, Рэспублікі Казахстан, Кыргызскай Рэспублікі, Рэспублікі Таджыкістан, асобы беларускай нацыянальнасці, якія з’яўляюцца грамадзянамі замежных дзяржаў, маюць права ўдзельнічаць у конкурсе на атрыманне вышэйшай адукацыі ў дзяржаўных ВНУ на бюджэтнай аснове.

Парадак прыёму грамадзян іншых замежных дзяржаў вызначаецца ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, калі іншае не вызначана міжнароднымі дагаворамі Рэспублікі Беларусь.

  1. Колькасць бюджэтных месцаў для прыёму абітурыентаў на атрыманне вышэйшай адукацыі ў дзяржаўныя ВНУ вызначаецца кантрольнымі лічбамі прыёму па формах атрымання адукацыі, якія зацвярджаюцца заснавальнікамі ў межах сродкаў, вызначаемых бюджэтам.

Колькасць месцаў для прыёму абітурыентаў у дзяржаўныя ВНУ на навучанне за аплату фізічнымі і юрыдычнымі асобамі звыш кантрольных лічбаў прыёму, а таксама ў прыватныя ВНУ вызначаюцца ВНУ ў адпаведнасці з максімальнай колькасцю навучэнцаў, прадугледжанай спецыяльным дазволам (ліцэнзіяй) на адукацыйную дзейнасць.


5. Колькасць бюджэтных і платных месцаў для навучання ў дзяржаўных і прыватных ВНУ даводзіцца імі да ведама зацікаўленых штогод да 1 красавіка.

6. Другую і наступныя вышэйшыя адукацыі можна атрымаць у адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

7. Тэрміны прыёму дакументаў, уступных іспытаў і залічэння:

7.1. на дзённую форму атрымання адукацыі ў Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, Беларускі дзяржаўны універсітэт, Беларускі нацыянальны тэхнічны універсітэт, установу адукацыі «Беларускі дзяржаўны эканамічны універсітэт», Акадэмію Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь, установу адукацыі «Ваенная акадэмія Рэспублікі Беларусь», установу адукацыі “Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў”, установу адукацыі “Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі”, установу адукацыі «Камандна-інжынерны інстытут Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь», установу адукацыі «Гомельскі інжынерны інстытут Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь»:

прыём дакументаў – з 1 па 15 ліпеня;

уступныя іспыты на дзённую форму навучання – з 17 па 20 ліпеня;

залічэнне на месцы, якія вызначаны кантрольнымі лічбамі прыёму, – па 22 ліпеня;

прыём дакументаў для ўдзелу ў конкурсе на навучанне на ўмовах аплаты – па 4 жніўня;

залічэнне на атрыманне адукацыі на ўмовах аплаты навучання –
5 жніўня;

7.2. на дзённую форму атрымання адукацыі у іншыя дзяржаўныя і прыватныя ВНУ:

прыём дакументаў– з 1 па 25 ліпеня;

уступныя іспыты – з 27 па 31 ліпеня;

залічэнне ў дзяржаўныя ВНУ на месцы, якія вызначаны кантрольнымі лічбамі прыёму, – па 2 жніўня;

прыём дакументаў для ўдзелу ў конкурсе на навучанне на ўмовах аплаты – па 7 жніўня;

залічэнне на атрыманне адукацыі на ўмовах аплаты – 8 жніўня;

7.3. на завочную і вячэрнюю формы атрымання адукацыі ў дзяржаўныя і прыватныя ВНУ (акрамя ВНУ сельскагаспадарчага профілю):

прыём дакументаў – з 1 па 12 жніўня;

уступныя іспыты – з 14 па 18 жніўня;

залічэнне на месцы, якія вызначаны кантрольнымі лічбамі прыёму –
па 20 жніўня;

прыём дакументаў для ўдзелу ў конкурсе на навучанне на ўмовах аплаты – па 22 жніўня;

залічэнне на атрыманне адукацыі на ўмовах аплаты – па 23 жніўня.

7.4. на завочную і вячэрнюю формы атрымання адукацыі ў ВНУ сельскагаспадарчага профілю:

прыём дакументаў – з 1 па 30 лістапада;

уступныя іспыты – з 1 па 20 снежня;

залічэнне на месцы, якія вызначаны кантрольнымі лічбамі прыёму і на ўмовах аплаты, – па 25 снежня.

8. Асобы, якія жадаюць прыняць удзел у конкурсе на атрыманне вышэйшай адукацыі, падаюць асабіста або па пошце ў прыёмную камісію ВНУ наступныя дакументы:

заяву на імя рэктара;

арыгінал дакумента ўстаноўленага адзінага ўзору аб адукацыі адпаведнага ўзроўню;

арыгіналы сертыфікатаў цэнтралізаванага тэстыравання, праведзенага ў Рэспубліцы Беларусь у бягучым годзе;

медыцынскую даведку па форме, устаноўленую Міністэрствам аховы здароўя Рэспублікі Беларусь;

выпіску з працоўнай кніжкі (для тых, хто працуе);

даведку сельскага выканаўчага камітэта, якая пацвярджае пастаяннае пражыванне ў сельскіх населеных пунктах;

даведку службы занятасці насельніцтва (для тых, хто знаходзіцца на яе ўліку);

6 фотакартак памерам 3x4;

копію пасведчання аб нараджэнні – для асобаў беларускай нацыянальнасці, якія з’яўляюцца грамадзянамі замежных дзяржаў і пражываюць на іх тэрыторыі;

дакумент, які пацвярджае вучобу або работу (ці іншае) для тых, хто атрымаў агульную сярэднюю і сярэднюю спецыяльную адукацыю ў папярэднія гады;

дакументы, якія пацвярджаюць права на ільготы.

Пашпарт або другі дакумент, які яго замяняе, прад’яўляецца абітурыентам асабіста.

9. Абітурыенты здаюць тры ўступныя іспыты: па дзяржаўнай мове (беларускай ці рускай мове – на выбар) і два іспыты па профілі (напрамку) спецыяльнасці.

Уступныя іспыты праводзяцца ў форме: абавязковага цэнтралізаванага тэстыравання (ЦТ); цэнтралізаванага тэстыравання па жаданні абітурыентаў на платнай аснове (ЦТ); тэстыравання ці іншай форме (па рашэнні прыёмнай камісіі ВНУ).

Абітурыенты здаюць наступныя іспыты па профілі (напрамку) спецыяльнасці:



фізічны

– матэматыка (ЦТ), фізіка;

матэматычны

– фізіка (ЦТ), матэматыка;

хімічны

– біялогія (ЦТ), хімія;

біялагічны

– хімія (ЦТ), біялогія;

экалагічны, медыка-фармацэўтычны, ветэрынарны, аграрны, харчаванне

– біялогія (ЦТ), хімія;

тэхніка-тэхналагічны

– матэматыка (ЦТ), фізіка;

хіміка-тэхналагічны

– матэматыка (ЦТ), хімія;

мовазнаўства, літаратуразнаўства

журналістыка

  • гісторыя Беларусі (ЦТ), літаратура (беларуская, руская);

  • гісторыя Беларусі (ЦТ), творчасць;

філасофскі, сацыялагічны, культуралагічны

– гісторыя Беларусі (ЦТ), Чалавек. Грамадства. Дзяржава;

гістарычны

– гісторыя Беларусі (ЦТ), сусветная гісторыя навейшага часу;

міжнародныя адносіны

– замежная мова (ЦТ), Чалавек. Грамадства. Дзяржава;

культура

– гісторыя Беларусі (ЦТ), творчасць;

фізічнае выхаванне і спорт

– біялогія (ЦТ), фізкультура;

педагогіка, псіхалогія, дэфекталогія

– гісторыя Беларусі (ЦТ), біялогія;

пачатковая адукацыя

– гісторыя Беларусі (ЦТ), матэматыка;

эканамічны

– замежная мова (ЦТ), матэматыка;

правазнаўства

– матэматыка (ЦТ), Чалавек. Грамадства. Дзяржава;

геаграфія, турызм

– матэматыка (ЦТ), геаграфія;

замежная мова

– гісторыя Беларусі (ЦТ), замежная мова;

ваенна-тэхнічны

– фізіка (ЦТ), матэматыка;

ваенна-агульнавайсковы

– гісторыя Беларусі (ЦТ), фізкультура;

ваенна-гуманітарны

– матэматыка (ЦТ), гісторыя Беларусі.

Абітурыенты, якія не вывучалі гісторыю Беларусі, могуць здаваць іспыт па сусветнай гісторыі навейшага часу.

Пры падрыхтоўцы спецыялістаў па дадатковай спецыяльнасці (спецыялізацыі) у ВНУ другім уступным іспытам па профілі (напрамку) з’яўляецца прадмет, адпаведны гэтай спецыяльнасці (спецыялізацыі).


10. Па агульнаадукацыйных прадметах (фізіка, матэматыка, біялогія, хімія, замежная мова (англійская, нямецкая, французская, іспанская), руская мова, беларуская мова, Чалавек. Грамадства. Дзяржава, сусветная гісторыя навейшага часу, гісторыя Беларусі, геаграфія) уступныя іспыты праводзяцца як цэнтралізаванае тэстыраванне па жаданні абітурыентаў на платнай аснове ў тэрміны, вызначаныя Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь (далей – Мінадукацыі).

Два абавязковыя ўступныя іспыты, адзін з якіх па беларускай ці рускай мове (на выбар), а другі абавязковы ўступны іспыт па профілі (напрамку) спецыяльнасці, для выпускнікоў бягучага года і папярэдніх гадоў устаноў, якія забяспечваюць атрыманне агульнай сярэдняй, прафесійна-тэхнічнай, сярэдняй спецыяльнай адукацыі, праводзяцца ў форме абавязковага цэнтралізаванага тэстыравання на бюджэтнай аснове ў тэрміны: па беларускай мове – апошняя нядзеля мая; па рускай мове – першая нядзеля чэрвеня і па профілі (напрамку) спецыяльнасці – у тэрміны, вызначаныя Мінадукацыі .

Абітурыенты маюць права здаваць уступны іспыт на бюджэтнай аснове ў форме абавязковага цэнтралізаванага тэстыравання не больш, чым па двух з пералічаных прадметаў (матэматыка, фізіка, хімія, біялогія, Чалавек.Грамадства.Дзяржава, сусветная гісторыя навейшага часу, гісторыя Беларусі, геаграфія, замежная мова (англійская, іспанская, нямецкая, французская).

Абітурыенты, якія па ўважлівых прычынах не з’явіліся на ўступны іспыт па беларускай ці рускай мове (на выбар), які праводзіцца ў форме абавязковага цэнтралізаванага тэстыравання на бюджэтнай аснове, а таксама абітурыенты, якія не змаглі прыбыць у Рэспубліку Беларусь з тэрыторыі замежных дзяржаў на абавязковы ўступны іспыт па беларускай ці рускай мове (на выбар), здаюць дадзены іспыт 27 чэрвеня.

11. Трэці ўступны іспыт абітурыенты здаюць па профілі (напрамку) спецыяльнасці ў ВНУ у форме тэстыравання ці іншай (пісьмовы, вусны экзамен).

Вынікі цэнтралізаванага тэстыравання, праведзенага ў бягучым годзе на платнай і бюджэтнай аснове могуць быць залічаны па рашэнні прыёмнай камісіі ў адпаведнасці з Парадкам прыёму ў адпаведную ВНУ ў якасці трэцяга ўступнага іспыта па профілі (напрамку) спецыяльнасці.

Абітурыенты з парушэннямі слыху, парушэннямі зроку і парушэннямі апорна-рухальнага апарату, якія па медыцынскіх паказаннях маюць права на навучанне ва ўстановах, якія забяспечваюць атрыманне спецыяльнай адукацыі, пры адсутнасці медыцынскіх супрацьпаказанняў па выбранай спецыяльнасці здаюць усе ўступныя іспыты на ўсе формы атрымання адукацыі ў ВНУ.

12. Абітурыенты маюць права здаваць любы ўступны іспыт па выбары на беларускай ці рускай мове, акрамя беларуская ці рускай мовы – па профілі мовазнаўства, літаратуразнаўства.

13. Прыём абітурыентаў ва ўстановы медыцынскага профілю ажыццяўляецца толькі па выніках цэнтралізаванага тэстыравання на бюджэтнай і платнай аснове, праведзенага Рэспубліканскім інстытутам кантролю ведаў у бягучым годзе па прадметах уступных іспытаў – беларуская ці руская мова (па выбары абітурыента), хімія, біялогія. Парадак падрыхтоўкі і правядзення ўступных іспытаў у форме абавязковага цэнтралізаванага тэстыравання вызначаецца нарматыўнымі прававымі актамі, якія рэгулююць падрыхтоўку і правядзенне цэнтралізаванага тэстыравання.

14. Уступныя іспыты праводзяцца па праграмах, якія складаюцца на аснове адукацыйных стандартаў агульнай сярэдняй адукацыі і зацвярджаюцца Мінадукацыі.

Праграмы ўступных іспытаў па прадметах культуры, жывапісу, мастацтва, музыкі, архітэктуры і фізічнай культуры («творчасць») распрацоўваюцца і зацвярджаюцца заснавальнікам па ўзгадненні з Мінадукацыі.

15. Ацэнка ведаў абітурыентаў ажыццяўляецца па дзесяцібальнай шкале.

16. Абітурыенты, якія не з’явіліся на ўступныя іспыты без уважлівых прычын або атрымалі адзнакі 0, 1, 2 балы, да астатніх іспытаў і ўдзелу ў конкурсе на залічэнне не дапускаюцца.

Абітурыенты, якія не з’явіліся на ўступныя іспыты па ўважлівай прычыне, дапускаюцца па рашэнні прыёмнай камісіі ВНУ да іх здачы ў тэрміны, якія абмежаваны раскладам уступных іспытаў адпаведнай формы атрымання адукацыі.

17. Залічэнне ў ВНУ ажыццяўляецца па конкурсе ў адпаведнасці з колькасцю балаў, набраных абітурыентамі па выніках уступных іспытаў.

У выпадку, калі ўсе ўступныя іспыты праводзяцца ў форме цэнтралізаванага тэстыравання ці тэстыравання ў ВНУ, конкурс праводзіцца ў адпаведнасці з колькасцю балаў, набраных абітурыентамі па адпаведнай шкале ў залежнасці ад формы правядзення ўступных іспытаў.

Па рашэнні прыёмнай камісіі ВНУ конкурс можа праводзіцца: па ВНУ, па факультэце, па групе спецыяльнасцей, па спецыяльнасці, па спецыялізацыі.

18. Залічэнне на бюджэтныя і платныя месцы па ўсіх формах навучання (дзённая, завочная і вячэрняя), колькасць якіх вызначаецца прапарцыянальна пададзеным заявам, праводзіцца па асобным конкурсе сярод выпускнікоў:

устаноў, якія забяспечваюць атрыманне агульнай сярэдняй, прафесійна-тэхнічнай, сярэдняй спецыяльнай адукацыі і знаходзяцца ў сельскай мясцовасці (далей – сельская ўстанова адукацыі). У конкурсе маюць права ўдзельнічаць выпускнікі, якія на момант атрымання агульнай сярэдняй адукацыі пражывалі ў сельскіх населеных пунктах не менш як два гады;

устаноў, якія забяспечваюць атрыманне агульнай сярэдняй, прафесійна-тэхнічнай, сярэдняй спецыяльнай адукацыі і размешчаны ў іншых населеных пунктах (далей – гарадская ўстанова адукацыі).

У тых выпадках, калі конкурсны бал выпускнікоў сельскіх устаноў адукацыі аднолькавы або перавышае конкурсны бал выпускнікоў гарадскіх устаноў адукацыі, залічэнне ажыццяўляецца па агульным конкурсе.

19.  Пры неабходнасці мэтавай падрыхтоўкі спецыялістаў залічэнне абітурыентаў ажыццяўляецца па асобным конкурсе згодна з даведзенымі планамі мэтавага прыёму да 20 % ад кантрольных лічбаў.

Абітурыенты, якія не залічаны па конкурсе на мэтавую падрыхтоўку, маюць права ўдзельнічаць у агульным конкурсе.

20. Без уступных іспытаў на адпаведныя спецыяльнасці на бюджэтныя месцы ў ВНУ залічваюцца: пераможцы міжнародных і рэспубліканскай (дыпломы I, II, III ступені) прадметных алімпіяд, праведзеных Мінадукацыі;

пераможцы прадметных алімпіяд (дыпломы I, II, III ступені), праведзеных Беларускім дзяржаўным універсітэтам у бягучым навучальным годзе сярод выпускнікоў сельскіх устаноў адукацыі;

пераможцы міжнародных і рэспубліканскіх (дыпломы I, II, III ступені) алімпіяд і конкурсаў па прадметах мастацтва і культуры («творчасць»), якія праведзены Міністэрствам культуры ў бягучым навучальным годзе ў адпаведнасці з палажэннямі, узгодненымі з Мінадукацыі;

пераможцы рэспубліканскіх (дыпломы I, II, III ступені) алімпіяд і конкурсаў па фізічнай культуры па алімпійскіх відах спорту, якія праведзены Міністэрствам спорту і турызму ў бягучым навучальным годзе ва ўстановах, якія забяспечваюць атрыманне агульнай сярэдняй, прафесійна-тэхнічнай, сярэдняй спецыяльнай адукацыі ў адпаведнасці з палажэннямі, узгодненымі з Мінадукацыі;

пераможцы і прызёры алімпійскіх гульняў, чэмпіянатаў свету і Еўропы апошніх двух гадоў;

асобы, якія ўзнагароджаны нагрудным знакам лаўрэата спецыяльных фондаў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў, студэнтаў і таленавітай моладзі.

21. Пераможцы міжнародных і рэспубліканскай (дыпломы I, II, III ступені) прадметных алімпіяд па інфарматыцы і астраноміі, праведзеных у бягучым навучальным годзе, залічваюцца ў ВНУ на бюджэтныя месцы без уступных іспытаў на спецыяльнасці фізічнага, матэматычнага і тэхнка-тэхналагічнага профіляў.

Пераможцам абласных тураў, Мінскага гарадскога рэспубліканскіх прадметных алімпіяд (дыплом I ступені), праведзеных Мінадукацыі ў бягучым навучальным годзе, залічваецца вышэйшы бал па адпаведнаму прадмету ўступнага іспыта.

Пераможцам рэспубліканскіх алімпіяд па беларускай і рускай мовах, якія праведзены Мінадукацыі і Беларускім дзяржаўным універсітэтам у бягучым навучальным годзе, пры паступленні на спецыяльнасці, дзе іспыт па беларускай ці рускай мове не адпавядае профілю (напрамку) абранай спецыяльнасці, выстаўляецца вышэйшы бал.

22. Па-за конкурсам, акрамя спецыяльнасцей, на якіх у мінулым годзе конкурс склаў 5 і болей чалавек на месца, залічваюцца:

дзеці-сіроты і дзеці, што засталіся без апекі бацькоў;

дзеці з сем'яў ваеннаслужачых або рабочых і служачых, што займалі штатныя пасады ў воінскіх часцях, якія загінулі (памерлі) ці сталі інвалідамі ў час праходжання ваеннай службы або працы ў складзе савецкіх войскаў на тэрыторыі дзяржаў, у якіх вяліся баявыя дзеянні, а таксама дзеці з сем'яў ваеннаслужачых, якія загінулі (памерлі) у мірны час пры праходжанні ваеннай службы;

дзеці з сем'яў асоб начальніцкага і радавога складу органаў унутраных спраў, якія загінулі (памерлі) або сталі інвалідамі пры выкананні службовых абавязкаў на тэрыторыі дзяржаў, у якіх вяліся баявыя дзеянні, а таксама якія загінулі (памерлі) у мірны час пры выкананні службовых абавязкаў;

дзеці з сем'яў асоб начальніцкага і радавога складу органаў фінансавых расследаванняў Рэспублікі Беларусь, якія загінулі (памерлі) пры выкананні службовых абавязкаў;

інваліды I і II групы, а таксама дзеці-інваліды, на момант падачы дакументаў, якім не супрацьпаказана навучанне і якія могуць наведваць заняткі;

абітурыенты, якія маюць ільготы ў адпаведнасці з артыкулам 18 Закона Рэспублікі Беларусь “Аб сацыяльнай абароне грамадзян, пацярпеўшых ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС” (Ведамасці Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, 1991 г., № 10, арт. 111);

асобы беларускай нацыянальнасці, якія з’яўляюцца грамадзянамі замежных дзяржаў і пражываюць на іх тэрыторыі, па рэкамендацыях беларускіх суполак ці ўстаноў адукацыі, узгодненых да 15 сакавіка бягучага года з Міністэрствам замежных спраў Рэспублікі Беларусь і Мінадукацыі, на выдзеленыя заснавальнікам месцы ў межах кантрольных лічбаў прыёму, якія фінансуюцца за кошт сродкаў рэспубліканскага і мясцовых бюджэтаў;

прапаршчыкі, ваеннаслужачыя, якія праходзяць службу па кантракце, зволеныя ў 2005 годзе ў запас і маюць рэкамендацыі вайсковых часцей, ваеннаслужачыя тэрміновай службы, якія праслужылі не менш аднаго года і маюць рэкамендацыі вайсковых часцей, у межах 10% кантрольных лічбаў залічваюцца ў ВНУ Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь, Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь, Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь.

23. Пераважнае права на залічэнне пры аднолькавай колькасці балаў у парадку пералічэння маюць:

асобы, пералічанныя ў п.22, якія ўдзельнічаюць у агульным конкурсе;

інваліды III групы;

абітурыенты, якія маюць ільготы ў адпаведнасці з артыкуламі 19, 20, 23-25 Закона Рэспублікі Беларусь “Аб сацыяльнай абароне грамадзян, пацярпеўшых ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС”;

звольненыя ў запас ваеннаслужачыя, якія маюць ільготы, устаноўленыя заканадаўствам і рэкамендацыі воінскіх часцей;

абітурыенты з мнагадзетных сем’яў;

пераможцы абласных тураў рэспубліканскіх прадметных алімпіяд;

пераможцы рэспубліканскіх і абласных турніраў і конкурсаў па прадметах уступных іспытаў;

абітурыенты, якія ўзнагароджаны залатым, сярэбраным медалём ці скончылі ўстановы, якія забяспечваюць атрыманне сярэдняй спецыяльнай і прафесійна-тэхнічнай адукацыі (на аснове агульнай базавай адукацыі), з дыпломам з адзнакай;

абітурыенты, якія маюць больш высокі бал у сертыфікаце цэнтралізаванага тэстыравання па профільных прадметах;

абітурыенты, якія маюць больш высокі сярэдні бал атэстата (дыплома).

24. На завочную і вячэрнюю формы атрымання адукацыі ў межах кантрольных лічбаў прыёму ў першую чаргу па конкурсе залічваюцца абітурыенты, якія маюць сярэднюю спецыяльную ці прафесійна-тэхнічную адукацыю, або працуюць не меньш як 6 месяцаў і паступаюць на адпаведныя ці роднасныя спецыяльнасці.

Па конкурсе залічваюцца іншыя абітурыенты у межах 20% ад кантрольных лічбаў прыёму, а таксама на вакантныя месцы, якія засталіся пасля залічэння вышэйпералічаных асобаў па конкурсе.

25. На скарочаны тэрмін навучання па конкурсе ажыццяўляецца прыём абітурентаў, якія маюць сярэднюю спецыяльную адукацыю, пры ўмове выканання патрабаванняў адукацыйных стандартаў вышэйшай адукацыі па адпаведнай спецыяльнасці.

Абітурыенты, якія паступаюць на скарочаны тэрмін навучання, здаюць уступныя іспыты па профілі (напрамку) спецыяльнасці ці прадметах вучэбнага плана спецыяльнасці (па рашэнні прыёмнай камісіі).

26. Залічэнне на любую спецыяльнасць у дзяржаўныя і прыватныя ВНУ на ўмовах аплаты ажыццяўляецца по асобнаму конкурсу на аснове вынікаў уступных іспытаў (пры ўмове іх адпаведнасці).

27. ВНУ ў месячны тэрмін з дня апублікавання дадзеных Правілаў прыёму вызначаюць Парадак прыёму ў адпаведнай ВНУ па ўзгадненні з заснавальнікам і Мінадукацыі.

28. Усе іншыя пытанні па прыёме, якія не адлюстраваны ў Правілах прыёму, вырашаюцца ВНУ у адпаведнасці з нарматыўнымі прававымі актамі Рэспублікі Беларусь.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Праект зацверджана iconСш №3 г. Ашмяны адукацыйны праект факультатыўных заняткаў
...

Праект зацверджана icon"Зімняя школа" так завецца супольны чэска-беларускі праект, мэта якога паглядзець на абедзьве краіны вачыма чэскіх І беларускіх студэнтаў. Праект стартаваў у
Праект стартаваў у Менску цяпер у лістападзе, а мае скончыцца ў Чэхіі ў сьнежні. Вынікам станецца дакумэнтальны фільм. Ідэя праекту...

Праект зацверджана iconВіртуальны праект пра Янку Купалу І Якуба Коласа прэзентавала Нацыянальная бібліятэка ў Глыбокім
Глыбоцкай бібліятэкі сямейнага чытання супрацоўнікамі Нацыянайльнай бібліятэкі Беларусі быў прэзентаваны мультымедыйны праект “Класікі...

Праект зацверджана iconЗ 1 па 5 лістапада 2006 г у Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі праводзіцца праект міжнароднага супрацоўніцтва з удзелам піяніста з Аўстрыі, выкладчыка
З 1 па 5 лістапада 2006 г у Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі праводзіцца праект міжнароднага супрацоўніцтва з удзелам піяніста...

Праект зацверджана iconМіністэрства культуры рэспублікі беларусь
Накіроўваем для ўзгаднення дапрацаваны праект пастановы Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь "Аб зацвярджэнні Інструкцыі па...

Праект зацверджана iconЗацверджана загад 03. 01. 2012 № Факультатыўныя заняткі

Праект зацверджана iconЗацверджана
Аб навучанні без адрыву ад вытворчасці ў вышэйшых навучальных установах рэспублікі беларусь

Праект зацверджана iconПраект дакумента

Праект зацверджана iconЗацверджана загад 03. 01. 20112 графік правядзення класных І інфармацыйных гадзін на 2 паўгоддзе 2011/2012 навучальнага года

Праект зацверджана iconЗацверджана на пасяджэнні
Арганізацыя адукацыйнага працэсу па прадметах прыродазнаўча-матэматычнага цыкла ў 2012/2013 навучальным годзе

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка