Цікавыя навіны красавіка




НазваЦікавыя навіны красавіка
Дата канвертавання29.10.2012
Памер25.82 Kb.
ТыпДокументы
Цікавыя навіны красавіка

26 красавіка – Дзень Чарнобыльскай трагедыі. Да гэтай трагічнай даты ў бібліятэках сеткі былі прымеркаваны ўрокі памяці, інфармацыйныя гадзіны, літаратурныя кампазіцыі.

У цэнтральнай раённай бібліятэцы прайшоў урок памяці пад назвай “Тревожный путь земли. Бібліятэкары расказалі вучням 11 “А” класса СШ №1 аб наступствах, якія далі ведаць аб сабе ў першыя месяцы пасля выбуха: смяротнасць, затрымка псіхічнага развіцця ў дзяцей. Па ліку пацярпеўшых Чарнобыльская катастрофа значна пераўзыходзіць атамную бамбардзіроўку Хірасімы ў Японіі. Даведаліся вучні і аб помніку на пензенскай зямлі: маладыя людзі выклалі свечкі ў выглядзе знака радыяцыі ў памяць аб тых людзях, хто працаваў і ліквідаваў страшную аварыю. У заключэнні прысутныя паглядзелі дакументальную стужку “Хроника молчания” аб падзеях на Чарнобыльскай АЭС.


Дзіцячая бібліятэка гэтай падзеі прысвяціла гадзіну смутку “Памятаць – значыць жыць” для вучняў 8 “Б” класа СШ №1. Рабятам было расказана аб шкодным уздзеянні радыяцыі на ўсё жывое, аб людзях, прымаўшых удзел у ліквідацыі аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Вельмі ўразіў прысутных тэатралізаваны маналог з кнігі С. Алексіевіч “Чарнобыльская малітва”, у якім маладая аўдавелая жанчына расказвала аб тым, як паміраў яе муж прама ў яе на руках. На працягу мерапрыемства гучалі вершы Д. Булдакова, С.Законнікава, Г.Шчура і інш. Да мерапрыемства была падрыхтавана кніжная выстава.

Боль мая – Чарнобыль” – пад такой назвай прайшоў тэматычны вечар для падлеткаў у Бяседавіцкай СБ флоры і фаўны. У час мерапрыемства рабяты даведаліся, калі і дзе адбылася гэта аварыя. Былі разгледжаны прычыны выбухаў на Чарнобыльскай АЭС, наступства выкіду ў атмасферу выпарынага паліва, якое з'явілася крыніцай радыяцыйнага заражэння. Вёўшы гаворку аб Чарнобыльскай катастрофе былі ўспамянуты імёны пажарных, якія першымі кінуліся на тушэнне пажару і загінулі, атрымаўшы вялікую дозу радыяцыі. Тэма Чарнобыля была закранута ў літаратуры і мастацтве. Былі прадэманстраваны рэпрадукцыі карцін М.Савіцкага: “Доля”, “Чернобыльская мадонна”, “Запретная зона”, “Крест надежды”. Ішла гаворка і аб раманах М.Шамякіна “Злая зорка”, І.Пташнікава “Львы”.


У кастрычніку ў Батаеўскай СБ-музеі для дзяцей малодшага і сярэдняга школьнага ўзросту быў падрыхтаваны ўрок цікавага паведамлення “Лён, ты мой лён”. Дзеці даведаліся аб этапах працы з гэтай значнай для беларусаў культурай, пачынаючы з пасева лёну і сканчаючы афарбоўкай ўжо гатовага палатна. Расказ суправаджаўся паказам тых прылад працы, якія маюцца ў фондзе музея і прадстаўлены на экспазіцыі “Лён – нацыянальнае багацце”. Рабяты маглі не толькі паглядзець на іх, але і патрымаць у руках, уявіць сабе, як імі працавалі іх бабулі і дзядулі.

Чарговае паседжанне экалагічнага клуба “Экаполіс” пры цэнтральнай раённай бібліятэцы адбылося 18 красавіка. Для ўдзельнікаў клуба быў падрыхтаваны кірмаш карысных парад “Огород – всегда доход”. Гаворка вялася аб старых і новых тэхналогіях агародніцтва. Прысутныя даведаліся, што такое агарод метадам Мітлайдэра, што такое мульчаванне і для чаго яно прымяняецца, а таксама аб тэхналогіі для лянівага пенсіянера і інш. Многія падзяліліся і сваім вопытам. Маясеенка Л.А. падзялілася сваім метадам пасадкі агарода “па Курдзюмаву”, Падабед Р.Д. расказаў пра апрацоўку і і абразанне вінаграда, Лупекіна Г.К. праінфармавала аб хваробах і шкодніках сада і мерах барацьбы з імі.

Для гасцей была аформлена кніжная выстава “Ураджайны агарод” і прадэманстравана прэзентацыя “Вясновыя клопаты агародніка”.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Цікавыя навіны красавіка iconЦікавыя навіны снежня
Вядучыя свята Аксана Лутчанкова І людміла Казакова з дапамогаю фотапрэзентацыі запрасілі гасцей ў падарожжа па часу – гісторыю сваёй...

Цікавыя навіны красавіка iconЦікавыя навіны лютага
Дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў. Але гэта дата належыць не толькі прышоўшым вайну байцам. Яна як напутства маладым: каб памяталі,...

Цікавыя навіны красавіка iconЦікавыя навіны
Размова ішла І аб ежы – аснове асноў для здароўя чалавека. Лішняя вага для сучаснага чалавека фактар рызыкі нумар адзін для праяўлення...

Цікавыя навіны красавіка iconЦікавыя навіны сакавіка
Бібліятэкары расказалі аб ІХ жыццёвым І творчым шляху. З гутаркай аб ролі І значнасці чытання выступіла былая настаўніца З. А. Бубель....

Цікавыя навіны красавіка iconЦікавыя навіны мая
Для беларускага народа адной з такіх дат з’яўляецца Вялікая Айчынная вайна. Напярэдадні свята Перамогі ў бібліятэках Хоцімскай рбс...

Цікавыя навіны красавіка iconЎстановы адукацыі "Заастравецкая дзяржаўная агульнаадукацыйная сярэдняя школа Клецкага раёна" з 25 красавіка па 30 красавіка 2010/2011 навучальнага года
Падрыхтоўка да абласнога семінару (наведванне ўстановы адукацыі ўдзельнікамі паседжання ўпраўлення адукацыі Мінскага абласнога выканаўчага...

Цікавыя навіны красавіка iconПлан работы Дзяржаўнай установы адукацыі "Заастравецкая сярэдняя школа Клецкага раёна" з 09 красавіка па 14 красавіка 2012 года
Павышэнне якасці спецыяльнай адукацыі як галоўны фактар павышэння якасці жыцця дзяцей з апфр (наведванне І аналіз урокаў, карэкцыйных...

Цікавыя навіны красавіка iconКонкурс гістарычнага фотакалажа 8 Гранты на даследаванні сацыяльных трансфармацый 8 Конкурс Сусветнага банка 8 Стыпендыі для маладых беларускіх актывістаў 8 Летнік «Антыкарупцыйны трэнінг для будучых лідэраў»
Пра гэта аднаму з арганізатараў канцэрта 12 красавіка паведаміў пастар лютэранскай абшчыны. Акустычны рок-канцэрт быў запланаваны...

Цікавыя навіны красавіка iconПлан работы ліцэя на перыяд з 10. 09. па 15. 09. 2012 10. 09
Арганізацыя работы ліцэйскага прэс-цэнтра “Ліцэйскія навіны”.(Закрута І. М., савет ліцэістаў)

Цікавыя навіны красавіка icon"Начная аблога" вітае сваіх слухачоў 6 верасьня!
Прынамсі, сёньня апоўдні пад рубрыкай “Навіны апошняга дня” можна было азнаёміцца зь інфармацыяй ад 4 верасьня

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка