Тэма: "О, край родны, край прыгожы…"




НазваТэма: "О, край родны, край прыгожы…"
Дата канвертавання18.11.2012
Памер26.63 Kb.
ТыпУрок
Тэма: “О, край родны, край прыгожы…”

Урок пазакласнага чытання паводле зборніка “Слова аб роднай прыродзе” з элементамі гульні.

Абсталяванне: запіс песні “Мой родны кут” (сл. Я. Коласа, муз. І. Лучанка), рэпрадукцыі карцін В. Бялыніцкага-Бірулі.

Папярэдняе заданне вучням: падрыхтаваць малюнак да прачытанага твора і абарону да яго; падабраць верш, з дапамогай якога можна абараніць назву каманды(“Дзьмухавец”, “Пралеска”, “Вішанька”)

Мэта ўрока:

-Вырабатываць навык выразнага чытння і аналіза вершаў;

-Развіваць уменне і навык самастойнай работы змастацкім тэкстам;

-Фарміраванне навыкаў зносін, выхаванне пачуцця захаплення роднай беларускай прыродай

Эпіграф:

Мой родны кут, як ты мне мілы!..

Якуб Колас

Ход урока

1Арганізацыйны момант, матывацыя.

2 Гучыць песня “Мой родны кут”. Уступнае слова настаўніка:

  • Куток, дзе ты нарадзіўся, дзе прайшло тваё дзяцінства, - мілы і любы для кожнага з нас. Пра гэта і песня на верш Якуба Коласа, якую мы праслухалі. У нашай Беларусі сапраўды шмат вельмі прыгожых, чароўных мясцінаў. Яны апеты ў шматлікіх літаратурных творах, апісаны у палотнах мастакоў з выключнай цеплынёй і задушэўнасцю. Сёння мы сустрэнемся з цудоўнымі пейзажнымі малюнкамі ў творах нашых паэтаў, паспрабуем прасякнуцца гэтай прыгажосцю, пашырым свае веды пра родны край, прадэманструем свае веды, уменне выразна чытаць, сваю кемлівасць і знаходлівасць.

Клас дзеліцца на каманды, кожная каманда абараняе сваю эмблему, капітаны зачытваюць вершы. Выбіраецца журы.


“Дзьмухавец”

Ля дарогі шарык белы,

Вецер б’е , а шарык цэлы,

А як дзьмухнуць хлапчукі –

Пух ляціць ва ўсе бакі.

Дзьмухавец.


“Пралеска”

На паляне ў светлым пералеску

Расцвілі, налітыя расой,

Сінія падснежныя пралескі

Пад аховай урачыстых хвой.

П. Панчанка. Вясною


“Вішанька”

Юная вішанька тонкая

Поруч з разгалістай грушаю.

Голая чорная кромка

Дробным сняжком зацярушана.

Г. Бураўкін. Вішанька


3 Выразнае чытанне вершаў. Члены кожнай каманды чытаюць выразна вершы, выказваюць свае ўражанні. Журы ацэньвае выразнае чытанне.

4 Агляд і абарона падрыхтаваных малюнкаў. Вучні паказваюць свае малюнкі, называюць твор, расказваюць, што хацелі выразіць у сваім малюнку.

5 Фізкультхвілінка. Каманды павінны сабраць загадку і адгадаць яе.(Фрагменты загадкі ляжаць на першай парце ў кожнай каманды:Мяне ўсе просяць, чакаюць, а як з’яўлюся, хавацца пачынаюць. У чырвоных ботах, захаваўшы лапкі, ходзіць па балоце, спрытна ловіць жабкі. Стаяць на полі браточкі: белыя раснічкі, залатыя вочкі.)

6 Конкурс “Хто ведае?” Вучням прапануюцца пытанні на знаходлівасць і веды па расліннасці і жывёльным свеце Беларусі.

  • У прысутнасці якіх раслінаў гінуць мікробы?

  • Назавіце родную сястру елкі.

  • Якія вы ведаеце першыя вясновыя кветкі?

  • У якіх майскіх раслін атрутныя плады?

  • Якая птушка лічыцца сімвалам Беларусі?

  • Якая рыба ўе гняздо?

7 Гульня “Хто больш назаве народных прымет?”

  • Карыстаючыся назіраннямі за прыродай, людзі зрабілі своеасаблівую азбуку, па якой ведалі, калі наступае тая ці іншая пара года, калі прыйдзе час сеяць ці збіраць ураджай, якое будзе надвор’е. Назавіце народныя прыметы, якія ведаеце вы.

Вучні называюць прыметы, журы ацэньвае колькасць.

8 Міні-сачыненне. Вучням прапануецца напісаць міні-сачыненне “Што б я зрабіў, каб мой горад стаў прыгажэйшым”.(7 хв.)

Зачытваюцца сачыненні вучняў.

9 Падвядзенне вынікаў.

  • Што кожны з вас вынес з ўрока?

  • Што новага даведаліся?

  • Якія эмоцыі былі на ўроку?

Падзяка вучням за работу на ўроку.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Тэма: \"О, край родны, край прыгожы…\" iconУрок беларускай літаратуры ў 8 класе "З прыродай зліўшыся душой…"
Урок беларускай літаратуры ў 8 класе “З прыродай зліўшыся душой…” (Пейзажная лірыка. Я. Колас. “О, край родны, край прыгожы!”)

Тэма: \"О, край родны, край прыгожы…\" iconЭтапы жыццёвага І творчага шляху Якуба Коласа Настаўн I к Грыгаров I ч А. Г
Якуба Коласа.(Дэманструюцца слайды №1,2). Слухайце І глядзіце ўважліва. (Слайд №3). Прынёманскі край на Стаўбцоўшчыне з даўніх часоў...

Тэма: \"О, край родны, край прыгожы…\" iconГоду кнігі прысвячаецца Родны край

Тэма: \"О, край родны, край прыгожы…\" iconКрасноярский край Общие сведения
Красноярский край вытянулся на 3 тысячи километров вдоль одной из крупнейших сибирских рек – Енисея. Край расположен в самом географическом...

Тэма: \"О, край родны, край прыгожы…\" iconРодныя вобразы: Ніл Гілевіч. «Край мой беларускі», Данута Бічэль-Загнетава. «Роднае слова»
Абсталяванне: альбом рэпрадукцый “Мая зямля” (жывапіс беларускіх мастакоў). Мн., 1996; запісы пе-сень на словы Н. Плевіча. (А. Багатыроў....

Тэма: \"О, край родны, край прыгожы…\" iconВыканала : навучэнка гр. Б-1-527 Дулуб Вераніка
Полаччына край блакітных азёр, звонкіх чыстых крыніц, пявучых меднастволых бароў; край, у косы якога ўплецены стужкі задумлівых рэк;...

Тэма: \"О, край родны, край прыгожы…\" iconНіл Гілевіч. Край мой беларускі, край!
В) ад слоў (самаканструкцыя) выходзіць на сказы І выказванні ( сацыяканструкцыя)

Тэма: \"О, край родны, край прыгожы…\" iconАддзел адукацыі Астравецкага райвыканкама
Мэта: пашырыць веды вучняў пра родны край, выхоўваць любоў І павагу да дарагіх з маленства мясцін, цікавасць да гісторыі І культуры...

Тэма: \"О, край родны, край прыгожы…\" iconНоминация «Методические материалы по содержанию конкурса». Лингвистический турнир для 5-го класса на основе краеведческого материала в рамках предметной недели русского языка «Край наш ветлужский»
Сегодня мы поиграем в лингвистические игры, которые будут связаны с темой «Край наш ветлужский». Мы узнаем, кто хорошо знает свой...

Тэма: \"О, край родны, край прыгожы…\" iconТэматычная дыскатэка "Беларусь мая, родны край…"
...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка