Правапіс прыставак Мэты




НазваПравапіс прыставак Мэты
Дата канвертавання18.11.2012
Памер73.65 Kb.
ТыпДокументы
Правапіс прыставак


Мэты:

--удасканальваць арфаграфічныя ўменні і навыкі па тэме;

--актуалізаваць веды вучняў па напісанні зычных і галосных у прыстаўках;

--акцэнтаваць увагу на зменах у правапісе зычных і галосных на стыку прыстаўкі і кораня;

--развіваць у вучняў здольнасць выразна фармуляваць свае думкі, уменне весці дыялог у працэсе групавой работы.

--удасканальваць маўленчыя навыкі вучняў;

--ствараць умовы для выхавання пачуцця адказнасці за сваю працу.

Тып факультатыўных заняткаў: падагульненне, сістэматызацыя і замацаванне ведаў, уменняў і навыкаў па тэме


Формы навучання: франтальная, індывідуальная, групавая (работа ў парах)


Абсталяванне: падручнік, картачкі, табліцы.


Ход факультатыўнага занятку:

1. Арганізацыйны момант

2. Аб’яўленне тэмы і мэты

3. Актуалізацыя ведаў

У кніжцы “ Ад двух да пяці” К. Чукоўскага ёсць такое назіранне: малому не спадабалася , што яму пасалілі яйка ( а ён хацеў пасаліць сам), і ён закрычаў: -- Высалі назад!

А другі прызнаецца:

--Я намакароніўся.

Трэці шкадуе:

--Я памятаў, памятаў, а потым адпамятаў.

Дзеці ўжо ведаюць усе прыстаўкі, але яшчэ не дагадваюцца пра несумяшчальнасць некаторых з іх. Мы з гэтай задачай ужо справіліся . Аднак правапіс прыставак выклікае складанасці , змаганне з якімі прадоўжым сёння на занятках.

Тэма занятка перад вамі: “Правапіс прыставак”.

Звярніцеся, калі ласка, да таямніц вашай памяці і ўспомніце, якія веды па тэме ўрока вы маеце. Пабудуйце вуснае паведамленне, абапіраючыся на апорны канспект, змешчаны на дошцы.

Апорны канспект “Правапіс прыставак”

1. д (прыстаўка) + д (аддаць)

б (прыстаўка) + б (аббегчы);

з (прыстаўка) + з (раззлавацца)

с (прыстаўка) + с (бясспрэчны)

ВЫКЛЮЧЭННІ : расол, расольнік, расада, расаднік, ростань.


2. С (прыстаўка) + Ч, ШЧ – мяняецца вымаўленне, а не напісанне: расчапіць [рашчап’іц’].

3.

РУСКАЯ МОВА

БЕЛАРУСКАЯ МОВА

Снять, сбить,

Скинуть, сходить

Зняць, збіць

Скінуць, схадзіць.

4. Літара І (пішацца незалежна ад вымаўлення)


МІЖ-, ЗВЫШ-, КОНТР-, ПАН-, ТРАНС-, СУПЕР-

міжінстытуцкі , звышімклівы , контрігра, панісламізм, трансіярданскі, суперінтэлект

5. Бязрадасны (першы склад перад націскам)бездапаможны.

6. Імчаць – памчацца, амшэлы – замшэлы. (Прыстаўныя І, А не пішуцца пасля прыставак, якія заканчваюцца на галосную)

7. Педінстытут, бортінжынер, гукаізаляцыя, спортінвентар. (І захоўваецца пасля першай часткі складаных і складанаскарочаных слоў)


Дапаўненні настаўніка. Памятайце. Адбыліся змены. Згодна з законам РБ

“ Аб правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі” ад 23 ліпеня 2008 года пры спалучэнні прыставак

ДЭЗ- і СУБ- са словамі, што пачынаюцца з і , вымаўляецца і пішацца ы: субынспектар, дэзынфармацыя, дэзынтэграцыя.

Не блытайце прыстаўку дэз- з прыстаўкай дыс-, якая ўтварае словы са значэннем адсутнасці або процілегласці: дыскамфорт, дысгармонія ( правапіс прыстаўкі з літарай с незалежна ад звонкасці-глухасці наступнага гука)

4. Выкананне вучнямі розных заданняў. У працэсе нашай працы мы павінны развіць і пашырыць свае веды, вызначыць ўсе ўмовы, ад якіх залежыць правапіс прыставак.


Клас падзяляецца на 2 каманды (групавая праца).


Разгледзьце апорныя схемы і табліцы, сфармулюйце больш дакладна правілы правапісу прыставак.

1.ПРЫСТАЎКА НА


З-

С-

Перад звонкімі зычнымі

Перад глухімі зычнымі

Ззяць

Ссушыць

Бязлюддзе

Бясстрашна

Узлесак

Ускраек

раздольны

Раскацісты



Замацаванне.

Гульня “ Эстафета”. Прадстаўнікі 2 каманд, выходзячы па аднаму да дошкі , запісваюць дзеясловы з прыстаўкай раз-, рас-

За правільна запісанае слова налічваецца 1 бал, за хуткасць—1 бал дадаткова





Блытаць

Плесці

Хваліць

Званіць

Румяніць

Фарбаваць

Маляваць

Вязаць

Шыфраваць

Ставіць

Няволіць

Казаць


2.ПРЫСТАЎКА НА Б, Д


Перад звонкімі зычнымі

Перад глухімі зычнымі

паднесці

падкрэсліць

абмесці

абходчык,

адрэзаць

адбой.



Высновы вучняў.

ПАМЯТАЙ! Прыстаўкі на Б, Д пішуцца нязменна.

Замацаванне. Гульня “ Хто больш”. Напішыце як мага больш слоў з падвоенымі зычнымі на стыку прыстаўкі і кораня. Напрыклад: бяззорны, рассыпаць, аддаліць і інш.

Выкананне задання камандамі.

3. Ы, Й, І пасля прыставак


Ы

Й



Пасля прыставак на зычны

Пасля прыставак на галосны





падыграць

адымчаць

адымжэць

узысці

пайменны

займець

дайсці

пайсці



Вусныя паведамленні вучняў вучняў.

Заўвагі настаўніка :

1) І пасля прыставак на галосны захоўваецца, калі ўтварае склад: ЗА-ІС-КРЫЦ-ЦА, ПА-ІЛ-КА.

2) Пры пераносе слоў літары Й, Ы далучаюцца да прыстаўкі: зай-сці, пады-граць.


Замацаванне. Пятае “ лішняе”

1. Вы…шлі, ад…шлі, па…шлі, да…шла, абы…сціся.

2. Раз…грываць, над…шоў, уз…шло, па…шлі, ад…шлі.

3.За…нтрыгаваць, пра…люстраваць, вы…грыш, за…кацца, не…стотны.

5. Выкананне выніковага тэста .

Цяпер вы можаце прыступіць да выканання тэста.




1 каманда

ТЭСТ

1. У якіх словах прыстаўка заканчваецца на літару З?

а) ра…казаць;

б) бе…тактоўны;

в) бя…людны;

г) бе…дарожжа.


2.У якіх словах пасля прыставак пішацца літара й?

а) пра…нфармаваць;

б) пра…гравальнік;

в) пад…сці;

г) пера…начыць.


3. Адзначце словы з марфалагічным прынцыпам напісання:

а) а…каціць;

б) бе…памылковы;

в) а…рэгуляваць;

г) па…трымаць.






ТЭСТ


2 каманда

1. У якіх словах прыстаўка заканчваецца на літару С?

а) ра…круціць;

б) ра…вязаць;

в) ра…жыцца;

г) ра…долле.


2.У якіх (якім) слове (словах) пасля прыстаўкі пішацца літара Ы?

а) аб…сці;

б) вы…грыш;

в) за…нтрыгаваць;

г) па…менна.


3. Адзначце словы з марфалагічным прынцыпам напісання:

а) а…ход;

б) а…хітрыць;

в) ра…клеіць;

г) а…рэгуляваць.





Адказы

В. 1: 1 в, г; 2 б, г; 3 а, в, г.

В. 2: 1 а; 2 а; 3 а, б, г.


6. Абагульненне і сістэматызацыя вывучанага матэрыялу.

Творчая работа.Прачытайце верш С. Грахоўскага. Сфармулюйце яго ідэю. Знайдзіце ў вершы словы, напісанне якіх адпавядае правілу “ Правапіс і, ы, й пасля прыставак”.Запішыце верш па памяці. Выканайце самаправерку.

Жыццё пражыць—

Не поле перайсці,

А трэба і жыццё, як поле,

І хоць адным зярняткам узысці,

А бур’яном не зарасці ніколі.

7. Падвядзенне вынікаў.

8. Рэфлексія.

-- Пра што мы даведаліся на занятку?

--Што ў вас выклікала цяжкасці?


9. Дамашняе заданне .

падрыхтаваць слоўнікавы дыктант на вывучанае правіла


Дзяржаўная ўстанова адукацыі

“ Навучальна-педагагічны комплекс Мальскі дзіцячы сад-базавая агульнаадукацыйная школа”


Факультатыўны занятак па тэме:


Правапіс прыставак”


Настаўнік беларускай мовы і літаратуры Нікалайкава В.Р.


2010-2011 навучальны год




Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Правапіс прыставак Мэты iconТэма: Правапіс прыставак Мэты
Мэты: удасканальваць арфаграфічныя ўменні І навыкі па тэме; арганізаваць кантроль засваення тэмы вучнямі; развіваць самастойнасць...

Правапіс прыставак Мэты iconСа спашукальнікам І з саіскальнікам, ці Правапіс прыставак
Напрыклад, абаперціся ці абперціся, даследаванне ці даследванне. Правапіс прыставак І суфіксаў, канчаткаў у “Правілах” (1959) быў...

Правапіс прыставак Мэты iconЗаданне. Устаўце патрэбныя літары, патлумачце правапіс слоў. Правапіс ы, І, й пасля прыставак
Пад сці, контр дэя, з начыць, без нерцыйны, аб мшэлы, ад грываць, дэз нфармацыя, за нтрыгаваць, пад спад, па мправізаваць, аб лгаць,...

Правапіс прыставак Мэты iconУрок беларускай мовы ў 5 класе. Правапіс прыставак на зычны
...

Правапіс прыставак Мэты iconРасчапіць дрот, але расшчапіць атам, ці Правапіс прыставак на стыку з коранем
Хаця патрэба ў перавыданні была, нават дзеля таго, каб выправіць дапушчаныя хібы, накшталт такіх: “Папраўка. На стар. 53 §106 трэба...

Правапіс прыставак Мэты iconНе зыходзь з дэзы, сыходзь з ганка, ці Правапіс прыставак на з-, с
Хаця існуе пэўная колькасць іншых афіксаў: постфіксы, інтэрфіксы, конфіксы (цыркумфіксы), прэфіксоіды, суфіксоіды, уніфіксы, інфіксы...

Правапіс прыставак Мэты iconТэма: Правапіс у І ў
Запішам словы, растлумачым правапіс у І ў (у гэты час 2-3 вучні працуюць па картках)

Правапіс прыставак Мэты icon105 г на год; 3 г на тыдзень, з ІХ 13 г на пісьмовыя работы
Змяненне дзеясловаў прошлага часу па родах, правапіс канчаткаў. Правапіс не з дзеясловамі

Правапіс прыставак Мэты iconФакультатыў "Вывучаем беларускі правапіс" Тэма
Мэты: садзейнічаць засваенню правіл правапісу змякчальнага мяккага знака як сродку абазначэння мяккасці папярэдняга зычнага, ствараць...

Правапіс прыставак Мэты iconТэма: Правапіс літар у І ў (факультатыў "Вывучаем беларускі правапіс") Настаўнік
Тып занятка: падагульненне, сістэматызацыя, замацаванне, пошук новых ведаў па тэме

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка