Тэзісы перадвыбарнай праграмы




НазваТэзісы перадвыбарнай праграмы
Дата канвертавання28.10.2012
Памер23.25 Kb.
ТыпДокументы
ТЭЗІСЫ ПЕРАДВЫБАРНАЙ ПРАГРАМЫ

кандыдата ў дэпутаты Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў

па Жудроўскай выбарчай акрузе № 35

Валовіча Мікалая Віктаравіча


Дзяржаўнае будаўніцтва і грамадскае развіццё

  • Кансалідацыя ўсіх патрыятычных сіл беларускага грамадства. Канструктыўная праца і ўзаемадзеянне прадстаўнікоў усіх галін улады.

  • Умацаванне сістэмы мясцовага кіравання і самакіравання.

  • Спакой і парадак на нашых вуліцах.

  • Барацьба з п'янствам, наркаманіяй, злачыннасцю і іншымі антыграмадскімі праявамі.

Эканамічная сфера

  • Найболей поўнае задавальненне запатрабаванняў чалавека працы на аснове інавацыйнага развіцця эканомікі, дасягненняў навукова-тэхнічнага прагрэсу.

  • Далейшае ўкараненне рэсурсазберагальных і энергаэфектыўных тэхналогій, развіццё інфармацыйных і тэлекамунікацыйных тэхналогій, аздараўленне экалогіі і рацыянальнае прыродакарыстанне.

  • Захаванне і прымнажэнне агульнанароднай уласнасці, матэрыяльных і духоўных каштоўнасцяў, створаных шматлікімі пакаленнямі беларусаў.

  • Нарошчванне тэмпаў жыллёвага будаўніцтва.

  • Дзяржаўнае рэгуляванне цаны на паслугі ЖКГ, грамадскі транспарт, сацыяльна-значныя тавары і прадукты харчавання.

  • Горад, прывабны для прадпрымальніцтва і інвестыцый.

  • Павелічэнне рэальных грашовых даходаў насельніцтва.

Сацыяльная палітыка

  • Правядзенне справядлівай сацыяльнай палітыкі, накіраванай на ўстойлівы рост узроўня і якасці жыцця насельніцтва.

  • Стварэнне аптымальных умоў для самарэалізацыі чалавека, у тым ліку ў прафесійнай дзейнасці.

  • Павелічэнне бюджэтных выдаткаў на сацыяльныя патрэбы, на дзяржаўную ахову здароўя і адукацыя, на забеспячэнне сацыяльных гарантый працоўным грамадзянам, сем'ям, пенсіянерам, інвалідам, маладым спецыялістам, моладзі.

  • Павелічэнне даступнасці і якасці медыцынскай дапамогі.

  • Стварэнне ўмоў для развіцця дзяцей і моладзі - іх вучобы, адпачынку, выхавання патрыятызму і сяброўства народаў.

  • Рашэнне сацыяльных праблем пажылых грамадзян.

  • Нарошчванне матэрыяльна-тэхнічнай базы і сацыяльнай інфраструктуры для адукацыйнай і творчай дзейнасці, заняткаў фізічнай культурай і спортам.

  • Стварэнне ўмоў для фізічнага і духоўнага развіцця кожнага чалавека.

  • Прапаганда здаровага ладу жыцця.

  • Чысціня і выгода ў нашых дварах.

Для людзей у Жудроўскай выбарчай акрузе

Шчыра лічу, што дэпутат у сваёй працы павінен абапірацца на пазіцыю выбаршчыкаў, вырашаць праблемы выбарчай акругі. Таму я буду дабівацца:

  • Рашэння праблемы недахопу парковак;

  • Рашэння праблемы парковак у дварах;

  • Вызначэння спецыяльных пляцовак для выгулу сабак;

  • Будаўніцтва бегавых дарожак і іншых спартыўных збудаванняў для масавых заняткаў фізкультурай і спортам у непасрэднай блізкасці ад жылых дамоў;

  • Адкрыцця гаспадарчага аддзела ў краме па вул. Альшэўскага;

  • Памяншэння тэрмінаў рамонту аптэкі па вул. П. Глебкі;

  • Рашэння праблемы рамонту лесвіц;

  • Рамонту пад'язной дарогі да ДУА "СШ № 125 г. Мінска".

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Тэзісы перадвыбарнай праграмы iconБеларусы заслужылі права жыць лепей, больш заможна І вольна. Што гэтаму перашкаджае?
Тэзісы да праграмы А. Мілінкевіча. “Зробім Беларусь сапраўднай Еўропай!” (Праект)

Тэзісы перадвыбарнай праграмы iconПрапановы што да далейшага лёсу праграмы "Падарожжы Свабоды"
Галоўная мэта прыцягнуць да ўдзелу ў стварэньні праграмы як мага болей слухачоў

Тэзісы перадвыбарнай праграмы iconСпіс творчых работнікаў рэгіянальных тэлекампаній
Бародзіч Дзмітрый Аляксандравіч – галоўны рэдактар установы “Рэдакцыя праграмы радыёвяшчання “Лепельскае мясцовае радыёвяшчанне”...

Тэзісы перадвыбарнай праграмы iconНесцярчук Леанiд Мiхайлавiч – кандыдат
Тэзісы даклада на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Помнікі –сведкі сумеснай гісторыі”

Тэзісы перадвыбарнай праграмы iconТэзісы да вучэбна-даследчай работы па тэме
Праблемы моладзі ў літаратуры XXI стагоддзя “(Валерый Гапееў. “Урокі першага кахання”)

Тэзісы перадвыбарнай праграмы iconФорма Абарона дысертацый
Навуковыя артыкулы у зборніках,, матэрыялах канферэнцый, часопісах вак (у тым ліку – “Весці” бдам), энцыклапедыях, тэзісы

Тэзісы перадвыбарнай праграмы iconКлімчук ф. Д. «Да пытання аб палеска-арыйскіх (інда-іранскіх) сувязях»
Арэалогія. Праблемы І дасягненні. Тэзісы дакладаў міжнароднай навуковай канферэнцыі 25—27 траўня. Мінск, 1993. C. 34—35]

Тэзісы перадвыбарнай праграмы iconЦі рэальна падрыхтавацца да цэнтралізаванага тэсціраваннняў межах школьнай праграмы?
Тэсты па беларускай мове складаюцца з заданняў, якія адлюстроўваюць змест асноўных раздзелаў праграмы па беларускай мове. Глядзіце...

Тэзісы перадвыбарнай праграмы iconШкольная канферэнцыя
Мэтавая аудыторыя: вучні 10-11 класаў (11-гадовай праграмы навучання) и 11-12 класаў (12-гадовай праграмы навучання)

Тэзісы перадвыбарнай праграмы iconУвага ўэб-майстру! Фотаздымкі да праграмы знаходяцца на
Увага ўэб-майстру! Фотаздымкі да праграмы знаходяцца на ftp-сэрвэры ў тэчцы: web/pfoto-img0032,0033, 0034,0035. jpg. У тэксьце пазначана,...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка