Як прадстаўленыя ў беларускім сеціве дзяржаўныя структуры, палітычныя партыі, грамадзкія арганізацыі?




НазваЯк прадстаўленыя ў беларускім сеціве дзяржаўныя структуры, палітычныя партыі, грамадзкія арганізацыі?
Дата канвертавання28.10.2012
Памер36.24 Kb.
ТыпВопрос
Stud1101night


Як прадстаўленыя ў беларускім сеціве дзяржаўныя структуры, палітычныя партыі, грамадзкія арганізацыі? Наколькі зьмястоўныя і цікавыя іх сайты, спрабавала разабрацца Іна Студзінская.


Летась Савет Міністраў прыняў пастанову і зацьвердзіў “Палажэньне аб суправаджэньні інтэрнэт-сайтаў рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіраваньня, дзяржаўных арганізацый”. Ім было загадана ў трохмесячны тэрмін стварыць інтэрнэт-сайты.


Аляксандар Класкоўскі: “За рэдкім выключэньнем, усе дзяржаўныя сайты даволі сумныя”


Фармальна пастанова Саўміну выкананая. Усе міністэрствы, ведамствы, навучальныя ўстановы маюць сайты. На іх зьмешчаная ў лепшым выпадку агульная інфармацыя, структура арганізацыі. На сайце Міністэрства архітэктуры, да прыкладу, 7 навінаў (4 за 2006 год і 3 сёлетніх). Адзін са стваральнікаў інтэрнэт-рэсурсу naviny.by Аляксандар Класкоўскі па роду сваёй дзейнасьці праглядае амаль усе:


“За рэдкім выключэньнем, яны даволі сумныя, аднастайныя. Да прыкладу, як ні парадаксальна, сайт Міністэрства інфармацыі – вельмі неапэратыўны, малаінфарматыўны. Колькі разоў даводзілася ў пошуках інфармацыі туды заходзіць – нуль, так бы мовіць. Што тычыцца эканамічнай інфармацыі, статыстыкі, усё гэта так завуалявана, што разабрацца ў нейкіх лічбах немагчыма. Такое адчуваньне, што выстаўляюцца толькі выгадныя для дзяржавы лічбы. Напрыклад, з чаго складаецца той самы спажывецкі кошык, па якім разьлічваецца інфляцыя, нашы экспэрты і эканамісты ня могуць ніяк дамагчыся, каб ім выдалі такую “дзяржаўную тайну”.


Ёсьць і прыемныя выключэньні. На Нацыянальным прававым партале можна знайсьці практычна ўсе неабходныя заканадаўчыя акты, дакумэнты. Вельмі карысны сайт Міністэрства транспарту – можна вызначыць найбольш зручны маршрут, даведацца пра расклад руху. Надзвычай зьмястоўны сайт БДУ, асабліва для абітурыентаў.

Недзяржаўныя сайты: у асноўным гэта аматарскі падыход



Недзяржаўныя структуры – палітычныя партыі, грамадзкія рухі, моладзевыя ініцыятывы, актывісты ў рэгіёнах ствараюць свае інтэрнэт-рэсурсы. Тут варта адзначыць сайты палітычнай, сацыяльнай накіраванасьці – Аб’яднанай грамадзянскай партыі, Беларускага народнага фронту, Беларускага Хэльсынскага камітэту, Беларускай асацыяцыі журналістаў, “Праваабарончага альянсу”, іншых. Шмат сайтаў зьвялася ў рэгіёнах (у Лідзе, Горадні, Полацку, Маладэчне, Барысаве). Многія зь іх вельмі зьмястоўныя і цікавыя, лічыць Аляксандар Класкоўскі:


“Калі параўноўваць тое, што за кошт сьціплых вельмі рэсурсаў робіцца грамадзкімі энтузіястамі, то эфэктыўнасьць працы непараўнальна на карысьць другой катэгорыі. Там ёсьць імпэт, жаданьне неяк творча самарэалізавацца – тое, чаго немагчыма дамагчыся ніякім цыркулярам ад чыноўніка”.


Адмыслоўца ў web-тэхналёгіях Міхась Волчак ацэньвае рэгіянальныя і партыйныя сайты крытычна:


“Пра якасьць звычайна цяжка там казаць. Бо гэта аматарскі падыход. Нават на тых жа партыйных сайтах непрафэсійны падыход”.


Апошнія дасьледаваньні разьвіцьця Байнэту паказваюць, што 32% працаздольнага насельніцтва Беларусі пэрыядычна карыстаюцца сецівам, зь іх ва ўзросьце да 30 гадоў – 50%. (it-belarus.net/news/read/730). Гэта азначае, што задумваючы сур’ёзны інтэрнэт-праект, трэба ўлічваць дэмаграфічны аспэкт. Дый ствараюць інтэрнэт-сайты ў асноўныя маладыя людзі. Дарэчы, вельмі шмат менавіта моладзевых Інтэрнэт-рэсурсаў: mfront.net, moladz.pbnf.org, jeans-by.com, saligorsk.org”.


Дзедзіч”: “Мы адчулі патрэбнасьць насельніцтва ў аб’ектыўнай інфармацыі”


Да прыкладу, берасьцейскі сайт “Дзедзіч” зьявіўся ў 2003 годзе як прэзэнтацыйная старонка аднайменнай моладзевай арганізацыі . Потым на старонцы сталі зьяўляцца навіны аб жыцьці моладзевых, грамадзкіх арганізацыяў. Распавядае адзін са стваральнікаў сайту Зьміцер Шыманскі:


“Пазьней мы адчулі патрэбу насельніцтва ўвогуле ў аб’ектыўнай інфармацыі пра тое, што робіцца ў краіне, і таму крыху пераарыентавалі сайт на тое, каб даваць навіны ня толькі аб дзейнасьці грамадзкіх арганізацый, палітычных партый, а і звычайныя навіны аб жыцьці Берасьцейскай вобласьці. Сайт разьлічаны на моладзь. Зараз рыхтуецца новая вэрсія сайту, якая будзе больш дынамічнай, часьцей абнаўляцца”.


Міхась Волчак: “Якасны кантэнт – гэта праблема”


З-за таго, што ў Беларусі засталіся лічаныя незалежныя СМІ, у беларускім сеціве шмат перадруковак, кампіляцыяў, кажа Міхась Волчак:


“Вядома, што кожная арганізацыя свой нейкі фрэйм успрыманьня рэчаіснасьці робіць, і падбірае інфармацыю пад вось гэтую сваю ідэалёгію. Ёсьць сайт “moladz.org”. Там навіны тэматычна проста падбіваюцца зь іншых сайтаў. Да прыкладу, я спачатку чытаю “Нашу ніву”, naviny.by і svaboda.org, то мне ўжо нецікава будзе чытаць“moladz.org”, таму што вельмі няшмат кантэнту, унікальнай інфармацыі, якія можна назваць якаснымі. Якасны кантэнт – гэта праблема”.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Як прадстаўленыя ў беларускім сеціве дзяржаўныя структуры, палітычныя партыі, грамадзкія арганізацыі? iconЦі прадстаўленыя ў беларускім сеціве дзяржаўныя структуры, палітычныя партыі, грамадзкія арганізацыі?
Ці прадстаўленыя ў беларускім сеціве дзяржаўныя структуры, палітычныя партыі, грамадзкія арганізацыі? Наколькі яны зьмястоўныя, цікавыя,...

Як прадстаўленыя ў беларускім сеціве дзяржаўныя структуры, палітычныя партыі, грамадзкія арганізацыі? iconЦі прадстаўленыя ў беларускім сеціве дзяржаўныя структуры, палітычныя партыі, грамадзкія арганізацыі?
Ці прадстаўленыя ў беларускім сеціве дзяржаўныя структуры, палітычныя партыі, грамадзкія арганізацыі? Наколькі яны зьмястоўныя, цікавыя,...

Як прадстаўленыя ў беларускім сеціве дзяржаўныя структуры, палітычныя партыі, грамадзкія арганізацыі? iconУ беларускім сеціве блукае Юлія Шарова. Вітаю
Чальцоў суполкі Жывога журналу by politics прывабіла такая навіна: сэнсацыйныя вынікі прынесла сьнежаньскае апытаньне лідэраў грамадзкай...

Як прадстаўленыя ў беларускім сеціве дзяржаўныя структуры, палітычныя партыі, грамадзкія арганізацыі? iconУвечары сябры незарэгістраванай арганізацыі "Малады фронт" адзначалі сваё дзесяцігоддзе на Ўправе партыі бнф. Маладафронтаўцы прымалі віншаваньні, частавалі
Увечары сябры незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт” адзначалі сваё дзесяцігоддзе на Ўправе партыі бнф. Маладафронтаўцы прымалі...

Як прадстаўленыя ў беларускім сеціве дзяржаўныя структуры, палітычныя партыі, грамадзкія арганізацыі? iconАбмяркоўваюць інфармацыю пра інцэдэнт з нібыта затрыманьнем актывістаў незарэгістраванай арганізацыі "Маладога Фронт" І Партыі бнф, у ноўтбуках які нібыта
На форумах парталу Tut by абмяркоўваюць інфармацыю пра інцэдэнт з нібыта затрыманьнем актывістаў незарэгістраванай арганізацыі “Маладога...

Як прадстаўленыя ў беларускім сеціве дзяржаўныя структуры, палітычныя партыі, грамадзкія арганізацыі? iconУ беларускім сеціве блукае Юлія Шарова. Вітаю
Аляксандар Лукашэнка сёньня наведаў фабрыку гародніны І зрабіў там шэраг заяваў: пра новыя цяплічныя комплексы, пра вытворчасьць...

Як прадстаўленыя ў беларускім сеціве дзяржаўныя структуры, палітычныя партыі, грамадзкія арганізацыі? iconПрывітаньне, пры мікрафоне Севярын Квяткоўскі, разам блукаем у беларускім сеціве

Як прадстаўленыя ў беларускім сеціве дзяржаўныя структуры, палітычныя партыі, грамадзкія арганізацыі? iconПрывітаньне, разам з вамі ў "Начной аблозе" блукаю ў беларускім сеціве я Севярын Квяткоўскі
Прывітаньне, разам з вамі ў “Начной аблозе” блукаю ў беларускім сеціве я – Севярын Квяткоўскі

Як прадстаўленыя ў беларускім сеціве дзяржаўныя структуры, палітычныя партыі, грамадзкія арганізацыі? iconПрывітаньне, разам з вамі ў "Начной аблозе" блукаю ў беларускім сеціве я Севярын Квяткоўскі
Прывітаньне, разам з вамі ў “Начной аблозе” блукаю ў беларускім сеціве я – Севярын Квяткоўскі

Як прадстаўленыя ў беларускім сеціве дзяржаўныя структуры, палітычныя партыі, грамадзкія арганізацыі? iconУ беларускім сеціве блукае Юлія Шарова. Вітаю
Уведзеныя новыя патрабаваньні да рэклямы піва й цыгарэтаў. Удзельнікі форуму камэнтуюць

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка