Спампаваць 23.58 Kb.
|
Восем гадоў таму, 30 траўня 1999 году, ў цісканіне ў падзямельным пераходзе на станцыі мэтро "Няміга" загінулі 53 чалавекі -- большасьць дзяўчаты. Моладзь, што прыйшла на сьвята піва да Палацу спорту, ратавалася ў пераходзе ад навальніцы. Пасьля расьсьледваньня справы суд прызнаў, што вінаватых у трагедыі няма. Сёньня на месцы трагедыі, каля ўваходу ў падземны пераход ля станцыі мэтро “Няміга”, сабраліся блізкія ахвяраў. Расказвае Севярын Квяткоўскі Карэспандэнт: “Памінаньне загінулых пачалося ў праваслаўным катэдральным саборы. Пасьля памінальнай службы блізкія загінулых рушылі хросным ходам да месца трагедыі. Малітва адбылася таксама каля помнага знаку трагедыі. Маці загінулаў дзяўчыны Насьці Алена Ўладзімераўна: Алена Ўладзімераўна: “Я зусім адна засталася. У мяне была адзіная дачка. Мы з Маладэчна... Я заяву напісала, начальнік пытаецца – куды? Я кажу, што на Нямігу, служба будзе – 8 гадоў [трагедыі]. Адказвае – навошта заява, едзьце так. Раней мы імёны ўсіх дзяцей і бацькоў ведалі: кожны месяц 30 чысла мы заўжды прыяжджалі”. Натальля Навакоўская -- маці загінулай 16-ці гадовай Аляўціны. Спадарыня Навакоўская ўзначальвае грамадзкае аб’яднаньне “Цэнтар сацыяльнай дапамогі Няміга’99”: Навакоўская: “Я ўражаная – нашая дзяржава не знайшла грошай на букет кветак!” Навакоўская: “Я ўражаная – нашая дзяржава не знайшла грошай на букет кветак! Прыйшоў гэты трагічны дзень. Усе ж памятаюць... Каб горад так адрэагаваў... па іх віне ўсё гэта адбылося”. Крымінальную справу за службовую нядбайнасьць былі распачалі супраць міліцэйскіх чыноўнікаў Менгарвыканкаму Віктара Русака і Міхаіла Кандраціна. Справа была спыненая ў 2002 годзе 25 сакавіка судом Цэнтральнага раёну Менску. Судзьдзя Пятро Кіркоўскі патлумачыў рашэньне сканчэньнем тэрміну даўніны. Далей cуаўтарка кнігі “Трагедыя на Нямізе: факты, сьведчаньні, камэнтары» праваабаронца Тацяна Равяка: Равяка: “Вельмі дзіўная фармулёўка, яна тады нас вельмі ўразіла: “тэрміну даўніны” чаго? Людзі памерлі, і тэрмін іхнага жыцьця скончыўся? Там тлумачылася, што такія справы не аказалі значнага ўплыву, нязначныя, і таму іх можна спыняць за тэрмінам даўніны”. Тацяна Равяка адзначае, што да міліцэйскага кіраўніцтва, адказнага за ахову парадку ў часе масавых мерапрыемстваў не было нават маральных спагнаньняў: Равяка: “Калі людзі адчуваюць сваю калі не юрыдычную, віну, то хоць бы маральную віну за такія трагедыі”. Равяка: “Усё-такі яны афіцэры, ёсьць панятак гонару афіцэрскага. Калі людзі адчуваюць сваю калі не юрыдычную, віну, то хоць бы маральную віну за такія трагедыі. Не, гэтага не адбылося”. Навакоўская: “Калі ня будуць памятаць пра такі дзень, пра загінулых дзяцей, то і іхныя дзеці іх саміх ня будуць помніць. Ня будзе пачуцьця адказнасьці. Трэба ўсё-такі адказваць. Трэба хоць бы дэманстраваць нейкія знакі ўвагі”. 30 траўня – восьмыя ўгодкі трагедыі на Нямізе |
![]() | Няміга загінулі 53 чалавекі. Найперш падлеткі І юнакі: большасьць дзяўчаты. Моладзь, што прыйшла на сьвята піва да Палацу спорту,... | ![]() | У 1999 годзе тут загінулі 53 чалавекі – найперш падлеткі І юнакі: большасьць дзяўчаты. Моладзь, што прыйшла на сьвята піва да Палацу... |
![]() | Станцыя мэтро будзе цалкам зачыненая. Бо яшчэ некалькі гадоў таму Міністэрства па надзвычайных сытуацыях зрабіла прадпісаньне, што... | ![]() | Уручча" І "Барысаўскі тракт". Калі першыя станцыі менскага мэтро былі аздобленыя творамі манумэнтальнага мастацтва часоў бсср, то... |
![]() | Эўрапейскія мэдыкі папярэджваюць, што анарэксія будзе распаўсюджвацца катастрафічнымі тэмпамі, калі не з’явяцца адпаведныя праграмы... | ![]() | Бсср. Новыя – простымі рысамі сучаснага дызайну. “Лягчэй дыхаецца”, “весялей”, “і тое І тое добра”, “галоўнае, каб зручна” – такімі... |
![]() | Станцыю плянуюць зачыніць да лістапада. Яшчэ некалькі гадоў таму Міністэрства па надзвычайных сытуацыях зрабіла прадпісаньне, што... | ![]() | Падтрымлівае нефармальнае навучанне І прапануе маладым людзям ва ўзросце ад 15 да 25 гадоў магчымасці для актыўнага ўдзелу ў пабудове... |
![]() | Думкі пераблыталіся: як выглядала вясковая модніца сто гадоў таму (менавіта такую круглую дату адзначае сёлета п’еса Янкі Купалы... | ![]() | Напішыце назву гістарычнай крыніцы, у якой 1000 гадоў таму ўпершыню ўпамінаецца назва Літва |