Арганізацыя-распрацоўшчык




НазваАрганізацыя-распрацоўшчык
старонка7/8
Дата канвертавання28.10.2012
Памер0.75 Mb.
ТыпДокументы
1   2   3   4   5   6   7   8

2.12. Фарміраванне мастацкіх школ у Беларусі ад вытокаў

да пачатку XX ст.


Мастацкая школа як паняцце: творчае аб'яднанне, кірунак, адзінства прынцыпаў, прыёмаў творчасці, што выяўляецца ў пэўных стылявых і храналагічных межах; адукацыйны цэнтр.

Характарыстыка полацкай і гродзенскай школ дойлідства (XII – ХVІІІ стст.), беларускай іканапіснай школы (пачатак ХVІ – пачатак ХІХ ст.), куцеінскай школы гравюры (ХVІІ ст.), магілёўскай школы гравюры (канец ХVІІ – ХVІІІ ст.). Беларуская рэзь (ХVІІ – ХVІІІ стст.) Нёманскае шкло (другая палова XIX – XX ст.), слуцкія паясы (ХVІІІ – пачатак Х1Х ст.), неглюбскія ручнікі (сярэдзіна XIX – XX ст.) як праява пэўных творчых кірункаў.

Вытокі мастацкай адукацыі. Хрысціянскія храмы як цэнтры падрыхтоўкі прафесійных майстроў, іканапісцаў, спевакоў, музыкаў у эпоху сярэднявечча. Еўфрасіння Полацкая (1110–1173) – першая беларуская жанчьна-асветніца.

Залежнасць мастацкай адукацыі ад пэўных філасофска-рэлігійна-царкоўных тэндэнцый, ад дзяржаўна-рэгіянальнай прыналежнасці беларускіх зямель у эпоху Адраджэння. Дысцыпліны “сямі вольных навук” у якасці асновы адукацыйнай сістэмы. Францыск Скарына і іншыя прадстаўнікі беларускага рэнесанснага асветніцтва (М.Гусоўскі, С.Будны, В.Цяпінскі, С. і Л.Зізанія) аб карысці і знач­насці “сямі вольных мастацтваў”. Дзейнасць навучальных устаноў розных канфесій: музычныя бурсы, брацкія школы і вучылішчы як цэнтры музычнай і тэатральнай адукацыі. Мацей Сарбеўскі (1595–1640) – адзін з выдатных настаўнікаў рыторыкі, паэт, філосаф, тэарэтык літаратуры і красамоўства. Музыканты-выканаўцы і кампазітары: Вацлаў з Шамотул – 1526(33/37)–1567/68, Цыпрыян Базылік (1535–пасля 1600), Войцах Длугарай – 1550 (57/58) – 1619, Крыштаф Клабан (1550–пасля 1616), Андрэй Рагачэўскі (канец ХVІ ст.). Іх нотавыдавецкая дзейнасць. Рамесныя цэхі, арцелі як творчыя і адукацыйныя аб'яднанні.

Культавы і свецкі кірункі у фарміраванні мастацкай адукацыі другой паловы ХVП–ХVШ ст. Сімяон Полацкі (1629–1680) – пісьменнік, філосаф, асветнік, педагог; яго стаўленне да відаў мастацтва. Сігізмунд Лаўксмін (1596–1670) – аўтар першых айчынных падручнікаў па грэчаскай мове, музыцы і рыторыцы. Дзейнасць музычных, балетных, тэатральных школ пры прыватнаўласніцкіх тэатрах М.К.Агінскага (Слонім), Радзівілаў (Нясвіж, Слуцк), С.Г.Зорыча (Шклоў), А.Тызенгаўза (Гродна) і інш. Дзейнасць суполак майстроў па відах мастацкага рамяства пры магнацкіх дварах. Ксаверый Дамянік Гескі-старшы (?–1764) і яго выхаванцы.

Адукацыйная камісія (першае ў Еўропе міністэрства асветы) – установа па кіраванні народнай асветай у Рэчы Паспалітай, заснаваная ў 1773–1775 гт. Віленская акадэмія (універсітэт) – культурны і адукацыйны цэнтр дзяржавы ў ХVІІ–ХVІІІ стст. Фарміраванне рэгіянальных мастацкіх школ. Магілёўская гравёрная школа, закладзеная Максімам Вашчанкам (?–1708). Развіццё ткацкіх мануфактур: Нясвіж, Альба, Карэлічы, Слуцк, Гродна.

Разнастайнасць формаў мастацкай адукацыі ў першай палове XIX ст. Роля жаночых пансіёнаў у распаўсюджванні мастацкіх навыкаў (фартэпіяннае выканаўства, спевы, маляванне, рукадзелле, танец) у 1820–1850 гг. Значэнне пансіёнаў М.Мантэграндзі, Д.Стэфановіча і іншых у Мінску, Гомелі, Віцебску, Полацку, Брэсце. Дзейнасць выдатных беларускіх педагогаў, дырыжораў, музычных дзеячаў, братоў Дамяніка (першага беларускага піяніста, настаўніка С.Манюшкі і Ф.Міладоўскага) і Вікенція Стэфановічаў. Значэнне Мінскай гарадской музычнай школы на чале з В.Стэфановічам для падрыхтоўкі музыкантаў-інструменталістаў (1840-я гг.). Падрыхтоўка акцёраў у тэатры В.Дуніна-Марцінкевіча (1840–1850). Творчы лёс яго дачкі – вядомай піяністкі, настаўніцы музыкі, актыўнай рэвалюцыянеркі Камілы Марцінкевіч.

Выдатны мастак-графік, літаратар і кампазітар Напалеон Орда (1807–1883) і яго “Граматыка музыкі”. Скрыпач і кампазітар Міхаіл Ельскі (1831–1904) і яго музычна-навуковыя працы “Музычнае рэха”, “Музычныя даследаванні”, “Народныя танцы Мінскай губерні”.

Фарміраванне сістэмы мастацкай адукацыі ў другой палове ХІХ–пачатку XX ст. Мастацкае выхаванне ў агульнаадукацыйных навучальных установах – семінарыях і гімназіях. Месца прыватных урокаў, класаў у справе падрыхтоўкі музыкантаў (урокі спеваў Н.М.Муранскай) і мастакоў (дамашні настаўнік Іпаліт Гараўскі). Дзейнасць прыватных студый, майстэрань, школ; школа ткацтва графіні Ганны Маоль (Віцебская губерня); мастацкая школа-студыя Ф.Пархоменкі (Магілёў); Віленская рысавальная школа І.Трутнева; музычная школа С.Шацкінай (Мінск); музычная школа С.Л.Захарына (Гомель); школа-майстэрня Ю.Пэна (Віцебск); школа-студыя Я.Кругера (Мінск). Адукацыйныя цэнтры пры літаратурна-мастацкіх, музычна-драматычных таварыствах. Адкрыццё Мінскага вучылішча арганістаў (1871–1897) і музычнага вучылішча пры Мінскім таварыстве сяброў музыкі (пачатак XX ст.).

2.13. Мастацкія школы Беларусі ў XX ст.


Кампазітарская школа Беларусі ў XX ст.: выкарыстанне вопыту мінулага і сучаснай рэчаіснасці ў станаўленні беларускай музычнай культуры XX ст. Фарміраванне нацыянальнай прафесійнай кампазітарскай школы ў пачатку 1920-х–30-я гг. Уздзеянне класічных “кучкісцкіх” традыцый на творчасць беларускіх кампазітараў – родапачынальнікаў кампазітарскай школы – В.Залатарова, М.Чуркіна, М. Аладава, Я.Цікоцкага, А.Туранкова. Творчыя вынікі дзейнасці першых беларускіх кампазітараў – стварэнне нацыянальных прафесійных жанраў: сімфоніі (М.Чуркін, М.Аладаў, Я.Цікоцкі), оперы і балета (Я.Цікоцкі, А.Багатыроў, А.Туранкоў, М.Крошнер), вакальна-інструментальнай музыкі, масавай песні, раманса і інш.

Значэнне дзейнасці Беларускай дзяржаўнай кансерваторыі ў падрыхтоўцы кампазітарскіх і выканальніцкіх кадраў. Інтэнсіўная творчая дзейнасць кампазітараў ваеннага пакалення. Разнастайнасць тэматыкі і жанраў ў музычнай творчасці А.Багатырова, Г.Вагнера, Ю.Семянякі, У.Алоўнікава, П.Падкавырава і інш.

З'яўленне новых кампазітарскіх імён у другой палове 1950-х –1980-я гг. Я.Глебаў, С.Картэс, Д.Смольскі, І.Лучанок, А.Мдывані, В.Войцік, Л.Захлеўны, Л.Шлег, У.Солтан, Г.Гарэлава, В.Іваноў, У.Кандрусевіч, А.Бандарэнка і інш. Высокі прафесійны ўзровень кампазітарскага майстэрства нацыянальнай беларускай кампазітарскай школы 60–80-х гг. Узмацненне цікавасці кампазітараў усіх пакаленняў да разнастайнасці тэматыкі, жанраў, сродкаў музычнай выразнасці.

Сучасны стан нацыянальных кампазітарскай і выканальніцкай школ. Новыя імёны маладых кампазітараў, выканаўцаў-інструменталістаў і вакалістаў, іх творчасць.

Развіццё тэатральнай адукацыі ў XX ст. Акцёрскія студыі і курсы ў 1920–30-я гг. (Беларуская драматычная студыя ў Маскве – 1922–1926 гг.), Беларуская студыя пры Цэнтральным тэатральным вучылішчы ў Ленінградзе – 1933–1937 гг., Беларускі тэхнікум сцэнічнага мастацтва – 1931–1933 гг., Мінскае тэатральнае вучылішча – 1938–1941 гг.

Сістэматычная падрыхтоўка прафесійых тэатральных кадраў. Беларускі тэатральны інстытут (1945), з 1953 г. – Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут, з 1991 г. – Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў. Педагогі: Я.Міровіч, К.Саннікаў, М.Мардвінаў, Д.Арлоў, Л.Мазалеўская, В.Рэдліх, У.Маланкін, А.Бутакоў. Сучасны стан тэатральнай адукацыі ў Беларусі. Дзейнасць кафедры тэатральнай творчасці Беларускага дзяржаўнага універсітэта культуры і мастацтваў, студый, вучылішчаў мастацтваў.

Мастацкая адукацыя ў галіне выяўленчага мастацтва. Дзейнасць у 20-я гг. студый і школ у Мінску, Гомелі, Веліжы. Стварэнне “новай школы” мастацтва ў Віцебску (1918–1922). К.Малевіч, М.Шагал, Л.Лясіцкі, З.Ермалаева. Значэнне дзейнасці Віцебскага мастацкага тэхнікума (У.Хрусталёў, І.Ахрэмчык, Л.Лейтман, В.Волкаў, М.Эндэ, Ф.Фохт, М.Керзін) у фарміраванні мастацкай школы Беларусі. Роля мастацкага факультэта Беларускага дзяржаўнага тэатральна-мастацкага інстытута, мастацка-графічнага факультэта Віцебскага педагагічнага інстытута (1959) у падрыхтоўцы мастакоў розных спецыяльнасцей: жывапіс, графіка, скульптура, дэкаратыўна-прыкладное мастацтва, дызайн і інш. Вядучыя майстры выяўленчага мастацтва Беларусі ў другой палове XX ст.

Кінамастацтва. Нараджэнне дакументальнага кіно. Творчасць аператара М.Лявонцьева. Ю.Тарыч – заснавальнік ігравога кіно ў Беларусі (“Лясная быль”, 1926; “Да заўтра”, 1929 і інш.). Адкрыццё кінастудыі “Савецкая Беларусь” у Ленінградзе. Пераезд у Мінск (1938). Падрыхтоўка прафесійных кінарэжысёраў у Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў: першыя творчыя майстэрні В.Турава, В.Дашука, М.Пташука. Фарміраванне аператарскай школы: Д.Зай­цаў, Ф.Кучар, Ю.Марухін, Т.Логінава, У.Спарышкаў, А.Суханава і інш. Фарміраванне і развіццё беларускай школы дакументальнага кіно: А.Рудэрман, В.Дашук, Ю.Хашчавацкі, В.Аслюк, М.Жданоўскі і інш. Беларуская школа анімацыйнага фільма: І.Волчак і яго паплечнікі.


2.14. Вядучыя прадстаўнікі сучаснага беларускага мастацтвазнаўства


Фарміраванне гістарычнага і тэарэтычнага мастацтвазнаўства ў галіне музычнага, тэатральнага, выяўленчага мастацтва і кінамастацтва. Жанры навуковых даследаванняў: артыкулы (публіцыстычныя і навуковыя), рэцэнзіі, раздзелы ў буйных выданнях, манаграфіі, шматтомныя выданні па гісторыі розных відаў мастацтва. Вядучыя прадстаўнікі: З.Я. Мажэйка, І.Д.Назіна, Г.Р.Куляшова, Т.А.Шчарбакова, К.І.Сцепанцэвіч, Г.С.Глушчанка, Н.А.Юўчанка, Т.Г.Мдывані, В.П.Савіцкая, В.А.Антаневіч, Р.І.Сергіенка, Л.Ф.Голікава, В.П.Пракапцова, В.У.Дадзіёмава і інш. (музыказнаўства); У.І.Няфёд, А.В.Сабалеўскі, Г.І.Барышаў, Ю.М.Чурко, Р.Б.Смольскі, Т.Я.Гаробчанка, М.Каладзінскі, Ю.М.Сохар і інш. (тэатразнаўства); М.І.Кацар, Л.М.Дробаў, П.В.Масленікаў, П.А.Карнач, В.Ф.Шматаў, Я.М.Сахута, Н.Ф.Высоцкая, В.С.Каваленка, А.М.Пікулік і інш. (мастацтвазнаўства); Ю.М.Чантурыя, А.М.Кулагін, Т.І.Габрусь, А.І.Лакотка і інш. (архітэктура); А.М.Красінскі, В.Ф.Нячай, Е.Л.Бондарава, Н.Ц.Фральцова, Г.В.Ратнікаў, Н.А.Агафонава, В.А.Мядведзева, А.А.Карпілава, Л.П.Саянкова (кіназнаўства).


ЛІТАРАТУРА


Агульныя праблемы мастацтва


1. Аристотель. Сочинения: в 4 т. / Аристотель; АН СССР, Ин-т философии. – М.: Мысль, 1975–1983. – 4 т.

2. Взаимодействие и синтез искусств: сб. / АН СССР, Науч. совет по истории мировой культуры, Комис. комплекс. изуч. худож. творчества; редкол.: Д.Д. Благой [и др.]. – Л.: Наука, 1978. – 269 с.

3. Выготский, Л.С. Психология искусства / Л.С. Выготский.– М.: Искусство, 1986. – 572 с.

4. Гегель, Г. Эстетика: в 4 т. / Г. Гегель; пер., под ред. М. Лифшица.– М.: Искусство, 1968–1973. – 4 т.

5. Даркевич, В.П. Народная культура средневековья. Светская праздничная жизнь в искусстве ІХ–ХVІ вв. / В.П. Даркевич; отв. ред. Г.К. Вагнер; АН СССР, Ин-т археологии. – М.: Наука, 1988. – 341 с.

6. Искусствознание и психология художественного творчества: сб. ст. / АН СССР, ВНИИ искусствознания М-ва культуры СССР; отв. ред. А.Я. Зись, М.Г. Ярошевский. – М.: Наука, 1988.– 350 с.

7. Келдыш, Ю.В. Русский реализм начала ХХ века / Ю.В. Келдыш. – М.: Наука, 1975.– 279 с.

8. Ковалевская, Е.Н. Русский классицизм / Е.Н. Ковалевская. – М.: Искусство, 1964.– 703 с.

9. Кулакова, Л.И. Очерки истории русской эстетической мысли ХVШ века / Л.И. Кулакова. – Л.: Просвещение, 1968.– 343 с.

10. Культура Древнего Рима: в 2 т. / редкол.: Ю.К. Колосовская [и др.]. – М.: Наука, 1985. – 2 т.

11. Лившиц, Н.А. Искусство ХVШ века. Франция, Германия и Австрия, Англия: исторические очерки / Н.А. Лившиц, Б.А. Зернов, Л.Н. Воронихина. – М.: Искусство, 1966.– 477 с.

12. Лихачев, Д.С. Художественное наследие Древней Руси и современность / Д.С. Лихачев. – Л.: Наука, 1971. – 120 с.

13. Музыкальная энциклопедия: в 6 т. / гл. ред. Ю.В. Келдыш. – М.: Сов. энциклопедия, 1973 – 1982. – 6 т.

14. От эпохи Возрождения к ХХ веку: сб. ст. / Акад. наук СССР. – М.: Изд-во АН СССР, 1963.– 272 с.

15. Пракапцова, В.П. Спасціжэнне майстэрства / В.П. Пракапцова. – Мн.: Мінск. ф-ка каляровага друку, 2006. – 206 с.

16. Ренессанс. Барокко. Классицизм: проблема стилей в западноевропейском искусстве ХV–ХVП веков: сб. ст. / отв. ред. Б.Р. Виппер, Т.Н. Ливанова. – М.: Искусство, 1966. – 348 с.

17. Русские эстетические трактаты первой трети ХІХ века: сб.: в 2 т. / сост. З.А. Каменский. – М.: Искусство, 1974. – 2 т.

18. Серман, И.З. Русский классицизм. Поэзия. Драма. Сатира / И.З. Серман. – Л.: Наука, Ленингр. отд-ние, 1973.– 284 с.

19. Современное западное искусство. Идейные мотивы. Пути развития. Театр. Кино. Живопись. Музыка: сб. ст. / отв. ред. Г.А. Недошивин. – М.: Наука, 1971.–360 с.

20. Театральная энциклопедия: в 5 т. – М.: Сов. энциклопедия, 1961–1967. – 5 т.

21. Тихомиров, М.Н. Русская культура Х–ХVШ веков / М.Н. Тихо­миров. – М.: Наука, 1968.– 447 с.

22. Турчин, В.С. Эпоха романтизма в России / В.С. Турчин. – М.: Искусство, 1981.– 550 с.

23. Тэатральная Беларусь: у 2 т. / пад рэд. А.В. Сабалеўскага.– Мн.: БелЭН, 2002–2003. – 2 т.

24. Червинская, О.В. Акмеизм в контексте серебряного века и традиции / О.В. Червинская. – Черновцы: Alexandru cel Bun: Рута, 1997. – 271 с.

25. Чернышевский, Н.Г. Эстетика и литературная критика: избр. ст. / Н.Г. Чернышевский. – М.; Л.: Гослитиздат, 1951. – 544 с.

26. Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі: у 5 т. – Мн.: БелЭН, 1984–1987. – 5 т.


Музыказнаўства


1. Асафьев, Б.В. Избр. труды: в 5 т. / Б.В. Асафьев. – М.: Изд-во Акад. наук СССР, 1952–1957. – 5 т.

2. Асафьев, Б.В. Русская музыка ХІХ и начала ХХ века / Б.В. Асафьев. – 2-е изд. – Л.: Музыка, Ленингр. отд-ние, 1968. – 324 с.

3. Вагнер, Р. Избранные работы / Р. Вагнер. – М.: Искусство, 1978. – 695 с.

4. Герцман, Е.В. Музыка Древней Греции и Рима / Е.В. Герцман. – СПб.: Алетейя, 1995. – 336 с.

5. Горович, Б. Оперный театр / Б. Горович; пер. М. Малькова. – Л.: Музыка, 1984.– 224 с.

6. Грубер, Р.И. Всеобщая история музыки: учеб. пособие / Р.И. Грубер. – 3-е изд.– М.: Музыка, 1965.– 484 с.

7. Грубер, Р.И. История музыкальной культуры: в 2 т. / Р.И. Грубер. – М.: Музыка, 1953 – 1959. – 2 т.

8. Друскин, М.С. Австрийский экспрессионизм / М.С. Друскин // Очерки, статьи, заметки / М.С. Друскин. – Л.: Сов. композитор, Ленингр. отд-ние, 1987. – С. 86–118.

9. Друскин, М.С. История зарубежной музыки: учеб. для кон­серваторий / М.С. Друскин. – 4-е изд.– М.: Музыка, 1967.– Вып. 4: Вторая половина ХІХ века. – 1967. – 528 с.

10. Житомирский, Д.В. Западный музыкальный авангард после второй мировой войны / Д.В. Житомирский, О.Т. Леонтьева, К.Г. Мяго. – М.: Музыка, 1989.– 300 с.

11. Из истории музыки ХХ века.: сб.ст. / редкол.: М.С. Друскин (отв. ред.) [и др.]. – М.: Музыка, 1971.– 255 с.

12. История белорусской музыки: учеб. пособие для муз. вузов / сост. Л. Мухаринская, С. Нисневич, Б. Смольский [и др.]; Г.Глущенко (общ. ред.).; Белорус. гос. консерватория им. А.В. Луначарского. – М.: Музыка, 1976.– 247 с.

13. История зарубежной музыки: конец Х1Х – начало ХХ века / И. Нестьев (ред.). – М.: Музыка, 1988.– Вып. 5.– 445 с.

14. История зарубежной музыки: учеб. для исполнительских фак. консерваторий. –2-е изд., доп.– М.: Музыка, 1969.– Вып. 1. История зарубежной музыки до середины ХVІІІ века. – 535 с.

15. История русской музыки: в 10 т. – М.: Музыка, 1985–1988. – 10 т.

16. Келдыш, Ю.В. Очерки и исследования по истории русской музыки / Ю.В. Келдыш. – М.: Сов. композитор, 1978.– 511 с.

1   2   3   4   5   6   7   8

Падобныя:

Арганізацыя-распрацоўшчык iconАрганізацыя-распрацоўшчык
Мартынаў Уладзімір Фёдаравіч, доктар культуралогіі, прафесар, загадчык кафедры культуралогіі ўстановы адукацыі “Беларускі дзяржаўны...

Арганізацыя-распрацоўшчык iconПримерная тематика мо классных руководителей Інфармацыя аб тэматыцы пасяджэнняў метадычнага аб’яднання класных кіраўнікоў
Арганізацыя ідэалагічнай І выхаваўчай работы ў 2010/2011н г. Арганізацыя работы ў шосты школьны дзень

Арганізацыя-распрацоўшчык iconГутарка з вучнямі, яе абмеркаванне, падвядзенне вынікаў. Арганізацыя самастойнай работы вучняў з дадатковым матэрыялам, падручнікам, у групах, картамі атласа. Арганізацыя дзейнасці вучняў
Мэта: вызначыць асаблівасці эканоміка-геаграфічнага становішча, саставу тэрыторыі, прыродных умоў, асаблівасцей складу насельніцтва...

Арганізацыя-распрацоўшчык iconПярвічнай арганізацыі прафсаюза студэнтаў бду культуры І мастацтваў за 2007/2008 навучальны год
...

Арганізацыя-распрацоўшчык iconПярвічнай арганізацыі прафсаюза студэнтаў бду культуры І мастацтваў за 2008/2009 навучальны год
Пярвічная арганізацыя прафсаюза студэнтаў бду культуры І мастацтваў – гэта грамадская арганізацыя, у якой налічваецца 2439 чалавек,...

Арганізацыя-распрацоўшчык iconOn behalf of the Assembly of Pro-Democratic ngos of Belarus I would like to address you for establishing contacts between our organizations. The Assembly was
Арганізацыя the Heinz Schwarzkopf Foundation, Berlin шукае сабе партнэра для рэалізацыі праекта па "культурах памяці" у Эўропе. Плянуецца...

Арганізацыя-распрацоўшчык iconПярвічнай арганізацыі прафсаюза студэнтаў бду культуры І мастацтваў за 2009/2010 навучальны год
Пярвічная арганізацыя прафсаюза студэнтаў бду культуры І мастацтваў – гэта грамадская арганізацыя, у якой налічваецца 2 700 членаў...

Арганізацыя-распрацоўшчык icon"Камунікацыі. Права. Эканоміка. Кіраванне. Эканоміка І арганізацыя вытворчасці"
...

Арганізацыя-распрацоўшчык iconРасклад заняткаў для групы адказных сакратароў перыядычных выданняў па тэме: "Арганізацыя вытворчасці І выпуску газет" у Інстытуце журналістыкі бду на факультэце павышэння кваліфікацыі І перападрыхтоўкі кадраў
...

Арганізацыя-распрацоўшчык iconАрганізацыя работы з вучнямі

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка