Арганізацыя-распрацоўшчык




НазваАрганізацыя-распрацоўшчык
старонка6/8
Дата канвертавання28.10.2012
Памер0.75 Mb.
ТыпДокументы
1   2   3   4   5   6   7   8

2.6. Прадстаўнікі рамантызму аб мастацтве


Музычнае мастацтва. Станаўленне рамантычнага напрамку ў літаратуры і мастацтве XIX ст. Літаратары-рамантыкі: В.Гюго, Жорж Санд, Г.Гейнэ, А.Шамісо, Я. і В.Грым, I. фон Эйхендорф, Л.Цік і іншыя – аб гісторыі мінулага, аб народным мастацтве.

Увасабленне ідэй сінтэзу мастацтваў у асобе творцы-рамантыка: кампазітары-публіцысты Р.Шуман, Г.Берліёз, Р.Вагнер, Ф.Ліст, пісьменнік-кампазітар Э.Т.А.Гофман, іх літаратурныя творы. Э.Т.А.Гофман, нямецкі пісьменнік-рамантык, аўтар першай рамантычнай оперы “Ундзіна”, стваральнік музычнай крытыкі. Літаратурныя творы Гофмана як рамантычны сінтэз літаратуры і мастацтваў (“Серапіёнавы браты”, “Крэйслерыяна”, “Жыццёвыя погляды ката Мура” і інш.). Вялікі ўплыў эстэтычных поглядаў Э.Т.А.Гофмана на Р.Шумана і Р.Вагнера.

Узаемадзеянне музыкі і літаратуры ў творчасці Р.Шумана. Заснаванне Р.Шуманам “Новага музычнага часопіса” (1834), адлюстраванне на старонках гэтага прагрэсіўнага выдання тэндэнцый сучаснага музычнага жыцця і мастацтва, паведамленне звестак аб новых талентах (Ф.Шапэне, Г.Берліёзе, І.Брамсе).

Літаратурна-крытычыя працы Г.Берліёза, французскага кампазітара-рамантыка (“Трактат аб інструментоўцы”, 1844 г.; “Музычнае падарожжа ў Германію і Італію”, 1844 г.; “Мемуары”, 1865 г. і інш.).

Р.Вагнер – геніяльны нямецкі кампазітар, дырыжор, таленавіты паэт-драматург, публіцыст, тэарэтык музычнага тэатра. Літаратурныя працы Р.Вагнера (“Мастацтва і рэвалюцыя”, “Мастацкі твор будучага”, “Опера і драма” (усе – 1849–1851 гг.) і інш. Сур'ёзнасць ідэйна-мастацкіх патрабаванняў да музыкі. Распрацоўка тэорыі “музычнай драмы”. Вагнер як філосаф і тэарэтык мастацтва.

Развіццё музычнай крытыкі ў Беларусі XIX ст. Інфармацыйны характар артыкулаў і нататкаў пра музычнае жыццё ў газетах “Минские губернские ведомости”, “Минский листок”. Развіццё музычнай фалькларыстыкі (П.Шэйн, Р.Ігнацьеў, Л.Куба, Е.Раманаў, М.Янчук, З.Радчанка).

Тэатральнае мастацтва. “Тэатральная газета Ковент–Гардэна” (1816–1818) і артыкулы ў ёй аб тэатральным мастацтве Англіі. Думкі аб тэорыі тэатра і драмы Э.Т.А.Гофмана (“Незвычайныя пакуты дырэктара тэатра”, “Кавалер Глюк”, “Крэйслерыяна”). Дэмакратычны рамантызм В.Гюго (уступны артыкул да яго драмы “Кромвель”, 1820–1830 гг.). Зборнікі артыкулаў Э.Заля: “Эксперыментальны раман” (1880), “Нашы драматургі” (1881), “Натуралізм у тэатры” (1881).

Інфармацыйна-гістарычныя звесткі пра тэатральнае жыццё гарадоў Беларусі ў канцы XIX ст. у асобных выданнях і публіцыстычных крыніцах.

Выяўленчае мастацтва. Завяршэнне фарміравання ў XIX ст. мастацтвазнаўства як навукі, сістэматычнае вывучэнне шырокага кола праблем мастацтва ўсіх эпох і краін. Выпрацоўка метадалогіі, якая абапіраецца на філасофска-эстэтычную думку, грамадскія і дакладныя навукі, сацыяльны рух. Трактат Т.Жэрыко “Аб стане мастацтва ў Францыі, аб школах жывапісу і культуры і аб конкурсах на Рымскую прэмію”, “Нататкі аб мастацтве” Ж.Міле.

Дыскусія аб рэалізме, “Маніфест рэалізму” Г.Курбэ (1885), часопіс “Рэалізм” (1856–1857). Акадэмічнае мастацтва і роля крытыкі. Часопісы “Глоб” (1824), “Журналь дэ доба” (1824).

Вывучэнне беларускага мастацтва ў XIX ст.; трактат К.Ельскага “Аб сувязі архітэктуры, скульптуры і жывапісу”, 1822 г.; працы А.Шэмеша “Успаміны пра Віленскую мастацкую школу”, 1844 г., “Успаміны пра Дамеля”, 1845 г.; В.Смакоўскага “Валента Ваньковіч”, 1845 г.


2.7. Мастацкая крытыка і навука ў Расіі

ў другой палове XIX ст.


Музычнае мастацтва. Уздым грамадскай актыўнасці ў парэформенны перыяд, агульны ўздым музычнай культуры і адлюстраванне гэтага працэсу ў музычнай навуцы і крытыцы. З'яўленне вялікай колькасці разнастайных матэрыялаў аб музыцы на старонках перыядычных выданняў. Вылучэнне выдатных крытыкаў з асабістай эстэтычнай платформай: А.М.Сярова, У.В.Стасава, Ц.А.Кюі, Г.А.Лароша.

Буйнейшая фігура рускай музычнай крытыкі 50–60-х гг. ХІХ ст. А.М.Сяроў, яго дасягненні ў галіне вьпрацоўкі навуковых асноў музычнай крытыкі, метадаў мастацкага аналізу і ацэнкі музычных твораў. Артыкулы А.Сярова, прысвечаныя творчасці М.Глінкі і яго операм.

Першыя друкаваныя выступленні У.В.Стасава (пачатак 50-х гг.), звязаныя з барацьбой крытыка за творчую спадчыну М. Глінкі і прапагандай дзейнасці кампазітараў Балакіраўскага гуртка. Музычныя погляды У.В.Стасава (цыкл артыкулаў “Дваццаць пяць гадоў рускага мастацтва”, прысвечаных дэкларацыі новых мастацкіх напрамкаў у рускай культуры другой паловы 50 – пачатку 80-х гг.).

Рэцэнзенцкая дзейнасць Ц.А.Кюі, яго выступленні з крытыкай шэрага твораў кампазітараў-кучкістаў (артыкул аб оперы “Барыс Гадуноў” М.Мусаргскага), выказванні аб рускай і замежнай музыцы.

Ідэйна-эстэтычныя пазіцыі крытычнай дзейнасці Г.А.Лароша, яго даследаванні, прысвечаныя творчасці М.Глінкі (“М.Глінка і яго значэнне ў гісторыі рускай музыкі” і інш.) і П.Чайкоўскага.

Публіцыстыка кампазітараў-кучкістаў (А.П.Барадзіна, М.А.Рымскага-Корсакава) і П.І.Чайкоўскага. З'яўленне ў 80-я гг. імёнаў новых музычных крытыкаў: М.Д.Кашкіна і С.М.Круглікава, прыхільнікаў ідэй і творчасці кампазітараў Бяляеўскага гуртка.

Дзейнасць групы крытыкаў кансерватыўнага лагера А.С.Фамінцына, Расціслава (Ф.М.Талстога) і інш. Палемічныя спрэчкі перадавых крытыкаў на старонках газет і часопісаў па праблемах нацыянальнага мастацтва.

Поспехі ў галіне музычнай навукі (працы А.С.Фамінцына – “Скамарохі на Русі”, 1889 г.; “Гуслі. Рускі народны інструмент”, 1890 г.; “Нарыс гісторыі музыкі ў Расіі”, 1884 г.; П.Д.Перапяліцына, С.В.Смаленскага ў галіне рускай медыявістыкі; працы па фалькларыстыцы П.П.Сакальскага і інш.).

Падручнікі па гармоніі П.І.Чайкоўскага і М.А.Рымскага-Корсакава як першыя вопыты стварэння вучэбна-метадычнай літаратуры для студэнтаў.

Тэатральнае мастацтва. Артыкулы А.П.Сумарокава (1806), А.Улыбышава (1819), П.Вяземскага (1816), М.Гнедзіча (1819) аб эстэтыцы класіцызму ў тэатры. А.Пушкін, М.Гогаль, А.Астроўскі і іх роля ў развіцці тэатразнаўства і тэатральнай крытыкі. В.Бялінскі (“Літаратурныя мары”, 1834), М.Чарнышэўскі (“Эстэтычныя адносіны мастацтва да рэчаіснасці”, 1855), М.Дабралюбаў (артыкул “Цёмнае царства”). “Летапіс Рускага тэатра” П.Адамава (1861), “Рускі тэатр, яго лёсы і яго гісторыкі” Ф.Коні (1864). Навуковая значнасць даследаванняў М.Ціхандарава, П.Куліша аб творчасці М.Гогаля (1890), А.Ярцава аб акцёру П.Мачалаве (1898), А.Швырова “Знакамітыя актрысы” (1902). Даследаванні У.Усеваладскага-Гернгроса (“Тэатр у Расіі ў эпоху Айчыннай вайны” і “Гісторыя тэатральнай адукацыі”, 1913). “Гісторыя Рускага тэатра” у 2-х частках Б.Батнаке (1908–1910)

Першыя тэарэтычныя працы рэжысёраў У.Неміровіча-Данчанкі, У.Меерхольда, Ф.Камісаржэўскага, М.Яўрэінава, У.Сахноўскага і інш.

Выяўленчае мастацтва. Стварэнне праграмы рускага мастацтва і дзейнасць В.Бялінскага, А.Герцэна, М.Агарова. Рэвалюцыйна-дэмакратычная эстэтыка М.Чарнышэўскага, М.Дабралюбава як база для крытычных выступленняў У.Стасава, вострапраблемных артыкулаў І.Крамскога. Ідэя фарміравання нацыянальнай школы. П.Чысцякоў і яго сістэма мастацкай адукацыі. Румянцаўскі музей і яго значэнне для развіцця навуковай думкі ў галіне выяўленчага мастацтва.


2.8. Музычная крытыка і навука ў XX ст.


Праблемы музычнай крытыкі Заходняй Еўропы ў XX ст., звязаныя з асэнсаваннем новых творчых плыняў у мастацтве. Палеміка вакол творчасці К.Дэбюсі. Р.Ралан і яго музычна-крытычная спадчына. Заходнееўрапейскія музычныя крытыкі аб творчасці рускіх кампазітараў. Навуковыя даследаванні ў галіне музычнага мастацтва (Х.Рыман, Э.Курт і іх распрацоўкі ў межах тэорыі музыкі; музычна-гістарычныя працы Г.Аберта, Х.Мерсмана, Х.Штукеншміта і інш.). Уздзеянне на працы замежных даследчыкаў філасофскіх поглядаў Т.Адорна. Музычна-тэарэтычная дзейнасць вядомых замежных кампазітараў (П.Хіндэміта, А.Шонберга, А.Вэберна і інш).

Шляхі развіцця навукова-крытычнай музычнай думкі ў Расіі XX ст. Барацьба разнастайных ідэйна-эстэтычных напрамкаў (палеміка вакол позніх твораў А.Скрабіна, першых твораў І.Стравінскага і С.Пракоф'ева). Вядомыя музыказнаўцы пачатку XX ст.: В.Каратыгін, А.Асоўскі, кампазітар М.Мяскоўскі і інш. Першыя выступленні (з 1914 г.) у перыядычным друку Б.Асафьева (Ігара Глебава), яго музычна-крытычная і навуковая дзейнасць. Выдатныя прадстаўнікі савецкага музыказнаўства: І.Салерцінскі, С.Скрабкоў, Л.Мазель, Г.Хубаў, А.Альшванг, Ю.Келдыш, Т.Ліванава, А.Сохар і інш. Іх навуковыя працы і крытычныя выступленні па праблемах музычнага мастацтва.

Асветніцкія тэндэнцыі навукова-крытычнай думкі ў Беларусі 20–30-х гг. XX ст. Прафесійна-прапагандысцкая дзейнасць музыказнаўцаў Ю.Дрэйзіна, Б.Смольскага, а таксама кампазітараў М.Аладава, М.Крошнера, Я.Цікоцкага і інш. Пашырэнне жанравага і тэматычнага дыяпазону беларускай музычнай крытыкі і навукі ў пасляваенны час: у галіне фалькларыстыкі – Р.Шырма, Г.Цітовіч, Л.Мухарынская, З.Мажэйка, Г.Назіна; у галіне тэарэтычных даследаванняў – Н.Юдзеніч, В.Ялатаў, Л.Друкт, Р.Аладава; у галіне гістарычнага музыка­знаўства – І. і С. Нісневічы, Т.Дубкова, Г.Куляшова, Т.Шчарбакова, В.Пракапцова (Масленікава), Л.Голікава, В.Дадзіёмава; у галіне інфармацыйна-прапагандысцкай дзейнасці – В.Сізко, Л.Ракава, І.Зубрыч; у галіне радыё- і тэлеінфармацыі – Э.Язерская, Д.Яканюк, І.Мільто; у галіне музычнай журналістыкі – Д.Падбярэзскі, С.Берасцень.


2.9. Навукова-крытычная думка XX ст.

у галіне выяўленчага мастацтва


Тэарэтычныя канцэпцыі развіцця заходнееўрапейскага і рускага мастацтва ў пачатку XX ст. Галоўныя тэндэнцыі, прыметы, якія фарміравалі мастацтва XX ст.: сацыяльна-гістарычныя ідэі, нацыянальныя асаблівасці, ідэйна-мастацкая праблематыка. Іх асэнсаванне крытыкай як асновы пераломных працэсаў у мастацтве краін Заходняй Еўропы. Ацэнка гісторыка-мастацкага развіцця рэалізму ў Германіі (А.Менцэль), Бельгіі (Л.Фрэдэрык), Польшчы (Ю.Хельмоньскі, Я.Вычульскі), Чэхіі (М.Мысльбек), Балгарыі (Я.Вешын, І.Мырквічка). Крытыка мадэрнізму. Абгрунтаванне ідэі і практыка кубізму ў працах Дж.Гольдзінга, М.Серыялаза, А.Гелена, Ж.Мартэна. Эвалюцыя тэарэтычных поглядаў на “новае” мастацтва і ўплыў на яго развіццё прапагандысцкай дзейнасці Ф.Марынеці, П.Пікаса, Г.Мюнха, С.Далі, В.Кандзінскага, К.Малевіча.

Эвалюцыя тэарэтычных канцэпцый развіцця мастацтва ў Расіі пачатку XX ст. Ідэя народнасці ў работах У.Стасава і Г.Пляханава. Ідэя нацыянальнай гісторыі ў творчай і тэарэтычнай дзейнасці вядомых мастакоў групы “Свет мастацтва” А.Бенуа, М.Дабужынскага, К.Сомава. Фарміраванне дэмакратычнага напрамку ў тэарэтычна-творчай практыцы “Саюза рускіх мастакоў” (А.Архіпаў, В.Васняцоў і інш.).

Роля выдавецкай і выставачнай дзейнасці ў станаўленні і папулярызацыі тэарэтычных поглядаў на шляхі развіцця мастацтва (часопіс "Свет мастацтва", 1896–1904 гг., міжнародныя выстаўкі 1898, 1899 гг. у Маскве, 1905 г. – у Пецярбургу). С.Дзягілеў – праваднік ідэі народнасці ў жыццё. “Рускія сезоны” за мяжой пачынаючы з 1907 г.

Фарміраванне навукова-крытычнай думкі ў савецкі перыяд (1920–30-я гг.). Адмова ад нацыянальнай спадчыны ў канцэпцыі Пралеткульта. Праграма развіцця мастацтва ў першых дэкрэтах і пастановах савецкай улады: ад 5 снежня 1918 г. “Дэкрэт аб рэгістрацыі, прыёме на ўлік і захаванні помнікаў мастацтва і даўніны”, ад 16 лістапада 1918 г. “Аб прызнанні навуковых, літаратурных, музычных і мастацкіх твораў дзяржаўнай уласнасцю”. Значэнне нацыяналізацыі музеяў, прыватных калекцый для развіцця мастацтвазнаўчай навукі. План манументальнай прапаганды (дэкрэт “Аб помніках реэспублікі”, 1918 г.) – вызначальная праграма перспектывы развіцця тэорыі мастацтвазнаўчай навукі.

Увасабленне тэарэтычных канцэпцый новага мастацтва ў праграмах падрыхтоўкі мастакоў у навучальных установах Масквы Петраграда, Віцебскім мастацкім тэхнікуме, Беларускім тэатральна-мастацкім інстытуце.

Крытыка ідэйна-стылістычных канцэпцый развіцця мастацтва ў работах беларускіх тэарэтыкаў мастацтва М.Шчакаціхіна, М.Кацара, П.Масленікава, Л.Дробава, П.Карнача, В.Шматава, Я.Сахуты, Л.Налівайкі.

Характарыстыка выдання “Гісторыя выяўленчага мастацтва” (у 6 т.).


2.10. Навукова-крытычная думка XX ст.

у галіне тэатральнага мастацтва


Навукова-тэатразнаўчыя даследаванні А.Брэтона (1905) і Б.Стокера (1906) аб акцёру Ч.Ірвінгу, Ф.Хэджака аб акцёру Чарыку (1912). Навуковы агляд “Брытанская драма” А.Нікола (1925), “Сучасная англійская драма” (1-я палова XX ст.) Э.Рэйналдса (1949), “Развіццё тэатра” А.Ніколу (1966).

Берлінскае аб'яднанне па вывучэнні гісторыі тэатра (1902–1920). Праца М.Германа (пачынальніка германскага тэатразнаўства) “Даследаванні па гісторыі нямецкага тэатра сярэдніх вякоў і Адраджэння” (1914). “Гісторыя тэатра” ў 7-мі тамах Г.Кіндэрмона (1957–1966). Навуковыя працы Э.Піскатора і Б.Брэхта.

Тэарэтычныя працы аб тэатры Р.Ралана (“Народны тэатр”, 1903). “Тэатразнаўчы фонд Францыі” А.Радэле (1933). Ж.Вілар і яго кніга “Аб тэатральнай традыцыі” (1955). Сучасныя французскія тэатразнаўцы (Г.Баці, Л.Мусінак, Ж.Жынесці, Р.Ланс, А.Боль, П.Сюрэ і інш.).

Першыя тэатразнаўцы Расіі пачатку XX ст. (А.Бялецкі, А.Куель, П.Маркаў, С.Ігнатаў, Я.Кузняцоў, П.Навіцкі і інш.). К.С.Станіслаўскі і значэнне яго працы "Работа акцёра над сабой" (1938) для развіцця сусветнага тэатра.

Манаграфіі А.Анастасьева, Б.Рудніцкага, Г.Баяджыева, А.Анікста, Г.Таўстаногава і інш. Іх роля ў развіцці сучаснай навукі аб тэатры.

Першы ў Беларусі падручнік для аматарскіх драматычных гурткоў А.Ляжневіча “Сялянскі тэатр” (1928). Кніга А.Некрашэвіча “БДТ-1” (1930). Крытычныя артыкулы пісьменнікаў Я.Коласа, К.Чорнага, Б.Вольскага, М.Клімовіча, Б.Мікуліча, І.Чурскага, Я.Рамановіча, У.Галубка ў зборніку “Драматургія” (1934). У.Няфёд і яго працы: “Беларускі тэатр: нарыс гісторыі” (1959), “Тэатр у ваенныя гады” (1959), “Сучасны беларускі тэатр” (1961), “Станаўленне драматычнага тэатра” (1966–1971), “Роздум пра драматычны канфлікт (1970) і інш. Акадэмічнае калектыўнае даследаванне ў 3-х т. “Гісторыя беларускага тэатра” (1983–1987). Навуковья працы сучасных тэатразнаўцаў: Т.Барысавай, А.Лабовіча, Т.Гаробчанкі, С.Пятровіча, Ю.Сохара, М.Каладзінскага, Ю.Пашкіна, А.Сабалеўскага, Р.Смольскага, Г.Барышава і інш.

Навукова-крытычная думка ў галіне тэатральнага мастацтва канца XX ст.


2.11. Навукова-гістарычная думка ХХ ст. у галіне кінамастацтва


“Маніфест сямі мастацтваў” Р.Кануда (1911) – першая спроба тэарэтычных абагульненняў напачатку XX ст. Адкрыццё сінтэтычнай прыроды кіно (гармонія пластыкі і руху). Прагназіраванне мастацкіх магчымасцей экраннага відовішча. Росквіт кінатэорыі ў 20-я гг. Б.Балаш – даследчык выразных сродкаў кіно: набліжэнне, ракурс, мантаж (“Бачны чалавек” 1924; “Дух фільма, 1930).

Рэжысёрскі ўклад у распрацоўку тэорыі кінамастацтва. “Мантаж атракцыёнаў”, тэорыі тыпажу, інтэлектуальнага кіно і гуказрокавага кантрапункта С.Эйзенштэйна (даследаванні “Нераўнадушная прырода”, “Мантаж”, “Каляровае кіно” і інш.).

Асноўныя тэарэтычныя напрацоўкі ў галіне кіназнаўства на працягу 40–60-х гг. Італьянскі неарэалізм і новае мысленне: У.Барбара, Г.Арыстарка. Падзел экранных твораў на “відовішча” і “фільм” (чыстае кіно, вызваленне ад элементаў іншых мастацтваў). А.Базен. Канцэпцыя дакументальнага рэлізму: фільм ёсць вышэйшая форма фатаграфіі. Два метады стварэння экранных твораў: сцэнапіс аналітычны (традыцыйны мантажны фільм), сцэнапіс цэласны (глыбінная мізансцэна, план-эпізод, рухавасць камеры).

З.Кракаўер. Аналіз рэалістычнай і фарматворчай тэндэнцый у кіно на ўзроўні драматургіі, адлюстравання, гуку (“Прырода фільма. Рэабілітацыя фізічнай рэчаіснасці”, 1960).

Адкрыццё кінаінстытута ў Сарбоне. Уваходжанне кінатэорый у сістэму культуралагічных навук. З'яўленне першых даследчых калектываў. Узнікненне навуковага інтарэсу да сацыяльна-псіхалагічных аспектаў кінакамунікацыі. Канцэпцыя Э.Марэна “праекцыя ідэнтыфікацыі” як механізм успрымання кінатвораў на падставе злучэння рэальнага з ірэальным у кінематаграфічнай прыродзе (“Кіно, ці Уяўны чалавек”, 1956).

Разгалінаванне кінатэорыі і інтэграцыя яе ў сістэму сучасных філасофска-эстэтычных ведаў. Семіётыка кіно (П.–П.Пазаліні, К.Метц, Ю.Лотмана, М.Ямпольскага).

Фундаментальныя аўтарскія даследаванні гісторыі сусветнага кінамастацтва: Ж.Садуль, Е.Цепліц, Е.Плажэўскі.

Працы беларускіх даследчыкаў у галіне экраннага мастацтва: Е.Бондарава, А.Красінскі, В.Нячай, Н.Фральцова.

1   2   3   4   5   6   7   8

Падобныя:

Арганізацыя-распрацоўшчык iconАрганізацыя-распрацоўшчык
Мартынаў Уладзімір Фёдаравіч, доктар культуралогіі, прафесар, загадчык кафедры культуралогіі ўстановы адукацыі “Беларускі дзяржаўны...

Арганізацыя-распрацоўшчык iconПримерная тематика мо классных руководителей Інфармацыя аб тэматыцы пасяджэнняў метадычнага аб’яднання класных кіраўнікоў
Арганізацыя ідэалагічнай І выхаваўчай работы ў 2010/2011н г. Арганізацыя работы ў шосты школьны дзень

Арганізацыя-распрацоўшчык iconГутарка з вучнямі, яе абмеркаванне, падвядзенне вынікаў. Арганізацыя самастойнай работы вучняў з дадатковым матэрыялам, падручнікам, у групах, картамі атласа. Арганізацыя дзейнасці вучняў
Мэта: вызначыць асаблівасці эканоміка-геаграфічнага становішча, саставу тэрыторыі, прыродных умоў, асаблівасцей складу насельніцтва...

Арганізацыя-распрацоўшчык iconПярвічнай арганізацыі прафсаюза студэнтаў бду культуры І мастацтваў за 2007/2008 навучальны год
...

Арганізацыя-распрацоўшчык iconПярвічнай арганізацыі прафсаюза студэнтаў бду культуры І мастацтваў за 2008/2009 навучальны год
Пярвічная арганізацыя прафсаюза студэнтаў бду культуры І мастацтваў – гэта грамадская арганізацыя, у якой налічваецца 2439 чалавек,...

Арганізацыя-распрацоўшчык iconOn behalf of the Assembly of Pro-Democratic ngos of Belarus I would like to address you for establishing contacts between our organizations. The Assembly was
Арганізацыя the Heinz Schwarzkopf Foundation, Berlin шукае сабе партнэра для рэалізацыі праекта па "культурах памяці" у Эўропе. Плянуецца...

Арганізацыя-распрацоўшчык iconПярвічнай арганізацыі прафсаюза студэнтаў бду культуры І мастацтваў за 2009/2010 навучальны год
Пярвічная арганізацыя прафсаюза студэнтаў бду культуры І мастацтваў – гэта грамадская арганізацыя, у якой налічваецца 2 700 членаў...

Арганізацыя-распрацоўшчык icon"Камунікацыі. Права. Эканоміка. Кіраванне. Эканоміка І арганізацыя вытворчасці"
...

Арганізацыя-распрацоўшчык iconРасклад заняткаў для групы адказных сакратароў перыядычных выданняў па тэме: "Арганізацыя вытворчасці І выпуску газет" у Інстытуце журналістыкі бду на факультэце павышэння кваліфікацыі І перападрыхтоўкі кадраў
...

Арганізацыя-распрацоўшчык iconАрганізацыя работы з вучнямі

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка