Арганізацыя-распрацоўшчык




НазваАрганізацыя-распрацоўшчык
старонка5/8
Дата канвертавання28.10.2012
Памер0.75 Mb.
ТыпДокументы
1   2   3   4   5   6   7   8

1.13. Асноўныя кірункі ў сучасным сусветным мастацтве


Духоўнае жыццё ў XX ст., яго складанасці і супярэчнасці, сувязь з грамадска-гістарычнымі падзеямі эпохі. З'яўленне разнастайных стылявых напрамкаў і творчых школ у сферы мастацтва. Паняцце "эпоха стыляў". Падзел мастацтва на элітарнае і масавае. Інтэлектуалізм, рацыяналізацыя творчага працэсу – адметныя рысы мастацтва XX ст.

Асноўныя стылявыя напрамкі музычнага мастацтва першай паловы XX ст.: экспрэсіянізм (Г.Малер, Р.Штраус), дадэкафонія (А.Шонберг, П.Булез, К.Штокхаўзен), неакласіцызм (П.Хіндэміт, І.Стравінскі, С.Пракоф'еў), неафалькларызм (М. дэ Фалья, Б.Бартак, Л.Яначак, А.Месіян, французская “Шасцёрка”), канструктывізм (футурызм – Л.Русоль, урбанізм – асобныя творы прадстаўнікоў садружнасці французскіх кампазітараў “Шасцёрка”).

Новыя стылявыя напрамкі ў музычным мастацтве другой паловы XX ст.: музычны авангардызм (серыяльнасць, алеаторыка, санарыстыка, пуантылізм, канкрэтная, электронная, стахастычная музыка), полістылістыка (Г.Малер, Ч.Айвз, І.Стравінскі, Э.Дзянісаў, А.Шнітке), медытатыўная музыка, змяшаны стыль. Буйнейшыя кампазітары XX ст. (акрамя названых, Дж.Гершвін, А.Копленд – ЗША, В.Лютаслаўскі, К.Пендэрэцкі – Польшча, Р.Воан-Уільямс, Б.Брытэн – Англія, А.Анегер, Ф.Пуленк, Д.Міё, Л.Дзюрэй, Ж.Арык, Ж.Тайфер – Францыя і інш.).

Вядучыя тэатральныя рэжысёры другой паловы XX ст. Тэатр Пітэра Брука. Пастаноўкі Пітэра Штайна на маскоўскай сцэне. Спектаклі Мікалая Пінігіна на беларускай сцэне.

Галоўныя тэндэнцыі ў выяўленчым мастацтве 80–90-х гг. XX ст. Камп'ютэрная графіка. Прыёмы інсталяцыі як сродак выразнасці ў творах сучаснага мастацтва. Эвалюцыя жанраў і месца тэматычнай карціны ў мастацтве 80–90-х гг. Трансфармацыя іерархічнай структуры жанраў, вядучая роля пейзажа. Партрэт у творчасці беларускіх мастакоў. Маладзёжная выстаўка 80–90-х гг. у сістэме пошуку перспектыўнага развіцця выяўленчага мастацтва. Традыцыі віцебскай школы на выстаўках суполкі “Віцебская акварэль”. Творчасць суполак “Шостая лінія”, “Няміга – 17” і інш. Традыцыі рэалістычнага мастацтва ў работах 90–х гг. М.Савіцкага, Г.Паплаўскага і інш.

Актыўная змена рэжысёрскага пакалення ў сусветным кінамастацтве на мяжы 50–60-х гг. Бунтарская творчасць маладых і крытыка кінематографа ”бацькоў”. Маладзёжны рух 60–х гг. і кіно кантэстацыі: татальны нігілізм, шчырасць і безадказнасць. Дэбюты П.-П.Пазаліні, Ж.-Л.Гадара, Б.Берталучы, “маладых раз'юшаных” у Англіі.

Умацаванне тэндэнцый сацыяльнага рэалізму. Даследаванне праблем “чалавек і грамадства”, “чалавек і ўлада” (італьянскі неарэалізм, шведскі фюртыяталізм, палітычны фільм, фільм разліку, савецкая "чорная хваля"). Інтэнсіўнае развіццё экзістэнцыяльнага рэалізму: драма быцця чалавека, фатальная адзінота, бессэнсоўнасць жыцця, атрафія пачуццяў (М.Антаніёні, І.Бергман, Л.Вісконці, В.Вендэрс).

Феномен "новай хвалі". Другое вызваленне кіно з пасткі тэатральнай нарацыі і мастацкая трансфармацыя экраннай мовы (французская “новая хваля”, савецкая “новая хваля”, “маладое нямецкае кіно”, “новае шведскае кіно”, “польская школа фільмовая” і інш.). Сучасны стан кінамастацтва.


1.14. Постмадэрнізм у мастацкай культуры XX ст.


Постмадэрнізм як светаадчуванне і агульная дэвальвацыя каштоўнасцей. Постмадэрнізм як спосаб мыслення: “прынцьп свабоднай гульні думкамі” (Ф.Ніцшэ) і мастацкая творчасць ў сферы ідэй .

Постмадэрнізм як стыль: травесціраванне – гульня “з усімі сэнсамі і каштоўнасцямі культуры”: цытацыя, пасцішыраванне, self-replication; інтэртэкстуалізацыя: кантэкстуальнасць, феномен інтэрперсанажа і гіпераўтара, рызаматызм; серыйнасць: рэтэйк, рэмейк, серыя, серыял; двукодавасць: сінтэз кічу з авангардам, эфект сімулякратыўнасці. Спецыфіка праяўлення постмадэрнісцкіх стылістычных прыёмаў у кінамастацтве П.Грынуэя, Д.Джармуша, П.Альмадовара, Вонг Кар-Вая.

Наватарскія формы постмадэрнізму ў выяўленчым мастацтве другой паловы ХХ ст. Абстрактны імпрэсіянізм, геаметрыка, поп-арт, гіперрэалізм у эстэтыцы твораў маладых мастакоў 80–90-х гг. Славянскі нац-арт. Фотарэалізм як вобразна-стылёвая сістэма рэпрэзентатыўнага мастацтва. Тэарэтык мастацкага авангарда Уладзіслаў Стрэмінескі і яго ўплыў на беларускае мастацтва.

Наватарскія пошукі ў мастацкіх творах І.Кожуха, М.Селешчука, М.Бушчыка, А.Пушкіна, У.Тоўсціка, В.Альшэўскага, Ф.Янушкевіча.


Р а з д з е л 2

ТЭОРЫЯ І ГІСТОРЫЯ МАСТАЦТВАЗНАЎСТВА


2.1. Антычныя мысліцелі а6 значэнні мастацтва


Музычнае мастацтва. Вучэнне аб этасе, ладах, пытаннях акустыкі ў музычна-тэарэтычнай навуцы ў Старажытнай Грэцыі. Вучэнне аб музычным этасе як агульнаантычная тэорыя, якая была распрацавана піфагарыйцамі (лічба як аснова ўсіх з'яў, вучэнне аб гармоніі сфер), Платонам ( працы “Дзяржава”, “Законы”, выказванні аб уздзеянні музыкі на выхаванне грамадзян, аб уздзеянні мелодыі і рытму на душу), Арыстаксенам ( працы “Элементы рытмікі”, “Элементы гармоніі”). Вызначэнне паняццяў “музыка”, “мелодыя”, “рытм”, “гама” ў Старажытнай Грэцыі. Вучэнне аб музычным этасе – аснова педагагічнай тэорыі, грамадскай адукацыі старажытных грэкаў.

Этычная характарыстыка музычных ладоў (дарыйскі – бадзёрасць, мужнасць, фрыгійскі – неўраўнаважанасць, вакхічнасць, іанійскі – пяшчота, расслабленасць, лідыйскі – плачэўны этас).

Тэатральнае мастацтва. Антычныя мысліцелі аб тэатры перыяду 400 г. да н.э. – 1 ст. н.э.: Платон і яго акадэмія ў Афінах; філасофская школа Арыстоцеля, яго творы “Паэтыка”, “Рыторыка”, “Метафізіка”, “Палітыка”; Гарацый і яго трактат “Навука паэзіі”, рымскі архітэктар Вітрувій і яго думкі аб тэатральнай архітэктуры (“Аб архітэктуры”); трактаты аб аратарскім мастацтве Квінтыліяна і Цыцэрона. Працы аб маралі Луцыя Сенекі.

Выяўленчае мастацтва. Праблема стылю ў выяўленчым мастацтве Старажытнага Рыма. Тэорыя каларыту і прапорцыі ў мастацтве антычнасці. Першыя сачыненні па тэорыі мастацтва: трактаты мастакоў (Паліклет, Эўфранор, Апелес), жыццяпісы (Дурыс, Ксенакрат), апісанні твораў мастацтва. “Натуральная гісторыя” Плінія Старэйшага – галоўная крыніца па гісторыі мастацтва.


2.2. Тэорыя мастацтва ў эпоху сярэднявечча


Музычнае мастацтва. Фарміраванне ў раннім сярэднявеччы музыказнаўства як навукі; разуменне музыкі як навукі, якая ўваходзіла ў склад “сямі вольных мастацтваў”: трывіум–граматыка, рыторыка, логіка; квадрывіум – арыфметыка, геаметрыя, астраномія, музыка. Касіядор (487–578 ) і яго думкі аб падзеле музыкі і навукі аб ёй на гармоніку, рытміку, метрыку (праца “Аб навуках і мастацтве”). Заснавальнік музыказнаўства як навукі рымлянін Баэцый (480–524), сістэматазацыя ім у пяцітомнай працы "Аб музычных устанаўленнях" паняццяў аб музыцы: музыка сусветная (гармонія сфер), музыка чалавечая (вакальная), музыка інструментальная.

Абагульненне найбольш ранніх звестак і распрацоўка сістэмы царкоўных ладоў у сярэднявеччы на аснове прафесійнай музыкі (перш за ўсё грыгарыянскі харал) тэарэтыкам Аўрэліянам (IX ст.): 8 дыятанічных гукарадоў (дарыйскі, гіпадарыйскі, фрыгійскі, гіпафрыгійскі, лідыйскі, гіпалідыйскі, міксалідыйскі, гіпаміксалідыйскі).

Рэформа натацыі італьянскім музыкантам, тэарэтыкам, педагогам Гвіда д’Арэца (990–1050). Увядзенне ім у практыку нотнага стану з вызначэннем назваў гукаў. Раскрыццё і абгрунтаванне сістэмы натацыі і яе практычнага прымянення (трактат “Кароткае слова аб вывучэнні музыкі”).

Удасканаленне натацыі ў XIII ст., распрацоўка запісу працягласцей гукаў. Мензуральная сістэма нотнага пісьма, яе распрацоўка і апісанне (трактат “De musica mensurabili positio”, каля 1280 г.) Й. дэ Гарландыя і Ф.Кёльнскім.

Першыя спробы класіфікацыі і сістэматызацыі асноўных відаў мастацтваў у Расіі (пастановы Стогаловага Сабора, 1551 г.). Стогаловы Сабор аб царкоўных спевах. Першыя пеўчыя “азбукі” (канец ХV–ХVІ ст.) – своеасаблівыя тэарэтычна-метадычныя дапаможнікі па знаменным пісьме. Значны ўклад беларускіх і ўкраінскіх вучоных-філолагаў, багасловаў: С.Полацкага, Е.Славінецкага, А.Сатаноўскага – у справу адукацыі і мастацтвазнаўства. Царкоўна-пеўчая палеміка (ананімнае “Пасланне” да патрыярха Гермагена, памфлет манаха Еўфрасіна і інш.) наконт выпраўлення пеўчых кніг.

“Азбука знаменных спеваў” Аляксандра Мезенца – першае найбольш поўнае даследаванне тэорыі знаменных спеваў, зробленае ў сярэдзіне ХVІІ ст.

Іван Шайдур (Шайдураў) – рускі распеўшчык і тэарэтык, які распрацаваў сістэму кінаварных памет і пытанні тэорыі спеваў. Значэнне тэарэтычных распрацовак і новаўвядзенняў Шайдура для рускага музычнага мастацтва.

Тэатральнае мастацтва. Адсутнасць тэорыі мастацтва тэатра ў “змрочную” (Гегель) эпоху сярэднявечча. Цэртуліян і яго праца “Аб відовішчах”: асуджэнне акцёра, заклік “вынішчаць” разнастайныя тэатральныя відовішчы.

Выяўленчае мастацтва. Тэорыя мастацтва як неаддзельная частка тэалагічнага светапогляду. Праблема падпарадкавання відаў і жанраў выяўленчага мастацтва патрэбам культавых традыцый.


2.3. Вядучыя прадстаўнікі эпохі Адраджэння

аб ролі мастацтва ў жыцці чалавека


Музычнае мастацтва. Новы ўзровень музычна-тэарэтычнай навукі ў ХVІ ст. Нідэрландскі кампазітар і вучоны Іаганес Цынкторыс, яго працы “Вызначальнік музычных тэрмінаў” (1472–1473), “Кніга аб мастацтве кантрапункта” (1447). Нямецкі вучоны Генрых Ларыці (Гларэан), яго трактат “Дванаццаціструннік” (1547), у якім абгрун­таваны, апрача сярэдневяковай сістэмы ладоў, функцыянаванне яшчэ іанійскага ладу (практычна мажора і мінора). Вучэнне аб гармоніі італьянскага кампазітара і музычнага тэарэтыка Дж.Царліна і яго працы “Устанаўленне гармоніі”, “Доказы гармоніі”, “Музычныя забаўлянні”.

Музыка ў сістэме “сямі вольных навук” у калегіумах і акадэміях Беларусі. Думкі Ф.Скарыны аб музыцы. Тэарэтыкі музычнага мастацтва ў ВКЛ у ХVII ст.: Мікалай Дылецкі (1630–1680), аўтар “Буквара-граматыкі спеву мусікійскага”; Аляксандр Мезенец (?–не раней 1677), стваральнік сістэмы нотапісу ў царкоўных пеўчых кнігах. Першыя натадрукі на тэрыторыі Беларусі: Берасцейскі канцыянал Яна Зарэмбы (1558), Нясвіжскі канцыянал (1563).

Тэатральнае мастацтва. Пурытанская тэорыя а6 асуджэнні непрыстойнасці і амаральнасці ў тэатры: С.Часон “Школа зласлоўя”– 1577 г.; Т.Лодж “Абарона паэзіі, музыкі і тэатральных п’ес” – 1580 г.; Т.Нэш “Безграшовы пірс” – 1592 г.

“Скарбніцы розуму” Ф.Мірза (1598) – агляд англійскай драмы і тэатра Адраджэння (у асноўным творчасці У.Шэкспіра). Трактаты нямецкіх езуітаў Я.Понтана (1594), І.Рэнануса (1613) аб “камедыянтах, “Кніга аб нямецкай паэтыцы” М.Опіца (1624). Працы французскіх асветнікаў Ж.Пелецье “Паэтычнае мастацтва (1555), Ж. дэ Ла Тая “Мастацтва трагедыі” (1572), Саразена “Разважанне аб трагедыі (1639), Ф.Абіняка “Практыка тэатра (1657), Н.Буало “Паэтычнае мастацтва (1674).

Выяўленчае мастацтва. 3'яўленне новых крытэрыяў ацэнкі мастацкіх твораў; абуджэнне цікавасці да гістарычных перыядаў у развіцці мастацтва, перш за ўсё да антычнага мастацтва. Ч.Чэніні і яго “Кніга аб мастацтве, ці Трактат аб жывапісе”. Трактаты Л.-Б.Альберці “Аб жывапісе”, “Аб статуі”, “Аб дойлідстве”. Практычная і тэарэтычная дзейнасць Леанарда да Вінчы, яго Трактат аб жывапісе. Летапісец эпохі Адраджэння Дж.Вазары, яго кніга “Жыццяпісы найбольш знакамітых жывапісцаў, скулыптараў і дойлідаў” як першая мастацтвазнаўчая праца. Тэарэтык мастацтва А.Дзюрэр і яго кнігі аб прапорцыях чалавека.


2.4. Мастацтвазнаўчыя даследаванні заходнееўрапейскіх асветнікаў у ХVIII ст.


Музычнае мастацтва. Уяўленні аб усёмагутнасці чалавечага розуму, прыярытэце асветы і навукі ў эпоху Асветніцтва. Светапогляды французскіх філосафаў-энцыклапедыстаў Вальтэра, Ш.Мантэск’ё, Д.Дзідро, Ж.-Ж.Русо, нямецкага асветніка Г.Э.Лесінга як тэарэтычныя першакрыніцы і адлюстраванне тэндэнцый фарміравання мастацка-грамадскага жыцця.

Сатырычны трактат Б.Марчэла “Модны тэатр” (1720). Тэарэтычныя трактаты Ж.Б.Рамо: “Трактат аб гармоніі” (1722), “Новая сістэма музычнай тэорыі” (1726), “Дысертацыя аб розных метадах акампанементу на клавесіне і на аргане” (1732), “Гарманічныя асновы музыкі (1737), “Доказ прынцыпу гармоніі” (1750). І.Матэзон і яго кніга “Дасканалы капельмайстар” (1739). Асноўныя прынцыпы опернай рэформы К.Глюка, галоўныя крытэрыі прыгажосці ў музыцы – “прастата, натуральнасць і праўда” (К.Глюк). Думкі Ф.Шылера, І.Гётэ аб перавыхаванні чалавека з дапамогай мастацтва.

Тэатральнае мастацтва. Найбольш вядомыя тэатразнаўчыя працы – “Тэатральны спадарожнік, ці Справаздача аб усіх англійскіх драматургах і іх п'есах” (т. 1–2) Д.Бейкера (1764), “Брытанскі тэатр” і “Гістарычны агляд англійскай сцэны” Э.Малона (1790), “Гісторыя англійскай драматычнай паэзіі да эпохі У.Шэкспіра” і “Аналы тэатра да рэстаўрацыі” Дж.П.Кальера (1831 г., т. 1–3). “Нямецкі тэатр згодна правілаў Старажытнай Грэцыі і Рыма” Т.Готшэда (1741–1745), “Лаакаон ...” (1766) і “Гамбургская драматургія” (1767–1769) Г.Э.Лесінга.

Тэатральная крытыка Германіі перыяду “Буры і націску” (І.Гётэ “Прамовы аб Шэкспіру” (1771) і “Нататкі аб тэатры” (1774), Ф.Шылер “Аб сучасным нямецкім тэатры” (1782) і “Аб трагічным мастацтве" (1792), Ф.Цыглер “Сістэмы сцэнічнага мастацтва” (1820).

Дэні Дзідро – заснавальнік “новай” тэатральнай думкі эпохі Асветніцтва («Прадмова да “Пабочнага сына”» (1757) і “Аб драматычнай паэзіі” (1758). П.А.Бамаршэ “Вопыт аб жанры сур'ёзнай камедыі” (1767). С.Ж.Эц’ен і А.Мартэнвіль “Гісторыя французскага тэатра з пачатку рэвалюцыі да агульнага ўз'яднання” (т. 1–4, 1802 г.). А.Руае “Усеагульная гісторыя тэатра” (1870). Ф.Сарсэ “Камеды Франсэз. Акцёры і актрысы” (1876).

Выяўленчае мастацтва. Вылучэнне масатцвазнаўства як самастойнай навукі. Д.Дзідро як заснавальнік і рэдактар “Энцыклапедыі, ці Тлумачальнага слоўніка навук, мастацтваў і рамёстваў”. Увядзенне Г.Э.Лесінгам тэрміна “выяўленчыя мастацтвы”. Англійскі тэарэтык і заснавальнік сацыяльна-крытычнага кірунку ў еўрапейскім мастацтве У.Хогарт.


2.5. Навуковыя распрацоўкі ў галіне мастацтва

другой паловы ХVII –ХVIII ст. (Беларусь, Расія)


Музычнае мастацтва. Глыбокія перамены ў рускай мастацкай культуры другой паловы ХVIІ ст., звязаныя з новымі адносінамі да мастацтва (у процілегласць сярэдневяковым поглядам), крытэрыі яго ацэнкі.

Трактат Іаанікія Коранева “О пении божественном” як адзін з найбольш прыметных помнікаў перадавой музычна-эстэтычнай думкі ХVII ст., першая ў Расіі праца па музычнай тэорыі, у якой зроблена спроба даць абгрунтаванне прыроды музыкі як віду мастацтва.

М.Дылецкі – тээрэтык і кампазітэр. “Буквар-граматыка спеву мусікійскага” М.Дылецкага – практычны дапаможнік па вывучэнні кампазіцый­ных асноў партэсных спеваў.

Асаблівасці развіцця рускай навукова-крытычнай думкі ў ХVIII ст., думкі аб узаемадносінах музыкі і паэзіі, аб прыродзе музычных жанраў (М.Ламаносаў, А.Сумарокаў). І.Крылоў аб магчымасці стварэння рускай нацыянальнай оперы на аснове народнай песні. Рускія пісьменнікі пра народную песню.

Зараджэнне рускай гістарыяграфіі (хроніка Я.Штэліна “Весці аб музыцы ў Расіі”, 1770 г.). Тэарэтыка-акустычныя аспекты вывучэння тэорыі музыкі ў навуковых распрацоўках акадэміі навук і мастацтваў. Значэнне навуковых даследаванняў ХVII–ХVIII стст. для далейшых шляхоў развіцця мастацтва.

Стварэнне Адукацыйнай камісіі (1733) – першага ў Еўропе міністэрства народнай асветы; яе роля ў пашырэнні ідэй Асветніцтва на тэрыторыі Беларусі. З'яўленне першага на беларускай зямлі перыядычнага выдяння “Gazeta Grodzenska” (1776–1783). Асноўныя носьбіты асветніцкай думкі на Беларусі – С.Полацкі, К.Лышчынскі, І.Капіевіч, Г.Каніскі. Сімяон Полацкі (1629–1680) аб мастацтве, падзел ім відаў мастацтва на “механічныя” і духоўнай творчасці (паээія, музыка, іканапіс). Яго меркаванні аб духоўна-эстэтычнай каштоўнасці музыкі і жывапісу. Сігізмунд Лаўксмін (1569–1670) – аўтар першых айчынных падручнікаў па грэчаскай мове, музыцы і рыторыцы.

Тэатральнае мастацтва. Артыкулы аб тэатры Ф. Пракаповіча, М.Ламаносава, Ф.Штрубэ, В.Традзьякоўскага, А.Сумарокава, М.Навікова (1705–1780). Першая дакументальная праца Я.Штэйліна “Краткое известие о театральных в России представлениях от начала их до 1768 года” (1779). “История русского театра” І.Дзмітрэўскага (1792 г., рукапіс не знойдзены).

Трактат М.Сарбеўскага “Пра трагедыю і камедыю, або Сенека і Тэрэнцый” (першая палова ХVII ст.). “Збор розных твораў” (захаваліся тры рукапісныя тамы) Я.Фалькоўскага (прыблізна 1720–1730). “Правілы паэтычнага мастацтва” Г.Каніскага (1746), “Аб красамоўстве паэзіі” Ф.Галянскага (1786).

Выяўленчае мастацтва. Помнікі рускай эстэтычнай думкі ХVII ст.: трактат аб мастацтве жывапісу буйнейшага тэарэтыка і жывапісца Сімона Ушакова («Слово к люботщательному иконного писания»), палемічны трактат ізографа Іосіфа Уладзімірава – своеасаблівая праграма, у якой знайшлі адлюстраванне прагрэсіўныя тэндэнцыі ў рускай культуры. Тэарэтычныя працы пра выяўленчае мастацтва ХVIII ст. І.Ф.Урванава, П.П.Чакалеўскага, Д.А.Галіцына.

1   2   3   4   5   6   7   8

Падобныя:

Арганізацыя-распрацоўшчык iconАрганізацыя-распрацоўшчык
Мартынаў Уладзімір Фёдаравіч, доктар культуралогіі, прафесар, загадчык кафедры культуралогіі ўстановы адукацыі “Беларускі дзяржаўны...

Арганізацыя-распрацоўшчык iconПримерная тематика мо классных руководителей Інфармацыя аб тэматыцы пасяджэнняў метадычнага аб’яднання класных кіраўнікоў
Арганізацыя ідэалагічнай І выхаваўчай работы ў 2010/2011н г. Арганізацыя работы ў шосты школьны дзень

Арганізацыя-распрацоўшчык iconГутарка з вучнямі, яе абмеркаванне, падвядзенне вынікаў. Арганізацыя самастойнай работы вучняў з дадатковым матэрыялам, падручнікам, у групах, картамі атласа. Арганізацыя дзейнасці вучняў
Мэта: вызначыць асаблівасці эканоміка-геаграфічнага становішча, саставу тэрыторыі, прыродных умоў, асаблівасцей складу насельніцтва...

Арганізацыя-распрацоўшчык iconПярвічнай арганізацыі прафсаюза студэнтаў бду культуры І мастацтваў за 2007/2008 навучальны год
...

Арганізацыя-распрацоўшчык iconПярвічнай арганізацыі прафсаюза студэнтаў бду культуры І мастацтваў за 2008/2009 навучальны год
Пярвічная арганізацыя прафсаюза студэнтаў бду культуры І мастацтваў – гэта грамадская арганізацыя, у якой налічваецца 2439 чалавек,...

Арганізацыя-распрацоўшчык iconOn behalf of the Assembly of Pro-Democratic ngos of Belarus I would like to address you for establishing contacts between our organizations. The Assembly was
Арганізацыя the Heinz Schwarzkopf Foundation, Berlin шукае сабе партнэра для рэалізацыі праекта па "культурах памяці" у Эўропе. Плянуецца...

Арганізацыя-распрацоўшчык iconПярвічнай арганізацыі прафсаюза студэнтаў бду культуры І мастацтваў за 2009/2010 навучальны год
Пярвічная арганізацыя прафсаюза студэнтаў бду культуры І мастацтваў – гэта грамадская арганізацыя, у якой налічваецца 2 700 членаў...

Арганізацыя-распрацоўшчык icon"Камунікацыі. Права. Эканоміка. Кіраванне. Эканоміка І арганізацыя вытворчасці"
...

Арганізацыя-распрацоўшчык iconРасклад заняткаў для групы адказных сакратароў перыядычных выданняў па тэме: "Арганізацыя вытворчасці І выпуску газет" у Інстытуце журналістыкі бду на факультэце павышэння кваліфікацыі І перападрыхтоўкі кадраў
...

Арганізацыя-распрацоўшчык iconАрганізацыя работы з вучнямі

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка