Арганізацыя-распрацоўшчык




НазваАрганізацыя-распрацоўшчык
старонка3/8
Дата канвертавання28.10.2012
Памер0.75 Mb.
ТыпДокументы
1   2   3   4   5   6   7   8

1.4. Стыль барока ў мастацтве ХVІІ – XVIII cтст.

(Заходняя Еуропа, Расія, Беларусь)


Музычнае мастацтва. XVII ст. – гістарычны рубеж, пераходная эпоха паміж Адраджэннем і Асветніцтвам, перыяд магутнага творчага ўзлёту ў навуцы, эстэтыцы, мастацтве. Выдатныя дзеячы мастацкай культуры ХVII ст.

Адлюстраванне ў мастацтве глыбокіх супярэчнасцей пераходнага перыяду; зварот выдатных майстроў да больш драматычных, экспрэсіўных і трагічных тэм і вобразаў; характэрнае імкненне да манументальнасці ў мастацтве, пышнай дэкаратыўнасці – агульнаэстэтычныя перадумовы ўзнікнення стылю барока.

Тэндэнцыя сінтэзу ў розных відах мастацтва. Вылучэнне на першы план музычна-тэатральных жанраў. Зараджэнне оперы ў Італіі. К.Мантэвэрдзі (1567 – 1643) – буйнейшы оперны кампазітар-драматург XVII ст. Фарміраванне французскай оперы. Ж.- Б. Люлі (1632 – 1687). Заснавальнік англійскай нацыянальнай оперы Г.Пёрсал (1658 – 1695). Росквіт культавай музыкі (духоўныя араторыі, кантаты, пасіёны); узнікненне буйнамаштабных цыклічных формаў (ансамблевыя і сольныя санаты). А.Вівальдзі (1678 – 1746), А.Карэлі (1653 – 1713), І.С.Бах (1685 – 1750), Г.Ф.Гендэль (1685 – 1759), творчасць якіх цесна звязана са стылем барока.

Рускія духоўныя харавыя канцэрты. В.П.Цітоў, М.С.Беразоўскі, Д.С.Бартнянскі – прадстаўнікі рускага барока ў жанры харавога канцэрта.

Выяўленчае мастацтва. Стыль барока ў мастацтве Італіі і іншых еўрапейскіх краін. Агульная характарыстыка. Пластычна-структурныя адметнасці помнікаў італьянскай архітэктуры канца ХVІ – пачатку XVII ст. і першай паловы XVIIІ ст. Творчасць вядучых майстроў Дж.Л.Берніні і Ф.Бараміні.

Манументальна-дэкаратыўная пластыка і жывапіс. Характарыстыка кампазіцыйных прыёмаў у творчасці вядучых майстроў. Скулыптура і манументальны роспіс. Спецыфіка стылю барока ў творах фламандскіх і італьянскіх жывапісцаў. Параўнальны аналіз. Значэнне майстэрні П.Рубенса для распаўсюджвання стылю барока ў Фландрыі і еўрапейскіх краінах.

Нарышкінскае барока. Пакроўская царква ў Філях – архітэктурны помнік канца XVII ст. Сістэма манументальна-дэкаратыўнага аздаблення культавых збудаванняў і ансамбляў. Пятроўскае барока ў Маскве: царква архангела Гаўрыіла каля Чыстых Прудоў (“Меншыкава вежа”). Культавая і грамадская архітэктура стылю барока. Знаменская царква ў Дубровічах – помнік пераходнага часу.

Архітэктурная спадчына французскіх і рускіх майстроў у рускім мастацтве. Ансамблі Пецярбурга і Пецяргофа. Творчая спадчына І.Заруднага, Ж.-Б.Леблона, Н.Мікеціна, М.Зямцова, Д.Трэзіні, В.В.Растрэлі, Д.В.Ухтомскага. В.В.Растрэлі – асноўны праадстаўнік стылю барока ў рускай архітэктуры сярэдзіны XVIIІ ст.

Асноўныя перыяды развіцця беларускага барока ў манументальнай мураванай архітэктуры: ранні – канец ХVІ – першая палова XVII ст. (касцёл езуітаў у Нясвіжы, 1584–1593 гг., архітэктар Я.М.Бернардоні; касцёл бернардзінаў у Будславе, 1589 г.); сталы – другая палова XVII ст. (царква святога Міколы ў Магілёве, 1669 – 1672 гг.; езуіцкі касцёл францысканцаў у Гродне, 1618 г.); позні – 1730 – 1780 гг. (храмы ў Пінску, Полацку). Віленскае барока. Буйныя архітэктары беларускага барока: Я.К.Глаўбіц, Дж.Сака, А.Гену, Ю.Фантана, Т.Русэль і інш.

Арганізацыя і кампазіцыйныя асаблівасці афармлення інтэр'ера; мастацка-стылістычныя асаблівасці манументальнай скульптуры, культавай архітэктуры. Адметнасці стылю барока ў творах дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Школы і майстры, адметныя рысы і характарыстыка творчасці. Дзейнасць беларускіх майстроў у Маскоўскай дзяржаве (“беларуская рэзь”, манументальна-дэкаратыўная кераміка і інш.)

Стыль барока ў беларускім манументальна-дэкаратыўным мастацтве, іканапісе і свецкім жывапісе. “Сармацкі” партрэт і яго самыбытныя рысы. Уплыў барока на пашырэнне сістэмы жанраў у мастацтве графікі.


1.5. Мастацтва эпохі Асветніцтва. Стыль класіцызму ў мастацтве XVII - XVIIІ стст.

(Заходняя Еўропа, Расія, Беларусь)


Музычнае мастацтва. Інструментальная музыка XVIII ст. Удасканаленне старых жанраў – вялікага канцэрта, танцавальнай сюіты, старой санаты, фугі і мініяцюры. Сцвярджэнне новых жанраў – сімфоніі, квартэта, новай санаты, сольнага канцэрта. Значэнне мангеймскай школы. Яе прадстаўнік Ян Стаміц (1717–1757 ).

Фарміраванне жанру оперы-buff.

К.Глюк (1714–1787) – рэфарматар опернага тэатра. “Арфей”, “Альцэста”, “Парыс і Алена” – асноўныя рэфарматарскія оперы. Галоўныя крытэрыі прыгажосці ў музыцы: ”прастата, праўда і натуральнасць” (К.Глюк).

Венская класічная школа і яе прадстаўнікі. Асноўныя характэрныя рысы іх творчасці – універсальнасць мастацкага мыслення, лагічнасць, яснасць мастацкай формы. І.Гайдн (1732 – 1809) – роданачальнік венскага класічнага сімфанізму: прынцыпы пабудовы санатна-сімфанічнага цыкла і фарміраванне класічнага тыпу сімфанічнага аркестра. Творчасць В.А.Моцарта (1756 – 1791) – важнейшы этап у развіцці жанраў оперы, сімфоніі, канцэрта і камернай музыкі. Дынамічнае адзінства ўзнёслага і зямнога, трагічнага і камічнага, адвечнага і часовага.

Л. ван Бетховен (1770 – 1827) як апошні прадстаўнік эпохі класіцызму і роданачальнік “рамантычнага веку” ў музычным мастацтве. Тэма гераічнай барацьбы за свабоду (Пятая, Дзевятая сімфоніі, опера “Фідэліо”, уверцюра “Эгмант”, фартэпіянная саната № 23 /"Апасіяната"/).

Характарыстыка стылю рускага мастацтва канца XVIII ст. Панаванне класічнага стылю ва ўсіх жанрах мастацтва. Адлюстраванне асветніцкіх ідэй у рускіх рэалістычных операх-камедыях – першых операх бытавога плана; іх сувязь з сацыяльна-крытычнымі тэндэнцыямі рускай літаратуры і драматургіі 70 – 90-х гт. XVIII ст. В.Пашкевіч і Е.Фамін, іх роля ў фарміраванні і развіцці рускай нацыянальнай оперы. Творчая садружнасць В.Пашкевіча і дзеячаў “Вольнага расійскага тэатра” – І.Дзмітрэўскага і К.Кніпера. Творчасць І.Хандошкіна.

Пашырэнне функцыянальнага прызначэння музычнага мастацтва: музычны тэатр, музыка ў паратэатральных відовішчах, аркестрава- інструментальная музыка, музычная культура духоўных абрадаў, музычная адукацыя і выхаванне, музычна-інструментальнае рамяство.

Дамінуючая роля прыватнаўласніцкіх тэатраў у развіцці прафесійных традыцый у галіне кампазітарскай творчасці, музычнага выканальніцкага мастацтва і адукацыі на тэрыторыі Беларусі. Буйныя музычна-драматычныя тэатры ў прыватнаўласніцкіх гарадах – Нясвіжы (тэатр У.Ф.Радзівіл), Слоніме (“Сядзіба муз” М.К.Агінскага), Гродне (тэатр А.Тызенгаўза), Шклове (тэатр С.Г.Зорыча) і інш.

Канцэртная дзейнасць камерных аркестраў (“хатняя музыка”), духавых (“ваенная музыка”), аркестраў народных інструментаў (“літоўская музыка”), функцыянальна накіраванае выканаўства “янычарскай музыкі”. Удасканаленне формаў і методык музычнай адукацыі. Дзейнасць прыгонных музычных школ. Музычна-адукацыйныя ўстановы пры храмах і манастырах розных канфесій. Музычныя бурсы (езуіты), духоўныя семінарыі (праваслаўе), калегіумы (каталіцтва) і інш.

Новая з'ява ў мастацкай культуры – мецэнацтва. Значэнне мецэнацкай дзейнасці вялікага гетмана літоўскага Міхаіла Казіміра Агінскага і кіраўніка гродзенскіх каралеўскіх эканомій Антонія Тызенгаўза.

Тэатральнае мастацтва. Творчасць П'ера Карнеля, Жана Расіна, Ж.-Б.Мальера. Англійскі тэатр і драматургія (Рычард Шэрыдан (1751 – 1816). Акцёрскае мастацтва (Дэвід Гарык, Чарлз Маклін).

Французскі тэатр і драматургія (Вальтэр, Дэні Дзідро, П'ер Бамаршэ). Акцёрскае мастацтва (Мішэль Барон, Анры Лекен). Італьянскі тэатр і драматургія (Карла Гальдоні, Карла Гоцы). Нямецкі тэатр і драматургія (Готхальд Лесінг, Іаган Гётэ, Фрыдрых Шылер).

Дзейнасць рускіх прыгонных тэатраў. Сімяон Полацкі, Феафан Пракаповіч (ХVII – ХVІІІ стст.). Стварэнне рускага прафесійнага тэатра (1750 г., г. Яраслаўль). Творчая дзейнасць “бацькі рускага тэатра” Фёдара Волкава (1729 – 1763). Драматургія А.Сумарокава, Я.Княжніна, А.Радзішчава, Д.Фанвізіна, У.Лукіна. Сцэнічнае мастацтва І.Дзмітрэўскага, Я.Шумскага, А.Папова.

Разнастайнасць тэатральных формаў і жанраў на тэрыторыі Беларусі ў XVIII ст. Полілінгвістычны характар тэатральнай культуры. Зніжэнне ролі школьнай сцэны. Батлейка – беларускі народны лялечны тэатр. Тыпы лялечных тэатраў на тэрыторыі Беларусі ў XVIII ст.: яселкі, жлоб, батлейка, вяртэп, шопка і інш.

Гарадскі і маёнткавы прыватнаўласніцкі тэатр у Беларусі. Тэатры Радзівілаў у Нясвіжы і Слуцку. Драматургічная і тэатральная творчасць Уршулі Францішкі Радзівіл. Шклоўскі тэатр С.Зорыча. Пастаноўкі камедый Т.А.Г. дэ Салмарана (вучня Вальтэра) на сцэне тэатра ў Шклове.

Выяўленчае мастацтва. Агульная характарыстыка і асаблівасці развіцця прасторавых відаў мастацтва канца ХVІІ – ХІХ стст. у Францыі. Класіцызм як напрамак у мастацтве эпохі французскага абсалютызму. Эстэтыка класіцызму, яго сувязь з філасофіяй абсалютызму.

Мастацкія адметнасці помнікаў архітэктуры і манументальнага жывапісу. Вядучыя майстры. Н.Пусэн – пачынальнік класіцызму ў жывапісе, тэарэтычныя асновы яго творчай сістэмы. Адлюстраванне ідэй Асветніцтва ў жанрах пейзажа, партрэта і сюжэтнай карціне. Ж.Л.Давід – прадстаўнік рэвалюцыйнага класіцызму.

Вядучыя французскія жывапісцы канца ХVІІІ – пачатку XIX ст. і іх творчая спадчына. Тэарэтычнае абгрунтаванне творчай спадчыны жывапісцаў французскімі асветнікамі Д.Дзідро і Вальтэрам. Роля акадэміі мастацтваў у распаўсюджванні і замацаванні прынцыпаў класіцызму ў Францыі. Структурная арганізацыя помнікаў мастацтва эпохі Асветніцтва на прыкладзе ансамбля Версаля. Творчыя распрацоўкі А.Ленотра, Л.Лево, Ж.Мансара, Ж.Габрыэля, Ж.Суфло. Уплыў класіцызму на скульптурны партрэт. Творчасць Ж.Гудона.

Рост рускай нацыянальнай свядомасці, гістарычныя перадумовы змены поглядаў на мэты рэфармавання мастацтва ў другой палове XVIII ст. Этапы развіцця класіцызму. Увасабленне ідэалогіі новага часу ў мастацтве (на прыкладзе твораў архітэктуры і жывапісу). Жанр партрэта.

Уплыў акадэміі мастацтваў на працэс станаўлення класіцызму ў архітэктуры і манументальнай скульптуры. Сістэма падрыхтоўкі кадраў як аддюстраванне ідэйна-творчых прынцыпаў класіцызму ў рускім мастацтве. Ранні рускі класіцызм у архітэктуры: Ж.Б. Вален-Деламот, А. Какорынаў, Ю.Фельтэн. Класіцызм у манументальнай пластыцы і жывапісу: І. Пракоф’еў, Ф. Гардзееў, І. Мартас, А. Ласенка, Р. Угрумаў і інш. Прафесійная творчасць майстроў эпохі сталага класіцызму (В.Бажэнаў, М.Казакоў, І.Староў).

Духоўная аснова фарміравання мастацтва эпохі Асветніцтва на тэрыторыі Беларусі. Эвалюцыя стылю (уздзеянне еўрапейскіх традыцый); этапы развіцця і характарыстыка. Майстры і помнікі эпохі Асветніцтва на тэрыторыі Беларусі. Традыцыі мецэнацтва і іх значэнне для прагрэсу беларускага мастацтва.

Развіцце жанру партрэта ў беларускім свецкім жывапісе. Гравіравальныя партрэты Радзівілаў у выкананні Г.Ляйбовіча (1700 – 1770). Засваенне і творчае пераасэнсаванне традыцый заходнееўрпейскай культуры ў мемарыяльнай пластыцы.


1.6. Рамантызм як напрамак у мастацтве

(Заходняя Еўропа, Расія, Беларусь, XIX ст.)


Музычнае мастацтва. Рамантызм як мастацкая плыня. Ідэя сінтэзу мастацтваў. Сацыяльныя ўмовы ўзнікнення рамантызму. Рамантызм і крызіс ідэалаў эпохі Асветніцтва. Перыядызацыя рамантызму.

Эстэтыка рамантызму. Асаблівасці рамантычнага метаду. Канфліктнае ўспрыманне свету і яго паказ праз сутыкненне палярных антытэз (прынцып “двухсусветнасці”). Характэрная для рамантыкаў гіпербалізацыя ў ацэнцы жыццёвых з'яў, вылучэнне двух тыпаў рамантычнага героя: выключная асоба (Байран, Берліёз, Ліст, Вагнер) і просты чалавек (Шуберт, Мендэльсон, часткова Шуман, Брамс).

Важнейшыя сферы творчасці рамантыкаў: лірыка, фантастыка, прыроднае і нацыянальна-характэрнае. Імкненне дакладна ўвасобіць "лакальны каларыт" як тыповае для рамантыкаў. Мастацтва літаратурнага (Жан-Поль, Гофман) і музычнага партрэта (Шуман, Вагнер).

Вядучыя жанры ў мастацтве: раман, аповесць, паэма, балада – у літаратуры; песня, вакальны цыкл, фартэпіянная праграмная мініяцюра (цыкл), сімфанічная паэма, праграмная сімфонія, рамантычная опера – у музыцы.

Нацыянальныя школы ў перыяд рамантызму, іх прадстаўнікі.

Асаблівасці развіцця рускага рамантызму (фарміраванне пад непасрэдным уздзеяннем патрыятычнага ўздыму пасля Айчыннай вайны 1812 г.; росквіт у 20-я гг. XIX ст. творчасці асобных пісьменнікаў, мастакоў; творчасці кампазітараў у 30–40-я гг. XIX ст.). Прадстаўнікі рускага рамантызму В.А.Казлоўскі і А.М.Вярстоўскі. Буйныя беларускія рамантыкі Н.Орда (мастак і кампазітар), Ф.Міладоўскі і іх творчасць.

Літаратурна-публіцыстычная спадчына кампазітараў-рамантыкаў.

Тэатр і драматургія новага часу (ад Вялікай французскай рэвалюцыі да Парыжскай камуны (1789 – 1871). Творчасць Віктора Гюго, Аляксандра Дзюма (Дзюма-бацькі), Праспера Мерыме.

Рамантызм у тэатральнай культуры XIX ст. (Джордж Байран, Персі Бішы Шэлі, Эдмунд Кін, Людвіг Цік, Карл Гуцкаў).

Творчасць Эміля Заля, Эдмона Растана, Морыса Метэрлінка, Генрыка Ібсена, Герхарта Гаўптмана). Акцёрскае мастацтва (Сара Бернар, Эрнэста Росі, Тамаза Сальвіні, Генры Ірвінг, Элен Тэры).

Рускі тэатр перыяду прагрэсіўнага рамантызму (1812 – 1825).

Драматургія А.Грыбаедава, А.Пушкіна, М.Гогаля.

Сцэнічнае мастацтва М.Шчэпкіна, П.Мачалава, М.Ярмолавай, П.Садоўскага, М.Савінай, В.Камісаржэўскай.

Праяўленне рамантычных тэндэнцый у беларускім тэатральным мастацтве XIX ст.

Рамантызм у выяўленчым мастацтве XIX ст.

Гістарычныя карані і ідэйна-эстэтычная праграма. Стылёвыя асаблівасці ў творчасці вядучых майстроў-жывапісцаў. Спецыфіка кампазіцыйна-выразных сродкаў у творчасці французскіх мастакоў-жывапісцаў Т.Жэрыко і Э.Дэлакруа.

Рамантызм у рускім выяўленчым мастацтве. Агульная характарыстыка і асаблівасці яго праяўлення ў жывапісе. Выяўленне спецыфікі рамантызму ў творчасці А.Кіпрэнскага і К. Брулова (партрэтны жанр). Рысы рамантызму і традыцыі класіцызму ў творах К. Брулова (“Апошні дзень Пампеі”).

Гістарычныя ўмовы фарміравання новага стылю ў беларускім выяўленчым мастацтве. Храналогія. Рамантычныя рысы станковага жывапісу. Аналіз творчасці вядучых майстроў-рамантыкаў І.Аляшкевіча, Ю.Пешкі, Я.Дамеля, В.Ваньковіча, І.Хруцкага. Узаемадзеянне стыляў у розных нацыянальных мастацкіх школах.


1.7. Імпрэсіянізм як напрамак у мастацтве


Зараджэнне імпрэсіянізму. Выстава 1874 г.: К.Манэ, Э.Манэ, Э.Дэга, К.Пісаро, А.Рэнуар. Іх творчыя прынцыпы, сюжэты, жывапісная мова. Сістэма плэнера. Чысты колер як аснова малюнка, формы, кампазіцыі. Жанравая разнастайнасть творчасці мастакоў.

Імпрэсіянізм у творчасці французскіх кампазітараў К.Дэбюсі (1862 –1918) і М.Равеля (1875 – 1937). Імкненне да перадачы непасрэднага ўражання; зварот да мініяцюрных формаў (у музыцы – раманс, фартэпіянная мініяцюра, у жывапісе – партрэт, эцюд, пейзаж). Аслабленне значэння мелодыі. Узмацненне ролі асобнага гуку (колеру), тэмбру (фарбы), акорда (каларыту). Сувязь з мастацтвам паэтаў-сімвалістаў (Ш.Бадлер, П.Верлен, С.Малармэ). Праграмнасць (фартэпіянныя прэлюдыі, тры сімфанічныя эскізы “Мора” К.Дэбюсі), сюітнасць, цыклічнасць (“Бергамаская сюіта” К.Дэбюсі, “Прывіды ночы” М.Равеля), казачныя і міфалагічныя матывы (опера “Пелеас і Мелізанда” К.Дэбюсі, харэаграфічная сімфонія “Дафніс і Хлоя” М.Равеля), зварот да ўсходняй і іспанскай музыкі (опера “Іспанскі час”, “Балеро” М.Равеля) у творчасці кампазітараў-імпрэсіяністаў.

Тэрмін “імпрэсіянізм” у дачыненні да кіно. Французскае кінамастацтва ў пачатку 20-х гг. XX ст. Творчыя пошукі “Сінема-клуба” на чале з Л.Дэлюкам. Роля сюжэта і героя ў творах рэжысёраў-імпрэсіяністаў. Асяроддзе і пейзаж як актыўныя вобразы кінадрамы. Выяўленчыя прыёмы, дынаміка мантажу і тэмпарытм. Партатыўная камера.

Змрочная паэзія чыгункі ў фільме “Кола” А.Ганса (1923). Імпрэсіяністычная паэтыка фільмаў М.Л'Эрб'е “Эльдарада” (1920); “Жанчына ніадкуль” (1923) і “Ліхаманка” (1921) Л.Дэлюка.

Уплыў французскага імпрэсіянізму на развіццё мастацтва еўрапейскіх краін і Расіі.

1   2   3   4   5   6   7   8

Падобныя:

Арганізацыя-распрацоўшчык iconАрганізацыя-распрацоўшчык
Мартынаў Уладзімір Фёдаравіч, доктар культуралогіі, прафесар, загадчык кафедры культуралогіі ўстановы адукацыі “Беларускі дзяржаўны...

Арганізацыя-распрацоўшчык iconПримерная тематика мо классных руководителей Інфармацыя аб тэматыцы пасяджэнняў метадычнага аб’яднання класных кіраўнікоў
Арганізацыя ідэалагічнай І выхаваўчай работы ў 2010/2011н г. Арганізацыя работы ў шосты школьны дзень

Арганізацыя-распрацоўшчык iconГутарка з вучнямі, яе абмеркаванне, падвядзенне вынікаў. Арганізацыя самастойнай работы вучняў з дадатковым матэрыялам, падручнікам, у групах, картамі атласа. Арганізацыя дзейнасці вучняў
Мэта: вызначыць асаблівасці эканоміка-геаграфічнага становішча, саставу тэрыторыі, прыродных умоў, асаблівасцей складу насельніцтва...

Арганізацыя-распрацоўшчык iconПярвічнай арганізацыі прафсаюза студэнтаў бду культуры І мастацтваў за 2007/2008 навучальны год
...

Арганізацыя-распрацоўшчык iconПярвічнай арганізацыі прафсаюза студэнтаў бду культуры І мастацтваў за 2008/2009 навучальны год
Пярвічная арганізацыя прафсаюза студэнтаў бду культуры І мастацтваў – гэта грамадская арганізацыя, у якой налічваецца 2439 чалавек,...

Арганізацыя-распрацоўшчык iconOn behalf of the Assembly of Pro-Democratic ngos of Belarus I would like to address you for establishing contacts between our organizations. The Assembly was
Арганізацыя the Heinz Schwarzkopf Foundation, Berlin шукае сабе партнэра для рэалізацыі праекта па "культурах памяці" у Эўропе. Плянуецца...

Арганізацыя-распрацоўшчык iconПярвічнай арганізацыі прафсаюза студэнтаў бду культуры І мастацтваў за 2009/2010 навучальны год
Пярвічная арганізацыя прафсаюза студэнтаў бду культуры І мастацтваў – гэта грамадская арганізацыя, у якой налічваецца 2 700 членаў...

Арганізацыя-распрацоўшчык icon"Камунікацыі. Права. Эканоміка. Кіраванне. Эканоміка І арганізацыя вытворчасці"
...

Арганізацыя-распрацоўшчык iconРасклад заняткаў для групы адказных сакратароў перыядычных выданняў па тэме: "Арганізацыя вытворчасці І выпуску газет" у Інстытуце журналістыкі бду на факультэце павышэння кваліфікацыі І перападрыхтоўкі кадраў
...

Арганізацыя-распрацоўшчык iconАрганізацыя работы з вучнямі

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка