Арганізацыя-распрацоўшчык




НазваАрганізацыя-распрацоўшчык
старонка2/8
Дата канвертавання28.10.2012
Памер0.75 Mb.
ТыпДокументы
1   2   3   4   5   6   7   8

Літаратура ......................................................................................... 47



У С Т У П


Праграма-мінімум кандыдацкага экзамену па спецыяльнасці 17.00.09 – тэорыя і гісторыя мастацтва – распрацавана на аснове сучасных патрабаванняў да комплекснага вывучэння розных відаў мастацтва (музычнага, тэатральнага, выяўленчага, экраннага) у сінтэтычным адзінстве працэсу фарміравання цэласнай мастацкай культуры.

Асноўная мэта праграмы-мінімум – даць найбольш поўнае ўяўленне аб фарміраванні мастацтва як цэласнай з'явы ў межах пэўных гістарычных эпох. Разглядаючы кожны від мастацтва ў самастойных, асобных раздзелах, аўтары праграмы абапіраліся на інтэгратыўны прынцып выкладання матэрыялу ў адпаведнасці з логікай гістарычных, сацыякультурных і мастацкіх з’яў канкрэтнага перыяду развіцця мастацкай культуры. Аспірант павінен арыентавацца ў парадыгматыцы і сінтагматыцы мастацкага працэсу і ўмець аналізаваць мастацкія з’явы ў дыялектычным спалучэнні сінхроннага і дыяхроннага метадаў. Гэты прынцьш і вызначае адметнасць дадзенай спецыяльнасці – тэорыя і гісторыя мастацтва, абумоўлівае задачы кандыдацкага экзамену:

– вызначыць узровень ведаў суіскальніка ў межах навуковага поля мастацтвазнаўства: яго арыентаванасць у кантэксце спецыяльнай літаратуры, а таксама валоданне сучаснымі падыходамі і метадалогіяй у галіне мастацтвазнаўства;

– выявіць ступень асэнсавання аспірантам базавых тэарэтычных праблем мастацтвазнаўства;

– выявіць здольнасці да навуковай дзейнасці будучага даследчыка, магчымасці яго аналітычнага мыслення і схільнасць да комплекснага бачання і прынцыповай ацэнкі працэсу гістарычнага развіцця мастацтва.

На экзамене суіскальніку даюцца два пытанні: па тэорыі і гісторыі мастацтва і па тэорыі і гісторыі мастацтвазнаўства. Пасля адказу на іх праводзіцца гутарка па тэме дысертацыі і па больш вузкіх праблемах, якія тычацца спецыялізацыі суіскальніка.


Р а з д з е л 1


ТЭОРЫЯ І ГІСТОРЫЯ МАСТАЦТВА


1.1. Мастацтва эпохі антычнасці


Музычнае мастацтва. Культуралагічнае адзінства двух грамадстваў класічнай антычнасці – старажытнагрэчаскага і старажытнарымскага. Грэчаская мастацкая культура як фундамент усёй еўрапейскай мастацкай культуры. Панаванне язычніцтва. Міфалагічная аснова мастацтваў. Вобразы Апалона, Арфея, Алімпа, Дыяніса. Сінкрэтычнасць антычнага мастацтва. Трыадзінства музычнага, паэтычнага і танцавальнага мастацтваў. Адзінаццаць прыкладаў нотных запісаў старажытнагрэчаскага музычнага мастацтва.

V ст. да н.э. – стагоддзе панавання жанру трагедыі; Эсхіл, Сафокл, Эўрыпід, іх паэтычная дзейнасць, узнікненне старажытнагрэчаскага тэатра. Дыфірамб як дамінантны кампанент дыянісійскага абраду. Новы тып творчасці “та драмена” – “драма”. Канструкцыя антычнага тэатра – архестра, тэатрон, амфітэатр. Думкі аб акустыцы архітэктара Вітрувія. Удзельнікі тэатральнай трагедыі – хор і музыканты-інструменталісты. Выканаўцы трагедыі, касцюмы. Акцёры гаворачыя і спяваючыя (“спяваць трагедыю”). Жанр “канцік”. Музычныя інструменты Старажытнай Грэцыі і Старажытнага Рыма.

Таварыствы артыстаў Дыяніса – аб'яднанні для абароны правоў музыкантаў і артыстаў. Прывілеяванасць становішча членаў аб'яднанняў. Мастацтва як сродак ухвалення грамадска-палітычных і ваенных подзвігаў.

Тэатральнае мастацтва. Народныя вытокі драмы і тэатра. Антычны тэатр. Драматургія і тэатр Старажытнай Грэцыі. Грэчаскі тэатр дэмакратычных Афін (V ст. да н.э.). Творчасць Эсхіла (525 – 456 гг. да н.э.). Творчасць Сафокла (496–406 гг. да н.э.). Творчасць Эўрыпіда (485–406 гг. да н.э.). Творчасць Арыстафана (446–385 гг. да н.э.). Арыстоцель (384–322 гг. да н.э.) і яго “Паэтыка”. Тэатр эліністычнай эпохі (IV–I стст. да н.э.).

Драматургія і тэатр Старажытнага Рыма (вытокі, народная і літаратурная драма -–ад ІV да канца I ст. да н.э.). Творчасць Плаўта (254–184 гг. да н.э.). Творчасць Тэрэнцыя (185–159 гг. да н.э.). Творчасць Сенекі (4 г. да н.э.–65 г. н.э.).

Выяўленчае мастацтва. Перыядызацыя, жанры.

Эгейская культура: класіфікацыя па тыпах археалагічных адкрыццяў. Асаблівасці помнікаў мастацтва мацерыковай і астраўной Старажытнай Грэцыі. Палацы ў Фэсце і Кносе: прынцыпы арганізацыі і сувязь з геаграфічнай прасторай. Характарыстыка помнікаў мацерыковай Грэцыі: Мікены і Тырынф. Гамераўскі, раннеархаічны, архаічны этапы развіцця культуры выяўленчага мастацтва Грэцыі. Мастацкія стылі (на прыкладзе вазапісу). Помнікі скульптурнай пластыкі, архітэктура. Тыпы храмавых забудоў, архітэктурная ордэрная сістэма.

Мастацтва ранняй, высокай і позняй класікі. Творчасць Мірана, Паліклета, Фідзія, Лісіпа, Скопаса, Праксіцеля і іншых грэчаскіх майстроў. Архітэктура часоў праўлення Перыкла. Ансамбль афінскага Акропаля.

Асаблівасці помнікаў архітэктуры і скульптуры эпохі элінізму. Традыцыі рэгіянальных цэнтраў: Пергамы, Александрыі, Радоса; характарыстыка, структура архітэктурнай арганізацыі гарадскіх паселішчаў. Манументальна-дэкаратыўная пластыка і скульптура.

Мастацтва Старажытнага Рыма: характарыстыка і месца ў культуры антычнасці. Этапы фарміравання. Бронзавая пластыка ў этрускім мастацтве. Грамадская архітэктура перыяду Рымскай рэспублікі і Рымскай імперыі. Арганізацыя грамадскіх форумаў. Ордэрная сістэма культавых і грамадскіх забудоў. Інсулы і палацы, вілы, трыумфальныя аркі і акведукі, тэрмы, тэатры, масты і дарогі.

Рымскі скульптурны партрэт як адлюстраванне эвалюцыі палітычных змен і грамадскіх поглядаў на задачы мастацтва. Грэчаскі і рымскі старажытны сценапіс і мазаіка: параўнальны аналіз. Мастацкія стылі старажытнарымскага жывапісу. Адметнасці пампейскіх роспісаў.

Значэнне антычнай культуры для развіцця еўрапейскага мастацтва новага часу.


1.2. Мастацтва сярэднявечча. Заходняя Еўропа і Расія


Музычнае мастацтва. Росквіт і разлажэнне феадалізму. Залежнасць мастацтва ад царквы.

Перыядызацыя эпохі. Ранняе сярэднявечча (V–ІХ стст.). Увядзенне хрысціянства. Панаванне каталіцызму ў Еўропе. Адзіная ў рымска-каталіцкай царкве мова (латынь) і адзіны звод напеваў. Грыгарыянскі харал: структура, тэкст, вакал.

Узнікненне антыгрыгарыянскіх тэндэнцый. Секвенцыі Ноткера Заікі (каля 840–912 гг.). Тропы Тацілона.

Позняе сярэднявечча (канец ХІІ–пачатак XIV ст.). Перамяшчэнне цэнтраў культуры ў сярэдневяковы горад. Адкрыццё першых у Еўропе універсітэтаў – Парыж, Балонья. Дзейнасць вандроўных народных музыкаў-жанглёраў, менестрэляў, шпільманаў. Развіццё інструментальнай музыкі. Цэхавыя аб'яднанні музыкаў.

Дзейнасць прадстаўнікоў вышэйшай знаці – трубадураў і трувераў. Жанры музычна-паэтычнай творчасці: Лірычныя песні – альбы. Нелірычныя песні – сірвенты. Рандальнасць як характэрная рыса формаўтварэння музычнага твора.

Эпоха Notre-Dame (з сярэдзіны XII да сярэдзіны XIII ст.). Пеўчая школа пры Нотр-Дам і развіццё шматгалосся. Першыя формы поліфанічнай музыкі: арганум, дыскант. Новыя жанры поліфанічнай музыкі: кандукт, матэт, гакет.

Станаўленне старажытнарускай культуры ў Х–ХШ стст.: першыя ўзоры рускай літаратуры, архітэктуры, насценнага жывапісу і мазаікі; узнікненне прафесійных формаў пеўчага мастацтва, сістэмы нотнага запісу (знаменнае пісьмо).

Рускія царкоўныя песнапенні. Асноўныя тыпы: ірмас, стыхіра, кандак. Музыка і грамадскае жыццё. Песенныя “славы” князям. Прафесійныя выканаўцы, музычныя інструменты. Агульныя прыметы сярэдневяковага мастацтва Х–ХІІІ стст.: Мастацкі твор – прадукт калектыўнай творчасці.

Росквіт царкоўна-пеўчага мастацтва Маскоўскага княства (ХІV–ХVІ стст.). Мясцовыя пеўчыя школы.

Тэатральнае мастацтва. Перыяды сярэдневяковага тэатра – ранні (з V ст. па XI ст.) і сталы (з XII ст. да сярэдзіны XVI ст.). Народныя вытокі тэатра ў краінах Еўропы (Германія, Англія, Італія). Дзейнасць гістрыёнаў (жанглёры ў Францыі, шпільманы ў Германіі, франты ў Польшчы, кукеры ў Балгарыі). Мастацтва комікаў-буфонаў, музыкантаў-жанглёраў і трубадураў. Саюзы гістрыёнаў і ўтварэнне на іх аснове гурткоў акцёраў-аматараў. Творчасць акцёраў аматарскага тэатра ХІV–ХV стст., умовы іх працы, першыя спробы стварыць на сцэне псіхалагічныя характары, тыпы людзей.

Літургічная драма (IX ст.). Ранняя літургічная драма – “сцэна трох Марый і анёла ля труны Хрыста”. Узнікненне царкоўнага тэатра. Царкоўная драма – “Шэсце пастухоў” і “Шэсце прарокаў” (касцюміраванне, мова, жэсты, дэкарацыі). Нараджэнне паўлітургічнай драмы “Дзейства аб Адаме” (сцэны з “д'яблерамі”, танцы, трукі, сімультанныя дэкарацыі).

Тэатр і свецкая драма XIII ст. Творчасць французскага трувера (трубадура) Адама дэ ла Галя (1238–1287).

Жанры драматургіі ў Заходняй Еўропе: міракль, містэрыя, маралітэ. Дэкаратыўна-мастацкая разнастайнасць, сцэнічныя эфекты, натуральнасць і масавасць містэрыяльнага тэатра. Асноўная ідэалагічная накіраванасць – выступленне супраць заганаў. Стыль рытараў (акцёраў маралітэ). Фарс. Асноўныя асаблівасці: дэмакратызм, вальнадумства, рэалістычны змест і ўмоўна-маскарадная форма. Уплыў фарса на далейшае развіццё тэатра Заходняй і Усходняй Еўропы.

Рускі, беларускі тэатры і драматургія эпохі сярэднявечча. Дзейнасць скамарохаў.

Выяўленчае мастацтва. Агульная характарыстыка, асаблівасці развіцця прасторавых і выяўленчых відаў мастацтваў ва ўсходніх і заходнееўрапейскіх цэнтрах культуры. Перыядызацыя мастацтва сярэднявечча на прыкладзе еўрапейскіх краін. Стылёвыя напрамкі. Раманская архітэктура. Тыпы культавых збудаванняў. Мастацкія школы Францыі, Германіі, Англіі. Гатычны храм: канструкцыя, дэкарацыя, сімволіка. Сістэма дэкаратыўнага афармлення сабора, месца і тэматыка рэльефных кампазіцый і скульптурнага аздаблення.

Эвалюцыя раманскага і гатычнага стыляў. Характарыстыка галоўных твораў скульптуры і архітэктуры.

Алюстраванне агульнаграмадскага значэння мастацтва ў вітражным жывапісе і мініяцюры.

Этапы развіцця стражытнарускага мастацтва. Манументальны жывапіс дамангольскай Русі. Гістарычныя ўмовы фарміравання рэгіянальных школ у манументальна-дэкаратыўным мастацтве і архітэктуры. Архітэктура і мазаікі Кіева, Ноўгарада, Уладзіміра, Суздаля, Яраслаўля.

Архітэктура, манументальна-дэкаратыўнае, дэкаратыўна-прыкладное мастацтва Полацкага, Турава-Пінскага, Гродзенскага, Смаленскага княстваў (ці заходніх зямель Кіеўскай Русі).

Мастацтва эпохі ўзвышэння Маскоўскага княства. Архітэктура і жывапіс. Ансамбль Маскоўскага Крамля. Роля замежных архітэктараў (Арыстоцель Фіяраванці, Алевіз Фрязын (Новы), Марк Фрязын (Руфо), П'етра Антоніа Салары) і рускіх майстроў у развіцці культуры і мастацтва.

Маскоўская школа жывапісу і творчасць Феафана Грэка, Андрэя Рублёва. Новы характар іканапіснай сістэмы ў творчасці Дыянісія і Сімона Ушакова, строганаўская школа жывапісу. Адлюстраванне нацыянальнага светаўспрымання ў “парсуне”. Форма падрыхтоўкі майстроў у Маскоўскай дзяржаве. Зброевая палата: яе значэнне для развіцця выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва ў Расіі.


1.3. Мастацтва эпохі Адраджэння (Заходняя Еўропа

і Беларусь, ХІV–ХVІ стст.)


Музычнае мастацтва. Адраджэнне як самая бліскучая і плённая эпоха ў гісторыі мастацкай культуры. Паступовасць фарміравання эпохі: Італія – з XIV ст., Нідэрланды – з XV ст., Францыя – з XVI ст. Распаўсюджванне музычнага мастацтва ва ўсіх сферах грамадства.

Перыяд Ars nova. Протарэнесанс у Італіі (20–80-я гг. XIV ст.). Мелодыя, кантылена – адметныя рысы італьянскай музыкі. Франчэска Ландзіні (1325–1397). Ранні рэнесанс у Нідэрландах (канец XIV – пачатак XV ст.). Заснаванне Нідэрландскай поліфанічнай школы Гільёмам Дзюфаі (1400–1474).

Высокі Рэнесанс (XVI ст.). Спалучэнне музычнай практыкі і тэорыі. Жаскен Дэпрэ (1440–1524), блізкасць яго мелодыкі да жанравых вытокаў, “праяснёнасць” поліфанічнай фактуры. Джавані П'ерлуіджы да Палестрына (1525–1594) – глава рымскай поліфанічнай школы. Творчасць Арланда Ласа (1532–1594).

Інструментальная музыка. Лютня. Арган. Распаўсюджванне скрыпкі, флейты, гітары, цымбалаў, кастаньет, вынаходства фагота, трамбона.

А.Петручы і вынаходства нотадрукавання (1498).

Фарміраванне прафесійнай музычнай культуры на тэрыторыі Беларусі – адметная рыса эпохі Адраджэння. Развіццё мастацтва харавых спеваў – аднагалосных (манодый) і шматгалосных (партэсных). Зараджэнне канта – свецкай бытавой харавой песні-гімна (ХV–ХVІ стст.), псалмы-канты на рэлігійную тэматыку (XVI ст.).

Музычнае афармленне спектакляў народнага (батлейка) і прафесійнага (школьнага) тэатраў. Школьны тэатр, яго існаванне ў адукацыйных і выхаваўчых мэтах у навучальных установах езуіцкіх калегіумаў. Асноўныя жанры – школьная драма і школьная опера.

Свецкае выканаўства музыкантаў-аматараў (шкаляроў, студэнтаў, братчыкаў) і музыкантаў-прафесіяналаў. Шырокае распаўсюджванне сярод іншых музычных інструментаў аргана (ХVІ–ХVІІ стст.).

Помнікі музычнага мастацтва ХVІ–ХVІІ стст.: “Віленскі сшытак” (зборнік п'ес для лютні), “Полацкі сшытак” (зборнік вакальных і інструментальных твораў). Выканаўцы-музыканты і кампазітары: Цыпрыян Базылік (1535–пасля 1600 г.), Вацлаў з Шамотул – 1526 (33/37)–1567 / 68 гг., Войцах Длугарай – 1550 (57/58)–1619 гг., Крыштаф Клабан (1550–пасля 1616 г.), Андрэй Рагачэўскі (канец XVI ст.).

Музычная адукацыя: музычныя бурсы (школы-інтэрнаты каталіцкай царквы), брацкія школы (навучальныя ўстановы праваслаўных традыцый).

Тэатральнае мастацтва. Італьянскі тэатр (архітэктура, сцэнаграфія). Фарміраванне жанраў вучонай кумадыі і вучонай трагедыі: Лудавіка Арыёста (1474–1533), Бернарда Довіцы, Нікола Макіявелі (1469–1527). Пастараль і камедыя дэль артэ. Асаблівасці і галоўныя маскі камедыі дель артэ. Творчасць Анджэла Беёлька (1502–1542). Іспанскі тэатр і драматургія: Мігель дэ Сервантэс (1547–1616), Лопэ дэ Вега (1562–1635), Цірса дэ Маліна (1583–1648), П’едра Кальдэрон (1600–1681). Англійскі тэатр (архітэктура, сцэнаграфія, акцёры і драматургія). Творчасць Уільяма Шэкспіра (1654–1616).

Фарміраванне школьнага тэатра на тэрыторыі Беларусі (ХVІ–ХVIII стст.). Езуіцкія школьныя тэатры ў Полацку, Пінску, Гродне, Віцебску, Нясвіжы, Брэсце, Навагрудку і інш.; пратэстанцкія ў Слуцку; уніяцкія і праваслаўныя. Сюжэты школьных драм: Свяшчэннае Пісанне (Біблія), антычная міфалогія, айчынная і сусветная гісторыя. Жанравая разнастайнасць рэпертуару: трагедыі, камедыі, трагікамедыі, літургічныя драмы, інсцэніроўкі, дыялогі.

Сімяон Полацкі (1629–1680) – буйнейшы драматург праваслаўнага школьнага тэатра (“Пра Навухаданосара-цара”, “Камедыя-прытча пра блуднага сына”).

Інтэрмедыі: камедыйны, фарсавы, лубачны характар прадстаўлення. Батлейка – беларускі народны лялечны тэатр (вядомы з XVI ст.). Народная драма як вяршыня народнага тэатра (вядома з XVII ст.).

Выяўленчае мастацтва. Гістарычныя асаблівасці фарміравання мастацтва Італьянскага і Паўночнага Рэнесанса. Перыядызацыя. Храналагічныя рамкі і характарыстыка Протарэнесанса, ранняга, Высокага і позняга Адраджэння. Мастацкія школы і цэнтры культуры ў Італіі ХШ–ХVІ стст. Тэарэтычная база прагрэсу і структурных змен у мастацтве Адраджэння.

Майстры Цэнтральнай, Паўночнай і Паўднёвай Італіі: іх уклад у развіццё еўрапейскага мастацтва. Джота: гістарычнае значэнне яго творчасці для рэфармавання сістэмы італьянскага жывапісу.

Станаўленне прынцыпаў рэнесанснай архітэктуры ў помніках мастацтва XV ст. Творчая спадчына майстроў-рэфарматараў: Ф.Брунелескі, Л.Альберці. Творчасць Брамантэ ў італьянскім мастацтве канца ХV– пачатку XVI ст. Архітэктура XVI ст. і майстры позняга Адраджэння: Д.Віньёла, А.Паладыё і інш.

Манументальна-дэкаратыўная скульптура эпохі Адраджэння ў Італіі, Францыі, Германіі; асаблівасці, вядучыя майстры. Адлюстра­ванне рэалістычнага светаўспрымання ў творчасці Д.Данатэла, Л.Гіберці, братоў Пізана, А.Верок'ё, Ж.Гужона, скульптурнай спадчыны Мікеланджэла.

Манументальны і станковы жывапіс: асаблівасці, вядучыя італьянскія мастакі, майстры Нідэрландаў, Германіі, Францыі (Мазачыо, П.Учэла, П'ера дэла Франчэска, С.Батычэлі, А.Мантэнья, Леанарда да Вінчы, Рафаэль, Д.Беліні, В.Карачыо, Джарджоне, Тыцыян, П.Веранезе, Тынтарэта, Ян ван Эйк, Рогір ван дэр Вейдэн, Хуга ван дэр Гус, Іеранім Босх, Пітэр Брэйгель Старэйшы, М.Грунэвальд, Л.Кранах Старэйшы, Г.Гольбейн Малодшы, Ж.Фуке і інш.). Альбрэхт Дзюрэр і значэнне яго творчасці для станаўлення нямецкай школы жывапісу і графікі.

Агульная характарыстыка гістарычных умоў развіцця прасторавых, пластычных і выяўленчых відаў мастацтва ў ХV – пачатку XVII ст. на тэрыторыі Беларусі. Асветніцкая дзейнасць Францыска Скарыны і яго паслядоўнікаў: Міколы Гусоўскага, Сымона Буднага, Васіля Цяпінскага, Лаўрэнція Зізанія, Мялеція Сматрыцкага, Сімяона Полацкага – як рэфарматараў духоўнага адраджэння і станаўлення гуманістычнай асновы фарміравання рэалістычнага выяўленчага мастацтва.

Рэлігійныя брацтвы, брацкія школы як цэнтры падрыхтоўкі майстроў манументальнага і дэкаратыўна-прыкладнога відаў мастацтва на тэрыторыі Беларусі.

Абарончае дойлідства на тэрыторыі Беларусі ў замках і палацах-крэпасцях: Ліда, Крэва, Навагрудак, палацавыя комплексы: Мір, Нясвіж.

Культавая архітэктура, храмы абароннага тыпу ў Сынкавічах, Малым Мажэйкаве, Ішкалдзі, Смаргоні, Заслаўі.

Планіровачная сістэма беларускіх гарадоў ХV – ХVП стст. (Гродна, Ліда, Магілёў, Нясвіж). Тыпы жыллевай архітэктуры.

Пластычныя асаблівасці манументальнай скульптуры беларускіх майстроў. Сінтэз манументальнай скульптуры з архітэктурай. Характарыстыка і аналіз помнікаў: “Кацярына Александрыйская”, “Лізавета Венгерская”, “Марыя з дзіцем” (XVI ст.). Свецкія матывы ў манументальна-дэкаратыўнай пластыцы: мемарыяльныя помнікі, надмагільны помнік Міколу Радзівілу ў Нясвіжы.

Асаблівасці манументальнага мастацтва. Удзел беларускіх майстроў у развіцці мастацтва замежных краін. Праца беларусаў у Любліне (капліца св. Троіцы, XV ст.), Суздалі (Благавешчанская царква, ХV ст.), Масковіі.

Беларуская ікона – форма адлюстравання рэчаіснасці і светаўспрымання ў жывапісе. Іконы “Маці Боская Замілаванне” (Маларыта, Брэсцкая вобл., ХІV – ХV стст.), “Маці Боская Адзігітрыя” (Случчына, канец ХV стст – пачатак ХVІ стст.) “Маці Боская Адзігітрыя Іерусалімская” (Пінск, XVІ ст.), “Параскева Пятніца” (Случчына, сярэдзіна – другая палова XVI ст.).

Фарміраванне светаўспрымання мастака і адлюстраванне працэсу змен у партрэтным жанры. Уплыў “сармацкага” партрэта на творчасць беларускіх майстроў. Стылёвы аналіз партрэтаў: Міхаіла Барысавіча (канец ХVI – пачатак XVII стст.), Юрыя Радзівіла (канец ХVІ – першая палова ХVII ст.), Кацярыны Слуцкай (1580), Ежы Радзівіла (1590).

Кніжная мініяцюра ў сістэме беларускага мастацтва. Эвалюцыя стыляў графікі рукапіснай кнігі на тэрыторыі Беларусі. Мастацкія асаблівасці афармлення евангелляў: Лаўрышаўскага, Мсціжскага, Полацкага. Мастацкая спадчына Ф.Скарыны: “Псалтыр” (1517), “Біблія Русская” (каля 1522), “Апостал” (1525). Значэнне творчасці П.Мсціслаўца, С.Буднага, В.Цяпінскага для пашырэння еўрапейскага ўплыву на беларускае прафесійнае мастацтва.

Нараджэнне нацыянальнага стылю мастацкага афармлення кнігі ў дзейнасці друкарань гарадоў Нясвіжа, Брэста, Заблудава, Слуцка.

Стылёвыя асаблівасці твораў майстроў беларускіх рамесных цэнтраў архітэктурна-дэкаратыўнай керамікі, ткацтва, шкловытвор­часці, мастацтва металаапрацоўкі.

Працэс стылеўтварэння ў спадчыне беларускага мастацтва эпохі Адраджэння.

1   2   3   4   5   6   7   8

Падобныя:

Арганізацыя-распрацоўшчык iconАрганізацыя-распрацоўшчык
Мартынаў Уладзімір Фёдаравіч, доктар культуралогіі, прафесар, загадчык кафедры культуралогіі ўстановы адукацыі “Беларускі дзяржаўны...

Арганізацыя-распрацоўшчык iconПримерная тематика мо классных руководителей Інфармацыя аб тэматыцы пасяджэнняў метадычнага аб’яднання класных кіраўнікоў
Арганізацыя ідэалагічнай І выхаваўчай работы ў 2010/2011н г. Арганізацыя работы ў шосты школьны дзень

Арганізацыя-распрацоўшчык iconГутарка з вучнямі, яе абмеркаванне, падвядзенне вынікаў. Арганізацыя самастойнай работы вучняў з дадатковым матэрыялам, падручнікам, у групах, картамі атласа. Арганізацыя дзейнасці вучняў
Мэта: вызначыць асаблівасці эканоміка-геаграфічнага становішча, саставу тэрыторыі, прыродных умоў, асаблівасцей складу насельніцтва...

Арганізацыя-распрацоўшчык iconПярвічнай арганізацыі прафсаюза студэнтаў бду культуры І мастацтваў за 2007/2008 навучальны год
...

Арганізацыя-распрацоўшчык iconПярвічнай арганізацыі прафсаюза студэнтаў бду культуры І мастацтваў за 2008/2009 навучальны год
Пярвічная арганізацыя прафсаюза студэнтаў бду культуры І мастацтваў – гэта грамадская арганізацыя, у якой налічваецца 2439 чалавек,...

Арганізацыя-распрацоўшчык iconOn behalf of the Assembly of Pro-Democratic ngos of Belarus I would like to address you for establishing contacts between our organizations. The Assembly was
Арганізацыя the Heinz Schwarzkopf Foundation, Berlin шукае сабе партнэра для рэалізацыі праекта па "культурах памяці" у Эўропе. Плянуецца...

Арганізацыя-распрацоўшчык iconПярвічнай арганізацыі прафсаюза студэнтаў бду культуры І мастацтваў за 2009/2010 навучальны год
Пярвічная арганізацыя прафсаюза студэнтаў бду культуры І мастацтваў – гэта грамадская арганізацыя, у якой налічваецца 2 700 членаў...

Арганізацыя-распрацоўшчык icon"Камунікацыі. Права. Эканоміка. Кіраванне. Эканоміка І арганізацыя вытворчасці"
...

Арганізацыя-распрацоўшчык iconРасклад заняткаў для групы адказных сакратароў перыядычных выданняў па тэме: "Арганізацыя вытворчасці І выпуску газет" у Інстытуце журналістыкі бду на факультэце павышэння кваліфікацыі І перападрыхтоўкі кадраў
...

Арганізацыя-распрацоўшчык iconАрганізацыя работы з вучнямі

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка