Урок выяўленчага мастацтва ў 3 класе "Вырабы сувеніраў з розных матэрыялаў: саломка. Беларускі сувенір "




НазваУрок выяўленчага мастацтва ў 3 класе "Вырабы сувеніраў з розных матэрыялаў: саломка. Беларускі сувенір "
Дата канвертавання17.11.2012
Памер58.58 Kb.
ТыпУрок
Урок выяўленчага мастацтва ў 3 класе “Вырабы сувеніраў з розных матэрыялаў: саломка. Беларускі сувенір “Жытняя баба” (раздзел “Дэкаратыўна-прыкладная дзейнасць і дызайн”)”

Мэта: пашырыць уяўленне вучняў аб тэхналогіі вырабу саламянай цацкі як аднаго з відаў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.

Задачы:

  • актуалізацыя ведаў пры стварэнні простых вырабаў з саломкі;

  • фарміраванне ўменняў працаваць у парах;

  • фарміраванне ўяўлення аб значнасці традыцый ў беларускай саломцы;

  • удасканальванне навыкаў і ўменняў працы з саломай;

  • развіццё мелкай маторыкі рук, творчага мыслення сродкамі дэкаратыўна-прыкладной дзейнасці;

  • выхоўваць любоў і павагу да твораў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, майстэрства беларускіх народных майстроў, да культуры і быту свайго народа.

Абсталяванне: фотаздымкі “Жніво”, сувеніры з саломкі, саломка вільготная, нажніцы, ніткі баваўняныя №10, ніткі чырвоныя вязальныя, лінейка, карткі “Лесвіца майстэрства”, табліца “Мае дасягненні”.

Тып урока: вывучэнне новага матэрыялу

Ход урока

  1. Арганізацыйны момант. Псіхалагічны настрой

Настаўнік. Я вельмі хачу, каб вы ўсміхаліся,

І працай сваёй задаволены засталіся.

  1. Актуалізацыя ведаў.

Настаўнік . Сёння ў нас з вамі будзе незвычайны ўрок. Каб даведацца яго тэму і тое, што мы будзем вырабляць, вам неабходна адгадаць загадку.

Вясной –травою шаўкавістай,

Летам- нівай залацістай,

А зімоваю парою – аплікацыяй-гульнёю.

Сухая, вельмі ломкая.

Завуць яе ...(Саломка).

Настаўнік . Правільна. Сёння мы будзем працаваць з саломкай.

  1. Вывучэнне новага матэрыялу.

Настаўнік . А вось, што мы будзем рабіць, вы даведаецеся, калі паглядзіце на фотаздымак. (Дадатак 1)

Гутарка па фотаздымку.

- Што вы бачыце?

- Што робяць жанчыны?

- А хто ведае, як называецца тое, што яны складаюць? (Адказы вучняў).

Настаўнік. На гэтым фотаздымку жанчыны складаюць Жытнюю бабу для таго, каб каласы дасохлі і іх не замачыў дождж.

-Дзеці, можа хто з вас ведае, хто такая Жытняя Баба?

Паведамленне настаўніка.

Раней, калі яшчэ не было камбайнаў, жыта ў полі жалі рукамі. Гэта была вельмі цяжкая праца. Палі пасля жніва былі ўстаўлены бабкамі снапоў. Так дасушвалі зжатае жыта. Жытняя баба ў старажытных славян была багіняй ўрадлівасці. Яе вобраз можна сустрэць на вышытых ручніках.(Дэманстрацыя ручнікоў з выявай Жытняй бабы)

Лічылася, што Жытняя баба можа вылечыць жанчыну ад розных хвароб, дапамагае з'явіцца на свет немаўлятам. Жытнюю бабу рабілі з вялікага дажыначнага снапа, перавязвалі яго ручнікамі, палівалі святою вадою і ставілі ў хаце пад абразы.

У нашай краіне народныя майстры раней і цяпер робяць разнастайныя вырабы і сувеніры з саломкі.

Гутарка з апорай на жыццёвы вопыт вучняў.

- Дзе можна сустрэць вырабы народных майстроў зараз?

(Адказы вучняў. На выставах, у магазінах, на кірмашах).

  • Якія саламяныя вырабы вы ведаеце?

(Конікі, козачкі, птушкі, лялькі, кветкі, прадметы быту, падвясныя кампазіцыі, "павукі").

  • Дзе вы бачылі саламяных павукоў?

(У музеі).

Настаўнік . Мы з вамі пазнаёміліся на малюнку з сапраўднай Жытняй бабай, а зараз, я пакажу вам стылізаваныя лялькі Жытняй бабы з саломкі.

(Дэманструюцца саламяныя лялькі).

  1. Пярвічнае замацаванне ведаў.

Настаўнік. Зараз мы праверым, хто з вас быў уважлівым. Я буду задаваць вам пытанні, а вы будзеце адказваць.

Пытанні:

  • З чаго выраблялі Жытнюю бабу?

(З саломкі, снапоў)

  • Для чаго людзі рабілі Жытнюю бабу?

(Каб каласкі дасохлі і іх не замачыў дождж).

  • Дзе можна сустрэць вобразы Жытняй бабы?

(На ручніках, кірмашах, выставах, у музеях).

  • Хто зараз вырабляе розныя сувеніры з саломкі?

(Народныя майстры).

  • Для чаго трэба ўсё гэта ведаць?

(Каб зберагчы традыцыі, звычаі нашых продкаў).

Фізкультхвілінка. (Практыкаванні выконваюцца згодна тэксту).

Як гасцей у дом чакаем,

Хату чыста прыбіраем:

Пыласосім, падмятаем,

У люстры лямпы замяняем,

Стол абрусам засцілаем

І ядою застаўляем.

За стол, госцейкі, сядайце,

Частаванне пачынайце!



  1. Практычная работа.

1.Дэманстрацыя гатовага вырабу. Аналіз узору.

Настаўнік.

  • Якія матэрыялы нам патрэбны для вырабу Жытняй бабы? (Нажніцы, ніткі швейныя, ніткі вязальныя, вільготная саломка).

  • З якіх частак складаецца Жытняя баба? (Галава, рукі, тулава, спадніца).

2.Паўтарэнне правілаў тэхнікі бяспекі.

Настаўнік.Перад тым, як пачаць работу, давайце ўспомнім правілы працы з нажніцамі і саломкай.

Агучванне правілаў бяспекі вучнямі:

  • не трымаць нажніцы канцамі ўверх;

  • не пакідаць нажніцы раскрытымі;

  • перадаваць нажніцы кольцамі ўперад закрытымі;

  • не размахваць саломінкамі: яны крохкія, могуць зламацца, і аб іх можна параніцца.

3. Знаёмства з паслядоўнасцю вырабу сувеніра.

Настаўнік. Для вырабу Жытняй бабы нам спатрэбіцца 11 саломінак даўжынёй 15 см. (Вучні адбіраюць неабходную колькасць саломінак)

Далей настаўнік тлумачыць паслядоўнасць перавязкі выраба з апорай на схему, якая намалявана на дошцы, дэманструе перавязку тулава пасярэдзіне на саломцы.

Асноўныя этапы працы:

  1. Перавязка тулава.

  2. Перавязка шыі.

  3. Перавязка галавы.

  4. Перавязка рук.

  5. Упрыгожванне выраба.

  6. Выраўніванне выраба пад прэсам.

4. Выраб сувеніра.

  • Перавязка тулава пасярэдзіне. Праца ў парах.

(Вучні дапамагаюць адзін аднаму: адзін трымае саломку, другі яе моцна перавязвае так, каб саломка раскрылася веерам.

Праверыць па ўзору: з ніжняй часткі павінна атрымацца спадніца, з верхняй – шыя, галава і рукі).

  • Перавязка шыі.

(На шыю ўзяць разам тры саломіны, якія знаходзяцца пасярэдзіне другой паловы . Размеркаваць саломіны: 4 шт. – на рукі, 3шт. – на шыю і галаву, адступіць 1см ад сярэдзіны тулава і зрабіць перавязку.Правяраем па ўзору).

  • Перавязка галавы.

(Бяром 3 саломкі шыі, крайнія саломкі сагнуць (сачыць за тым, каб адрэзкі згінання былі аднолькавыя) і перавязаць іх уверсе. Правяраем па ўзору.)

  • Перавязка рук.

(Бяром 4 саломінкі для рук, крайнія згінаем пасярэдзіне і перавязваем. Правяраем па ўзору).

  • Падраўніванне саломкі нажніцамі.

  • Упрыгожванне выраба.

(Абвязванне чырвонымі вязальнымі ніткамі).

6. Падвядзенне вынікаў урока.

Настаўнік. А зараз праверым, як мы справіліся з работай. Раздаюцца карткі “Лесвіца майстэрства”, якія запаўняюць самі вучні. (Дадатак 2)

7. Рэфлексія.

Настаўнік.

  • Што атрымалася?

  • Што выклікала цяжкасці?

  • Калі ў каго што не атрымалася, не хвалюйцеся: у наступны раз усё атрымаецца.

Запаўненне табліцы “Мае дасягненні”. (Дадатак 3)

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Урок выяўленчага мастацтва ў 3 класе \"Вырабы сувеніраў з розных матэрыялаў: саломка. Беларускі сувенір \" iconІлюстрацыі да ўрокаў выяўленчага мастацтва ў 5 класе агульнаадукацыйнай школы Выканала Сом А. У., настаўніца выяўленчага мастацтва сш №5 г. Полацка
Далёка не заўсёды настаўнікі малявання маюць лабаранцкія пакой для тых жа мэтаў, а захоўванне дзіцячых работ І нагляднасці ў тых...

Урок выяўленчага мастацтва ў 3 класе \"Вырабы сувеніраў з розных матэрыялаў: саломка. Беларускі сувенір \" iconУрок выяўленчага мастацтва
Назавіце месцы, дзе жывуць птушкі. (побач з чалавекам, у лясах, на палях, у гарах, на балотах, у вадзе)

Урок выяўленчага мастацтва ў 3 класе \"Вырабы сувеніраў з розных матэрыялаў: саломка. Беларускі сувенір \" iconГаліна Гаровая мастачка, творчасць якой стала знакавай І прыкметнай з'явай у мастацтве Беларусі. Удзельніца легендарнай арт-групы "Няміга-17", таленавіты
Няміга-17, таленавіты скульптар, які падарыў нам сапраўды новы погляд на скульптуру, па іншаму выкарыстоўваў мову аднаго з найстаражытных...

Урок выяўленчага мастацтва ў 3 класе \"Вырабы сувеніраў з розных матэрыялаў: саломка. Беларускі сувенір \" icon30 кастрычніка 2012 года ў 17. 00 у вялікай зале Музея сучаснага выяўленчага мастацтва адбудзецца адкрыццё выстаўкі твораў народнага мастака Беларусі, лаўрэата
Музея сучаснага выяўленчага мастацтва адбудзецца адкрыццё выстаўкі твораў народнага мастака Беларусі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі...

Урок выяўленчага мастацтва ў 3 класе \"Вырабы сувеніраў з розных матэрыялаў: саломка. Беларускі сувенір \" icon2 кастрычніка 2012 года а 17 гадзіне ў вялікай зале Музея сучаснага выяўленчага мастацтва (пр. Незалежнасці, 47) адбудзецца адкрыццё выстаўкі плаката І графікі Лешка Жэброўскага (Польшча)
...

Урок выяўленчага мастацтва ў 3 класе \"Вырабы сувеніраў з розных матэрыялаў: саломка. Беларускі сувенір \" iconУа "Ліпская дзяржаўная агульнаадукацыйная сярэдняя школа"
Мэта: пашырыць уяўленні вучняў пра нетрадыцыйныя матэрыялы, навучыць канструяваць вырабы з нетрадыцыйных матэрыялаў

Урок выяўленчага мастацтва ў 3 класе \"Вырабы сувеніраў з розных матэрыялаў: саломка. Беларускі сувенір \" iconПраграма ХІV міжнароднага фестываля арт-перформанса «navinki-2012» Музей сучаснага выяўленчага мастацтва

Урок выяўленчага мастацтва ў 3 класе \"Вырабы сувеніраў з розных матэрыялаў: саломка. Беларускі сувенір \" iconЗацвярджаю: Прарэктар па вучэбнай рабоце
Гісторыя сусветнага І беларускага выяўленчага мастацтва 4г. (Бохан, Раманюк), (гал корпус, аўд. 01)

Урок выяўленчага мастацтва ў 3 класе \"Вырабы сувеніраў з розных матэрыялаў: саломка. Беларускі сувенір \" iconАбагульняючы ўрок у 7 класе. Тэма: а багульняючы ўрок па тэме «Прыслоўе» ў 7 класе
Настаўнiк: сёння мы развiтваемся з самай малодшай часцiнай мовы з сям'i самастойных часцiн мовы. Заўсёды сумнавата, калi з некiм...

Урок выяўленчага мастацтва ў 3 класе \"Вырабы сувеніраў з розных матэрыялаў: саломка. Беларускі сувенір \" iconУрок у 5 класе па тэме: "Беларускі алфавіт. Назвы літар"
Мэты на мове вучняў Вы будзеце правільна называць літары па алфавіце, навучыцеся выкарыстоўваць алфавіт у практычнай дзейнасці, навучыцеся...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка