Маскоўскія будаўнічыя фірмы прапішуцца ў Беларусі




НазваМаскоўскія будаўнічыя фірмы прапішуцца ў Беларусі
Дата канвертавання17.11.2012
Памер36.82 Kb.
ТыпДокументы
Маскоўскія будаўнічыя фірмы прапішуцца ў Беларусі


У той час, як беларусы розных сацыяльных катэгорый масава едуць на паўпадпольныя будоўлі ў Расею, расейскія кампаніі цалкам легальна зьбіраюцца пусьціць карані на рынку будаўніцтва жыльля ў Беларусі. Ужо ў першым квартале 2009 году маскоўскія будаўнічыя арганізацыі маюцца здаць у Менску 130 тысяч квадратных мэтраў жылых плошчаў. Ці азначае гэта, што кваліфікацыя беларускіх будаўнічых трэстаў не адпавядае прынятым стандартам? Высьвятляў Ігар Карней.


Падчас паседжаньня Савету дзелавога супрацоўніцтва Масквы і Беларусі першы намесьнік кіраўніка Дэпартамэнту горадабудаўнічай палітыкі Масквы Канстанцін Каралеўскі паведаміў, што маскоўскія будаўнікі ўжо напачатку 2009 года здадуць у эксплюатацыю першую чаргу жылога комплексу плошчай 130 тысяч квадратных мэтраў на праспэкце Дзяржынскага ў Менску.


Гэтаксама сіламі расейскіх будаўнічых трэстаў у раёне рынку “Ждановічы” будуць узьведзеныя жылыя дамы з падземнымі паркінгамі. Прычым, будаваць расейскі бок плянуе ўдарнымі тэмпамі: праект плянаваньня жыльля мусіць быць узгоднены да канца красавіка 2008 года, будаўнічыя працы пачнуцца пры канцы наступнага году, а навасельлі жыльцы будуць адзначаць ўжо ў першым паўгодзьдзі 2009-га.


Самастойна жыльлёвую праграму не адужыць


Ці азначае расейская экспансія, што кваліфікацыя беларускіх будаўнікоў не задавальняе будаўнічыя ведамствы ў якасьці ці тэмпах працы?


Начальнік упраўленьня жыльлёвага будаўніцтва Міністэрства будаўніцтва і архітэктуры Аляксандар Горваль кажа, што ставіць пад сумнеў прафэсіяналізм беларускіх спэцыялістаў не выпадае. Іншая справа, што, згодна з урадавай праграмай на ўзьвядзеньне жыльля, кожны год трэба дадаваць да папярэдняга па 500 тысяч квадратных мэтраў жыльля. Але, як выказаўся спэцыяліст, “сілоў” не хапае і самастойна справіцца з такой задачай пакуль складана. З гэтай прычыны і было вырашана прыцягнуць суседзяў:


“Такія міжурадавыя пагадненьні існуюць. Справа ў тым, што не хапае ў нас будаўнічых магутнасьцяў для таго, каб будаваць у патрэбным аб’ёме. Цяперашняе нібыта “многа” для нас усё адно мала. Але ўласных магутнасьцяў на большае не хапае. Вы чулі, што прэзыдэнт наш сказаў? Аб’ёмы будаўніцтва трэба павялічыць удвая! І ён мае рацыю пры той чарзе нажыльлё, якая зараз існуе. То бок, сілёнак не хапае, а магутнасьці самі па сабе хутка не нарастаюць. Таму можна нарасьціць толькі коштам прыцягненьня староньніх арганізацый. Трэба выкарыстоўваць магчымасьці зь іншых рэсурсаў”.


У адным толькі Менску тых, хто мае патрэбу ў паляпшэньні жыльлёвых умоваў ці ўвогуле ня маюць свайго кута – каля 150 тысяч. Па краіне такіх людзей больш за паўмільёна. Аднак, ня гледзячы на зьнешне пазытыўную статыстыку будаўніцтва, актуальнасьць пытаньня не зьнікае. На ўзроўні ўраду праблему чэргаў у Беларусі абяцаюць зьліквідаваць да 2015 году. Але пры гэтым тэмпы будаўніцтва павінны перавышаць 7,5 мільёнаў квадратных мэтраў на год – да таго ж, як ужо ўдакладніў спадар Горваль, з паўмільённым штогадовым прыростам.


“Дом Масквы” на касьцях Старажоўкі


І калі будаўніцтва кватэраў, нават і з прыцягненьнем замежных рэсурсаў ухваляецца практычна ўсімі (апроч калі толькі беларускіх будаўнічых трэстаў, якіх небеспадстаўна можа напалохаць канкурэнцыя з боку Масквы), то актыўнасьць расейцаў на іншых будоўлях спэцыялістаў трывожыць. Бліжэйшым часам у Менску будзе адкрыты “Дом Масквы” агульнай плошчай больш за 6 тысяч квадратных мэтраў. Гісторык архітэктуры Сяргей Харэўскі кажа, што 4-павярховы маскоўскі цэнтар з падземным паркінгам супярэчыць усяму кантэксту гістарычнай забудовы ў цэнтры сталіцы:


“Разам з рэалізацыяй жылога і офіснага комплексу па вуліцы Старавіленскай (гэта другая палова Траецкага прадмесьця), пэрпэндыкулярна да шматпавярховага будынка, дзе месьціцца крама “Панарама”, і пасьля пабудовы “Дому Масквы” на 3 гэктарах Старажоўскіх могілак са зносам будынкаў 1940-1950 гадоў, па вялікаму рахунку, не так ужо істотна – засталіся там два старыя дамы не засталіся. Бо ў любым выпадку гэта будзе нешта зусім новае, ні чым не зьвязанае мэнтальна, духоўна з папярэднімі эпохамі. Канец рэалізацыі гэтых праектаў намечаны на 2010 год і літаральна праз тры гады мы пабачым зусім іншы горад, чужы нашай мэнтальнасьці, нашай гісторыі. І, безумоўна, гэта будзе калясальны ўдар па нашай ідэнтычнасьці”.


Вядомы архітэктар Уладзімер Папруга, чый праект рэгенэрацыі гістарычнай часткі Менска вывучаецца як альтэрнатыўны, але не рэалізуецца, перакананы: да ўсіх праяваў камэрцыялізацыі прыкладаюць руку чыноўнікі выканкамаў. Ад іх залежыць – каго з інвэстараў запусьціць нават у ахоўную законам гісторыка-культурную тэрыторыю і каму даваць стратэгічныя пляцоўкі. А з улікам ажыятажнага попыту на рынку нерухомасьці “падводныя цячэньні” на будаўнічым рынку будуць толькі ўзмацняцца:


“Гэта нават не камэрцыялізацыя, гэта папросту звычайны балаган. Гэта экспромт. То бок, там няма ні тактыкі, ні стратэгіі, абсалютна выпадковыя інвэстары, якія ў гэтым нічога абсалютна не разумеюць і якія папросту ўвайшлі ў змову зь Менгарвыканкамам. І ўсё гэта пачалося, дарэчы, яшчэ з дэкадэнцыі Ярмошына. Грона чыноўнікаў Камітэта архітэктуры было ўцягнутае ў гэты працэс. Гэта заганная эстафэта проста перадаецца і на сёньняшні дзень. І няма ні волі, ні сілы, ні жаданьня практычна ні ў Камітэта архітэктуры, ні ў Менгарвыканкаму, ні ў Камітэта дзяржаўнага кантролю, які курыраваў гэтае пытаньне шмат гадоў, ні ў пракуратуры, у якой зьяўляецца проста яе канстытуцыйным абавязкам, паглядзець на гэтае пытаньне так, як яно таго заслугоўвае”.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Маскоўскія будаўнічыя фірмы прапішуцца ў Беларусі iconМаскоўскія будаўнічыя фірмы прапішуцца ў Беларусі
У той час, як беларусы едуць працаваць на будоўлі ў Расею, расейскія кампаніі пачынаюць заваёўваць беларускі рынак будаўніцтва жытла....

Маскоўскія будаўнічыя фірмы прапішуцца ў Беларусі iconМаскоўскія будаўнічыя фірмы прапішуцца ў Беларусі
У той час, як беларусы едуць працаваць на будоўлі ў Расею, расейскія кампаніі пачынаюць заваёўваць рынак будаўніцтва жытла. Ужо ў...

Маскоўскія будаўнічыя фірмы прапішуцца ў Беларусі iconНачныя досьледы: Ці судзяць за выкарыстаньне пірацкіх праграмаў у Беларусі?
Паводле аналітыкаў юрыдычнай фірмы “Апіцэс Юрэс”, да 90% кампутарных праграм, якія выкарыстоўваюцца ў Беларусі, зьяўляюцца кантрафактнымі....

Маскоўскія будаўнічыя фірмы прапішуцца ў Беларусі iconЭкзамен па дысцыпліне "Будаўнічыя матэрыялы І вырабы" выкладчык Радушкевіч Т. С
Кансультацыя па дысцыпліне “Будаўнічыя матэрыялы І вырабы” выкладчык Радушкевіч Т. С

Маскоўскія будаўнічыя фірмы прапішуцца ў Беларусі iconПрэзыдэнт Беларусі Аляксандар Лукашэнка ўхваліў інвэстыцыйныя будаўнічыя праекты Масквы ў беларускай сталіцы. Яны былі прадстаўленыя ў часе сустрэчы беларускага
Размова ідзе пра культурніцка-дзелавы цэнтар “Дом Москвы”, які будзе ўзведзены праз год ля гатэлю “Беларусь”, жылы мікрараён на праспэкце...

Маскоўскія будаўнічыя фірмы прапішуцца ў Беларусі iconУстанова адукацыі "Гродзенскі дзяржаўны політэхнічны каледж"
Кансультацыя па дысцыпліне “Будаўнічыя матэрыялы І вырабы” выкладчык Васора В. П

Маскоўскія будаўнічыя фірмы прапішуцца ў Беларусі iconУстанова адукацыі "Гродзенскі дзяржаўны політэхнічны каледж"
Кансультацыя па дысцыпліне "Будаўнічыя матэрыялы І вырабы" выкладчык Радушкевіч Т. С

Маскоўскія будаўнічыя фірмы прапішуцца ў Беларусі iconУстанова адукацыі "Гродзенскі дзяржаўны політэхнічны каледж"
Кансультацыя па дысцыпліне "Будаўнічыя матэрыялы І вырабы" выкладчык Радушкевіч Т. С., інт. 2, 10. 00

Маскоўскія будаўнічыя фірмы прапішуцца ў Беларусі iconКолас якуб
Член сп беларусі з 1934. Двойчы лаўрэат Дзяржаўных прэмій СССР — за зборнік вершаў (1946) І паэму «Рыбакова хата» (1949). Народны...

Маскоўскія будаўнічыя фірмы прапішуцца ў Беларусі iconЭкзамен па дысцыпліне "Тэхналогія будаўнічай вытворчасці" выкладчык Парчук В. А
Кансультацыя па дысцыпліне “Будаўнічыя канструкцыі” выкладчык Юрашчык М.І. а.інт. 2, 10. 15

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка