Палітычная геаграфіянацыянальны парк "прыпяцкі"




НазваПалітычная геаграфіянацыянальны парк "прыпяцкі"
Дата канвертавання17.11.2012
Памер62.4 Kb.
ТыпДокументы
ПАЛІТЫЧНАЯ ГЕАГРАФІЯНАЦЫЯНАЛЬНЫ ПАРК “ПРЫПЯЦКІ”Нацыянальнаму парку "Прыпяцкі", які падпарадкоўваецца Кіраўніцтву справамі прэзідэнта, карціць пашырыць свае тэрыторыі на 50 тысячаў гектараў. Прэзыдэнцкія службы хочуць забраць частку Жыткавіцкага раёну. Супраць выступаюць мясцовыя паляўнічыя ў тым ліку й Алякснадар Пісараў. (Пісараў:) “Я ны хочуць адабраць ў нас паляўнічыя тэрыторыі й пакінуць нас з голымі дарогамі, на асфальце. “Я мяркую, што на карысьць гэта ня пойдзе. Рака ўжо даўно іхная. Яны яе невадамі ўсю выцыдзілі. Лес ужо забіралі. Вось так: кінуў капялюш, дзе зьвер ёсьць, тую зямлю й забралі. Кажуць, што браканьеры шмат зьнічтажаюць зьвера й рыбы. Запаведнік больш вынішчае й рыбы, й зьвера. На тых тэрытоыях, якія хочуць у нас забраць, жывёлаў больш, чым у Нацыянальным парку. Бо ўся жывёла ад іх проста разьбеглася. Там шмат адбывалася загонных паляваньняў, ледзь не штодня.”(Карэспандэнт:) “Што вы зьбіраецеся рабіць, каб нейкім чынам абараніць свае тэрыторыі і свае правы?”(Пісараў:) “Куды ні кінься – каменны мур. Толькі людзі могуць супрацьстаяць запаведніку. Людзі вельмі злыя. Нашая паляўнічая гаспадарка будзе змагацца зь імі да канца: будзем судзіцца. А большасьць – кіне паляваньне і займецца браканьерствам.”За некалькі дзён паляўнічыя сабралі 3 тысячы подпісаў супраць пашырэньня Нацыянальнага парку. Гэта не спыніла Жыткавіцкі райвыканкам і ён падтрымаў прапанову Кіраўніцтва справамі прэзідэнта. Застаўся апошні крок: рашэньне мусіць ухваліць новы склад раённага савету народных дэпутатаў, які зьбярэцца на сваё паседжаньне хутка пасьля мясцовых выбараў.У Беларусі сустрэць, прадстаўніка ўладнай вертыкалі, не задаволеннага дзеяньнямі свайго начальства, а тым больш, калі яна з шэрагу чыноўнікаў, якія беспасярэдне прадстаўляюць адміністрацыю кіраўніка дзяржавы -- амаль неверагодна. Страшыню Тураўскага пасялковага савету Мікалая Арцюшку ў гэтымі сэнсе можна лічыць выключэньнем. Тут я патлумачу, што сядзіба Нацыянальнага парку "Прыпяцкі" знаходзіцца менавіта ў гэтым населенным пункце.(Карэспандэнт:) Ці адчуваецца ў паўсядзённым жыцьці мястэчка, што тут знаходзіцца Нацыянальны парк. Гэта людзям дапамагае, ці не дапамагае?(Арцюшка:) “Адчуваецца – Вельмі негатыўна. Практычна нічым не дапамагае, а толькі можа абвострыць праблемы Турава. Зараз землю адбіраюць і нічога не застаецца. Нашыя рыбакі стагодзьдзямі лавілі рыбу ў Пряпяці, а цяпер гэтага рабіць нельга.”Я ськіроўваюся ў Нацыянальны парк. Першы прыпынак -- вёска Азяраны. Вольга Кулеш яшчэ памятае тыя часы, калілыся ды палі, прылеглыя да Прыпяці, яшчэ не былі асабліва ахоўваемымі тэрыторыямі.(Карэспандэнт:) "Як зьмянілася жыцьцё пасьля ітаго. Як тут зьявіўся Нацыянальны Парк?"(Кулеш:) “Горш людзям стал.. А што ж яны забаранялі ў лес хадзіць? Мы тут нарадзіліся! Мы тут жылі. Наш лес. Нашыя бацькі яго і садзілі, той лес, а яны не пускаюць. Па канавах ды па лесу тулімся.. Сем кілямэтраў несла тыя ягады, хаваласяф па лесу, па дарозе не йшла. А яек выйшла на дарогу, яны ў мяне адабралі іх.”(Карэспандэнт:) “І шмат разоў вас так лавілі?”(Кулеш:) “Лавілі! Страхоцьцё ўсё гэта!! Раней забаранялі. Цяпер ужо не так. Людзі сталі лес паліць. Пабачылі, што людзей не адолеюць. Гады два, як дазволілі.”(Карэспандэнт:) “А што з паляўніцтвам ды рыбалоўствам? Ці дазваляюць рыбу лавіць і паляваць?”(Кулеш:) “Рыбалоўства так сама забараняюць: штрафуюць, сеткі забіраюць.”(Карэспандэнт:) “Тое, што ловяць паляўнічых ды рыбалоўваў, гэта ж не перашкаджае, яны ўсё адно робяць сваю справу?”(Кулеш:) “Вядома, “украдкі.”(Карэспандэнт:) “Як шмат людзей рыбу ловяць, паляваньнем займаюца?”(Кулеш:) “Уся вёска.”(Карэспандэнт:) “Дык атрымліваецца, што ўсе жыхары як браканьеры…”(Кулеш:) “Ну… не браканьеры, але ўсё роўна ўкрадкі ходзяць і вудзяць рыбу сеткамі.”Пра гаспадарчую дзейнасьць Нацыянальнага парку можна распавядаць доўга. Але далёка не заўсёды ёсьць магчымасьць згадаць канкрэтныя лічбы. Прычына ў тым, што сінонімам слова "грошы" тут зьяўляецца такі панятак, як "камэрцыйная тайна". Яна тычыцца ўсяго: групавых экскурсіяў для турыстаў, гэтак званых "санітарных вырубак" векавых дубраваў, гандлю драўнінай. А яшчэ яна зьвязаная з манаполіяй. У навакольных вёсках парку належаць амаль усе крамы. Нават харчовыя.Але дакладна вядома, такая паслуга, як валютныя паляваньні трымае адно зь першым месцаў, паводле прыбытковасьці. На шматлікіях інтэрнэт-старонках, якія распавядаюць пра элітарнае баўденье вольнага часу, пазначана, што кошты на такія забавы ў кожным выпадку абмяркоўваюцца персанальна. Часам яны перавышаюць тысячу эўра за адну вандроўку. Ва ўсялякім разе так цьвердзяць мясцовыя паляўнічыя.На тэрыторыі Нацыянальнага парку пабудавана некалькі сядзібаў дл адпачынкаў. Я вырашаю наведаць тую, што знаходзіцца ў закінутай вёсцы Хлупінская Буда.Заблукаў ў незнаёмай мясцовасьці. Каб запытацца пра дарогу, заходжу ў хату, якая першай кінулася ў вочы. У размове з гаспадыня -- Зінаіда Чыжык -- вясьвяляецца, што ейны дом ў 1999 годзе на нейкі час пераўтварыўся ў штаб абароны кіраўніка Беларусі, калі той наведваў пацярпелыя ад паводкі раёны.(Чыжык:) “Прыяджаў да нас Лукашэнка. І тут міліцыянт сядзеў адзін на вуліцы, вартаваў, каб яго не забілі.”(Карэспандэнт:) “Лукашэнку?”(Чыжык:) “Ага. Такі маладзюсенькі міліцыцянерчык! Стаіць увесь дзен праз таго Лукашэнку. Яму загадалі, але есьці ніхто яму не дасьць! Беднае тое дзіця!! Я яму кажу: хадзі ў хату, паесьці!” “Не, бабушка, нельга мне. Трэба стаяць.” Шкада яго была. Адна жанчынка зрабіла з дошак плыт і прыве, хоча Лукашэнку пабачыць, і сабакі за ёй блёхаюць. А яны вось сюды й прыехала. Паставіла свой плыт тут, сабачка зьлез, і пайшлі яны разам да Лукашэнкі. Падыйшла ды кажа: “Прэзідэнт, слухайце, у нас масла няма. Калі ласка..” А ён: “Бабушка, ня трэба масла есьці, у цябе будзе “абжырэньне” сэрца". О то, Баклаіха пабачыла Лукашэнку! Чорт цябе бяры: "У мяне масла ё!" А другая жанчына кажа: “У нас цукру няма”. “Бабушка ня трэба цукар есьці, дыябет будзе.” Казаў: “дошак я вам дам, людзей прышлю, каб прабудавалі ўсе”. І нічога – нім дошак не даў, не людзей. І дапабачэньня, жыві як хочаш.”(Карэспандэнт:) /запісана на месцы/“Зараз я знаходжуся ў самым цэнтры Нацыянальнага парку “Прыпяцкі”. Гэта колькі сотняў мэтраў ад хутару Хлупінская Буда. Я сяджу ў драўлянай вежы. Зь якой звычайна паляўнівыя адстрэльваюць дзікоў і ваўкоў. Вежа ўяўляе сабой будку, якая ўзьнята на дзесятак мэтраў, мае тры байніцы й фактычна адсюль прастрэльваецца любая кропка наваколіцы. Перада мной прасьцілаецца на некалькі дзесяткаў мэтраў поле, якое зьяўляецца своеасаблівым цірам. Лясьнічыя адмыслова падкормліваюць жывёлаў працяглы час. І аднойчы іх тут будзе падпільноўваць паляўнічы са стэльбай.Зараз побач са мной знаходзіцца колішні супрацоўнік Нацыянальнага парку Міхал Козел.(Козел:) “Лясьнікі забіраюць з логава ваўчыцы ваўчанятаў. І пэўы час выкормліваюць у няволі. А ўтрымліваюцца яны ў вельмі жахлівых умовах. Я быў сьведкам, калі ваўчаняты працяглы час жылі непасрэдна ў канторы Нацыянальнага парку “Прыпяцкі” пад пажарнай лесьвіцай. Іншы вывадак трымалі ў боксе гаражу. Калі ваўчаняты вырастаюць, падстаўляюцца пад стрэльбу паляўнічага. Ён лічыць, што палюе на сапраўднага воўка, які нейкім чынам зьявіўся ў дадзены момант у дадзеным месцы. Такія дзеяньні натуральныя, каб зрабіць паляваньне сапраўдным і ўзяць тую валюту, якую іншаземныя паляўнічыя плоцяць. Гэта жах, бо адбываецца менавіта ў Нацыянальным парку!”Дзесятак двухпавярховых катэджаў з гаспадарчымі пабудовамі й лазьня. Менавіта так у праекце выглядае паляўнічая кропка ў Хлупіскай Будзе. Але з усяго пералічанага давялі да ладу толькі чатыры доміка. У перапынках паміж заездамі турыстаў са стрэльбамі на гаспадарцы застаецца вартаўнік.Малады хлопец адмовіўся гаварыць пры мікрафоне. Адкрыта прызнаўся, што баіцца сказаць чаго залічняга. Зразумець яго можна: на новым месцы толькі месяц і ўжо атрымлівае 90 тысячаў заробку, а раней працаваў у калгасе, дзе плацілі ў чатыры разы меней.Згубіць працу ў Наяцыянальным парку вельмі проста. Як доказ-- гісторыя Івана Паклонскага. Аднойны ён усяго толькі неправільна адказаў на тэлефанаваньне.(Паклонскі:) “Дырэктар Нацыянальнага парку Бамбіза перавёў усю "кантору" ў Ляскавічы. З Кіраўніцтва справамі прэзідэнта тэлефануюць і тэлефануюць: “дайце тэлэфон, дайце тэлефон”. Мне гэта надакучыла, я ім і сказаў: “Шукайце ў Ляскавічах”.(Карэспандэнт:) “У Нацыянальным парку якая атмасфэра, як людзі сябе пачуваюць?”(Паклонскі:) “Ня вельмі добра. Дырэктар абяцаў залатыя горы й рэкі, поўныя віна. А пасьля пайшла карусель: хто не закладвае сваіх таварышаў, таго маглі й звольніць, а хто закладваў – той працуе добра. Тое. Што там адбываецца, гэта не на карысьць Нацыянальнага парку і не на ягоны росквіт. Міжсобку такія размовы вядуцца, а каб сказаць наўпрост, усе баяцца, бо можна страціць працу.”Я вельмі хацеў пачуць афіцыйны каментар кіраўніцтва Нацыянальнага парку "Прыпяцкі" й упрыватнасьці ягонага дырэктара Сцяпана Бамбізы.Чаму забіраюць тэрыторыі ў паляўнічых?Чаму тутэйшаму насельніцтву не дазваляюць лавіць рыбу на ўласны стол?Чаму навуковым супрацоўнікам, якія мелі свой пункт погляду на падзеі ў Парку, не падоўжаныя кантракты?Чаму сьпінаваныя дрэвы гніюць пад сьнегам? Чаму бракаваныя паркетныя дошкі, вырабленыя зь іх, употай спальваюць у кар'ерах? Чаму іх не прадаюць жыхырам навакольных вёсках, якія вымушаныя езьдзіць па дровы за дзесяткі кілямэтраў ў Калінкавіцкі раён?Я некалькі дзён паляваў за спадаром Бамбізам праз тэлефон. Калі я ўрэшце рэшт яго злавіў, ён, выслухаўшы пытаньні, кінуў слухаўку.У такой сытуацыі прыйдзецца задаволіцца толькі меркаваньнем колішней супрацоўніцы навуковага адзьдзелу Інны Зеніна. У свой час яе звольнілі за ўдзел ў пікеце з нагоды утварэньня БНР. І за тое, што яна падпісала зварот у абарону ад пілаваньня Белавескай пушчы, начале якой, дарэчы, стаіць Мікалай Бамбіза -- гэта колішні дырэктар Нацыянаянальнага парку "Прыпяцкі", брат цяпеашняга кіраўніка.(Зеніна:)” Яны парушаюць Закон пра асабліва ахоўваемыя прыродныя тэрыторыі. Нацыянальны парк страчвае ўсё больш і больш у вачах грамадзкасьці як прыродаахоўная ўстанова. Нацыянальны парк, ён усё болей мае рэпутацыцю нейкай гаспадарчай адзінкі, якая досяць жорстка эксплюатуе прыроду. Гэта – жорсткае гаспадараньне, накіраванае на прыбытак.”

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Палітычная геаграфіянацыянальны парк \"прыпяцкі\" iconУкраїна, м. Київ, Ukraine, Kyiv
Дели (1 н) – Национальный парк Рантамбор (2 н) — Бхаратпур, Нац парк Кеоладео Гана (1 н) — Агра (1 н) — Каджурахо (1 н) – Нац парк...

Палітычная геаграфіянацыянальны парк \"прыпяцкі\" iconУганда. Последнее убежище приматов
Кампала болото бигоди национальный парк семлики национальный парк кибале горная цепь рувензори национальный парк куин элизабет озеро...

Палітычная геаграфіянацыянальны парк \"прыпяцкі\" iconНайроби (1н) – Национальный парк Озеро Накуру (1н) Национальный парк Масаи Мара (2н) – Национальный парк Амбосели (1н) – Кратер Нгоронгоро (2н) Национальный парк Озеро Маньяра (1н) 9 дней/8 ночей

Палітычная геаграфіянацыянальны парк \"прыпяцкі\" iconПрограмма День 1
Парк Хэсиндан. Это самый крупный в стране парк, который рассказывает о жизни рыбаков восточного побережья. На территории парка находится...

Палітычная геаграфіянацыянальны парк \"прыпяцкі\" iconКомбинированные туры на весь день
Рафтинг + сафари на слонах, квадрациклы + рафтинг, рафтинг + парк птиц, рафтинг + парк птиц + парк рептилий, сафари на слонах + парк...

Палітычная геаграфіянацыянальны парк \"прыпяцкі\" iconПалітычная геаграфія новадзевяткавічы вачамі 17-ці гадовага алега шэлестава
Прызнаюся, што яшчэ ніколі не пачынаў праграму “Палітычная геаграфія” стоячы на тэрыторыі буйнога сьвінагадоўчага комплексу

Палітычная геаграфіянацыянальны парк \"прыпяцкі\" iconПалітычная геаграфія новадзевяткавічы вачамі 17-ці гадовага алега шэлестава
Прызнаюся, што яшчэ ніколі не пачынаў праграму “Палітычная геаграфія” стоячы на тэрыторыі буйнога сьвінагадоўчага комплексу

Палітычная геаграфіянацыянальны парк \"прыпяцкі\" iconПрограмма тура
Фантазия Лэнд* – Брюссель (Брюпарк*) – Париж (Диснейленд*, Парк Астерикс*, Аквапарк*) – Европа-Парк* (2 дня) – Страсбург

Палітычная геаграфіянацыянальны парк \"прыпяцкі\" iconПрограмма тура
Будапешт- балатон- плитвицкие озёра Сплит- трогир- шибеник- национальный парк крка- национальный парк Корнати Дубровник -будва- котор-...

Палітычная геаграфіянацыянальны парк \"прыпяцкі\" iconПриматы уганды
...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка