Урок беларускай літаратуры ў 5 класе




НазваУрок беларускай літаратуры ў 5 класе
Дата канвертавання17.11.2012
Памер58.59 Kb.
ТыпУрок


Урок беларускай літаратуры ў 5 класе

М.Лынькоў “Васількі”. Аўтарскі боль па загубленым маленстве


Настаўнік беларускай мовы і літаратуры

Карнілава В.А.


Мэты: садзейнічаць асэнсаванню ідэйнага зместу твора, развіццю ўмення даказваць сваю думку, карыстацца тэкстам, характарызаваць вобразы, спрыяць развіццю маўлення, выразнаму чытанню твора, дапамагаць успрымаць гора, задумвацца над лёсам чалавека, ствараць пачуццё непрымання вайны як найвялікшага зла і бяды.


Абсталяванне: партрэт М.Лынькова, малюнкі вучняў, падручнік па беларускай літаратуры ( частка 2), пытанні на лістах паперы, сінія папяровыя кветкі, прэзентацыя, песня “Жураўлі” ў выкананні М.Бернэса.


Эпіграфы: Войны! Злачынная справа – вайна выклікае і гнеў мой, і слёзы, і боль. ( М.Гусоўскі)

Можна навучыцца ваяваць, але прывыкнуць да вайны немагчыма. (К.Сіманаў)


Ход урока:

  1. Арганізацыйны момант.

  2. Уводзіны ў тэму:

Словы настаўніка:

  • З якім творам мы пазнаёміліся на прошлым уроку?

  • Калі адбываюцца падзеі ў апавяданні?

  • Як вы рыхтаваліся да ўрока? ( Рыхтавалі малюнкі да твора, выразнае чытанне ўрыўкаў, паведамленні ў групах “Літаратары” і “Гісторыкі”, завяршалі план апавядання.)

  1. Праверка дамашняга задання:

Абмеркаванне плана твора:

    1. Прыгожы дзень ... (жніўня).

    2. Вяртанне з ... (лесу).

    3. Вясёлая ... (груша-дзічка).

    4. Спахмурнелае ... (дрэва).

    5. Вялікая ...(страта).

    6. Адпомсціць... ( фашыстам).

    7. Яго бачылі ў ...(мястэчку).

    8. Наце ж ...(вам).

    9. Сляды ўсмешкі, ..., ... ( слаўнай, дзіцячай).

Дэманстрацыя малюнкаў, каменціраванне іх вучнямі.

  1. Новая тэма:

Аб’яўленне тэмы ўрока настаўнікам, пастаноўка задач урока.( Вучні запісваюць тэму ўрока).

Гучыць музыка.

– Якія пачуцці выклікала ў вас музыка? Аб чым вы падумалі? ( Сумныя думкі ад вайне).

Настаўнік:

  • Войны! Злачынная справа – вайна выклікае і гнеў мой, і слёзы, і боль.

( М.Гусоўскі)

Калі чуеш слова “вайна”, то ўяўляеш гора , няшчасце, скалечаныя лёсы, матуліны і дзіцячыя слёзы. Рускі пісьменнік Канстанцін Сіманаў пісаў: “Можна навучыцца ваяваць, але прывыкнуць да вайны немагчыма. Вы – дзеці 21 ст., нарадзіліся ў мірны час. І гэта вялікае шчасце. Дзякуй богу, што вы даведваецеся пра вайну толькі з кніг...

  • А што вы ведаеце пра вайну? (Адказы вучняў).

  • Каб даведацца яшчэ больш, перад намі выступіць група “Гісторыкаў”, а ўсім заданне напісаць у першы слупок словы-асацыяцыі да слова “вайна”.

Выступае першая група “Гісторыкаў”, прэзентацыя.

  1. 22 чэрвеня 1941 года раніцай, калі людзі мірна спалі, нямецка-фашысцкія войскі раптоўна абрынуліся на гарады і вёскі Беларусі. На нашу зямлю пасыпаліся тысячы снарадаў і бомб. Першы ўдар ворага прынялі пагранічнікі і воіны Брэсцкай крэпасці, якія мужна трымаліся 28 дзён. На сценах крэпасці да нашага часу захоўваецца надпіс: “Паміраю, але не здаюся. Бывай, Радзіма!”

  2. На тэрыторыі Беларусі, якая была захоплена ворагамі, разгарнулася сапраўдная народная вайна. У ёй удзельнічалі як дарослыя, так і дзеці. Гераічна змагаўся з фашыстамі юны партызан, 14-гадовы Марат Казей, які стаў пасмяротна Героем Савецкага Саюза. У гэтай барацьбе рашаючую, выключную ролю адыграла адданасць сваёй радзіме, мужнасць партызанаў і падпольшчыкаў, якіх у Беларусі было больш за 440 тысяч.

  3. У пачатку ліпеня 1941 г. тры танкавыя дывізіі немцаў рушылі на Магілёў. Прарваць абарону горада лабавым ударам не ўдалося. Абарону трымаў 61 корпус генерала Бакуніна. 12 ліпеня ў в. Буйнічы адбылася бітва, якая апісана карэспандэнтам і рускім паэтам К.Сіманавым. Абарона працягвалася 23 дні. У гонар паўшых герояў пастаўлена капліца на месцы жорсткіх баёў.

  4. 3 ліпеня 1944 года беларуская сталіца была вызвалена ад ворага. Цяпер мы святкуем 3 ліпеня як Дзень Незалежнасці нашай краіны. Але мы памятаем незлічоную колькасць загінуўшых у гэтай страшнай вайне. За гады вайны было зруйнавана больш за 200 беларускіх гарадоў, спалена 9200 вёсак, 627 з іх – разам з жыхарамі. Больш за 2 млн. жыхароў загінула ў час Вялікай Айчыннай вайны. Але самае жудаснае тое, што за гады вайны загінула больш за 10 млн. дзяцей розных народаў.


Праверка слоў-асацыяцый. “вайна”

смерць, забойства,

гора, слёзы, гібель,

страх, зло, жудасць,

зверства, танк, самалёт, граната.


  • А якія творы пра вайну вы чыталі?


Выступленне групы “Літаратараў”

  1. У беларускай літаратуры ёсць шмат твораў і кніг, прысвечаных Вялікай Айчыннай вайне. Гэта зборнік апавяданняў “Ніколі не забудзем”, аповесць Васіля Быкава “Жураўліны крык”, “Альпійская балада”, “Воўчая зграя”; “Хатынская аповесць” А.Адамовіча, “Сцяг брыгада” А. Куляшова, дакументальная кніга А.Адамовіча, Я.Брыля, У.Калесніка “Я з вогненнай вёскі...” і інш. Усе яны раскрываюць веліч і патрыятызм народа і з’яўляюцца суровым абвінавачваннем ваенным злачынцам –чалавеканенавіснікам, разбойнікам, бандытам і нелюдзям, якія хацелі панаваць на нашай зямлі.

  2. Апавяданне “Васількі” М.Лынькоў напісаў пасля прачытання газетнага паведамлення ад 7 верасня 1941 г., у якім гаварылася: “У адным калгасе недалёка ад Жлобіна германскія афіцэры бязлітасна катавалі, а потым перабілі сям’ю рахункавода калгаса Тышкевіча. Фашысты закалолі штыкамі Тышкевіча, яго маці, сястру і дзвюх малых дачок. З усёй сям’і застаўся ў жывых старэйшы 14-гадовы сын Саша, якога не было ў гэты час дома.

  3. Прыйшоўшы дамоў і ўбачыўшы знявечаныя трупы сваіх родных, Саша дастаў ручную гранату і выйшай на вуліцу. Ён цярпліва стаяў на вуліцы і сачыў за танкамі, бронемашынамі, артылерыяй і пяхотай, якія праходзілі міма яго. Калі паказалася вялікая штабная машына, у якой сядзела некалькі штабных афіцэраў, Саша падбег і кінуў у машыну гранату. Выбухам былі знішчаны машына і ўсе германскія афіцэры. Азвярэлыя фашысты на кавалкі разарвалі цела героя, забітага асколкам гранаты.


Праца над пытаннямі, якія на лістах знаходзяцца на кожнай парце.


М. Лынькоў “Васількі”.

Аўтарскі боль па загубленым маленстве


1. Прачытайце выразна апісанне прыгожага летняга дня. Стар. 35-36.

Якую ролю выконвае пейзаж у мастацкім творы?

2. Прачытайце, пра што мараць хлопчыкі, вяртаючыся з лесу. Стар. 37.

3. Прачытайце, што нясе Міколка дамоў з лесу. Які ў яго настрой? Стар. 36, 39.


– У другі слупок у сшытку запішыце словы-асацыяцыі да слова “мір”.

шчасце, радасць

усмешка, жыццё,

свабода, васількі

бусел, мама.

Мір - гэта ранак зялёны,

Сонца на парастку кожным.

Мір – гэта маці, дзіцёнак,

Радасць на твары кожным.

Мір – калі ўсе пуцявіны

Водарам лета дурманяць.

Мір – калі толькі ўспаміны

Вочы слязамі туманяць.

(Е.Лось)

Фізкультхвілінка.

Мы ведаем, што наш народ змагаўся за перамогу разам з братнімі народамі, успомнім, дзе яны пражываюць адносна Беларусі. (На экране карта Беларусі.) На поўначы ад Беларусі пражываюць літоўцы і латышы ( рукі ўгору), на поўдні – украінцы ( рукі ўніз), на ўсходзе – рускія, на захадзе – палякі.

4. Прачытайце апісанне грушы-дзічкі перад трагедыяй і пасля. Што гэтыя апісанні дапамагаюць нам зразумець? Стар. 39.

5. Да каго звяртаецца Міколка за парадай і падтрымкай? Чаму? Як паводзіць сябе дзед Нупрэй? Стар. 41

6. Якое рашэнне прыняў Міколка? Якія рэчы ўзяў з сабой? Чаму?

7. Прачытайце фінальны эпізод апавядання. Якія дэталі вас кранулі да глыбіні душы? Стар 44.

5. Абагульненне:

– Чаму твор называецца “Васількі”? (Гэта сімвал міру, радасці, шчаслівага дзяцінства).

  • Што хацеў сказаць аўтар гэтым апавяданнем?

  • Ці ёсць у вашай сям’і блізкія, якія бачылі вайну і расказвалі аб ёй вам?


У Хатыні

У Смаленску,

У Брэсце,

Над Волгай, над Бугам,

Над Цісай.

Як вечнага полымя ўсплескі,

Застыўшы, стаяць абеліскі...


Куды б ні ішоў, ні ехаў ты,

А тут прыпыніся!

Магіле гэтай дарагой

Усім сэрцам пакланіся,

Тым, хто гарачае сэрца аддаў

Радзіме нашай любімай

Тым, хто прыкладам у жыцці

нам стаў

Клятву даём мы сёння:

У тым, што герояў не зможам

забыць ніколі

У гэтым зараз клянёмся.


Памяць паўшых у гады Вялікай Айчыннай вайны пачцім мінутай маўчання.

6. Рэфлексія

Вазьміце сінія папяровыя кветкі, напішыце словы аб вашых пачуццях, уражаннях ад урока.

7. Выстаўленне адзнак, дамашняе заданне ( вывучыць на памяць урывак).


Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Урок беларускай літаратуры ў 5 класе iconУрок беларускай літаратуры ў 8 класе "З прыродай зліўшыся душой…"
Урок беларускай літаратуры ў 8 класе “З прыродай зліўшыся душой…” (Пейзажная лірыка. Я. Колас. “О, край родны, край прыгожы!”)

Урок беларускай літаратуры ў 5 класе iconУрок беларускай літаратуры ў 11 класе па кнізе А. Адамовіча, Я. Брыля, У. Калесніка "Я з вогненнай вёскі…"
Тэма: “Аб мінулым дзеля будучыні”: Урок беларускай літаратуры ў 11 класе па кнізе А. Адамовіча, Я. Брыля, У. Калесніка “Я з вогненнай...

Урок беларускай літаратуры ў 5 класе iconУрок беларускай літаратуры ў 7 класе "Гімн вясне"
Распрацавала Алена Васільеўна Пасюта, намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце дуа “Гімназія г. Шчучына”, настаўнік беларускай...

Урок беларускай літаратуры ў 5 класе iconУрок беларускай літаратуры ў 9 класе
М. Багдановіча, разумення адметнасці асобы паэта, азнаямлення са зборнікам “Вянок”

Урок беларускай літаратуры ў 5 класе iconУрок беларускай літаратуры ў 8 класе філасофская лірыка. М. Танк "шчасце"
Тып урока: урок засваення новых ведаў з прымяненнем інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій І элементаў тэхналогіі “Развіццё крытычнага...

Урок беларускай літаратуры ў 5 класе iconУрок па беларускай літаратуры ў 11 класе
Н. Якія яны, маладыя людзі нашага часу? Як да ІХ ставіцца грамадства? (Выказванні вучняў)

Урок беларускай літаратуры ў 5 класе iconУрок беларускай літаратуры ў 8 класе Тэма ўрока
Услаўленне гераізму І асуджэнне маладушнасці ў аповесці Васіля Быкава “Жураўліны крык”

Урок беларускай літаратуры ў 5 класе iconУрок: беларуская літаратура
План-канспект урока беларускай літаратуры ў 9 класе па тэме: “Янка Купала. “Раскіданае гняздо”. Пошукі маладым пакаленнем шляхоў...

Урок беларускай літаратуры ў 5 класе iconУрок беларускай літаратуры ў 11´ класе
Галя асэнсаваць, у чым заключаецца загадка стылю пісьменніка, як раскрываецца сэнс жыцця жанчыны, у чым яе шчасце

Урок беларускай літаратуры ў 5 класе iconУрок беларускай літаратуры ў 6 класе
Дружба – вялікая справа. Без дружбы чалавеку цяжка жыць Беражыце дружбу, гэта самае дарагое І важнае, што ёсць у чалавека”

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка