Кім Кі-Дука. Трынадцатая стужка гэтага адметнага майстра мае простую назву «Час». Пра што кіно?




НазваКім Кі-Дука. Трынадцатая стужка гэтага адметнага майстра мае простую назву «Час». Пра што кіно?
Дата канвертавання17.11.2012
Памер18.88 Kb.
ТыпВопрос
Доообры вечар! На гэтым тыдні я раю зьвярнуць увагу на чарговы фільм карэйца Кім Кі-Дука. Трынадцатая стужка гэтага адметнага майстра мае простую назву «Час». Пра што кіно? Пра бясконцую адзіноту нашых мараў. Пра тое, што варта рабіць, калі каханьне памірае. І як быць, калі не даеш сабе рады. Дзяўчына ідзе на плястычную апэрацыю, каб утрымаць свайго хлопца. Але жаданай гармоніі ня будзе.

(гукавы фрагмэнт)

Гэта дзіўнае кіно, падобнае адначасова на старыя францускія фільмы і апавяданьні Картасара. Яно захапляе не шалёным драйвам, а наадварот - павольнай зьменай эмацыянальных пэйзажаў. Хто тут герой і хто гераіня? Хутчэй за ўсё ня тыя маладыя кітайцы, што эфэктна пакутуюць на экране. Кім Кі-Дук зьвяртаецца напрамкі да твайго самотнага сэрца. І калі ты пасьля прагляду выходзіш пад сьнег, забыўшыся на капялюш – аўтар усё зрабіў як трэба.

Адмоўнае ўражаньне засталося ад расейскага фільму пад назвай «Флэшка». Новыя рускія ніяк не супакояцца: ўсё ім карціць спалучыць вялікія грошы і адвечную духоўнасьць. Вось вам чарговы прыклад гэткага мічурынства. Дробны махляр з вялікай карпарацыі вырашае зьмяніць жыцьцё, скраўшы флэш-карту з кампраматам. І выпадкова абірае партнэрам свайго сыстэмнага адміністратара.

(гукавы фрагмэнт)

Гэтая крымінальная гісторыя цікавая адзінае як сьмешны анахранізм. Сцэнар чакаў свайго ўвасабленьня некалькі гадоў і за гэты час моцна састарэў. Тое, што калісьці падавалася істотным, сёньня выглядае другасным. Аўтары выдумалі канфлікт генэрацыяў: галоўны герой –ідэаліст-рамантык, ягоны маладзейшы напарнік – цынічны прагматык. Але абодва аднолькава не ўражваюць. Кіно абсалютна не кранае.

А зараз - мой асабісты выбар гэтага тыдня. У свой час кожны з нашай клясы марыў набыць фірмовы вінілавы дыск «Deep Purple» альбо «Т.Rex». Тое, што выдавалася раней - яшчэ у 60-х - было ужо недасягальным. Тым больш цікава паслухаць і паглядзець адмысловую відэа-складанку «So you wanna be a rock-n-roll star».

(гукавы фрагмэнт)

Нехта скажа, што ўсе гэтыя «Kinks» ды «Hollies» - татальны адстой, ня варты ўвагі - і памыліцца. Таму што менавіта біт 60-х гадоў ёсьць падмуркам новай хвалі 80-х і брыт-попу 90-х. Бяз сьмешных хлапцоў з дзіўнымі фрызурамі папросту не было бы сучаснай музычнай сцэны. Акрамя таго, асабіста я ўпэўнены: ў часы шалёных гітар музыкі было больш. Таму што можна падрабіць гук. Але немагчыма імітаваць шчырасьць і талент.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Кім Кі-Дука. Трынадцатая стужка гэтага адметнага майстра мае простую назву «Час». Пра што кіно? iconДоообры вечар! Час ад часу даводзіцца чуць, што кіно хутка памрэ. Бо хутка яго заменяць кампутарныя гульні. Але нават калі кінэматограф не мае будучыні у
Капур праз дзевяць гадоў вяртаецца да сваёй улюбёнай тэмы – гісторыі славутай каралеўны Елізаветы Першай. У свой час стужка Капура...

Кім Кі-Дука. Трынадцатая стужка гэтага адметнага майстра мае простую назву «Час». Пра што кіно? iconРазам з загадчыцаю фэрмы мы стаімі на падворку калектыўнай гаспадаркі. Зь нейкіх сваіх меркаваньняў спадарыня адмовілася прадставіцца. Замест гэтага яна доўна й
Тое, што чуюць мае вушы, не стасуецца з агульнымі ўяўленьнямі пра новасьпечаныя спк І ксупы

Кім Кі-Дука. Трынадцатая стужка гэтага адметнага майстра мае простую назву «Час». Пра што кіно? iconШто сапраўды мае вартасць
Аднаму багатаму чалавеку прыснілася, што ён апынуўся ў вечнасці. Праз некаторы час ён адчуў голад, таму запытаўся ў сустрэчнага,...

Кім Кі-Дука. Трынадцатая стужка гэтага адметнага майстра мае простую назву «Час». Пра што кіно? icon1. Другая літара беларускага алфавіта, якая мае назву
Б ', нескл., н. Другая літара беларускага алфавіта, якая мае назву «íэ». Малое □ Хто сказаў е, той павінен, сказаць І б. Прыказка....

Кім Кі-Дука. Трынадцатая стужка гэтага адметнага майстра мае простую назву «Час». Пра што кіно? iconЯк ты толькі выжыў?
Зрэшты, расказвае ён пра ваеннае ліхалецце І выпрабаванні, што выпалі на ягоную долю, для нас – тых, хто ведае пра вайну толькі з...

Кім Кі-Дука. Трынадцатая стужка гэтага адметнага майстра мае простую назву «Час». Пра што кіно? iconЯ скажу ўсім, хто гэтага пачаў-бы дамагацца, што я сучасны чалавек. Маё імя Самсон Самасуй
Я скажу ўсім, хто гэтага пачаў-бы дамагацца, што я — сучасны чалавек. Маё імя Самсон Самасуй

Кім Кі-Дука. Трынадцатая стужка гэтага адметнага майстра мае простую назву «Час». Пра што кіно? iconАтая літара беларускага алфавіта, якая мае назву «эл»
Л, нескл., н. Трынаццатая літара беларускага алфавіта, якая мае назву «эл». Вялікае Л

Кім Кі-Дука. Трынадцатая стужка гэтага адметнага майстра мае простую назву «Час». Пра што кіно? iconАя літара беларускага алфавіта, якая мае назву «ша»
Ш, нескл., н. Дваццаць сёмая літара беларускага алфавіта, якая мае назву «ша». Вялікае Ш

Кім Кі-Дука. Трынадцатая стужка гэтага адметнага майстра мае простую назву «Час». Пра што кіно? iconМіфалагічныя прастора І час у рамане Вольгі Такарчук "Правек І іншыя часы"
Хх стагоддзя. Раман падзяляецца не на раздзелы, а на “часы”: час Міхала, час Генавефы, час Злога чалавека, час дома, час лялькі,...

Кім Кі-Дука. Трынадцатая стужка гэтага адметнага майстра мае простую назву «Час». Пра што кіно? icon1. Пятая літара беларускага алфавіта, якая мае назву «дэ»
Д, нескл., н. Пятая літара беларускага алфавіта, якая мае назву «дэ». Вялікае Д. Напісаць д

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка