У гэтыя дні пачалася адпраўка прызыўнікоў на тэрміновую вайсковую службу. Завершыцца кампанія 30 студзеня, а 11 лютага ва ўсіх вайсковых злучэньнях адбудзецца




НазваУ гэтыя дні пачалася адпраўка прызыўнікоў на тэрміновую вайсковую службу. Завершыцца кампанія 30 студзеня, а 11 лютага ва ўсіх вайсковых злучэньнях адбудзецца
Дата канвертавання17.11.2012
Памер26.75 Kb.
ТыпДокументы
У гэтыя дні пачалася адпраўка прызыўнікоў на тэрміновую вайсковую службу. Завершыцца кампанія 30 студзеня, а 11 лютага ва ўсіх вайсковых злучэньнях адбудзецца цырымонія прыняцьця прысягі. Міністэрства абароны да канца месяца плянуе накіраваць на ўкамплектаваньне Ўзброеных сілаў каля 10 тысяч чалавек. Аднак, паводле прадстаўнікоў абароннага ведамства, апошнім часам более выпадкаў, калі навабранцы адмаўляюцца зьяўляцца ў прызначаны час на прызыўныя ўчасткі. Тэму працягвае Ігар Карней.


Пры канцы 1990-х у беларускім войску служылі 83 тысячы чалавек. Згодна з працэсам рэфармаваньня Ўзброеных сілаў Беларусі, да 2010 году плянуецца паступова зьменшыць колькасьці вайскоўцаў да 50 тысяч. Цяпер, паводле афіцыйных дадзеных, у беларускай арміі служыць 65 тысячаў чалавек.


Прадстаўнікі Міністэрства абароны канстатуюць: памяншэньне патрэбы ў кадрах станоўча паўплывала на беларускае войска – цяпер ваенкаматы могуць выбіраць лепшых. Былы начальнік мэдычнай управы Міністэрства абароны Ўладзімер Мялюшка зазначае, што зьявілася магчымасьць выявіць ня толькі юнакоў з бездакорным здароўем, але і адпаведнымі маральна-псыхалягічнымі якасьцямі.


Мялюшка: “Цяпер да іх падыход больш сур’ёзны. Перадусім, ёсьць з каго выбраць. Раней салдат бралі з падзелам на тры катэгорыі. У першую чаргу набіралі для памежнікаў, потым – для спэцпадразьдзяленьняў МУС і мабільных брыгадаў. Рэгулярнае войска камплектавалася, скажам так, паводле астаткавага прынцыпу. Шчыра скажу, слабейшыя накіроўваліся ва Ўзброеныя сілы. А ў гэтым выпадку ёсьць магчымасьць выбраць таго, хто найбольш варты. Калі здароўе не дазваляе – чаго чалавека ўвогуле турбаваць?”


Аднак зьмяншэньне патрэбы ў шарагоўцах не зьняло з парадку дня іншай праблемы. Паводле зьвестак арганізацыйна-мабілізацыйнай управы Генэральнага штабу Ўзброеных сілаў, падчас восеньскай кампаніі прызыву ў ваенкаматы не зьявіліся 6 тысяч чалавек. Дзьве сотні прызыўнікоў прызнаныя судом вінаватымі ва ўхіленьні ад прызыву і прыцягнутыя да крымінальнай адказнасьці. Мера пакараньня, як і за любое іншае, вызначаецца судом падчас абвяшчэньня прысуду. Пры гэтым суд можа абмежавацца як штрафам, так і тэрмінам зьняволеньня да шасьці месяцаў. Гэтым разам “амністыя” дзейнічае толькі да канца студзеня. У іншым выпадку 1 лютага ваенкаматы будуць вымушаныя накіраваць справы па “ўхілістах” у ваенную пракуратуру.


Прадстаўнікі Мінабароны кажуць: ня толькі самі юнакі не сур’ёзна ставяцца да праблемы прызыву; гэтаксама прызнаюцца недапрацоўкі ваенкаматаў, бацькоў і ўстановаў адукацыі. Зрэшты, як аказалася, значная частка “ухілістаў” – гэта маладыя людзі, якія выехалі навучацца ці працаваць за мяжу, ня стаўшы на ўлік у консульскіх беларускіх установах. Як кажуць вайсковыя чыны, ад адказнасьці “склероз” у такіх выпадках не вызваляе.


Аднак, як лічыць прадстаўнік ваеннай пракуратуры Ігар Лапека, агульная сытуацыя ў беларускім войску ўсё ж нармалёвая і непараўнальная з тым, што адбываецца ў суседняй Расеі. Выпадкаў дзедаўшчыны ў беларускай арміі практычна няма, а салдаты калі і расслабляюцца, дык падчас адпачынку.


Лапека: “У беларускім войску абавязковы 20-дзённы адпачынак. Адрозна ад савецкай арміі, калі адпачынак вайскоўцаў тэрміновай службы толькі як заахвочваньне, у нас, згодна з заканадаўствам, даецца абавязковы адпачынак – 20 сутак. Ну і, адпаведна, некаторыя вельмі вальготна сябе адчуваюць, расслабляюцца дома і спазьняюцца. На гэта прыпадае практычна палова так званых ухіленьняў, зьвязаных са спазьненьнямі з адпачынкаў. А астатняе – гэта, перадусім, самавольныя “адлучкі” з распалажэньня часткі”.


Працэс рэфармаваньня Ўзброеных сілаў прадугледжвае паступовы пераход на кантрактную службу. Цяпер сярод салдатаў і сяржантаў кантрактнікаў болей за 20%. Кантрактнікі, як правіла, займаюць пасады, якія патрабуюць спэцыяльнай падрыхтоўкі і зьвязаныя з абслугоўваньнем складанай тэхнікі і ўзбраеньняў. Паводле прагнозаў, да 2010 году паказьнік асобаў, якія служаць паводле кантракту, павінен складаць 50%. Праўда, кантрактніка трэба матэрыяльна зацікавіць, а ў сучасным войску лішніх грошай няма.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

У гэтыя дні пачалася адпраўка прызыўнікоў на тэрміновую вайсковую службу. Завершыцца кампанія 30 студзеня, а 11 лютага ва ўсіх вайсковых злучэньнях адбудзецца iconВыпуск 3 (470) ( 27 студзеня 2011 г.) Рэдактар выпуску: Кася Крот
У суботу, 29 студзеня, у Доме-музеі Максіма Багдановіча адбудзецца анімаваная экскурсія “Марыя Апанасаўна запрашае!” прысьвечаная...

У гэтыя дні пачалася адпраўка прызыўнікоў на тэрміновую вайсковую службу. Завершыцца кампанія 30 студзеня, а 11 лютага ва ўсіх вайсковых злучэньнях адбудзецца iconВыпуск 3 (470) ( 27 студзеня 2011 г.) Рэдактар выпуску: Кася Крот
У суботу, 29 студзеня, у Доме-музеі Максіма Багдановіча адбудзецца анімаваная экскурсія “Марыя Апанасаўна запрашае!” прысьвечаная...

У гэтыя дні пачалася адпраўка прызыўнікоў на тэрміновую вайсковую службу. Завершыцца кампанія 30 студзеня, а 11 лютага ва ўсіх вайсковых злучэньнях адбудзецца iconПалажэнне аб атрыманнІ ў бду другой вышэйшай І паралельнай адукацыі
Бду, як правіла, на платнай аснове ў адпаведнасці з “Правіламі прыёму ў вышэйшыя навучальныя ўстановы”, зацверджанымі Указамі Прэзідэнта...

У гэтыя дні пачалася адпраўка прызыўнікоў на тэрміновую вайсковую службу. Завершыцца кампанія 30 студзеня, а 11 лютага ва ўсіх вайсковых злучэньнях адбудзецца iconУ беларусі 28 лютага апошні дзень падачы дэклярацыяў аб сукупным гадавым даходзе. Дэклярацыі прымаліся цягам двух месяцаў, пачынаючы з 1 студзеня. Сёньня наш
У беларусі 28 лютага – апошні дзень падачы дэклярацыяў аб сукупным гадавым даходзе. Дэклярацыі прымаліся цягам двух месяцаў, пачынаючы...

У гэтыя дні пачалася адпраўка прызыўнікоў на тэрміновую вайсковую службу. Завершыцца кампанія 30 студзеня, а 11 лютага ва ўсіх вайсковых злучэньнях адбудзецца iconУ гэтыя дні габрэі адзначаюць самае вясёлае сьвята ПурЫм. У сінагогах двойчы чытаюць Сьвітак ЭстЭр (на іўрыце Мэгілат ЭстЭр), на якім напісана гісторыя
У гэтыя дні габрэі адзначаюць самае вясёлае сьвята – ПурЫм. У сінагогах двойчы чытаюць Сьвітак ЭстЭр (на іўрыце Мэгілат ЭстЭр), на...

У гэтыя дні пачалася адпраўка прызыўнікоў на тэрміновую вайсковую службу. Завершыцца кампанія 30 студзеня, а 11 лютага ва ўсіх вайсковых злучэньнях адбудзецца iconУ гэтыя дні габрэі адзначаюць самае вясёлае сьвята Пурым. У сінагогах двойчы чытаюць Сьвітак Эстэр (на іўрыце Мэгілат Эстэр), на якім напісана гісторыя
У гэтыя дні габрэі адзначаюць самае вясёлае сьвята – Пурым. У сінагогах двойчы чытаюць Сьвітак Эстэр (на іўрыце Мэгілат Эстэр), на...

У гэтыя дні пачалася адпраўка прызыўнікоў на тэрміновую вайсковую службу. Завершыцца кампанія 30 студзеня, а 11 лютага ва ўсіх вайсковых злучэньнях адбудзецца iconУ нядзелю 25 лютага ў канцэртнай залі "Менск" адбудзецца "Рок-каранацыя". У кожнай з 10 намінацыі ад 3 да 5 прэтэндэнтаў, якіх ужо вызначыла журы
У нядзелю 25 лютага ў канцэртнай залі “Менск” адбудзецца “Рок-каранацыя”. У кожнай з 10 намінацыі – ад 3 да 5 прэтэндэнтаў, якіх...

У гэтыя дні пачалася адпраўка прызыўнікоў на тэрміновую вайсковую службу. Завершыцца кампанія 30 студзеня, а 11 лютага ва ўсіх вайсковых злучэньнях адбудзецца iconАбрад «куцц я» ( на раство ці каляды)
Святкаванне Раства цягнулася тры тыдні: пачатак свят (7 студзеня), сустрэча Новага (Старога) года (14 студзеня), Вадохрышча (19 студзеня)...

У гэтыя дні пачалася адпраўка прызыўнікоў на тэрміновую вайсковую службу. Завершыцца кампанія 30 студзеня, а 11 лютага ва ўсіх вайсковых злучэньнях адбудзецца iconВыпуск 7 (475) ( 24 лютага 2011 г.) Рэдактар выпуску: Кася Крот
Сёння у гарадзенскай галерэі «Крыга» адбудзецца прэзентацыя найноўшай кнігі Артура Клінава «Шалом»

У гэтыя дні пачалася адпраўка прызыўнікоў на тэрміновую вайсковую службу. Завершыцца кампанія 30 студзеня, а 11 лютага ва ўсіх вайсковых злучэньнях адбудзецца iconВыпуск 7 (475) ( 24 лютага 2011 г.) Рэдактар выпуску: Кася Крот
Сёння у гарадзенскай галерэі «Крыга» адбудзецца прэзентацыя найноўшай кнігі Артура Клінава «Шалом»

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка