Назоўнікі агульнага роду




НазваНазоўнікі агульнага роду
Дата канвертавання17.11.2012
Памер64.26 Kb.
ТыпПлан урока
ТЭМА: Назоўнікі агульнага роду

Мэты: - пазнаёміць вучняў з назоўнікамі агульнага роду ( іх лексічнай ісінтаксічнай адметнасцю, асаблівасцю ўжывання ў мове),

  • выпрацоўваць уменне пазнаваць такія назоўнікі ўтэкстах, правільна спалучаць займеннікі, прыметнікі, дзеясловы ў прошлым часе з іншымі словамі, вызначаць смнтаксічную і сэнсава-стылістычную ролю ў тэксце, дарэчы ўжываць ва ўласныхм вусным і пісьмовым маўленні,



  • развіваць маўленчыя здольнасці, вобразнае мысленне і развіваць творчыя здольнасці,



  • выхоўваць у вучняў павагу да старэйшых, успомніць нормы этыкету



Абсталяванне: падручнік “ Беларуская мова”, карткі, “Тлумачальны слоўнік беларускай мове”, рабочы сшытак.


План урока

  1. Арганізацыйны момант.

  2. Праверка дамашняга задання, актуалізацыя ведаў і пастаноўка мэты.

  3. Успрыняцце новага матэрыялу

  4. Замацаванне.

  5. Рэфлексія.

  6. Падвядзенне вынікаў і тлумачэнне дамашняга задання.



Ход урока

  1. Добрай раніцы, паважаныя дзеці. Нягледзячы на тое, што сёння няма сонейка, вы сваімі ўсмешкамі , ласкавымі позіркамі, добрымі адказамі расквеціце гэты ўрок.

  2. Давайце праверым, як вы справіліся з дамашнім заданнем (пр. 91). Якія веды вам трэба прымяніць для выканання дамашняга задання (адказы вучняў: каб вызначыць род назоўнікаў, трэба выкарыстоўваць займеннікі ён, мой для м. р., яна, мая для ж. р., яно, маё для н. р.).

Як вы справіліся з дадатковым заданнем?

  • Ці падзяляеце вы думкі Чумакова?

  • Як вы адчуваеце сябе ў лесе ці на рэчцы ( возеры)?



( у сваіх адказах дзеці не падзялялі думкі Чумакова, бо лічылі, што чалавек не можа быць адзінокім і чужым на прыродзе і не згодны з тым, што жыццё надта кароткае , каб траціць яго на рознае глупства, бо прырода папраўляе здароўе, падымае настрой).

Усе вы любіце гуляць, таму давайце правядзём гульню “ Веру ці не веру”.

Калі верыце ў тое, што я скажу, то падыміце дзве рукі, а калі сумняваецеся – адну руку, а калі не верыце, то рукі не падымаеце.



  • Ці верыце вы, што раздзел навукі аб мове, уякім словы вывучаюцца як часціны мовы, называецца марфалогія?

  • Ці верыце вы, што ў беларускай мове дзесяць часцін мовы?

  • Ці верыце вы, што назоўнік – гэта часціна мовы, якая абазначае прымету прадмета і адказвае на пытанні хто? што?

  • Ці верыце вы, што назоўнік у сказе можа быць любым членам сказа(дзейнікам, выказнікам, дапаўненнем, азначэннем і акалічнасцю), аднак часцей за ўсё бывае дзейнікам ці дапаўненнем?

  • Ці верыце вы, што назоўнік бывае адушаўлёным ці неадушаўлёным?

  • Ці верыце вы, што ўласныя назоўнікі пішуцца з вялікай літары і бяруцца ў двукоссе?

  • Ці верыце вы, што да абстрактных назоўнікаў адносяцца такія назоўнікі, якія абазначаюць розныя пачуцці, адчуванні, уласцівасці, якасці?

  • Ці верыце вы, што назоўнікі, якія абазначаюць сукупнасць аднародных прадметаў, называюцца рэчыўнымі?

  • Ці верыце вы, што назоўнікі адносяцца да аднаго з трох родаў?



Малайцы, вы ўсе добра валодаеце матэрыялам. А цяпер давайце паглядзім, як вы ўмееце гэтыя веды прымяняць на практыцы. У вас на сталах знаходзяцца карткі з заданнем дапасаваць да назоўнікаў прыметнікі. (Выклікаецца адзін вучань, які выконвае гэтае заданне на адваротным баку дошкі. Усе астатнія самастойна працуюць з карткамі на месцах).

Сярэбран.. медаль, салдацк.. шынель, шэр.. гусь, балюч.. мазоль, папярэдн.. запіс, вялік.. жырафа, стройн.. таполя, зл.. сабака,доўг.. цень,маленьк.. кацяня, шырок.. брыво, кругл.. сірата, вечн.. туляга, так.. гарэза.

Давайце праверым, як выканана заданне на дошцы.

Якія ёсць заўвагі?

У каго атрымалася па-іншаму?

Ці правільна дапісалі канчаткі гэтыя вучні? У чым іх памылкі?

Работа з тлумачальным слоўнікам.

Хто можа растлумачыць лексічнае значэнне слоў гарэза, туляга?

Паглядзім, як дае іх лексічнае значэнне ”Тлумачальны слоўнік беларускай мовы”, аўтарамі якога з’яўляюцца А. Я. Баханькоў, І. М. Гайдукевіч, П.П. Шуба.

Гарэза, -ы, дав., месн. –у, творн. –ам, м.; дав., месн. –е, творн. –ай, ж. Весялун, дуронік, непаседа.

Туляга, -і, дав., месн. –у, творн. –ам, м.; дав., месн. –лязе, творн. –ай (-аю), ж. 1. Чалавек, які туляецца, пазбягае сустрэч; бадзяга. 2. Разм. Баязлівец, нерашучы чалавек.

У 10-ым класе мы будзем вывучаць п’есу К. Крапівы “ Хто смяецца апошнім”, адзін з герояў якой носіць прозвішча Туляга . Гэты агульны назоўнік набыў значэнне ўласнага.

Тлумачэнне настаўніка.

Амаль усе вы вызначылі, што словы сірата, гарэза, туляга адносяцца да мужчынскага роду, а як быць з дзяўчынкай ці ўвогуле з дзіцём? І сёння мы пагаворым пра такія назоўнікі, у якіх не адразу можна вызначыць правільна род.

Давайце вызначым тэму і мэты сённяшняга ўрока.

Прагназуемы адказ вучняў:

  • пазнаёмімся з назоўнікамі, якія могуць адносіцца і да мужчынскага, і да жаночага, і да ніякага радоў;

Так, рабяты. Гэтыя назоўнікі адносяцца да агульнага роду. І тэма нашага ўрока “Назоўнікі агульнага роду”.

Запісваем дату і тэму ўрока ў сшыткі.

Давайце на хвілінку ўявім сябе вучонымі- мовазнаўцамі і правядзём дослед па практыкаванні 92-ім. прачытаем тэкст і высветлім, ці правільна папраўляў брат сястрычку.

Дзеці заўважылі, што словазлучэнне якая Мішка соня ўжыта няправільна , бо Мішка хлопец, а значыць назоўнік соня мужчынскага роду і прыметнікі і займеннікі з ім ужываюцца з канчаткамі мужчынскага роду.

Зробім вывад пра назоўнік соня.

Вывад: назоўнік соня агульнага роду.

Работа з падручнікам на старонцы 51.

Карыстаючыся падручнікам (с. 51), падрыхтуйце адказы на прапанаваныя пытанні па варыянтах (пытанні на дошцы):

1 варыянт

  1. Якія канчаткі маюць назоўнікі агульнага роду ў Н. ск.?

  2. Калі яны набываюць канчаткі 1-га скланення ?

  3. Якія канчаткі яны маюць, калі абазначаюць асоб мужчынскага полу?

2 варыянт

  1. Як правільна дапасаваць прыметнікі да назоўнікаў агульнага роду?

Напрыклад…

  1. Што трэба ведаць пра ўжыванне дзеясловаў з назоўнікамі агульнага роду? Напрыклад…

Давайце абагулім. Што мы даведаліся пра назоўнікі агульнага роду?

Фізкультхвілінка:

- як жывеш? Вось так.

-як ідзеш?

-як бяжыш?

-як бярэш?

-як глядзіш?

- як даеш?

-як нахіляешся?

-як усміхаешся?

-як садзішся?

4.Замацаванне.

Работа з тэкстам ( картка 2№)

Здалёк прыехала бабуля, па Мінску пахадзіла.

Яна для ўнучкі-капрызулі “ Падушачак” купіла.

А ўнучка пазірае скоса:

“ Я не хачу цукерак босых!”

Заданне да тэкста:

  • Знайсці назоўнік агульнага роду;

  • Вызначце, да якога стылю адносіцца тэкст?

Скажыце, дзеці, ці правільна паводзіла сябе ўнучка ? Што яна зрабіла не так?

Як бы вы паводзілі сябе ў падобнай сітуацыі?

Звернемся да этыкету. Трэба ўмець не толькі правільна дарыць, але і правільна прымаць падарункі.

Вусная работа (практ. 93): назваць назоўнікі агульнага роду і вызначыць, значэнне якога роду яны маюць.

Самастойная работа ( практ. 94): спісаць, дапісваючы канчаткі, вызначыць род агульных назоўнікаў.

1 варыянт - 1-3 сказы, 2 варыянт – 4- 6 сказы.

Работа ў парах.

Карыстючыся табліцай на с. 51, праскланяць у адзіночным ліку словы дзяўчынка румза, хлопчык румза.

Гульня “ Кракадзіл”.

Выклікаецца вучань, якому даецца картка, дзе запісаны назоўнік агульнага роду. Вучань павінен без слоў паказаць, а клас павінен адгадаць гэтае слова.

Прапанаваныя словы соня, зазнайка, задавака, туляга,запявала, плакса, забіяка, непаседа, капрызуля, чысцёха.

А цяпер вызначым, хто самы кемлівы і найлепш засвоіў сённяшнюю тэму. Для гэтага звернемся да практыкавання № 95.

-Знайдзіце два назоўнікі, з няправільна ўжытымі канчаткамі ( памылкі ў 2-ім і 5-ым сказах);

- у якім стылі часцей выкарыстоўваюцца назоўнікі агульнага роду?

5. Рэфлексія.

1. Што новага вы адкрылі для сябе на ўроку?

2. Якое заданне на ўроку для вас было самае цікавае? Чаму?

3. Ці спадабаўся вам урок?

6. Выстаўленне адзнак.

7. Дамашняе заданне &15, практ. 96.


Дадатак


Сярэбран.. медаль, салдацк.. шынель, шэр.. гусь, балюч.. мазоль, папярэдн.. запіс, вялік.. жырафа, стройн.. таполя, зл.. сабака, доўг.. цень, маленьк.. кацяня, шырок.. брыво, кругл.. сірата, вечн.. туляга.


Сярэбран.. медаль, салдацк.. шынель, шэр.. гусь, балюч.. мазоль, папярэдн.. запіс, вялік.. жырафа, стройн.. таполя, зл.. сабака, доўг.. цень, маленьк.. кацяня, шырок.. брыво, кругл.. сірата, вечн.. туляга.


Сярэбран.. медаль, салдацк.. шынель, шэр.. гусь, балюч.. мазоль, папярэдн.. запіс, вялік.. жырафа, стройн.. таполя, зл.. сабака, доўг.. цень, маленьк.. кацяня, шырок.. брыво, кругл.. сірата, вечн.. туляга.


Сярэбран.. медаль, салдацк.. шынель, шэр.. гусь, балюч.. мазоль, папярэдн.. запіс, вялік.. жырафа, стройн.. таполя, зл.. сабака, доўг.. цень, маленьк.. кацяня, шырок.. брыво, кругл.. сірата, вечн.. туляга.

ЗАПЯВАЛА


ЗАДАВАКА


ЗАЗНАЙКА

ЧЫСЦЁХА


СОНЯ


КАПРЫЗУЛЯ

ЗАБІЯКА


НЕПАСЕДА


ПЛАКСА


ТУЛЯГА

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Назоўнікі агульнага роду iconКанчатка ў назоўным склоне адзіночнага ліку
Да назоўнікаў мужчынскага роду адносяцца назоўнікі 1) з нулявым канчаткам (сын, стэп, агонь, дом, роў, іней); 2) невялікая па колькасці...

Назоўнікі агульнага роду icon§ 15. Правапіс канчаткаў назоўнікаў на –а ( -я )
Склонавыя канчаткі назоўнікаў на -а (-я ) залежаць ад роду, ад характару асновы І ад націску. Цяжкасць выклікае напісанне канчаткаў...

Назоўнікі агульнага роду iconПравапіс канчаткаў назоўнікаў І скланенне адзіночнага ліку
Да першага скланення адносяцца назоўнікі жаночага роду з канчаткамі -а, -я: кропля, радзіма, парта, доля. Склонавыя канчаткі гэтых...

Назоўнікі агульнага роду iconТэма: Нескланяльныя назоўнікі
Мэта: выпрацоўваць уменні адрозніваць нескланяльныя назоўнікі ад іншых назоўнікаў

Назоўнікі агульнага роду iconУрок матэматыкі ў 7 класе па тэме : "Вынясенне агульнага множніка за дужкі"
Мэта: выпрацоўваць у вучняў уменні І навыкі рашэння практыкаванняў на раскладанне мнагачленаў на множнікі з дапамогай вынясення агульнага...

Назоўнікі агульнага роду icon§ 16. Правапіс канчаткаў назоўнікаў мужчынскага роду ІІ скланення
У назоўніках мужчынскага роду ІІ скланення цяжкасць выклікае напісанне канчаткаў у родным І месным склонах адзіночнага ліку

Назоўнікі агульнага роду iconДа пытання аб паходжанні роду Іллінічаў
Пасіўная грамадска-палітычная пазіцыя ІХ нашчадкаў І ранняе выгасанне роду не дазволілі працягнуць шматабяцальны шлях продкаў. Іллінічы,...

Назоўнікі агульнага роду icon1. Пастаўце назоўнікі ў творным склоне

Назоўнікі агульнага роду iconKontrollarbeit (Auf Deutsch bitte!) Запішыце назоўнікі з артыклямі

Назоўнікі агульнага роду iconГрафік дзяжурстваў выкладчыкаў кафедры агульнага І прыкладнога мовазнаўства

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка