Тэмы І вобразы ў вершах П. Броўкі пасляваеннай пары




НазваТэмы І вобразы ў вершах П. Броўкі пасляваеннай пары
Дата канвертавання29.10.2012
Памер63.29 Kb.
ТыпДокументы
ТЭМА” “Тэмы і вобразы ў вершах П.Броўкі пасляваеннай пары

Мэты:

  • праз аналіз ідэйна-мастацкага зместу твораў дапамагчы вучням асэнсаваць жанрава-тэматычную разнастайнасць,ідэйны сэнс і эмацыянальную настраёвасць вершаў паэта пасляваеннага часу;

  • працягваць працу па фарміраванні ўменняў разумець духоўны свет лірычнага героя,вылучаць мастацкія сродкі,якія дапамогуць раскрыць тэму і ідэю вершаў пасляваеннай пары, вучыць заўважаць незвычайнае ў звычайным;

  • развіваць крытычнае мысленне,

  • выхоўваць веру ў духоўную моц чалавека, пачуццё любові да роднага краю, цікавасць да паэзіі П.Броўкі

. Форма ўрока: творчая лабараторыя.

Тып урока: урок атрымання новых ведаў з падагульненнем вывучанага.

Тэхналогіі, элементы якіх выкарыстоўваюцца: групавой работы, асобасна- арыентаванай, праблемнага навучання.

Эпіграф: Усё пакінуць след павінна”.

П.Броўка

1. Арганізацыйны момант.Стварэнне эмацыйнага настрою.

Прывітанне,сябры мае! Сёння мы будзем працаваць у дзівоснай і непаўторнай краіне паэзіі, паспрабуем дакрануцца да яе трапяткіх, задушэўных,напоўненых глыбокім лірызмам струнаў.

Прыйшла я на сустрэчу з вамі з падарункам. Падарунак мой самы звычайны. Гэта дрэўца. Аднак незвычайныя ў гэтага дрэўца галінкі. У ствале і кроне сабрана ўся паэзія П.Броўкі.( Называю словы на дрэве). ( З гэтымі словамі ў мяне асацыіруецца паэзія П.Броўкі).

-Скажыце, што дрэўца можа сімвалізаваць? З якім словам яно ў вас асацыіруецца?

2.Аперацыйна-пазнавальны этап.

1.Паведамленне тэмы і вызначэнне мэт урока.

“Тэмы і вобразы ў вершах П.Броўкі пасляваеннай пары“- так гучыць тэма нашага ўрока. Паспрабуем паставіць мэты (Вучні называюць мэты,потым мэты з'яўляюцца на экране)

Эпіграфам да ўрока я ўзяла словы з верша П.Броўкі “Усё пакінуць след павінна”.

-- Пра якія сляды гаворыць нам паэт?( нашы ўчынкі, нашы справы).

-2. Праблемнае пытанне класу.

У канцы ўрока мы павінны будзем адказаць на пытанне: «Які след пакінуў лірычны герой вершаў П.Броўкі пасляваеннай пары?”

- Што такое лірыка?

2

- Чым верш адрозніваецца ад празаічнага твора?

_Узгадаем, якія віды лірыкі існуюць.

3.Паведамленне вучня пра віды лірыкі.

Слова настаўніка. Паэзія пасляваеннай пары была ўзмужнелай і загартаванай у ваенных выпрабаваннях.Паэту па сутнасці не патрабавалася многа часу для творчай перабудовы,для таго, каб актыўна ўключыцца ў мірныя справы. Крытык М.Яраш гаварыў:”П.Броўка належыць да ліку тых паэтаў, якія імкнуцца да непасрэднага, адкрытага ўспрымання падзей.Эмоцыі паэта- эмоцыі часу.”

Пасляваенную паэзію паэта ўмоўна можна падзяліць на два перыяды:

  • Паэзія 40-50-х гадоў

  • Паэзія 70-80-х гадоў.

У час, калі ўсталёўваўся мір, калі людскія сэрцы яшчэ не зарубцаваліся ад ран, паэт, каб быць праўдзівым, павінен быў задумацца над будучыняй краіны. Гэта вяло непазбежна да аналізу і сінтэзу, да паглыбленай ацэнкі жыцця.

.Для большасці твораў Броўкі, напісаных адразу ж пасля заканчэння вайны, характэрна прыўзнятае, усхваляванае ўспрыманне жыцця .На рубяжы 50-г зніжаецца мастацкая змястоўнасць твораў Броўкі.Гэта відаць у яго зборніках» Сонечнымі днямі»(1950), « Цвёрдымі крокамі»( 1954г). Некаторым творам паэта не ставала смелых творчых рашэнняў маральна- этычных праблем, глыбокага роздуму над гісторыяй і рэчаіснасцю( « Добры дзень, хлопцы»).

Апошні этап творчасці Броўкі пачынаўся з вершаў, дзе выразны адбітак знайшоў яго індывідуальны,уласны жыццёвы вопыт- ад першых дзіцячых уражанняў і да успамінаў пра падзеі недалёкага мінулага. У гэтым можна пераканацца, чытаючы адзін за адным зборнікі яго паэзіі- « Пахне чабор»( 1959), «Далёка ад дому»91962),» Высокія хвалі» ( 1962). « А дні ідуць(1962). « Між чырвоных рабін» (1969), « Калі ласка» (1972) , «І ўдзень і ўночы»(1974). У гэтых зборніках узмацняецца ўвага да чалавека як да асобы,да маральна- эты чных праблем.

У апошніх кнігах паэзі шмат якія вершы маюць аўтабіяграфічную аснову.( Праца», « Лясы надзвінскія».Кнігі Петруся Броўкі апошніх гадоў створаны на высокай хвалі грамадзянскага і творчага тэмпераменту.

У 1968 годзе на базе пансіяната “Свіцязь” праходзіў семінар творчай моладзі. Валеўскую школу, у якой я зараз працую, наведала група пісьменнікаў і паэтаў. Сярод іх быў і Пятрусь Броўка. У літаратурным аддзеле нашага музея змешчаны яго здымак. Калі хто з вас не быў у нашым Народным гісторыка- краязнаўчым музеі, я запрашаю наведаць яго.

Ідэйна- мастацкі аналіз вершаў.

3. Самастойная праца ў групах.

У нас працуюць тры групы крытыкаў. (пейзажысты,філосафы,краязнаўцы).Вершы, якія мы сёння будзем разглядаць,розныя па тэме,але іх аб'ядноўвае мастакоўскі аптымізм, шырыня аўтарскіх пачуццяў.



3

  • А зараз папрацуйце,калі ласка,у групах. Вам патрэбна прааналізаваць прапанаваны вам верш,выкарыстоўваючы апорныя пытанні. (Гучыць музыка)


У вас у кожнага ёсць табліца. Ваша задача: зараз вы слухаеце аналіз вершаў і адначасова запаўняце табліцу.

Настаўнік.Калі раскласці карту свету і пазначыць сцяжкамі тыя мясціны, пра якія пісаў П.Броўка,сцяжкоў было б густа:Масква,С- пецярбург,Кіеў,Пароніна,Петразаводск,Бухарэст,Чорнае мора,Дунай,Будапешт, Лондан, Вільнюс,Ташкент,Амерыка,Прага,Енісей і многа іншых краін і гарадоў,вёсак,гор,рэк. І,вядома,уся Беларусь. І гэта не проста выпадковыя назвы. Усюды паэт пабываў:то часцей,як пісьменнік,то ў якасці дыпламата. Аднак дзе б паэт ні быў,ён сумаваў па Радзіме,па Беларусі, па родных лясах.Нашы продкі пакінулі нам у спадчыну велізарную колькасць населенных пунктаў,рэк і азёраў,палёў і сенажацяў,геаграфічных аб'ектаў.Вось як пра гэта гаворыць П.Броўка у вершы «Родныя словы»(1959). Слухаем верш. (Чытае верш падрыхтаваны вучань).

Праверка задання ў групе.Аналіз верша “Родныя словы”.


Настаўнік. Узмоцненае гуманістычнае гучанне адчуваецца пейзажнай лірыцы П.Броўкі. Паэт імкнецца да таго,каб праз вобразы прыроды больш ярка і больш поўна выявіць душэўны стан лірычнага героя,паказаць прыроду жывой,дзейснай)

П.Броўка ужо ў немаладым узросце любіў уставаць вельмі рана і дзівіцца на свае чырвоныя рабіны, што растуць каля яго хаты.А пакуль паэт здольны здзіўляцца,ён будзе здзіўляць сваімі творамі.Трэба сказаць яшчэ пра аднаго героя- родную прыроду.Яна жыве ў кожнай яго кнізе,у кожным вершы;чырвоныя рабіны,белыя рамонки,зубры,буслы,вербы,дубы-усё гэта паэт любіць глыбока з маленства.Прырода ў яго жывая,трапяткая,адухоўленая. .

Самымі ўдалымі ў гэтым плане выступаюць зборнікі”А дні ідуць”,”Між чырвоных рабін”,”Калі ласка”.

Слухаем верш «Вось і лета прайшло».

Праверка задання ў групе.Аналіз верша “Вось і лета прайшло”.

Пытанне вучню:

_ А табе падабаецца восень?( любоў да жыцця, захапленне жыццём).

- Дзеці, ці толькі гэта верш пра прыроду?(матыў чалавечых адносін да жыцця наогул,паэт захапляецца прыродай,а значыць мудрасцю,упэўненасцю ў правільнасці абранага паэтам лёсу.

Настаўнік. Заплюшчыце, калі ласка,вочы і ўявіце сабе самыя яркія малюнкі прыроды.

Настаўнік. Час бяжыць хутка, ён незваротны. Хто мы, адкуль, для чаго прыйшлі на гэту зямлю і што павінны пакінуць пасля сябе?Гэтыя і многія іншыя агульначалавечыя пытанні хвалявалі паэта..

А ТЫ ідзі”- так называецца верш П.Броўкі, які лічаць узорам філасофскай лірыкі

Слухаем верш « А ТЫ ідзі”-».

Праверка задання ў групе.Аналіз верша “А ТЫ ідзі”.

Хіба на вечар той можна забыцца?

Сонца за борам жар-птушкай садзіцца.

Штосьці спявае пяшчотнае бор.

Пахне чабор, пахне чабор!

Лірыка П.Броўкі прываблівае засяроджанасцю інтымнага перажывання.


4

Каханне-гэта своеасаблівы вечны гімн ,які ўзвышае чалавека,робіць яго высакародным.Іх многа,вершаў пра каханне.Іх чытаюць,іх пяюць,яны так добра кладуцца на музыку.Ужо шмат гадоў з беларускага тэлеэкрана льецца песня «Александрына»,якую падарыў нам паэт

П.Броўка і кампазітар І.Лучанок. Паслухайце,калі ласка, « Александрыну» ў выкананні « Песняроў” і паспрабуйце адказаць на пытанні.

Гучыць песня.

-Якія эмоцыі ўзніклі ў вас пасля праслухвання песні?

-Ці чакалі вы такой канцоўкі?

-Ці ёсць у вершы сюжэт і героі? Наколькі здолеў У.Мулявін у песні перадаць ідэйна-тэматычны змест верша,аўтарскія пачуцці?

Звернемся да табліцы.Памяняйцеся сваімі табліцамі з суседам і праверце адказы.( Адказы высвечваюцца на экране).

3.Падагульняльна- ацэначны этап

1.Праца ў групах. Звернемся да эпіграфа. Так які след пакінуў нам П.Броўка? Зноў папрацуем у групах.

(пейзажысты-напішыце СМС-пасланне свайму сябру,які жыве за мяжой і пераканайце яго ў значнасці твораў паэта

Філосафы-складзіце сінквейн па тэме(Радзіма,жыццё,паэзія)

Краязнаўцы – перакладзіце на ліст свае ўражанні ад паэзіі Петруся Броўкі

2.Выстаўленне адзнак і іх каментарый

3.Рэфлексія. Падыдзіце да дрэўца і і выразіце эмоцыі,якія пакінуў урок,на кронах нашага дрэўца.

Настаўнік.Вось і падышоў да завяршэння наш з вамі ўрок. Любіце прыроду, шануйце мову. Будзьце грамадзянамі сваёй краіны.Кахайце і будзьце каханымі.Пакіньце сапраўдны след у жыцці.Нездарма П.Броўка казаў: « Усё пакінуць след павінна». У маім настаўніцкім жыцці сённяшні наш урок пакіне добры след са станоўчымі эмоцыямі. Я ўдзячна вам за сумленнае , адкрытае слова, дабрыню, шчыры дыялог сэрцаў. Жадаю вам як мага больш сустрэч з родным словам і няхай вам у гэтым дапамогуць вершы П.Броўкі.

д/з.падрыхтаваць паведамленні:

- інтымная лірыка і яе ас-ці

-адметнасць пейзажнай лірыкі паэта

-філасофскія аспекты ў творчасці П.Броўкі

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Тэмы І вобразы ў вершах П. Броўкі пасляваеннай пары iconМаксім Танк. Тэмы І вобразы танкаўскай паэзіі
Абсталяванне: Бугаёў Д. Я. Беларуская літаратура: вуч дапам для 10-га кл агульна

Тэмы І вобразы ў вершах П. Броўкі пасляваеннай пары iconС. В. Шамякіна (Мінск) рэчыўныя вобразы І вобразы-тропы: сэнсава-структурнае супастаўленне
Напрыклад, вядомы беларускі даследчык В. Рагойша адзначае: “У літаратуры паняцце “вобраз” мае некалькі значэнняў. Мы перш за ўсё...

Тэмы І вобразы ў вершах П. Броўкі пасляваеннай пары iconНаважыўся ўвасобіць у паэзіі, у вершах, усю складанасць, усю супярэчлівасць душы сучаснага чалавека. Ён зазірнуў у цёмныя спраты душы, знайшоў прыгажосць І
Бадлер апяваў тую праўду, якую прынеслі з сабою пісьменнікі-рэалісты, але ж ягоны востры позірк заўсёды глядзеў праз рэчаіснасць,...

Тэмы І вобразы ў вершах П. Броўкі пасляваеннай пары icon«Чырвоная кніга ў казках І вершах» слайд 1 Казка І верш набліжаюць свет прыроды слайд 2
Чырвоная кніга ў казках І вершах[Тэкст]: для дзяцей малод. І сярэд шк. ўзросту / ўклад. Р. А. Баравікова; маст. М. Р. Казлоў, Н....

Тэмы І вобразы ў вершах П. Броўкі пасляваеннай пары iconВобразы-сімвалы ў рамане у. Караткевіча
Цікава паразважаць над тым, якую ролю ў ідэйна-стылёвай арганізацыі твора адыгрываюць вобразы-сімвалы

Тэмы І вобразы ў вершах П. Броўкі пасляваеннай пары iconАндрэй Макаёнак Адно ўпамінанне гэтага імені выклікае шматлікія асацыяцыі, звязаныя з самымі яркімі старонкамі гісторыі пасляваеннай беларускай драматургіі
Макаёнак Адно ўпамінанне гэтага імені выклікае шматлікія асацыяцыі, звязаныя з самымі яркімі старонкамі гісторыі пасляваеннай беларускай...

Тэмы І вобразы ў вершах П. Броўкі пасляваеннай пары icon«што ёсць на свеце горш ад помсты?» Вобразы персанажаў у паэме «магіла льва»
Мэта ўрока: паглыбіць уяўленні вучняў пра вобразы галоўных герояў паэмы – Машэкі І наталькі. Прасачыць матывы паводзін Яго І яе,...

Тэмы І вобразы ў вершах П. Броўкі пасляваеннай пары iconШамякіна С. В. Сістэмнасць кампанентаў змястоўнай структуры рэчыўных вобразаў (на матэрыяле беларускіх чарадзейных казак)
Наў, Ю. Лотман, Н. Валгіна, А. Фядотаў І інш размяжоўваюць вобразы па розных тыпах І відах. Напрыклад, да такога тыпу, як вобразы-тропы,...

Тэмы І вобразы ў вершах П. Броўкі пасляваеннай пары iconТэма: "Свае" І "чужыя" : вобразы здраднікаў І чужынцаў у
Тэма: “Свае” І “чужыя” : вобразы здраднікаў І чужынцаў у аповесці В. Быкава “Знак бяды”

Тэмы І вобразы ў вершах П. Броўкі пасляваеннай пары iconНіл Гілевіч Урывак з рамана ў вершах "Родныя дзеці"

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка