Моладзевае грамадскае аб’яднанне




НазваМоладзевае грамадскае аб’яднанне
Дата канвертавання29.10.2012
Памер50.67 Kb.
ТыпДокументы

Моладзевае грамадскае аб’яднанне

"Беларуская асацыяцыя студэнтаў-архітэктараў"








Моладзевае грамадскае аб’яднанне "Беларуская асацыяцыя студэнтаў-архітэктараў"— незалежнае аб'яднанне студэнтаў-архітэктараў Рэспублікі Беларусь.


Наша місія

Удзел у фармаванні будучых дойлідаў як сацыяльна актыўных, творчых асоб, якія ў дасканаласці валодаюць навуковым і мастацкім мысленнем.


Наша мэта

Садзейнічанне развіццю архітэктурнае навукі і практыкі, прапаганда перадавых дасягненняў у вобласці архітэктуры.


Нашыя задачы:

  • праектаванне, даследаванне і ператварэнне штучна створанага навакольнага асяроддзя з мэтаю ягонага паляпшэння;

  • выяўленне і рашэнне праблемаў архітэктурнае адукацыі, распрацоўка прапановаў па ўкараненні гонкіх формаў арганізацыі навучальнага працэсу;

  • вывучэнне праблемаў сучаснае архітэктурнае практыкі і актыўнае далючэнне студэнтаў да вытворчых адносінаў;

  • усялякае садзейнічанне і ўдзел у адраджэнні гісторыка-культурнае спадчыны;






Наш знак - чорны квадрат мастака Малевіча з чалавекам, які з яго вырываецца. Што сімвалізуе імкненне выйсці за межы звычайнага светаўспрымання і паглядзець на праблемы грамадства з іншага боку для больш эфектыўнага іхняга вырашэння.


Пачатак

Канец 1980- пачатак 90-ых было складаным часам. Было складана з эканамічнага боку: інфляцыя, беспрацоўе, тавары па талонах. Было цяжка з пошукам новых жыццёвых арыентыраў. Эканамічныя і палітычныя вольнасці адкрылі масу магчымасцяў, расхінуўшы "вокны" і "дзверы" ў розныя бакі, у новы свет. Правым апынуўся той, хто адчыніў вокны і дзверы ў патрэбным напрамку.


У 1990 годзе маладое пакаленне студэнтаў архітэктурнага факультэта Беларускай політэхнічнай акадэміі адкрыла Еўрапейскую архітэктурную студэнцкую асамблею (EASA). Але ўжо зусім хутка захацелася не толькі ўдзельнічаць у еўрапейскіх сустрэчах, знаходзіць ды ўжываць штосці новае, але і самім быць рухавікамі новых ідэяў. На EASA ў 1992 годзе нацыянальнымі каардынатарамі Беларусі і Польшчы была прапанаваная ідэя правядзення сумеснай студэнцкай асамблеі на тэрыторыі двух краінаў. Тады падавалася, што яшчэ ледзь-ледзь і межаў паміж двума краінамі, як паміж двума сусветамі, не стане, не будзе межаў і для творчасці. Тэма "Яднанне" стала тым першапачатковым пунктам, бо менавіта ў перадпачатку падрыхтоўкі да асамблеі было вырашана пераўтварыць беларускую секцыю EASA на арганізацыю, якая ў будучыні актыўна бы прасоўвала ідэі новага вобразу Архітэктара.

Для польскіх студэнтаў-архітэктараў гэта верагодна таксама з'явілася штуршком да стварэння саюза студэнтаў-архітэктараў (OSSA), але ўжо толькі ў 1997 годзе.


Першая канферэнцыя БАСА адбылася 1 снежня 1993 года па ініцыятыве тых жа студэнтаў-архітэктараў БПІ, і ўжо 9 лютага 1994 г. БАСА была зарэгістраваная Міністэрствам юстыцыі Рэспублікі Беларусь (перарэгістраваная 07 лютага 2006г., пасведчанне аб рэгістрацыі № 01356).


Так нараджалася БАСА.


Нашая дзейнасць


1995г. — Арганізацыя Еўрапейскай асамблеі студэнтаў-архітэктараў сумесна з польскімі студэнтамі ў г. Замосць (Польшча). Арганізацыя Другога АрхіКіно Фэсту'95 (05.11.95 г.).

1996г. — SESAM (Small European Students of Architecture Meeting) - Акцыя "The Shelter" ("Сховішча"), прысвечаная 10-годдзю Чарнобыльскай катастрофы (25.04-04.05.96).

1997г. — SESAM - экалагічны летнік на оз. Балдук "Вітамін для блакітных азёраў".

Дабраахвотны экалагічны летнік "Альба" ў Нясвіжы (сумесна з Беларускім Саюзам моладзі).

1998г. — Дабраахвотны экалагічны летнік "Альба" ў Нясвіжы (сумесна з Беларускім саюзам моладзі).

1999г. — SESAM - міжнародны архітэктурна-экалагічны летнік на блакітных азёрах ва Ўшацкім раёне.

2000г. — SESAM - Нясвіж-2000 - міжнародны архітэктурны летнік.

2001г. — SESAM - Неаготыка-2 - архітэктурныя майстэрня на Браслаўскіх азёрах.

2002г. — дабраахвотны летнік "Альба" (сумесна з грамадскім аб'яднаннем "Беларускі саюз моладзі").

2003г. — дабраахвотныя архітэктурныя летнікі ў Любче ("Любча над Нёманам", 8-17.07), Гальшанах ("Гальшанская талака", 21-28.07 сумесна з МГА "Гісторыка"), Нясвіжы ("Альба", 12-17.08).

2004г. – арганізацыя сумесна з Архітэктурным факультэтам БНТУ конкурсу студэнцкіх працаў на тэму "Малапавярхавы жылы дом" на прызы Прадстаўніцтва кампаніі ISOVER (студзень-травень). Міжнародныя архітэктурныя летнікі "BACK TO THE FUTURE: WEST-EAST": "Любча над Нёманам" (6-16.07), "Альба", Нясвіж (20-30.07), "Гальшаны: захад-усход" (17-24.08). Летнік на Крэўскім замку сумесна з этнаграфічным клубам "Этна" (жнівень).

2005г. – міжнародныя архітэктурныя летнікі "Летнікі-2005"(тэма "return to the spirit"): "Гальшаны: захад-усход" (6-15.07), "Альба", Нясвіж (20-29.07).

2006г. – архітэктурныя летнікі "Летнікі-2006" (тэма: "Чалавечае асяроддзе як сістэма месцаў і пераходаў"): "Krewski cóncept" (7-15.07), "Альба-10" (12-21.07), "Любча над Нёманам" (1-11.08), Архітэктурная экспедыцыя (18-25.08). 1-ы Берасцейскі Рэспубліканскі Форум студэнтаў-архітэктараў ArchEVOLUTION2006 (19-20.10).

2007г. – архітэктурныя летнікі " Летнікі -2007": "Krewski cóncept" (6-16.07), Строчыцы (10-16.07), Гальшаны (16-19.07), Строчыцы-2 (23-29.07), Любча над Нёманам (1-12.08).

2008г. – архітэктурныя летнікі " Летнікі -2008": "Krewski cóncept " (8-19.07), Строчыцы

(8-19.07), Косава (8-26.07), Lubča nad Niomanam -1 (8-19.07), Lubča nad Niomanam -2 (8-19.08).

2009г. - архітэктурныя летнікі "Летнікі-2009": Строчыцы (8-19.07), Любча Lubča nad Niomanam - 1 (8-19.07), Lubča nad Niomanam - 2(5-16.08), Мураванка (17-26.08). Арганізацыя візіту прадстаўніка з Цэнтральнаеўрапейскага цэнтру архітэктуры, лекцыя ў Беларускім саюзе архітэктараў (1-4.10). Удзел прадстаўнікоў арганізацыі ў Агульнапольскім з'ездзе студэнтаў-архітэктараў OSSA ’09 у Познані (16-24.10).


Кантакты:


Кіраванне БАСА

Юрыдычны адрас, адрас для ліставання: вул. К.Маркса, 14, Мінск 220050 (Беларускі саюз архітэктараў)


Зміцер Савеллеў, старшыня рэспубліканскага Кіравання

тэл. +375 44 798 71 86


Раман Забела, старшыня Кіравання мінскага адзялення

тэл. +375 29 507 91 69


Лапаціна Кацярына, намеснік старшыні Кіравання

тэл. +375 29 3529760



Моладзевае грамадскае аб’яднанне "Беларуская асацыяцыя студэнтаў-архітэктараў" – агульная інфармацыя

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Моладзевае грамадскае аб’яднанне iconСустрэчы-прэзентацыі
Грамадскае аб`яднанне “Фокус-група” І гродзенскае абласное грамадскае аб`яднанне маладых навукоўцаў “віт” запрашаюць адукатараў І...

Моладзевае грамадскае аб’яднанне iconГрамадскія медыі Еўрарэгіёну Буг
Дом Спатканняў – Фундацыя Новы Стаў (Люблін, Польшча) І брэсцкае абласное моладзевае грамадскае аб’яднанне “Сузор’е” (Брэст, Беларусь)...

Моладзевае грамадскае аб’яднанне icon1. 1 Грамадскае аб’яднанне «Гісторыка культурнае аб’яднанне моладзі «Рубон» (надалей па тэксту завецца «Рубон») добраахвотнае аб’яднанне грамадзян гісторыка
Заходняй Беларусі; выхавання маладога пакалення ў духу патрыятызму, любові да роднай зямлі, беларускага традыцыяналізму

Моладзевае грамадскае аб’яднанне iconПаведамленне Касір
Грамадскае аб’яднанне "Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны" унп 100129705

Моладзевае грамадскае аб’яднанне iconГрамадскае аб’яднанне
Разліковы рахунак №3015741233011 у аддз. №539 аат “Белінвестбанк” г. Мінска, код 739

Моладзевае грамадскае аб’яднанне iconПаведамленне Касір
Грамадскае аб’яднанне "Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны" унп 100129705

Моладзевае грамадскае аб’яднанне iconКонкурс малых справаў 2012 7
Гродне. Як І ў 2007 І 2010 гг., яе арганізатарам з'яўляецца грамадскае аб’яднанне “Цэнтр “Трэці сектар”

Моладзевае грамадскае аб’яднанне iconСпіс беларускіх грамадзкіх арганізацый медычнага накірунку
Грамадскае аб'яднанне "Беларускі камітэт ветэранаў падраздзяленняў асобай рызыкі"

Моладзевае грамадскае аб’яднанне iconКонкурс малых справаў 2012 7
Гродне. Як І ў 2007 І 2010 гг., яе арганізатарам з'яўляецца грамадскае аб’яднанне “Цэнтр “Трэці сектар”

Моладзевае грамадскае аб’яднанне iconСпіс беларускіх грамадзкіх арганізацый медычнага накірунку
Грамадскае аб'яднанне "Віцебскі клуб цвярозасці, здароўя, духоўнасці "Аптымаліст"

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка