Урокі з выкарыстаннем інфармацыйных тэхналогій




НазваУрокі з выкарыстаннем інфармацыйных тэхналогій
Дата канвертавання29.10.2012
Памер108.39 Kb.
ТыпУрок
Урокі з выкарыстаннем інфармацыйных тэхналогій

у пачатковай школе

Есис Л.В.


"Скажы мне, і я забудуся.

Пакажы мне, і я змагу запомніць.

Дазволь мне гэта зрабіць самому,

І гэта стане маім назаўжды".

Старажытная мудрасць

У кожным дзіцяці з маленства гарыць агеньчык цікаўнасці і дапытлівасці, ён гатовы ўбіраць у сябе ўсё яму яшчэ невядомае, цешыцца ўсім сваім новым ведам і навыкам. Часта нашым урокам не хапае той яркасці апавядання, каб не астудзіць, а наадварот, распаліць гэта імкненне. Урок павінен быць яркім, эфектным, эмацыянальным, а галоўнае - прадуктыўным. Толькі тады веды, перададзеныя дзецям, надоўга запомняцца, стануць трывалай асновай таго падмурка, на які будзе абапірацца ўся яго далейшая адукацыя. Дапамагчы настаўніку ў рашэнні гэтай няпростай задачы можа спалучэнне традыцыйных метадаў навучання і сучасных інфармацыйных тэхналогій.

Асаблівасцю навучальнага працэсу з ўжываннем інфармацыйных тэхналогій з’яўляецца тое, што цэнтрам дзейнасці становіцца вучань, які, зыходзячы са сваіх індывідуальных здольнасцяў і інтарэсаў, выбудоўвае працэс спазнання. Настаўнік часта выступае ў ролі памагатага, кансультанта, які заахвочвае арыгінальныя знаходкі, стымулюючы актыўнасць, ініцыятыву, самастойнасць.

Якія ж перавагі выкарыстання інфармацыйных тэхналогій на ўроках у пачатковых класах?

Па-першае, яны дазваляюць прадставіць навучальны матэрыял больш даступна і зразумела, спрыяюць рэалізацыі праблемна-дыялагічнага падыходу ў навучанні.

Па-другое, дазваляюць арганізаваць на ўроку даследчую дзейнасць і ажыццявіць дыферынцыраваны падыход у навучанні.

Ужыванне на ўроку камп’ютарных тэстаў, праверачных работ дазволіць настаўніку за кароткі час атрымліваць аб’ектыўную карціну ўзроўню засваення вывучаемага матэрыялу і своечасова яго скарэктаваць. Мультымедыйныя прэзентацыі могуць быць скарыстаны:

1. Для пазначэння тэмы

Тэма ўрока прадстаўлена на слайдах, у якіх коратка выкладзены ключавыя моманты вывучаемага пытання.

2. Як суправаджэнне тлумачэння настаўніка

У сваёй практыцы я выкарыстоўваю створаныя для пэўных урокаў мультымедыйныя прэзентацыі, якія змяшчаюць кароткі тэкст, асноўныя формулы, схемы, малюнкі, відэафрагменты, анімацыі, дэманстрацыю паслядоўнасці дзеянняў на камп’ютары для выканання практычнай часткі працы, часта з адначасовым дубляваннем дзеянняў вучнямі на сваіх працоўных месцах

3. Як інфармацыйна-навучальны дапаможнік

У навучанні асаблівы акцэнт ставіцца сёння на ўласную дзейнасць дзіцяці па пошуку, усведамленню і перапрацоўцы новых ведаў. Настаўнік у гэтым выпадку выступае як арганізатар працэсу вучэння, кіраўнік самастойнай дзейнасці вучняў, які аказвае ім патрэбную дапамогу і падтрымку.

4. Для кантролю ведаў

Выкарыстанне камп’ютарнага тэставання павялічвае эфектыўнасць навучальнага працэсу, актывізуе пазнавальную дзейнасць школьнікаў. Тэсты могуць уяўляць сабою варыянты картак з пытаннямі, адказы на якія вучань запісвае ў сшытку ці на бланку .

Можна вылучыць наступныя асаблівасці дадзенай тэхналогіі:

  • якасць малюнка, выкананага на дошцы, не вытрымлівае ніякага параўнання з акуратным, яркім, выразным і каляровым малюнкам на экране;

  • з дапамогай дошкі і мела цяжка і недарэчна тлумачыць працу з рознымі прыладамі;

  • падчас дэманстрацыі прэзентацыі, нават з ужываннем праектара працоўнае месца навучэнцаў досыць добра асветлена;

  • павышэнне прадуктыўнасці ўрока;

  • усталяванне міжпрадметных сувязяў з іншымі прадметамі.

Настаўнік, ствараючы ці выкарыстоўваючы інфармацыйныя тэхналогіі, вымушаны звяртаць вялікую ўвагу на логіку падачы навучальнага матэрыялу, што станоўча адбіваецца на ўзроўні ведаў вучняў.

Такім чынам, мультымедыйныя тэхналогіі ўзбагачаюць працэс навучання, дазваляюць зрабіць навучанне больш эфектыўным, а таксама спрыяюць творчаму развіццю вучняў.

А зараз хацелася б разгледзець гэта пытанне на прыкладзе ўрока матэматыкі ў 2 класе (урок беражлівасці)

Тэма: Вуснае складанне і адніманне двухзначных лікаў.

Мэты: замацаваць веды дзяцей па тэме "Вуснае складанне і адніманне

двухзначных лікаў" у працэсе рашэння выразаў, задач; паўтарыць правілы выканання парадку дзеянняў у выразах з дужкамі; ствараць умовы для развіцця ўвагі, логікі, творчага мыслення, матэматычнай мовы; выхавання беражлівых адносін да вады, як важнейшага багацця на Зямлі.

Абсталяванне: мультымедыйны апарат, картачкі з прыкладамі, каробкі з фішкамі (кропелькамі), шклянкі з вадой.

ХОД УРОКА

  1. Арганізацыя ўрока. Эмацыянальны настрой (прагляд фільма)

II. Задачы ўрока

- Сёння на ўроку замацуем уменне выконваць дзеянні з двухзначнымі лікамі, парашаем задачы, прыклады, адкрыем для сябе шмат новага, цікавага, займальнага. Выкарыстоўвайце на ўроку кемлівасць, знаходлівасць, знаходлівасць, творчы пошук; не забывайце пра ўвагу, логіку, матэматычную мову. А яшчэ пойдзе гаворка пра вялікае багацце на Зямлі. Якое багацце? Давайце паглядзім мультыплікацыйны фільм, можа, ён падкажа адказ на гэта пытанне? Урок матэматыкі. А мы глядзелі фільм пра Маманцёнка, які плыве па вадзе. А справа ў тым, што на ўроку мы павядзём гаворку пра ваду. На ўроку па курсу "Чалавек і свет" мы гаварылі пра ўласцівасці вады, пра тое, дзе мы сустракаем яе ў прыродзе.

- Чаму вада багацце? Для чаго чалавеку патрэбна вада?

  • Для мыцця бялізны.

  • Для ўмывання.

  • Для мыцця посуду.

  • Для прыбірання пакоя.

  • Прыгатавання ежы.

  • Для прыняцця ванны.

III. Вуснае лічэнне

1.Паглядзіце на табліцу, колькі вады расходуе на розныя патрэбы чалавек у быту. Складзём некалькі задач.


Душ - 40 л

Мыццё бялізны – 30 л

Гігіена цела - 20 л




Мыццё посуду - 8 л

Прыбіранне - 10 л

Прыгатаванне ежы - 4 л



2. Прыклады

- Чытаем на матэматычнай мове, тлумачым прыёмы вылічэння

37 + 6 96-50 28 + 35 54-18 80-43

Вада сябар і памочнік чалавека

(кожнаму прыкладу адпавядае слова)

- Сапраўды, вада - сябар і памочнік чалавека. Яе ў прыродзе шмат. А сёння пойдзе гаворка пра тую ваду, што цячэ з вадаправоднага крана. Чалавеку патрэбна добрая, чыстая вада. А запасы яе на Зямлі змяншаюцца. Над вадой навісла пагроза забруджвання. Ужо сёння ў Беларусі (у Гомельскай вобласці) ёсць гарады Светлагорск і Жлобін, дзе падача вады абмежавана. Вада цячэ з крана толькі ў пэўны час сутак. Каб такая бяда не здарылася ў нашым раёне, у нашай вёсцы, павучымся беражліва адносіцца да вады. Запомнім некалькі правіл карыстання вадой. Правілы вы самі адкрыеце, калі будзеце ўважліва слухаць і рашаць задачы.

3.Задача

3 няспраўнага крана за дзень выліваецца 3 вядры вады. Колькі вёдзер вады выльецца з крана за 10 дзён? (30 вёдзер). (Гэтай вады хопіць 1 сям'і на ўсе гаспадарчыя патрэбы на 1 дзень.

- Што трэба рабіць з няспраўным кранам, каб вады не вылівалася?

Першае правіла. СВОЕЧАСОВА РАМАНТАВАЦЬ КРАНЫ.

4. Задача

Калі чысціць зубы, выкарыстоўваючы ваду са шклянкі, можна зберагчы 25 літраў вады ў дзень. Колькі вады можна зберагчы сям'і Тоні, Андрэя і Жэні разам?

Другое правіла. КАЛІ ЧЫСЦІШ ЗУБЫ, НАБІРАЙ ВАДУ Ў ШКЛЯНКУ.

IY. Замацаванне вывучанага

-Каб адкрыць для сябе яшчэ адно правіла рошым задачу.

1 . Задача.

За суткі з аднаго няшчыльна закрытага крана выцякае 14 л. вады, а з другога на 6 л. больш. Колькі вады выцякае з двух кранаў разам?

- Як вы разумееце суткі? Колькі гэта гадзін?

Аналіз задачы і кароткі запіс умовы.

  • Колькі вады выцякае з першага крана?

  • Ці вядома колькі вады выцякае з другога крана?

  • Што вядома пра другі кран? (на 6 л. больш)

  • Ці можна даведацца?

  • Якім дзеяннем? (складаннем)

Задачу рашаем у сшытак самастойна, 2 вучні на дошцы. За правільнае рашэнне атрымаеце кропельку. Хто хоча атрымаць дзве кропелькі, запішыце яе рашэнне выразам. (Праверка)

2. Рашэнне прыкладаў (па ўзроўнях)

- Перш, чым рашаць выразы, успомнім парадак выканання деянняў у выразах з дужкамі

III - IV - рашы выразы

(30 + 40) - 7 =

100-(24+ 6)=

V - запішы выразы з дапамогай дужак і знайдзі іх значэнні

  • суму лікаў 46 і 38 паменшыць на 8

  • 59 павялічыць на рознасць лікаў 21 і 5

3. 760 000 л.

- Да ліку 76 дапішу чатыры нулі. Хто можа прачытаць гэты лік? Яго я напісала неспраста. Столькі літраў вады выцякае з няшчыльнага закрытага крана за год. Калі гэта ваду зберагчы, то яе хопіць, каб запоўніць вялікі басейн.

- Якое наступнае правіла вы адкрылі для сябе?

Трэцяе правіла ШЧЫЛЬНА ЗАКРЫВАЦЬ КРАНЬІ.

Y.Фізкультхвілінка

  • Зараз мы з вамі адправімся на бераг мора

-Уявіце, што мы ляцім, ляцім, ляцім...

  • Вось мы і на моры

  • Давайце разам з дэльфінамі паплаваем і паныраем.

  • А вось Медуза, пакажыце як яна плавае.

  • Адкуль жа страшная акула?

  • Пакажыце, як вы ўцякаеце ад яе.

  • Пабылі на моры. Час вярнуцца ў клас.

4.Гульня з лікамі "Да-нетка".

  • Я задумала лік. Які? Здагадайцеся?

  • Задавайце мне пытанні, я адказваю так ці не.

  • Гэта лік двухзначны?

  • У ім 2 дзясяткі?

  • У ім 4 дзясяткі?

  • У ім 3 дзясяткі?

  • У ім адзінак больш, чым 3 (так).
    YI. Дамашняе заданне:

  • Пагуляйце ў гэтую гульню з бацькамі. Каб даведацца лік, які я задумала, вы задалі 5 пытанняў. Даведацца лік можна задаўшы 2 пытанні. Падумайце гэтыя пытанні.
    5. Лагічныя задачы

Дзве бочкі па 20 вёдзер вады злучаны знізу трубой. Абедзве бочкі напоўнены вадой. Колькі вады застанецца ў кожнай бочцы, калі з першай бочкі ўзялі 6 вёдзер вады?



Дзеці вусна тлумачаць задачу.

б) Ёсць 6 шклянак. Першыя 3 з вадой, астатнія пустыя. Што трэба зрабіць, каб пустыя шклянкі і з вадой чаргаваліся? Дазваляецца браць толькі адну шклянку



VII. Вынікі ўрока. Рэфлексія.

  • Ці спадабаўся вам урок?

  • Што рабілі на ўроку?

  • Усе задачы былі пра што? (пра ваду)

-Якія правілы беражлівых адносін да вады вы адкрылі для сябе і запомнілі?
Палічыце свае кропелькі.

  • У каго іх болыш за 5?

  • У каго менш за 5?

  • Сёння на ўроку вы вельмі добра працавалі, вы не толькі рашалі
    прыклады і задачы, а яшчэ па кропельцы збіралі ваду, каб яе зберагчы.

Хто пакідае наш ўрок з добрым настроем, палажыце кроплі ў шклянку
з блакітнай палоскай; у іншым выпадку - у шклянку з чырвонай палоскай.

-Дзякуй за працу.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Урокі з выкарыстаннем інфармацыйных тэхналогій iconВыпускная работа па «Асновам інфармацыйных тэхналогій»
Рэферат «выкарыстанне інфармацыйных тэхналогій у выкладанні беларускай мовы І літаратуры» 3

Урокі з выкарыстаннем інфармацыйных тэхналогій iconВыпускная работа па «Асновах інфармацыйных тэхналогій»
Реферат “Эфектыўнасць выкарыстання інфармацыйных тэхналогій у аналізе старабеларускіх тэкстаў” 3

Урокі з выкарыстаннем інфармацыйных тэхналогій iconВыпускная работа па «Асновах інфармацыйных тэхналогій»
Выкарыстанне інфармацыйных тэхналогій у даследаваннях неалітычных культур Дзвінска-Нёманскага міжрэчча

Урокі з выкарыстаннем інфармацыйных тэхналогій iconВыпускная работа па «Асновах інфармацыйных тэхналогій»
Прымяненне інфармацыйных тэхналогій у даследаванні палітычных працэсаў (на прыкладзе гісторыі Польшчы)

Урокі з выкарыстаннем інфармацыйных тэхналогій iconВыпускная работа па " Асновах інфармацыйных тэхналогій"
Рэферат па тэме: “Тэксталагічны І гістарыяграфічны аналіз ва ўмовах развіцця інфармацыйных тэхналогій” 4

Урокі з выкарыстаннем інфармацыйных тэхналогій iconВыпускная работа па "Асновах інфармацыйных тэхналогій"
Рэферат на тэму “выкарыстанне інфармацыйных тэхналогій пры даследаванні архетыпаў беларускай міфалогіі” 3

Урокі з выкарыстаннем інфармацыйных тэхналогій iconВыпускная работа па «Асновах інфармацыйных тэхналогій»
Выкарыстанне інфармацыйных тэхналогій у даследаваннях па гісторыі ўкраінскага казацтва ХVІ – ХVІІІ стст

Урокі з выкарыстаннем інфармацыйных тэхналогій iconВыпускная работа па "Асновах інфармацыйных тэхналогій"
Выкарыстанне інфармацыйных тэхналогій на этапе вывучэнны тэарэтычных асноў даследавання анамастычнай метафары 11

Урокі з выкарыстаннем інфармацыйных тэхналогій iconВыпускная работа па " Асновам інфармацыйных тэхналогій"
Рэферат на тэму “Выкарыстанне інфармацыйных тэхналогій пры вывучэнні ваеннага фінансавання ў вкл у п п. XVI ст. ”

Урокі з выкарыстаннем інфармацыйных тэхналогій iconВыпускная работа па " Асновах інфармацыйных тэхналогій"
Рэферат на тэму “выкарыстанне інфармацыйных тэхналогій у вывучэнні матыўнай прасторы сучаснай беларускай паэзіі” 5

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка