"Bronx Couturte" у Менску пачалася з В. Юдашкіна




Назва"Bronx Couturte" у Менску пачалася з В. Юдашкіна
Дата канвертавання17.11.2012
Памер20.92 Kb.
ТыпДокументы
Dash0307noch


“Bronx Couturte” у Менску пачалася з В. Юдашкіна


Учора ўначы ў менскім начным клюбе “Бронкс” адбыўся паказ вяснова-летняй калекцыі моды расейскага мадэльера Валянціна Юдашкіна “Сады Санкт-Пецярбурга”.


Пабачыць высокую моду не кожнаму па кішэні. Кошт квіткоў з месцам – 260 тысяч рублёў. А квіткі без месцаў – 170 тысяч рублёў. Больш за 150 гледачоў сачылі за дэфіле мадэлек на 15-мэтровым подыюм. Гэта толькі пачатак праекту “Бронкс-куцюр”. Плянуецца, што ў Менску будуць прывозіць калекцыі вядомых куцюр’е. Першым стаў Валянцін Юдашкін.


Калекцыя была паказана ў Пецярбурзе і Міляне: гарадзкое адзеньне, кэжэл, унікальныя сукенкі ручной работы - куцюрныя, вечаровыя. У Менску калекцыю паказвалі бязь зьменаў. У такім самым выглядзе яна дэманстравалася ў Эўропе.


У канцы шоў на подыюм выйшаў Валянцін Юдашкін:


“Я маю гонар павіншаваць усіх з надыходзячым, жанчын, любімых жанчын, з надыходзячым 8 сакавіка. Я вельмі кранальна стаўлюся да гэтага дня. Дзякуй вам, што вы прыйшлі, удачы і, я думаю, што не апошні раз”.


Усялякія намаганьні падыйсьці да Валянціна Юдашкіна былі марныя. За кулісы не пускала ахова. Строі калекцыі выносілі ў вялізных валізах. Нарэшце, Юдашкін у футра, у атачэньні аховы шпарка праходзіць праз залю. Адказваць на пытаньні ён не пажадаў.


Напярэдадні паказу была прэсавая канфэрэнцыя ў гатэлі “Менск”. Хто ж зь вядомых палітыкаў ці іншых грамадзянаў Беларусі апранецца ў Юдашкіна? Пра гэта я пацікавіўся ў мадэльера.


“Апранаць палітыкаў няўдзячная справа. Жанчын у палітыцы мала. Дом адчынены для ўсіх”.


Пасьля паказу калекцыі “Сады Санкт-Пецярбурга” для публікі – фуршэт з марціні.


“Гэта было для мяне вельмі новае. Я не бачыў такога вялікага паказу моды. Цягам амаль што гадзіны глядзець на цудоўных, прыгожых жанчын у цудоўным адзеньні – гэта было вельмі цікава”.


Ці прыжывецца такая мода ў Беларусі? Запытваюся я ў тых, хто бачыў калекцыю Валянціна Юдашкіна.


“Яна тут ужо існуе, але не для ўсіх. У Беларусі зашмат алігархаў, яны проста нелегальныя. Гэта мода для вышэйшай ўлады. Такая як бы нелегальная”.


“Я паглядзеў з задавальненьнем на паказ, Юдашкіна ўбачыў. Але тое, што паказвалі, гэта калекцыя трох ці чатырохгадовай даўніны. З куфара. Гэта эскізы, а не нейкая гатовая рэч, мяркуючы па якасьці тканіны.”


“Напэўна, гэта вельмі дорага”.


“Ёсьць, магчыма, перакананьне, што менская публіка не вельмі вышкталцоўная”.


“Вельмі прыгожыя нарады былі. Думаю, што можна насіць на юбілеі, выпускныя вечарыны”.


Алесь Дашчынскі, Менск

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

\"Bronx Couturte\" у Менску пачалася з В. Юдашкіна icon"Bronx Couturte" у Менску пачалася з В. Юдашкіна
Учора ўначы ў менскім начным клюбе “Бронкс” адбыўся паказ вяснова-летняй калекцыі моды расейскага мадэльера Валянціна Юдашкіна “Сады...

\"Bronx Couturte\" у Менску пачалася з В. Юдашкіна iconBronx soundview

\"Bronx Couturte\" у Менску пачалася з В. Юдашкіна iconBronx community college

\"Bronx Couturte\" у Менску пачалася з В. Юдашкіна iconThe Bronx High School of Science

\"Bronx Couturte\" у Менску пачалася з В. Юдашкіна iconLesson 2: Introduction to Bronx Masquerade

\"Bronx Couturte\" у Менску пачалася з В. Юдашкіна iconThe Bronx High School of Science Library

\"Bronx Couturte\" у Менску пачалася з В. Юдашкіна iconСанітарам Менску не падабаюцца камэрцыйныя шапікі?
Санітарная служба Менску прапануе забараніць працу камэрцыйных кіёскаў. Галоўны санітарны лекар гораду Фёдар Германовіч заявіў, непрыбраныя...

\"Bronx Couturte\" у Менску пачалася з В. Юдашкіна iconСёньня ўвечары ў Менску адбылася акцыя пад назовам "Крытычная маса" велапрабег на вуліцах Менску. Свой назоў "Крытычная маса" ўзяла з фільма Тэда Уайта Return
Рух нарадзіўся ў Сан-Францыска ў верасьні 1992 года. Як прайшла акцыя “Крытычная маса” ў Менску распавядае наш карэспандэнт Алесь...

\"Bronx Couturte\" у Менску пачалася з В. Юдашкіна iconПастар незарэгістраванай Беларускай Эвангельскай Царквы. Правіць службы ў Менску І Асіповічах
Нарадзіўся 18 сакавіка (паводле пашпарту, 31 сьнежня) 1932, вёсцы Дзегцяроўка непадалёк Менску

\"Bronx Couturte\" у Менску пачалася з В. Юдашкіна iconЯнка Купала І Якуб Колас два шчырыя сябры, два волаты беларускай літаратуры, яе гордасць І слава. ІХ вялікая дружба пачалася ў бурныя гады рэвалюцыі 1905
Колас – два шчырыя сябры, два волаты беларускай літаратуры, яе гордасць І слава. ІХ вялікая дружба пачалася ў бурныя гады рэвалюцыі...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка