Вул. Савецкая 11, Менск, 220010




НазваВул. Савецкая 11, Менск, 220010
Дата канвертавання29.10.2012
Памер40.75 Kb.
ТыпДокументы
26.07.08 - №2/ЦВК-я

Старшыні ЦВК РБ,

Лідзіі Ярмошынай,

Вул. Савецкая 11, Менск, 220010

Назіральніка ў Жодзінскай акруговай

№66 выбарчай камісыі,

грамадзяніна РБ,

Аляксея Лапіцкага,

Вул. 50 год Кастрычніку 8А-30,

т.3-49-70


ПАВАЖАНАЯ ЛІДЗІЯ ЯРМОШЫНА,


стаўлю Вас у вядомасьць, што я як назіральнік у Жодзінскай АВК №66, а таксама як грамадзянін РБ, жыхар горада Жодзіна, меў інцыдэнт пры наведваньні мною памяшканьня акруговай камісыі, якая знаходзіцца ў будынку Жодзінскага выканаўчага камітэту па адрэсе: вул. 40 год Кастрычніку 7а.


Вартавы міліцыянт пакінуў пост і вырашыў суправаджаць мяне па калідорах выканкаму, вартаваў ля прыбіральні й працягваў знаходзіцца побач у той час, калі я спрабаваў знайсьці каго-небудзь з камісыі (памяшканьне было зачыненым).


Мне ён патлумачыў, што выконвае нейкую адмысловую інструкцыю (!?) для забесьпячэньня бясьпецы і правапарадку ў будынку выканкаму, але не мог патлумачыць мне каго і ад каго ён такім чынам ахоўвае. Я патлумачыў яму, што такім чынам ён толькі аказвае на мяне псыхалягічны ўціск, бо ў мяне могуць быць розныя размовы з супрацоўнікамі выканкаму (напрыклад, у Аргадзьдзеле …), з супрацоўнікамі выбарчае камісыі … і мы самі здольныя вырашыць усе пытаньні без дапамогі міліцыянта, які абавязаны ў гэты час знаходзіцца на варце, а не суправаджаць наведвальнікаў у будынку Жодзінскага Гарсавета і выканаўчага камітэту …


Калі я сказаў, што скіроўваюся ў прыймальню выканкаму, каб зрабіць запіс у адпаведную Кнігу заўвагаў і прапановаў, ён спрабаваў мне ў гэтым перашкодзіць … Дадзены запіс быў пакінуты мною ў кнізе, але ў нэрвовай абстаноўцы, калі міліцыянт намагаўся выклікаць нейкую падмогу, кансультаваўся наконт падобных “неправамерных дзеяньняў” Аляксея Лапіцкага, які зьбіраецца зрабіць запіс у …


Зьдзівіла яшчэ больш, калі зыходзячы менавіта з Вашай падачы альбо трактоўкі ВК РБ адносна паўнамоцтваў назіральнікаў (мол быццам, у назіральніка маецца права толькі прысутнічаць на паседжаньнях адпаведных выбарчых камісыяў), выканаўчыя ўлады ў Жодзіне вырашылі абмежаваць мае асабістыя грамадзянскія правы і свабоды (найперш - як звычайнага выбарніка і грамадзяніна РБ), а таксама правы назіральніка ў АВК №66, якія вызначаюцца тымі агульнапрызнанымі міжнароднымі стандартамі адкрытасьці і празрыстасьці выбарчага працэсу, якія існуюць ўчасе дэмакратычных і свабодных выбараў, а таксама адлюстраваныя ў тэлеалягічных мэтах ВК РБ ці Канстытуцыі РБ.


Нельга трактаваць правы назіральніка так, быццам яны больш абмежаваныя, чым правы звычайнага грамадзяніна-выбарніка. І гэта – натуральна. Бо калі грамадзянін становіцца назіральнікам (калі яму дэлегуецца такое дадатковае права і грамадзкі абавязак), ён атрымлівае дадатковыя правы для рэалізацыі гэтых абавязкаў, а не страчвае пры гэтым свае неад’емныя грамадзянскія правы і свабоды ...


Чаму ж Вамі, ЦВК і ўсімі Вашымі структурнымі падразьдзяленьнямі, якія зараз рэалізуюць ВК РБ ўчасе выбарчага працэсу на практыцы, права назіральніка прысутнічаць на паседжаньнях выбарчае камісыі трактуецца не як дадатковае, делегуемае яму дадзеным статусам назіральніка права, а як абмежаваньне ягонага права грамадзянскага (як звычайнага выбарніка)!? Любы грамадзянін Беларусі (ім можа быць і нават той, што зусім “ня ведае ВК РБ” можа быць гэтым звычайным грамадзянінам), напрыклад я, Аляксей Лапіцкі, можа заходзіць у выканкам, наведваць памяшканьне выбарчае камісыі, кансультавацца, задаваць пытаньні, атрымліваць неабходную незакрытую выбарчую інфармацыю … І гэта – натуральна.


Нават з гэтага простага прыкладу, абсалютна відавочна, што нельга гэтак абмежавана трактаваць правы назіральнікаў, прапісаныя ў ВК РБ, як гэта спрабуеце зрабіць Вы, ЦВК і падпарадкаваныя Вам, як бачна, у тым ліку і выканаўчыя структуры ўлады …! Выключна абмежавана і канкрэтна варта было б трактаваць як раз прапісаныя ў ВК РБ амежаваньні правоў назіральнікаў. Бо тое, што не забаронена па законе, натуральным чынам - дазволена. Гэта - асноўны прынцып прачытаньня любога закона (нават, думаецца і беларускага).


Дазеныя неправамерныя дзеяньні (гэтыя дзеяньні я лічу неправамернымі), якія былі сьвядома і кантралюема ўжытыя ў дачыненьні да мяне як грамадяніна РБ і назіральніка ў Жодзінскай АВК 21.07.2008г. – грунтуюцца на Вашым падыходзе ў прачытаньні арт.13 ВК РБ і на нейкіх (дзіўных і спрэчных у сваёй правамернасьці) адмысловых інструкцыях Жодзінскага выканкаму на гэты конт (верагодна, нават, дыскрымінуючых выключна мае асабістыя правы, як асобы, грамадзяніна і назіральніка).

Відавочны прыклад гэтаму – афіцыйны адказ намесьніка старшыні Жодзінскага выканкаму па ідэалёгіі У.Сямашкі на мой запіс у адпаведнай Кнізе заўвагаў і прапановаў (гл. у дадатку).


ПРАШУ ВАС:

  1. адмыслова і ўважліва разабрацца ў дадзеным інцыдэнце і даць мне ацэнку законнасьці падобных дзеяньняў па абмежаваньні маіх грамадзянскіх правоў і свабодаў (правоў выбарніка), а таксама правоў назіральніка ў Жодзінскай АВК №66;

  2. прыняць адпаведныя захады, для спыненьня падобнай практыкі і спыненьня спробаў аказаць псыхалягічна-адміністрацыйны ўціск на прадстаўнікоў незалежнага назіраньня на выбарах ПП НС РБ у Жодзіне.


Дадаткі:

1) Адказ У.Сямашкі ад 24.07.2008г. за №486/02-15 – 1 арк.


P/S

Прапанаваўшы свой падыход да рэалізацыі афіцыйна абвешчаных публічна (кіраўніцтвам краіны) паказальна бездакорных стандартаў адкрытасьці і празрыстасьці выбараў, у сваім адказе ад 21.07.2008г., нажаль, Вы так і не далі ацэнку нетактоўным і недапушчальна грубым паводзінам старшыні Жодзінскай АВК №66 ўчасе наведваньня ім памяшканьня АВК, у якім я знаходзіўся на той момант як грамадзянін РБ, выбарнік і назіральнік …


Таму, чакаю ад Вас больш прадметных і ўзважаных ацэнак, канкрэтных дзеяньняў, скіраваных на кантроль выкананьня ўсімі суб’ектамі права і адказнымі асобамі агульнапрызнаных міжнародных стандартаў права (у тым ліку выбарчага), якія прынятыя для выкананьня нашай краінаю праз падпісаньне адпаведных міжнародных праўных актаў.


Зьвяртаю ўвагу, што любыя спробы, пашырэньня абмежаваньня грамадзянскіх правоў і свабодаў (у тым ліку выбарчых, у адносінах правоў і свабодаў па назіраньні за выбарчым працэсам) любым суб’ектам права РБ (нават ЦВК) – ёсьць спробамі парушыць міжнародныя абавязальніцтвы Беларусі ў галіне правоў і свабодаў чалавека.


26.07.2008__________________________Аляксей Лапіцкі

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Вул. Савецкая 11, Менск, 220010 iconВул. Савецкая 11, Менск, 220010
Менскага аблвыканкаму й Прэзыдыюму Менаблсавету дэпутатаў 14 ліпеня 2008 года, на якім праводзілася працэдура па зацьверджаньні складу...

Вул. Савецкая 11, Менск, 220010 iconУ парлямэнт Рэспублікі Беларусь, вул. Савецкая 11, 220030, Менск; вул. Краснаармейская 4, 220016, Менск
Рб (Палаты Прадстаўнікоў І рады Рэспублікі), як прадстаўнікоў Заканадаўчае ўлады ў краіне для прывядзеньня палажэньняў дзейснай Канстытуцыі...

Вул. Савецкая 11, Менск, 220010 iconПрэм’ер-міністру Рэспублікі Беларусь вул. Савецкая, 11 220010, г. Мінск Шаноўны Сяргей Сяргеевіч
Беларускую эканоміку ахапіў фінансава-эканамічны крызыс. Усе групы грамадзтва ў трывозе за будучыню свайго дабрабыту й пэрспэктывы...

Вул. Савецкая 11, Менск, 220010 iconСавет міністраў Рэспублікі Беларусь 220010, г. Мінск, вул. Савецкая, 11
Беларусь ажыццяўляецца распрацоўка праекта Закона Рэспублікі Беларусь „Аб некамерцыйных арганізацыях“. Новы заканадаўчы акт закране...

Вул. Савецкая 11, Менск, 220010 iconСавет міністраў Рэспублікі Беларусь 220010, г. Мінск, вул. Савецкая, 11
Беларусь ажыццяўляецца распрацоўка праекта Закона Рэспублікі Беларусь «Аб некамерцыйных арганізацыях». Новы заканадаўчы акт закране...

Вул. Савецкая 11, Менск, 220010 iconПерелік автобусних маршрутів (рейсів) загального користування
Мануїльського (зупинка: вул. Мануїльського) – вул. Політкаторжан (зупинка: На вимогу) – вул. Київська – вул. Самарська (зупинка:...

Вул. Савецкая 11, Менск, 220010 iconФорма №1 Додаток до рішення ХХІ сесії Балаклійської міської ради
Об’єкт: «Капітальний ремонт мереж зовнішнього освітлення вулиць м. Балаклія за адресами: вул. 40 років Перемоги, вул. Жовтнева, вул....

Вул. Савецкая 11, Менск, 220010 iconУкраїна харківська область балаклійська міська рада
Перемоги, вул. Жовтнева, вул. Леніна, вул. Перемоги, вул. Кірова, вул. Новоселівка

Вул. Савецкая 11, Менск, 220010 iconАдреса дільничної виборчої комісії
Рівне – вул. Князя Острозького: 2–4/6, 22; вул. Корольова: 5; вул. Соборна: 420–448

Вул. Савецкая 11, Менск, 220010 iconЗьміцер Падбярэскі, Менск
А вось карыстальнік пад псэўданімам Прахожы сярэдніх гадоў зьвяртаецца да Аляксандра Мілінкевіча з прапановай: “Заходзьце да нас...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка