Севярын Квяткоўскі, Менск




НазваСевярын Квяткоўскі, Менск
Дата канвертавання17.11.2012
Памер42.24 Kb.
ТыпДокументы
Севярын Квяткоўскі, Менск


На форумах парталу Tut.by кіпіць абмеркаваньне нядаўняга інцыдэнту з расейскімі журналістамі, якія адмовіліся асьвятляць сустрэчу кіраўнікоў СНД, на знак салідарнасьці са сваімі калегамі, якіх не пусьцілі на ў залю паседжаньняў. Вось некаторыя з водгукаў наведнікаў:


“Не пусьцілі, значыць палічылі гэта мэтазгодным. У чужы манастыр са сваім статутам ня ходзяць, а ў госьці ходзяць па запрашэньні”.


“Лукашэнка пачаў дапускаць недаравальныя тактычныя памылкі”.


“Артыкулы газэты “Маскоўскі Камсамолец” пра Лукшэнку, шчэ больш жорсткія, чым у прадстаўнікоў апазыцыйнай прэсы ў Беларусі.”


“Каб быць такім драбязьлівым! Жах!”


Блогер macsim_by разважае ў інтэрнэт-суполцы by_politics пра магчымыя наступствы ад пагаршэньня беларуска-расейскіх адносінаў, і як вынік —эканамічныя праблемы, і верагодныя выступы незадаволеных грамадзянаў. Аўтар мяркуе, што спадзявацца трэба на такіх актыўных грамадзянаў, як тыя, што спантанна выйшлі на Плошчу. macsim_by перакананы, што інструмэнтаў, якія б маглі паўплываць на сытуацыю, няма ані ў сыстэмнай апазыцыі, ані ў новапаўсталых грамадзянскіх ініцыятываў. Аўтар піша, што ў выпадку зьмяшчэньня Лукашэнкі з пасады, уладу пастараюцца ўзяць бліжэйшыя памагатыя. Блогер падсумоўвае: “Так што нам, людзям без інструмэнтаў наўпроставага ўзьдзеяньня на сытуацыю, трэба актыўнымі дзеяньнямі падымаць градус напругі ў грамадзтве.”


На сайце “Нашыя Дзеткі” поўнай хадой рыхтуюцца да Калядаў. Сумесна з Таварыствам беларускай школы сайт абвесьціў “Конкурс сцэнароў дзіцячага навагодняга сьвята” ў наступных намінацыях:


1. Ялінка ў дзіцячым садку


2. Ранішнік у пачатковых клясах


3. Навагодняя вечарына ў сярэдняй школе


4. Агульнагарадзкія сямейныя Каляды


Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца неабыякавыя беларусы любога веку, незалежна ад расы, полу, веравызнаньня, партыйнасьці і адукацыі”, -- пазначаецца на сайце.


У інтэрнэт-суполцы by_mova карыстальнік l0gin зьмясьціў спасылку, дзе можна спампаваць файл, які беларусізуе інтэрнэт-браўзэр Mozilla Firefox і паштовы кліент Thunderbird, а таксама пакет праграмаў OpenOffice. l0gin піша: “Спадар Alex Buloichik зрабіў слоўнікі для Mozilla Firefox/Thunderbird і OpenOffice 2.0 на падставе электроннага слоўнікаў (як клясычны так і наркамаўскі варыянты). У сваю чаргу, электронны слоўнікі ёсьць нішто іншае, як слоўнікі праграмы Litara 1.0, якая створана на замову ТБМ.


А на сайце “Беларуская палічка” зьявіўся дакумэнтальны фільм пра адноўленую газэту “Наша Ніва”. Стужка пад назвай “Віленскі сшытак” здымалася ў 1994 годзе. Тут можна пабачыць як выглядала тагачасная рэдакцыя па адрасе Жыгімонта, 12, пабачыць першы склад рэдакцыі адноўленага выданьня – Сяргея Дубаўца, Сяргея Харэўскага, Андрэя Антонава ды іншых.


Дасылайце свае ідэі ды спасылкі для “Начной аБЛОГі”, а таксама любыя іншыя прапановы, тэксты і гукі на электронны адрас NSvaboda@tut.by. Таксама тэлефануйце на менскі аўтаадказьнік 266-39-52 і дасылайце СМС-паведамленьні на нумар 391-22-24.


Севярын Квяткоўскі, Менск

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Севярын Квяткоўскі, Менск iconСевярын Квяткоўскі, Менск
Пачнём з агляду публікацыяў на расейскіх рэсурсах. Тэма нядаўні самі кіраўнікоў краінаў снд І дэмарш журналістаў

Севярын Квяткоўскі, Менск iconСевярын Квяткоўскі І Зьміцер Бартосік сёньня ў Гародні
Сёньня ўладальнік літаратурнай прэміі "Залатая Літара"- 2008 журналіст Севярын Квяткоўскі прэзентуе гарадзенцам сваю кнігу "Фрашкі...

Севярын Квяткоўскі, Менск iconВітаю, з вамі ў "Начной аблозе" Севярын Квяткоўскі
...

Севярын Квяткоўскі, Менск iconСевярын Квяткоўскі, Менск
На жаль, за 12 гадоў ён так І ня вырас з кароткіх нагавічак старшыні саўгасу"; "Дзівяць пабуджальныя матывы, якія прымусілі "бацьку"...

Севярын Квяткоўскі, Менск iconСевярын Квяткоўскі, Менск
Украіны, даюць тыдзень. Калі Лукашэнка апэлюе да Масквы толькі "братэрскімі" пачуцьцямі, ўкраінскі бок, які ўспрымаецца там амаль...

Севярын Квяткоўскі, Менск iconСевярын Квяткоўскі, Менск
Вы хочаце ўключыць нашу Беларусь у склад Расеі, І зрабіць яе губэрняй? Зьдзекуецеся, маўляў, Лукашэнка ніколі ня пойдзе на тое, каб...

Севярын Квяткоўскі, Менск iconПрывітаньне, у студыі Севярын Квяткоўскі, вы слухаеце агляд беларускага сеціва
Беларусь адмовіцца прадастаўляць сваю тэрыторыю для расейскіх вайсковых аб’ектаў у выпадку, калі Расея ўздыме цэны на энэрганосьбіты....

Севярын Квяткоўскі, Менск iconСевярын Квяткоўскі, Менск
Калі ён ужо быў даплыў да гаротніка, той кажа яму: “Схавай крыжык у трусы, бо тут возера, а не царква. … Усіх вернікаў І змагароў...

Севярын Квяткоўскі, Менск iconСевярын Квяткоўскі, Менск
Суздальцаў некалькі гадоў пражыў у Беларусі, І быў дэпартаваны на пачатку бягучага году з краіны за артыкулы, якія не падабаліся...

Севярын Квяткоўскі, Менск iconПрывітаньне, у студыі Севярын Квяткоўскі, вы слухаеце агляд беларускага сеціва

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка