Академия министерства внутренних дел республики беларусь




НазваАкадемия министерства внутренних дел республики беларусь
Дата канвертавання17.11.2012
Памер72.63 Kb.
ТыпДокументы
УЧРЕЖДЕНИЕ ОБРАЗОВАНИЯ «АКАДЕМИЯ

МИНИСТЕРСТВА ВНУТРЕННИХ ДЕЛ РЕСПУБЛИКИ БЕЛАРУСЬ»

СЛЕДСТВЕННО-ЭКСПЕРТНЫЙ ФАКУЛЬТЕТ


Индивидуальный зачет


ТЕОРИЯ И ИСТОРИЯ ГОСУДАРСТВА И ПРАВА

раЗВИТИЕ МЕСТНОГО САМОУПРАВЛЕНИЯ В ВЕЛИКОМ КНЯЖЕСТВЕ ЛИТОВСКОМ


УГОЛОВНОЕ ПРАВО И ПРОЦЕСС

ДОПУСТИМОСТЬ ДОКАЗАТЕЛЬСТВ И ПОСЛЕДСТВИЯ ЕЁ НАРУШЕНИЯ

ПО УГОЛОВНО-ПРОЦЕССУАЛЬНОМУ ЗАКОНОДАТЕЛЬСТВУ

РЕСПУБЛИКИ БЕЛАРУСЬ


ЧЕРВИНСКИЙ ЕВГЕНИЙ ВАСИЛЬЕВИЧ, 3 курс дневное отделение

8 029 592 28 97


МИНСК, 2008

Развіццё мясцовага самакіравання ў Вялікім княстве Літоўскім


У дадзеным эсэ пойдзе гаворка пра органы мясцовага самакіравання на тэрыторыі Вялікага Княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага у складзе Рэчы Паспалітай абодвух народаў (далей ВКЛ). Аўтар паспрабуе акрэсліць кампетэнцыю і дзейнасць павятовых соймікаў і шляхецкіх з’ездаў у другой палове XVI – XVIII стст., а таксама зверне ўвагу на неабходнасць вывучэння інстытута гаспадарчага сойміка (саставу, кампетэнцыі і інш.).

Прапанаваная тэма мае важнае значэнне, асабліва для сучаснай Рэспублікі Беларусь. Працэс дэмакратызацыі грамадства, праграма лібералізацыі эканомікі ў час сусветнага эканамічнага крызісу патрабуюць скарачэння апарата кіравання, эканоміі бюджэтных сродкаў. Аднак яны не магчымыя без змен у падыходзе да вырашэння праблемы арганізацыі мясцовага самакіравання.

На маю думку, аналіз гістарычнага досведу функцыянавання і дзейнасці органаў мясцовага самакіравання дазволіць нам глыбей асэнсаваць праблему неабходнасці размежавання паўнамоцтваў паміж дзяржаўнымі органамі кіравання і органамі мясцовага самакіравання.

Розныя аспекты дзейнасці шляхецкіх соймікаў, пытанне аб кіраванні соймікавымі пасяджэннямі і інш. не раз уздымаліся гісторыкамі права. Даследаванні ў дадзенай вобласці праводзілі такія навукоўцы як І. Лапо, У. Пічэта, Г. Віснер, А. Закшэўскі, А. Радаман, П. Лойка і інш. Інстытут гаспадарчага сойміка, яго склад, кампетэнцыю, парадак дзейнасці і парадак збірання падаткаў у ВКЛ ў сваіх працах і дысертацыйных даследаваннях вывучалі А. Закшэўскі, Д. Канечна-Урбановіч і А. Рахуба. Гэта напрамак наогул з’яўляецца новым сярод усіх даследаванняў інстытута шляхецкага сойміка.

Перад тым, як пачаць аповед пра органы мясцовага самакіравання, нам неабходна вызначыцца: што ж такое мясцовае самакіраванне? Пад мясцовым самакіраваннем мы будзем разумець форму арганізацыі і дзейнасці грамадзян для самастойнага рашэння непасрэдна або праз абіраныя імі органы сацыяльных, эканамічных, палітычных і культурных пытанняў мясцовага значэння зыходзячы з інтэрасаў насельніцтва і асаблівасцяў развіцця адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак на аснове ўласнай матэрыяльна-фінансавай базы і прыцягнутых сродкаў.

На тэрыторыі ВКЛ у 16–18 стст. адным з самых уплывовых органаў мясцовага самакіравання быў соймік (сеймік), які быў сходам шляхты павета (ваяводства), дзейнасць якога рэгламентавалася нормамі права. Як піша А. Закшэўскі, дзейнасць шляхецкіх соймікаў ў ВКЛ рэгламентавалася пісаным статутавым правам. У той час як у Кароне Польскай дамінаваў прававы звычай.

Між тым, асноўнай праблемай даследавання уладкавання і функцыянавання сойміка з’яўляецца адрозненне практыкі ад права [1, s.11]. Акрамя таго, што па сваёй сутнасці соймікі з’яўляліся дзяржаўна-прававым інстытутам: перадсоймавыя соймікі, элекцыйныя, рэляцыйныя і інш. [2, С.109–115] дзейнасць шляхты на сойміках закранала таксама розныя аспекты грамадскага жыцця.

У літаратуры прадмету кампетэнцыя соймікаў як органаў мясцовага самакіравання вызначаецца па рознаму. А. Літыньскі у якасці галоўных напрамкаў шляхецкага самакіравання вызначае вайсковую і гаспадарчую функцыі, а таксама распараджэнні, якія тычыліся фінансаў [3]. Што тычыцца кампетэнцыі сойміка ў вырашэнні праблем арганізацыі абароны рэгіёна ў надзвычайнай сітуацыі, то яскравым прыкладам з’яўляецца ўхвала браслаўскага павятовага сойміка 1600 г., калі шляхта, якая сабралася ў павятовым цэнтры, прыняла рашэнне тэрмінова ўхваліць падатак, які пайшоў на фінансаванне найманых жаўнераў, перад якімі была пастаўлена задача забяспечыць ахову межаў павета [4, с. 84–85]. А. Закшэўскі заўважыў, што соймікі былі адказныя за працэс збору падаткаў, а дзейнасць паборцаў знаходзілася пад кантролем шляхецкіх з’ездаў. Ён таксама адзначае, што шляхецкія з’езды кантраляваў усіх паборцаў не толькі непасрэдна, але і праз выбары дэпутатаў Скарбавага Трыбунала ВКЛ, які, у сваю чаргу, таксама меў паўнамоцтвы па кантролю за дзейнасцю паборцаў і шафараў [1, с. 192–193]. Займаліся соймікі і дабрачыннасцю. Напрыклад, 11.I.1622 г. полацкі соймік ухваліў пабор з маёнткаў (па 6 грошаў з кожнай службы) на ўзнагароду жаўнерам роты полацкага кашталяна, які загінуў пад час бі­вы з туркамі пад Хоцінам у 1621 г.[3]. У сваіх працах А. Закшэўскі і А. Радаман прыводзяць прыклады вайсковай і паліцэйскай функцый соймікаў. Так, А. Закшэўскі адзначае той факт, што троцкі соймік меў права прызначэння палкоўнікаў і ротмістраў [1, s. 195]. А. Радаман падкрэслівае, што шляхта заўжды дбала, а асабліва ў крызісныя моманты (бескаралеўя, вой­ны) аб павятовых вайсковых і паліцэйскіх сілах. Соймікі збіраліся з рознымі мэтамі: набіралі павятовыя харугвы, урэшце загадвалі павятовым татарам прыняць удзел у пэўнай аперацыі [2]. На мой погляд, меркаванне названага даследчыка аб неабходнасці даследавання ролі соймікаў ў судовай дзейнасці, стаўлення прымаючых удзел у соймікаванні да працэсуальнага права і стварэння на сойміках нормаў судовага права, мае рацыю. З агляду дзейнасці соймікаў вывучаемага перыяду вынiкае, што павятовая шляхта рэальна ўдзельнічала ў вырашэнні розных праблем арганiзацыi i функцыянавання ўлады ў паветах.

Адным з цікавых соймікаў, які патрабуе дэталёвага вывучэння з’яўляецца соймік гаспадарчы. На жаль, у нашай краіне па гэтаму пытанню няма даследаванняў, таму, на мой погляд, сучасным беларускім навукоўцам неабходна накіраваць свой позірк на вывучэнне гаспадарчага сойміка як структурнай адзінкі мясцовага самакіравання ў ВКЛ. У сваёй працы А. Закшэўскі адзначае, што гісторыкі не вызначыліся з якога часу неабходна вывучаць інстытут гаспадарчага сойміка [1, s. 9–11]. На гэтай падставе сярод навукоўцаў вядуцца сур’ёзныя дыскусіі. Калі ўвогуле паказаць некаторыя моманты кампетэнцыі гаспадарчага сойміка ў XVI – XVIII стст., то атрымліваецца, што соймік прымаў ухвалы (laudum) па розных справах – па размеркаванні падаткаў, ухваленых соймам, мог выбіраць паборцаў (зборшчыкаў падаткаў) і кантраляваў іх дзейнасць, ухваляў ваяводскія (павятовыя) падаткі, прымаў рашэнні пра выдаткі з ваяводскага скарбу, ухваляў вярбоўку павятовых жаўнераў і вызначаў іх начальнікаў, а з сярэдзіны XVII ст. выбіраў камісараў у Скарбавы трыбунал ВКЛ. Магчыма прывесці і некаторыя канкрэтныя прыклады з дзейнасці гаспадарчых соймікаў. У сваім артыкуле «Брэсцкі гаспадарчы соймік у 1698–1717 гг.” Д. Канечна (Урбановіч) адзначае, што назва «гаспадарчы соймік» была ўсталявана толькі 8 лютага 1718 г., а да гэтага часу ён меў розныя назвы. Даследчыца заўважае, што кампетэнцыю гаспадарчага сойміка ў Брэсцкім павеце досыць цяжка размежаваць з дзейнасцю «скарбавага суда» [5]. Гаспадарчы соймік быў наглядным органам у адносінах да скарбавага суда, ён не толькі вызначаў тэрмін і месца гэтага суда, але і кантраляваў і ўзнаўляў яго працу. Падчас гаспадарчага сойміка ў Брэсце, падобна як і ў іншых паветах ВКЛ, выбіралі аднаго або двух генеральных камісараў, якія былі абавязаны да прыняцця грашовага абарачэння з усіх падаткаў. Належыць зазначыць,што камісары падобныя паборцам, былі абавязаны ў выкананне сваіх спраў да складання прысягі ў судах скарбавых. Акрамя таго, соймік вызначаў камісараў, сфера абавязкаў якіх была арганізавана толькі для збірання правіянту для войска. Паборцы маглі кантраляваць нават маршалкаў, якія не заплацілі падаткі да разгляду суда скарбавага с мэтай пазбягання несправядлівасці экзэкуцый [5]. З прыведзенага вышэй, можна зрабіць выснову, што гаспадарчы соймік граў уплывовае становішча сярод органаў мясцовага самакіравання і вырашаў значныя справы павета ў сістэме падаткаў. У заключэнні прывяду словы Шчукі, падканцлера літоўскага, пад час Вальнай Рады 1710 г.: “Калі ў ваяводствах ёсць соймікі, ёсць рада і казна, то ў ваяводствах асобная Рэч Паспаліта, якая існуе для таго, каб соймікі па ўсёй Рэчы Паспалітай за адзін дзень і за адной паперай адпраўлялі справы” [1, S. 181]. Шкада, канцэпцыя падканцлера не сустрэла ў свой час апрабацыі. Трэба адзначыць, што соймік як элемент сістэмы органаў кіравання (заканадаўчай, выканаўчай і судовай) меў падвоены характар, адначасова быў парламенцкім інстытутам дзяржавы і органам мясцовай улады і самакіравання. Па словах І.І.Лапа „утвараючы шляхецкiя карпарацыi па новых паветах, акругах, вылучаных са складу старога абласнога дзялення рэформай сярэдзiны 60–х гадоў XVI ст., шляхта ВКЛ аб’ядналася з панскiм класам у агульнай падсуднасцi шляхецкiм судам i ў агульным соймiкаваннi на павятовых соймiках, якiя не толькi абмяркоўвалi справы соймаў, але i рабiлi распараджэннi ў сваiх паветах” [6]. Арганізацыйныя формы соймікаў, спосаб іх функцыянавання, прававыя стасункі да іншых дзяржаўных інстытутаў былі часткова ўрэгуляваны нормамі пісанага права. Паступова соймікавы лад прыходзіць у заняпад з-за палітычнай залежнасці дробнай і нават сярэдняй шляхты ад магнатаў, што было звязана са слабасцю дзяржаўнага апарата, асабліва з адсутнасцю значнага ўплыву цэнтральнай выканаўчай улады на рэгіёны Рэчы Паспалітай.


Спіс літаратуры:

1. Zakrzewski, A.B., Sejmiki Wielkiego Księstwa Litewskiego XVI–XVIII w. Ustrój i funkcjonowanie: sejmik trocki / A.B. Zakrzewski. – Warszawa: Liber, 2000.– 257 s.

2. Радаман, А. Элекцыйныя соймікі Навагародскага павета ў 2-й палове XVI ст. / А. Радаман // Гісторыя Беларусі: новае ў даследаванні і выкладанні: Матэрыялы Рэспубліканскай навукова-практычнай канферэнцыі, Мінск, 27 сакавіка 1999 г.: У 2 ч. – Мн.: БДПУ імя М.Танка, 1999. – Ч.2.– С.109–115.

3. Радаман, А.А. Кампетэнцыя і дзейнасць ваяводскіх і павятовых соймікаў і шляхецкіх з’ездаў як органаў мясцовага самакіравання / А.А. Радаман (у друку).

4. Радаман, А.Соймікавая ухвала шляхты Браслаўскага павета ад 19 снежня 1600 г. у кантэксце вайны Рэчы Паспалітай абодвух народаў са Швецыяй (1600–1629) / А. Радаман // Браслаўскія чытанні. Матэрыялы VI-й навукова-краязнаўчай канферэнцыі, прысвечанай 150-й гадавіне з дня нараджэння браслаўскага лекара Станіслава Нарбута (1853–1926), 7–8 мая 2003 г. / Браслаўскае музейнае аб’яднанне, Браслаўскае краязнаўчае таварыства імя О. Гедэмана. – Браслаў, 2003. – С. 80–88.

5. Konieczna-Urbanowicz, D. Sejmik gospodarski w świetle akt brzeskich w latach 1697–1717 / D. Konieczna-Urbanowicz (у друку).

6. Лаппо, И.И. Литовский Статут 1588 года: В 2 т, 3-х книгах / Kaunas: „Spindulio”, 1934–1938.– Т.1. Исследование. Ч.1.– 1934.– 15 + 473 с.; Т.1. Ч.2. – 1936.– 10 + 591 с.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Академия министерства внутренних дел республики беларусь iconГосударственный пограничный комитет республики беларусь министрерство внутренних дел республики беларусь
О внесении изменений и дополнения в постановление Государственного пограничного комитета Республики Беларусь, Министерства внутренних...

Академия министерства внутренних дел республики беларусь iconАкадемия министерства внутренних дел республики беларусь
...

Академия министерства внутренних дел республики беларусь iconАкадемия министерства внутренних дел республики беларусь
Восстановление социальной справедливости при реализации уголовной ответственности

Академия министерства внутренних дел республики беларусь iconАкадемия министерства внутренних дел республики беларусь
Соотношение принципа публичности и принципа диспозитивности в республике беларусь

Академия министерства внутренних дел республики беларусь iconСписок авторов работ первой, второй и третьей категорий
Учреждение образования «Академия Министерства внутренних дел Республики Беларусь»

Академия министерства внутренних дел республики беларусь iconУказ Президента Республики Казахстан от 20 ноября 1996 г. N 3228
О воинских символах Пограничной службы Комитета национальной безопасности Республики Казахстан, Министерства внутренних дел Республики...

Академия министерства внутренних дел республики беларусь iconАкадемия министерства внутренних дел республики беларусь
...

Академия министерства внутренних дел республики беларусь iconАкадемия министерства внутренних дел республики беларусь
Парламента Рэспублікі Беларусь у сучаснай сістэме вышэйшых органаў дзяржаўнай улады. Акрамя таго, неабходна не забываць, что толькі...

Академия министерства внутренних дел республики беларусь iconАкадемия министерства внутренних дел республики беларусь
...

Академия министерства внутренних дел республики беларусь iconАкадемия министерства внутренних дел республики беларусь
Нпз мае права па сканчэнні звычайнага пры дадзеных абставінах тэрмiну захавання патрабаваць ад таа «Рось» узяць назад бензін, даўшы...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка