Старшыня Менскага гарвыканкаму Міхаіл Паўлаў на апэратыўнай нарадзе з кіраўнікамі сталічнай інфраструктуры прапанаваў забараніць продаж піва ў летніх кавярнях І




НазваСтаршыня Менскага гарвыканкаму Міхаіл Паўлаў на апэратыўнай нарадзе з кіраўнікамі сталічнай інфраструктуры прапанаваў забараніць продаж піва ў летніх кавярнях І
Дата канвертавання17.11.2012
Памер27.16 Kb.
ТыпДокументы
Karn0406noch


Старшыня Менскага гарвыканкаму Міхаіл Паўлаў на апэратыўнай нарадзе з кіраўнікамі сталічнай інфраструктуры прапанаваў забараніць продаж піва ў летніх кавярнях і гандлёвых намётах. Гораданачальнік аргумэнтаваў ідэю перадусім клопатам пра маральнае аблічча сталіцы. Паўлаў перакананы, што менавіта вулічныя кавярні ёсьць асноўным “расаднікам п’янства” у Менску: замест таго, каб прывіваць звычку піць квас, заліваюць народ півам. Як да ўладнай ініцыятывы ставяцца бровары і рэалізатары піва? Высьвятляў Ігар Карней.


Гаспадары вулічных каварняў, якія пачынаюць абжываць месцы на ходніках, спадзяюцца на тое, што ініцыятыва гарадзкіх уладаў будзе мець прыблізна той жа плён, што і ранейшыя намеры кіраўніцтва МУС забараніць піць піва ў гарадзкіх парках ды сквэрах. Тыдзень таму міністар ўнутраных спраў Ўладзімер Навумаў паскардзіўся, што ажыцьцяўленьню плянаў перашкаджае магутнае “піўное лоббі”, зь якім чыноўнік паабяцаў актыўна змагацца. Але ў выпадку рэалізацыі “навязьлівай ідэі” летнія кавярні папросту збанкрутуюць, -- перакананы гаспадар намёту на праспэкце Незалежнасьці:


“Па бізнэсу, натуральна, удар (што датычна Менску ў прыватнасьці). Бо гандлю бяз піва практычна няма. Пыр гэтым усё роўна кожны, хто захоча, знойдзе спосаб “затарыцца”. Сядаюць на мэтро, праязджаюць два прыпынкі, купляюць у краме і вяртаюцца назад у цэнтар з піўнымі бутэлькамі. А хто хоча легальна выпіць піва, той ня вып’е. Вось і ўвесь эфэкт. То бок, рэальна гэта нікому і ніяк не дапаможа. Затое ініцыятывы ўладаў пастаянна правакуюцца канфлікты, таму што людзі, якія хочуць адпачыць і пры гэтым ня хочуць напівацца, а проста ў выходны дзень хочуць элемэнтарна папіць піва, ня будуць мець такой магчымасьці. Таму мне такія захады не зразумелыя, бо, яшчэ раз кажу: хто хоча, той усё роўна затарыцца”.


Як сьведчыць статыстыка, трывога старшыні Менгарвыканкаму Міхаіла Паўлава адносна “расаднікаў п’янства” істотна перабольшаная. Квасам і прахладжальнымі напоямі ў Менску гандлююць нашмат больш, чым півам. Да паслугаў менчукоў і гасьцей горада больш за 300 пунктаў рэалізацыі квасу, за 200 міні-кавярняў і паўтары сотні шапікаў і павільёнаў, дзе можна набыць безалькагольныя напоі. Плюс яшчэ 370 крамаў, якія гандлююць разьліўнымі напоямі на вуліцы. А вось пунктаў рэалізацыі піва з кегаў – меней за 400.


Дарэчы год таму Паўлаў ужо спрабаваў “працягнуць” аналягічнае рашэньне. Тады аргумэнтам была нібыта заганная звычка, якая пусьціла карані ў Менску. Як выказаўся кіраўнік Менгарвыканкаму, стала нормай, калі ідзе па праспэкту 17-гадовая дзяўчына: у адной руцэ – цыгарэта, у другой – бутэлька піва. “Праблемай трэба займацца ўсім разам, у тым ліку і актыву БРСМ”, -- заявіў Паўлаў, вярнуўшыся да сваёй ідэі праз год.


А вось бровары да ініцыятывы гарадзкіх уладаў ставяцца ня так легкадумна, як асобныя гандляры. Так, прадстаўнік Рэчыцкага піўзаводу Андрэй Шыманскі кажа, што абяцаньне Паўлава не даваць сёлета дазвол на продаж піва ў цэнтры горада ў намётах, вулічных кавярнях і на выносных латках можа мець рэальны працяг:


“Чакаем панядзелка, у панядзелак будзе канчатковы адказ – выдадуць дазвол пунктам на гандаль півам ці не. У нас атрымліваецца, што мы асобныя месцы ўжо ўсталявалі, былі дазволы, але ў канцы мінулага тыдня іх адклікалі (маю на ўвазе, дазвол на продаж піва). То бок, для нас аўтаматычна ўзьнікае пытаньне мэтазгоднасьці набыцьця ўсяго летняга абсталяваньня. Да таго ж, паралельна з гэтым выйшаў праект указу пра забарону вонкавай рэклямы піва і ўсіх стымулюючых мерапрыемстваў. Усе прома-акцыі, рэклямныя акцыі, дэгустацыі – усё гэта забаронена. Атрымліваецца, усё гэта падпадае пад абмежаваньні. І калі моцна капануць, то нават звычайная налепка на лядоўні цяпер гэтаксама пад забаронай”.


Некалькі гадоў таму была прынятая дзяржаўная праграма разьвіцьця піваварнай галіны, у адпаведнасьці зь якой да 2005 году узровень спажываньні піва ў краіне мусіў быў вырасьці з 27 літраў на чалавека да расейскага паказьніку -- 60 літраў на душу дарослага насельніцтва. Праўда, амбіцыйным намерам рэалізавацца так і не ўдалося і цяпер гэты паказьнік ледзьве пераваліў за 30 літраў. І наўрад ці шматлікія абмежаваньні на гандаль і рэклямаваньне піва ў Беларусі будзе спрыяць зьмене гэтай сытуацыі.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Старшыня Менскага гарвыканкаму Міхаіл Паўлаў на апэратыўнай нарадзе з кіраўнікамі сталічнай інфраструктуры прапанаваў забараніць продаж піва ў летніх кавярнях І iconСтаршыня Менскага гарвыканкаму Міхаіл Паўлаў прапанаваў забараніць продаж піва ў летніх кавярнях І гандлёвых намётах. Паўлаў перакананы, што менавіта вулічныя
...

Старшыня Менскага гарвыканкаму Міхаіл Паўлаў на апэратыўнай нарадзе з кіраўнікамі сталічнай інфраструктуры прапанаваў забараніць продаж піва ў летніх кавярнях І iconСтаршыня Менскага гарвыканкаму Міхаіл Паўлаў загадаў паменшыць спажываньне электраэнэргіі на 10%. Гэты загад тычыцца усіх суб’ектаў гаспадараньня, незалежна ад
Гэты загад тычыцца усіх суб’ектаў гаспадараньня, незалежна ад форма ўласнасьці. Ці варта чакаць, што кантроль за выкананьне распаражэньня...

Старшыня Менскага гарвыканкаму Міхаіл Паўлаў на апэратыўнай нарадзе з кіраўнікамі сталічнай інфраструктуры прапанаваў забараніць продаж піва ў летніх кавярнях І iconМіхась Чарот (сапраўднае прозвішча Міхаіл Сымонавіч Кудзелька) нарадзіўся 7 лістапада 1896 г у вёсцы Рудзенск Ігу-менскага павета Мінскай губерні (цяпер
Міхась Чарот (сапраўднае прозвішча — Міхаіл Сымонавіч Кудзелька) нарадзіўся 7 лістапада 1896 г у вёсцы Рудзенск Ігу-менскага павета...

Старшыня Менскага гарвыканкаму Міхаіл Паўлаў на апэратыўнай нарадзе з кіраўнікамі сталічнай інфраструктуры прапанаваў забараніць продаж піва ў летніх кавярнях І iconБараноўскі Міхаіл Міхайлавіч
Бараноўскі Міхаіл Міхайлавіч нарадзіўся 27 жніўня 1982 года ў вёсцы Елка Зэльвенскага раёна Гродзенскай вобласці ў сям’і настаўнікаў....

Старшыня Менскага гарвыканкаму Міхаіл Паўлаў на апэратыўнай нарадзе з кіраўнікамі сталічнай інфраструктуры прапанаваў забараніць продаж піва ў летніх кавярнях І iconАб парадку стварэння суб'ектаў
Гэтым Палажэннем вызначаецца парадак стварэння суб'ектаў інавацыйнай інфраструктуры, у тым ліку набыцця юрыдычнай асобай статусу...

Старшыня Менскага гарвыканкаму Міхаіл Паўлаў на апэратыўнай нарадзе з кіраўнікамі сталічнай інфраструктуры прапанаваў забараніць продаж піва ў летніх кавярнях І iconНе старэюць душой ветэраны
Быць у гэтых мясцінах І не заехаць да Сяргея Андрэевіча –проста недаравальны грэх, — сцвярджае старшыня Астрынскага пасялковага Савета...

Старшыня Менскага гарвыканкаму Міхаіл Паўлаў на апэратыўнай нарадзе з кіраўнікамі сталічнай інфраструктуры прапанаваў забараніць продаж піва ў летніх кавярнях І iconПалітычная геаграфіябобрык
А тут на паседжаньні сельскага савету старшыня вытворчага кааператыву "Бобрык" ён жа былы кіраўнік калгасу Міхаіл Неўдах, як кажуць,...

Старшыня Менскага гарвыканкаму Міхаіл Паўлаў на апэратыўнай нарадзе з кіраўнікамі сталічнай інфраструктуры прапанаваў забараніць продаж піва ў летніх кавярнях І iconАнатоль Паўлаў, кандыдат хімічных навук. Экс-прарэктар бду. Старшыня праўленьня фонду "За новую Беларусь" Нарадзіўся ў 1949 годзе ў Выбаргу Ленінградзкай
Нарадзіўся ў 1949 годзе ў Выбаргу Ленінградзкай вобласьці. Бацька беларус, вайсковец. Маці руская. У 1964 годзе сям'я пераехала з...

Старшыня Менскага гарвыканкаму Міхаіл Паўлаў на апэратыўнай нарадзе з кіраўнікамі сталічнай інфраструктуры прапанаваў забараніць продаж піва ў летніх кавярнях І iconАндрушкова, Л. Адкуль на Клімавіччыне латышскае піва?
Андрушкова, Л. Адкуль на Клімавіччыне латышскае піва? : [спісы насельніцтва Расійскай імперыі xviii—xix стст з'явіліся ў Клімавіцкім...

Старшыня Менскага гарвыканкаму Міхаіл Паўлаў на апэратыўнай нарадзе з кіраўнікамі сталічнай інфраструктуры прапанаваў забараніць продаж піва ў летніх кавярнях І icon1. Анализ теории качества в сфере услуг
Качество туристских услуг является одним из важнейших факторов успешной деятельности любой туристской фирмы, обеспечивающих защищенную...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка