Палажэнне аб курсавых экзаменах І заліках Установы адукацыі




НазваПалажэнне аб курсавых экзаменах І заліках Установы адукацыі
Дата канвертавання17.11.2012
Памер135.84 Kb.
ТыпДокументы


ЗАЦВЯРДЖАЮ

Рэктар Установы адукацыі

«Брэсцкі дзяржаўны універсітэт

імя А. С. Пушкіна»

М.Э. Часноўскі

« 10 » сакавіка 2008 г.


Палажэнне

аб курсавых экзаменах і заліках Установы адукацыі

«Брэсцкі дзяржаўны універсітэт імя А. С. Пушкіна»


(з дапаўненнямі і змяненнямі, зацверджанымі

рэктарам універсітэта 31.10.2008 г.)


Палажэнне аб курсавых экзаменах і заліках Установы адукацыі «Брэсцкі дзяржаўны універсітэт імя А. С. Пушкіна» (далей Палажэнне) распрацавана ў адпаведнасці з Палажэннем аб курсавых экзаменах
і заліках у вышэйшых навучальных установах, зацверджаным загадам Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь 22.08.1994 г. № 235-А, Палажэннем аб вытворчай практыцы студэнтаў вышэйшых навучальных устаноў Рэспублікі Беларусь, зацверджаным Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 30.11.2000 г. (у рэдакцыі пастаноў ад 02.05.2003 г. № 595, ад 05.08.2005 г. № 872, ад 30.12.2006 г. № 1778), і вызначае наступны парадак арганізацыі і здачы курсавых іспытаў, пераздачы іспытаў, паўторнага навучання студэнтаў.


1. Агульныя палажэнні

1.1. Курсавыя экзамены па дысцыплiне або яе частцы маюць на мэце ацанiць работу студэнта за курс (семестр), атрыманыя студэнтамі тэарэтычныя веды, iх трываласць, развiццё творчага мыслення, набыццё навыкаў самастойнай працы, уменне сiнтэзаваць атрыманыя веды
i выкарыстоўваць iх у вырашэннi практычных задач.

1.2. Залiкi, як правiла, служаць формай праверкi паспяховага выканання студэнтамi лабараторных, разлiкова-графiчных работ, курсавых праектаў (работ), засваення вучэбнага матэрыялу практычных i семiнарскiх заняткаў, а таксама формай праверкi праходжання вучэбнай i вытворчай практыкi i выканання ў працэсе гэтых практык усiх вучэбных даручэнняў
у адпаведнасцi з зацверджанай праграмай.

1.3. Студэнты абавязаны здаць усе экзамены i залiкi ў поўнай адпаведнасцi з вучэбнымi планамi і зацверджанымi праграмамi, адзiнымi для студэнтаў дзённай, вячэрняй i завочнай формаў навучання.

1.4. Студэнты могуць здаваць экзамены i залiкi па факультатыўных дысцыплiнах, практыкумах i семiнарах, i, па iх жаданнi, вынiкi здачы ўносяцца ў залiкова-экзаменацыйную ведамасць, залiковую кнiжку
i ў выпiску з залiкова- экзаменацыйнай ведамасцi (дадатак да дыплома).

1.5. Студэнты, якiя цалкам выканалi патрабаваннi вучэбнага плана курса i паспяхова здалi ўсе экзамены i залiкi, пераводзяцца на наступны курс распараджэннем дэкана факультэта.


2. Арганізацыйныя пытанні

2.1. Выкладчык, якому запланаваны прыём экзамену ці заліку, абавязаны на пачатку выкладання дысцыпліны азнаёміць студэнтаў
з аб’ёмам ведаў, патрабаваннямі да ўменняў і навыкаў, а таксама –
з крытэрыямі ацэнкі па 10-бальнай сістэме.

2.2. Пералік пытанняў, якія выносяцца на экзамены і ўключаюцца ў экзаменацыйныя білеты, пераглядаецца кожны год, зацвярджаецца на пасяджэнні кафедры і даводзіцца да ведама студэнтаў: для студэнтаў дзённай формы навучання – не пазней, чым за месяц да пачатку сесіі, для студэнтаў завочнай формы навучання – ў перыяд папярэдняй сесіі.

2.3. Дэканаты арганізоўваюць вучэбны працэс такім чынам, каб студэнт дзённай формы навучання меў магчымасць рэалізаваць сваё права пераздаць залік два разы да пачатку экзаменацыйнай сесіі. Дэканатам устанаўліваецца канкрэтная дата, ад якой пачынаецца прыём залікаў (як правіла, не пазней, чым за 2 тыдні да пачатку экзаменацыйнай сесіі на дзённай форме навучання).

2.4. Станоўчыя ацэнкі па экзаменах і заліках ўносяцца выкладчыкам у залікова-экзаменацыйную ведамасць або залікова-экзаменацыйны ліст
і ў заліковую кніжку; нездавальняючыя ацэнкі – толькi ў залікова-экзаменацыйную ведамасць ці залікова-экзаменацыйны ліст.

2.5. Залікова-экзаменацыйная ведамасць выдаецца выкладчыку ў дзень экзамену і здаецца ім у дэканат у той самы дзень. Ведамасць для заліку выдаецца выкладчыку і вяртаецца ў дэканат у тэрміны, вызначаныя дэканам факультэта.

2.6. Залікова-экзаменацыйны ліст выдаецца студэнту. У дзень здачы экзамену ці заліку выкладчык вяртае запоўнены ліст у дэканат.

2.7. Пры яўцы на экзамены i залiкi студэнты абавязаны мець дакумент, якi сведчыць пра асобу, i залiковую кнiжку (прад'яўляюцца экзаменатару ў пачатку экзамену ці заліку).

2.8. У заліковай кніжцы выкладчык выстаўляе ў адпаведнай графе агульную колькасць гадзін, прадугледжаную для выкладання дысцыпліны базавым вучэбным планам.

2.9. Прысутнасць на экзаменах i залiках пабочных асоб без дазволу рэктара універсітэта, прарэктара па вучэбнай рабоце або дэкана факультэта не дапускаецца. На экзаменах з мэтай кантролю іх арганізацыі можа прысутнічаць дэкан, па ўзгадненні з дэканам – загадчык кафедры, за якой замацавана вучэбная дысцыпліна; пры неабходнасці – асістэнт выкладчыка-экзаменатара, які вёў курс.

2.10. Студэнтам і выкладчыкам забараняецца карыстацца сродкамі беспроваднай сувязі ў аудыторыі, дзе праводзіцца экзамен ці залік.
У выпадку выкарыстання студэнтам такіх сродкаў ён выдаляецца
з аўдыторыі і ў залікова-экзаменацыйную ведамасць ці залікова-экзаменацыйны ліст ставіцца адзнака 1 (адзін) ці “незалічана”.

2.11. Аб захворванні, недамаганні ці іншых складаных абставінах, якія перашкаджаюць здаваць экзамен ці залік, студэнт заяўляе ў дэканат
у дзень атэстацыі (да яе пачатку).

2.12. Студэнтам, якiя не змаглi здаць залiкi i экзамены ва ўстаноўленыя тэрмiны па хваробе цi iншых уважлiвых прычынах (сямейныя абставiны, службовая камандзіроўка, стыхiйныя бедствы), пацверджаных своечасова прадстаўленымі дакументамі, дэкан факультэта ўстанаўлiвае iндывiдуальныя тэрмiны здачы экзаменаў i залiкаў.

2.13. Дакументы, якія пацвярджаюць уважлівыя прычыны нез’яўлення на залікі і экзамены, прадстаўляюцца ў дэканат на працягу 2-х дзён пасля закрыцця бальнічнага ліста, завяршэння службовай камандзіроўкі і інш. Дакументы, якімі пацвярджаецца хвароба, абавязкова завяраюцца
ў медыцынскім пункце універсітэта.

2.14. Асобам, якія працяглы час у семестры не наведвалі заняткі па хваробе, пацверджанай дакументамі, і без рэкамендацыі УКК аб акадэмічным адпачынку ўключыліся ў вучэбны працэс непасрэдна перад здачай залікаў і экзаменаў, дэкан факультэта таксама ўстанаўлівае індывідуальныя тэрміны здачы сесіі ці рэкамендуе, як адзначаецца
ў раздзеле 8 Палажэння, паўторнае навучанне на адпаведным курсе без аплаты.

2.15. Рэктар, прарэктары, дэканы факультэтаў i загадчыкi кафедраў у працэсе экзаменацыйнай сесii вывучаюць арганізацыйна-метадычны ўзровень правядзення бягучай атэстацыі, якасць падрыхтоўкi студэнтаў
i плануюць мерапрыемствы па далейшым паляпшэннi навучальнага працэсу.

2.16. Вынiкi экзаменаў i прапановы па паляпшэннi навучальнага працэсу пасля сесii абмяркоўваюцца на пасяджэннях кафедраў, саветаў факультэтаў i Савета універсітэта.


3. Правядзенне залікаў

3.1. Залiкi могуць устанаўлiвацца як па дысцыплiне ў цэлым, так i па асобных яе частках.

3.2. Залiкi прымаюцца выкладчыкамi, якiя праводзiлi практычныя заняткi або чыталi лекцыi па дадзеным курсе.

3.3. Залiкi па практычных i лабараторных работах прымаюцца па меры выканання апошнiх. Па асобных дысцыплiнах залiкi могуць праводзiцца ў форме кантрольных работ на практычных занятках. Залiкi па семiнарскiх занятках могуць выстаўляцца на аснове рэфератаў (дакладаў) або выступленняў студэнтаў на семiнарах.

3.4. Выкладчыкі маюць права ставіць ацэнку "залічана" без прыёму заліку (на апошніх занятках) тым студэнтам, якія поўнасцю і паспяхова, без пропускаў па няўважлівых прычынах выканалі праграму вучэбнай дысцыпліны.

3.5. Залiкi па асобных дысцыплiнах, па якiх вучэбным планам не прадугледжваюцца лабараторныя, практычныя ці семінарскія заняткі, праводзяцца пасля заканчэння чытання лекцый да пачатку экзаменацыйнай сесii.

3.6. Пры неабходнасці арганізаваць правядзенне заліку па-за межамі практычных ці семінарскіх заняткаў выкладчык узгадняе дату і час заліку
з дэканатам і студэнтамі.

3.7. Па рашэннi Савета універсітэта ці факультэта перад экзаменацыйнай сесiяй можа быць арганізаваны залiковы тыдзень.

3.8. Вучэбная практыка студэнтаў залiчваецца выкладчыкамi на аснове справаздач, складзеных студэнтамi ў адпаведнасцi з зацверджанай праграмай. Залiк па вытворчай практыцы ставiцца на аснове вынiкаў абароны студэнтамi справаздач перад спецыяльнай камiсiяй, створанай кафедрай з удзелам кiраўнiка вытворчай практыкi.

3.9. Студэнты, якiя не выканалi праграму практыкi або атрымалi адмоўны водгук аб рабоце ці нездавальняючую адзнаку пры абароне справаздачы, накiроўваюцца паўторна на практыку з аплатай дадатковай адукацыйнай паслугі. Пры немагчымасці арганізаваць паўторную практыку да канца тэрміну ліквідацыі акадэмічнай запазычанасці студэнту прапануецца паўторнае навучанне ў адпаведнасці з пунктам 8.4. Палажэння.

(п. 3.9 з дапаўненнямі і змяненнямі, зацверджанымі рэктарам універсітэта 31.10.2008 г.)

3.10. Залiкi па курсавых праектах (работах) выстаўляюцца на аснове вынiкаў абароны студэнтамi курсавых праектаў (работ) перад спецыяльнай камiсiяй, створанай кафедрай, з удзелам кiраўнiка праекта (работы).

3.11. Вынікі здачы залікаў ацэньваюцца адзнакамі “залічана”, “незалічана”. Залікі з дыферэнцыраванымі адзнакамі па 10-бальнай сістэме ставяцца па курсавых праектах (работах), вытворчай практыцы, па чарчэнні, а таксама па спецыяльных дысцыплінах мастацтва і архітэктуры (жывапіс, малюнак, акцёрскае майстэрства і г.д.). Пералiк гэтых дысцыплiн вызначаецца Саветам універсітэта (факультэта).


4. Допуск да экзаменацыйнай сесіі

4.1. Студэнты дзённай i вячэрняй формаў навучання дапускаюцца да экзаменацыйнай сесii пры ўмове здачы ўсiх залiкаў, прадугледжаных вучэбным планам, выканання i здачы ўстаноўленых разлiкова-графiчных
i iншых работ па ўсiх дысцыплiнах вучэбнага плана бягучага семестра. Колькасць і змест работ, формы кантролю за іх выкананнем уключаюцца
ў рабочыя вучэбныя праграмы і даводзяцца да ведама студэнтаў на пачатку чытання дысцыпліны.

4.2. Студэнты, якія ў адпаведнасці з п. 3.9. Палажэння накіроўваюцца на практыку паўторна пасля экзаменацыйнай сесіі, дапускаюцца да здачы экзаменаў.

4.3. Пры няздачы да пачатку экзамена студэнтам дзённай ці вячэрняй формы навучання заліку або іншых работ, прадугледжаных вучэбным планам і вучэбнымі праграмамі ўсіх дысцыплін бягучага семестра, дэкан факультэта (пры наяўнасці адпаведнага прадстаўлення выкладчыка) робіць у залікова-экзаменацыйнай ведамасці запіс "не дапушчаны" і ставіць подпіс.


5. Правядзенне экзаменаў

5.1. Студэнты дзённай і вячэрняй форм навучання здаюць курсавыя экзамены ў час экзаменацыйных сесiй, прадугледжаных вучэбнымi планамi, у адпаведнасці з раскладам.

5.2. У парадку выключэння і пры наяўнасці ўважлівай прычыны дэканы факультэтаў маюць права па ўзгадненні з выкладчыкамі-экзаменатарамі дазваляць студэнтам, якія маюць за папярэднія сесіі адзнакі не ніжэй 7 балаў, датэрміновую здачу экзаменаў пры ўмове выканання імі ўстаноўленых практычных работ і здачы залікаў па гэтых дысцыплінах без вызвалення ад заняткаў па іншых дысцыплінах.

5.3. Студэнты, якім у парадку выключэння дазволены індывідуальны графік заняткаў, могуць здаваць залікі і экзамены ў міжсесійны перыяд
у тэрміны, устаноўленыя дэканамі факультэтаў.

5.4. Расклад экзаменаў для ўсiх формаў навучання састаўляецца
з улiкам прапаноў студэнцкiх груп, зацвярджаецца рэктарам універсітэта (прарэктарам па вучэбнай рабоце) i даводзiцца да ведама выкладчыкаў
i студэнтаў не пазней чым за месяц да пачатку сесii.

5.5. Расклад экзаменаў састаўляецца з такiм разлiкам, каб на падрыхтоўку да экзамену па кожнай дысцыплiне давалася, як правiла, не менш за 3 – 4 днi.

5.6. Калі колькасць студэнтаў у акадэмічнай групе складае больш за
25 чалавек, дэканат мае права арганізаваць правядзенне экзамену ў два дні.

5.7. Выкладчыкам забараняецца без узгаднення з дэканатам адмяняць кансультацыі, пераносіць час іх правядзення, праводзіць кансультацыі
ў дзень экзамену.

5.8. Экзамены прымаюцца асобамi, якiм, у адпаведнасцi з дзеючымi палажэннямi, дазволена чытанне лекцый (як правiла, лектарам патоку). Прыём экзаменаў асiстэнтамi забараняецца, акрамя асоб, якія па рашэнні Савета універсітэта ці савета факультэта маюць дазвол на выкананне лекцыйнай нагрузкі ў выключным парадку.

5.9. У выпадку хваробы экзаменатара распараджэннем дэкана па прадстаўленні загадчыка кафедры прыём экзамену даручаецца іншаму выкладчыку.

5.10. Экзамены праводзяцца па бiлетах у вуснай цi пiсьмовай форме. Пісьмовая форма правядзення экзамену ўстанаўлiваецца кафедрай
з абавязковым яе абгрунтаваннем. Вынікі экзамену, праведзенага
ў пісьмовай форме, паведамляюцца студэнтам у дзень экзамену.

5.11. У час экзаменаў студэнты могуць карыстацца вучэбнымi праграмамi, а таксама, з дазволу экзаменатара, даведачнай лiтаратурай, тэхнiчнымі сродкамі.

5.12. Колькасць білетаў па дысцыпліне не павінна перавышаць 30-ці. Білет павінен змяшчаць не меней 2-х тэарэтычных пытанняў і, пры неабходнасці, практычнае заданне. Пытанні і заданні білета разлічваюцца на 45 хвілін падрыхтоўкі пры вусным адказе і на дзве акадэмічныя гадзіны пры пісьмовай форме.

5.13. Экзаменатар мае права задаваць студэнту пытаннi звыш бiлета,
а таксама задачы i прыклады па праграме курса.

5.14. Паспяховасць студэнтаў вызначаецца адзнакамі па 10-бальнай сістэме ў адпаведнасці з устаноўленымі крытэрыямі.

5.15. У выпадку, калi асобныя раздзелы курса, па якiм прадугледжаны адзiн экзамен, выкладаюцца некалькiмi выкладчыкамi, экзамен можа праводзiцца з iх удзелам, але ставiцца адна ацэнка.

5.16. Няяўка на экзамен адзначаецца ў залiкова-экзаменацыйнай ведамасцi словамi "не з'явiўся" і подпісам экзаменатара. Калі дакументы, якія пацвярджаюць уважлівыя прычыны няяўкі на экзамен, не прадстаўлены ў тэрмін, дэкан факультэта выстаўляе адзнаку 1 (адзін)
у экзаменацыйную ведамасць.

5.17. Паўторную здачу экзамену з мэтай павышэння станоўчай ацэнкi дэкан факультэта дазваляе ў выключных выпадках. Паўторная здача ажыццяўляецца ў міжсесійны перыяд і не можа ўплываць на памер стыпендыі.


6. Ліквідацыя акадэмічных запазычанасцяў

6.1. У тым выпадку, калі больш трэці студэнтаў патоку атрымліваюць на экзамене нездавальняючыя ацэнкі ці на заліку адзнакі “незалічана”, дэкан факультэта стварае камісію для вывучэння сітуацыі і ўнясення канкрэтных прапаноў.

6.2. Для лiквiдацыі студэнтамi дзённай i вячэрняй формаў навучання акадэмiчнай запазычанасцi па вынiках зiмовай сесii дэкан факультэта ўстанаўлiвае iндывiдуальныя тэрмiны, але не пазней канца першага месяца наступнага за сесiяй семестра. Для студэнтаў завочнай формы навучання – не пазней першага дня веснавой сесіі.

6.3. Студэнтам усіх форм навучання, якiя не здалі ў веснавую экзаменацыйную сесiю не больш двух экзаменаў (атрымалі нездавальняючую ацэнку ці былі не дапушчаны), могуць быць устаноўлены розныя тэрмiны лiквiдацыi акадэмiчнай запазычанасцi, але не пазней першага дня наступнага навучальнага года.

6.4. Пераздача экзамену з нездавальняючай ацэнкі або здача экзамену, да якога студэнт быў не дапушчаны, у перыяд экзаменацыйнай сесіі, як правіла, не дапускаецца. У асобных выпадках пры наяўнасці ўважлівых прычын дэкан факультэта можа дазволіць студэнтам пераздачу ў перыяд экзаменацыйнай сесіі аднаго экзамену па дысцыпліне, па якой атрымана нездавальняючая ацэнка ці да якога студэнт быў не дапушчаны.

6.5. Пераздача экзамену з нездавальняючай ацэнкай ці заліку па адной
i той жа дысцыплiне дапускаецца не больш за два разы без аплаты, у тым ліку з камісіяй, што ствараецца па заяве студэнта ці экзаменатара ў складзе: 1) выкладчык, які прымаў экзамен ці залік; 2) выкладчык адпаведнага профілю ці загадчык кафедры; 3) дэкан факультэта ці яго намеснік па вучэбнай працы. Рашэнне аб неабходнасці стварэння камісіі, аформленае распараджэннем, прымае дэкан факультэта.

6.5.1. Калі нездавальняючая адзнака выстаўлена камісіяй, студэнт пазбаўляецца права далейшай пераздачы экзамену ці заліку.

6.5.2. Ва ўсіх іншых выпадках студэнт мае права на дзве дадатковыя спробы пераздачы экзамену ці заліку з аплатай гэтай адукацыйнай паслугі згодна з устаноўленым парадкам.

(п. 6.5 з дапаўненнямі і змяненнямі, зацверджанымі рэктарам універсітэта 31.10.2008 г.)

6.6. Па прадстаўленні дэкана факультэта загадам рэктара студэнты, якія маюць акадэмічную запазычанасць, выключаюцца з універсітэта:

а) калі не здалі (атрымалі нездавальняючую ацэнку ці былі недапушчаны) ў сесію экзамены па трох і болей дысцыплінах;

б) калі не ліквідавалі ва ўстаноўленыя тэрміны акадэмічнай запазычанасці;

в) калі не выканалі праграмы вытворчай практыкі альбо атрымалі нездавальняючую адзнаку на абароне справаздачы і маюць дзве нездавальняючыя адзнакі па курсавых экзаменах.


7. Асаблівасці арганізацыі залікова-экзаменацыйных сесій на АЗН

7.1. Тэрмiны i колькасць лабараторна-экзаменацыйных сесiй для студэнтаў завочнай формы навучання ў кожным вучэбным годзе на кожным курсе ўстанаўлiваюцца рэктарам універсітэта, але не болей чатырох на працягу вучэбнага года.

7.2. Універсітэт абавязаны арганiзоўваць прыём экзаменаў i залiкаў, правядзенне лабараторных i аўдыторных кантрольных работ, кансультацый у зручны для студэнтаў час на працягу вучэбнага года.
У пачатку вучэбнага года студэнтам накiроўваюцца графiкi правядзення гэтых мерапрыемстваў. Для студэнтаў таксама прадугледжваецца магчымасць здаць усе ўстаноўленыя курсавыя экзамены i залiкi ў канцы вучэбнага года.

7.3. Студэнтам завочнай формы навучання дазваляецца, па меры гатоўнасцi, здаваць залiкi i экзамены па любой дысцыплiне, вывучаемай
у адпаведным семестры (пасля выканання запланаванага аб’ёму работ), незалежна ад iншых дысцыплiн.

7.4. Студэнты завочнай формы навучання, якія не абаранілі кантрольную работу, не дапускаюцца да экзамену па гэтай дысцыпліне.

7.5. Даведка-выклiк на ўдзел ва ўстановачнай, лабараторна-экзаменацыйнай сесіі (для здачы экзаменаў і залікаў за адпаведны курс навучання) накiроўваецца ўсiм студэнтам завочнай формы навучання ў пачатку вучэбнага года ці ў час папярэдняй сесіі.

7.6. Не дазваляецца накiроўваць студэнтаў-завочнiкаў для здачы экзаменаў i залiкаў у iншыя вышэйшыя навучальныя ўстановы, а таксама праводзiць прыём экзаменаў i залiкаў у вучэбна-кансультацыйных пунктах.


8. Паўторнае навучанне

8.1. Паўторнае навучанне студэнта без аплаты дапускаецца як выключэнне не больш за два разы за ўвесь тэрмiн яго навучання ва універсітэце.

8.2. Рашэнне аб пакiданнi студэнта на паўторнае навучанне першы раз прымаецца рэктарам паводле прадстаўлення дэкана пры наяўнасцi ўважлiвых прычын (хвароба, сямейныя абставiны i iнш.), пацверджаных дакументальна.

8.3. Паўторнае навучанне студэнта другi раз дапускаецца толькi на аснове заключэння ўрачэбна-кансультацыйнай камiсii, на якую студэнт накiроўваецца рэктарам паводле прадстаўлення дэкана факультэта.

8.4. На паўторнае навучанне на ўмовах поўнай аплаты могуць быць пакінуты студэнты, якія:

а) не здалі (атрымалі нездавальняючую ацэнку ці былі недапушчаны)
ў экзаменацыйную сесію не болей 2-х экзаменаў;

б) не выканалі праграмы вытворчай практыкі альбо атрымалі нездавальняючую адзнаку на абароне справаздачы і не маюць магчымасці прайсці практыку паўторна да канца тэрміну ліквідацыі акадэмічнай запазычанасці.

8.5. Студэнт, пакiнуты на паўторнае навучанне, павiнен зноў выканаць усе заданнi, лабараторныя работы, праслухаць курс лекцый i здаць залiкi
i экзамены па дысцыплiнах, па якiх iм атрыманы адзнакі ад 4 да 6 балаў,
а таксама, незалежна ад атрыманых ацэнак, па дысцыплiнах, устаноўленых рэктарам універсітэта па прадстаўленнi дэкана факультэта.

8.6. Рэктар мае права ў iндывiдуальным парадку прадоўжыць студэнтам-завочнiкам навучанне (без паўторнага прадстаўлення iльгот за дадзены курс навучання) пры наяўнасцi ўважлiвых прычын, пацверджаных хадайнiцтвамi прадпрыемстваў i арганiзацый, дзе яны працуюць, i аплаты кошту паўторнага навучання.


9. Навучанне экстэрнам

9.1. Экстэрны здаюць экзамен i залiкi па ўсiх дысцыплiнах, прадугледжаных вучэбным планам дзённай формы навучання. У выпадку, калi вучэбным планам прадугледжана вывучэнне дысцыплiн на працягу некалькiх семестраў са здачай экзаменаў i залiкаў, экстэрн мае права здаваць залiкi i экзамены па праграмах кожнага семестра або цалкам па дысцыплiне.

9.2. Экзамены i залiкi прымаюцца ў экстэрнаў прафесарамi i дацэнтамi толькi па накiраваннях дэканаў факультэтаў.

9.3. Пераздача экстэрнам нездавальняючай адзнакі па адным i тым жа экзамене (залiку) дапускаецца не больш за два разы. Для прыёму пераздачы на кафедры прызначаецца камiсiя.


10. Заключныя палажэнні

10.1. З моманту зацвярджэння дадзенага Палажэння папярэдняе Палажэнне аб курсавых экзаменах і заліках у БрДУ імя А. С. Пушкіна (зацверджана 28.02.2007 г.) траціць юрыдычную моц.

10.2. Дэканат факультэта павінен азнаёміць кожнага студэнта пад роспіс з дадзеным Палажэннем не пазней, чым за адзін месяц да пачатку залікова-экзаменацыйнай сесіі.


Адобрана Саветам універсітэта

5 сакавіка 2008 г., пратакол № 8

Першы прарэктар

А. М. Сендзер


Прарэктар па вучэбнай працы

Ст. Р. Рачэўскі


Юрысконсульт

Т. В. Дземядзюк


Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Палажэнне аб курсавых экзаменах І заліках Установы адукацыі iconПалажэнне аб курсавых экзаменах І заліках (з дапаўненнямі І змяненнямі на 31. 10. 2008)
Беларусь, зацверджаным Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 30. 11. 2000 г. (у рэдакцыі пастаноў ад 02. 05. 2003 г....

Палажэнне аб курсавых экзаменах І заліках Установы адукацыі iconЗагад мiнiстэрства адукацыi рэспублiкi беларусь
Аб зацвярджэннi палажэння аб курсавых экзаменах I залiках у вышэйшых навучальных установах

Палажэнне аб курсавых экзаменах І заліках Установы адукацыі iconПалажэнне аб метадычным аб’яднанні настаўнікаў пачатковых класаў дзяржаўнай установы адукацыі "Рымдзюнская сярэдняя школа з беларускай мовай навучання"
Метадычнае аб’яднанне настаўнікаў пачатковых класаў з’яўляецца структурным падраздзяленнем метадычнай службы ўстановы адукацыі, якое...

Палажэнне аб курсавых экзаменах І заліках Установы адукацыі iconЗаконнасць
Дадзенае Палажэнне рэгулюе парадак стварэння І функцыянавання сацыяльна-педагагічнай І псіхалагічнай службы Дзяржаўнай установы адукацыі...

Палажэнне аб курсавых экзаменах І заліках Установы адукацыі iconПлан работы дзяржаўнай установы адукацыі "ханявіцкая сярэдняя школа" на 2011-2012 навучальны год
Дзейнасць установы ажыццяўлялася ў адпаведнасці з Законамі рб “Аб адукацыі”, “Аб агульнай сярэдняй адукацыі”, “Аб правах дзіцяці”,...

Палажэнне аб курсавых экзаменах І заліках Установы адукацыі iconАб зацвярджэннi палажэння аб курсавых экзаменах I залiках у вышэйшых навучальных установах
У сувязi са стварэннем новай нарматыўнай базы па дзейнасцi вышэйшых навучальных устаноў загадваю

Палажэнне аб курсавых экзаменах І заліках Установы адукацыі iconМіністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
Палажэнне аб вучэбна-вопытных участках (гаспадарках) агульнаадукацыйнай установы распрацавана ў адпаведнасці з пунктам 4 артыкула...

Палажэнне аб курсавых экзаменах І заліках Установы адукацыі iconПлан мерапрыемстваў па ахове працы, забеспячэнні здаровых І бяспечных умоў адукацыйнага працэсу на 2011/2012 навучальны год № п/п
Выданне загаду па ўстанове адукацыі па ахове працы «Аб арганізацыі работы па ахове працы ў сістэме адукацыі ўстановы адукацыі», зацвярджэнне...

Палажэнне аб курсавых экзаменах І заліках Установы адукацыі iconЎстановы адукацыі "Заастравецкая дзяржаўная агульнаадукацыйная сярэдняя школа Клецкага раёна" з 25 красавіка па 30 красавіка 2010/2011 навучальнага года
Падрыхтоўка да абласнога семінару (наведванне ўстановы адукацыі ўдзельнікамі паседжання ўпраўлення адукацыі Мінскага абласнога выканаўчага...

Палажэнне аб курсавых экзаменах І заліках Установы адукацыі iconАнкетаванне бацькоў па праблемах сямейнага выхавання
План мерапрыемстваў па рэалізацыі пераемнасці дзяржаўнай установы адукацыі “даматканавіцкі дзіцячы сад” І ўстановы адукацыі “даматканавіцкая...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка