Конкурс літаратурнай творчасці студэнтаў " Брама мар"




НазваКонкурс літаратурнай творчасці студэнтаў " Брама мар"
Дата канвертавання29.10.2012
Памер87.45 Kb.
ТыпКонкурс
Анкета-заяўка

на ўдзел у конкурсе

“Найлепшы моладзевы праект”


Конкурс літаратурнай творчасці студэнтаў

Брама мар”


  1. Намінацыя: “Праект факультэтаў БДУ”




  1. Кіраўнік праекта:


Марыя Дуброўская

(4 курс факультэта журналістыкі Інстытута журналістыкі БДУ)

_________________________________________

(подпіс)


  1. Аўтары праекта:



Алена Сіняковіч ____________________________

Аляксей Аляксандраў ____________________________

Марыя Друк ____________________________

Маргарыта Аляшкевіч ____________________________


  1. Куратар праекта:


Уладзімір Капцаў,

кіраўнік творчай лабараторыі “Крытык” кафедры літаратурна-мастацкай крытыкі факультэта журналістыкі Інстытута журналістыкі БДУ, кандыдат філалагічных навук, дацэнт

________________________________________________________________

(подпіс)


Інфармацыйны куратар:

Аксана Бязлепкіна,

намеснік дэкана па студэнцкай навуцы, выкладчык кафедры літаратурна-

мастацкай крытыкі факультэта журналістыкі Інстытута журналістыкі БДУ,

кандыдат філалагічных навук, дацэнт.

________________________________________________________________

(подпіс)


__________________________________________________________________

Дырэктар Інстытута журналістыкі БДУ С.В. Дубовік

Апісанне праекта


Аўтары праекта:


Марыя Дуброўская – студэнтка 4 курса факультэта журналістыкі Інстытута журналістыкі БДУ, група №3. Рэдактар студэнцкай газеты “Перья: журфак литературный” (2008-2009 гг.), карэспандэнт канала “Культура” Беларускага радыё (з 2009 г.), удзельнік студэнцкага народнага літаратурнага тэатра БДПУ “Жывое слова”(2007-2010 гг.). Арганізатар літаратурных імпрэз да юбілею факультэта. Удзельнік каманды па прэзентацыі газеты “Перья” на выставе “СМІ Беларусі” (2008, 2009, 2010 гг.).

Алена Сіняковіч – студэнтка 4 курса факультэта журналістыкі Інстытута журналістыкі БДУ, група №3. Адказны сакратар студэнцкай газеты “Перья: журфак литературный” (2008-2009 гг.). Удзельнік каманды па прэзентацыі газеты “Перья” на выставе “СМІ Беларусі” (2008, 2009, 2010 гг.).

Аляксей Аляксандраў – студэнт 4 курса факультэта журналістыкі Інстытута журналістыкі БДУ, група №2. Аўтар студэнцкай газеты “Перья: журфак литературный” (з 2008 г.). Музычны журналіст. Удзельнік каманды па прэзентацыі газеты “Перья” на выставе “СМІ Беларусі” (2008, 2009, 2010 гг.).

Марыя Друк – студэнтка 5 курса факультэта журналістыкі, група №2. Карэспандэнт газеты “Рэспубліка”. Пастаянны ўдзельнік творчай лабараторыі “Крытык”, творчых вечарын “Літаратурныя Каляды на журфаку”.

Маргарыта Аляшкевіч – аспірант факультэта журналістыкі БДУ. Карэспандэнт газеты “Універсітэт” БДУ, супрацоўнік холдынга “Літаратура і мастацтва” (ЛіМ). Ініцыятар выпуску студэнцкай газеты “Перья: журфак литературный”, рэдактар (2004-2008 гг.). Арганізатар праектаў “Літаратурныя Каляды на журфаку”, “JamSlam”, “Яблычны слэм”, “Слэм на Даху”, English Language Poetry Slam (ELPS’2010), куратар літаратурнай вечарыны да 65-годдзя юбілею факультэта.


Куратары праекта:


Уладзімір Анатольевіч Капцаў, дацэнт кафедры літаратурна-мастацкай крытыкі факультэта журналістыкі Інстытута журналістыкі БДУ, кандыдат філалагічных навук, дацэнт.

Аксана Пятроўна Бязлепкіна, намеснік дэкана па студэнцкай навуцы, выкладчык кафедры літаратурна-мастацкай крытыкі факультэта журналістыкі Інстытута журналістыкі БДУ, кандыдат філалагічных навук, дацэнт.


Назва праекта: Конкурс літаратурнай творчасці студэнтаў “Брама мар”.


Стадыя развіцця праекта: У дзеянні (першы этап рэалізацыі).

Анатацыя праекта.


Мэта праекта:


Развіццё крэатыўнага патэнцыялу студэнтаў з дапамогай высокай культуры мастацкага слова.


Задачы:


- стварыць магчымасці творчай самарэалізацыі для студэнтаў вышэйшых навучальных устаноў краіны;

- фарміраваць творчы асяродак у БДУ і іншых беларускіх ВНУ;

- узбагаціць культурнае жыццё студэнцкага асяроддзя, плённую арганізацыю вольнага часу;

- гарманізаваць асобу праз мастацкую камунікацыю;

- усталяваць міжуніверсітэцкія творчыя кантакты;

- далучыць да найноўшых тэхнік стварэння і прэзентацыі мастацкага тэксту падчас майстар-класаў, творчых вечарын;

- уводзіць маладых творцаў у камунікацыйную прастору сучаснага літаратурнага працэсу праз арганізацыю супрацоўніцтва студэнтаў з літаратурна-мастацкімі выданнямі;

- выпрацаваць эстэтычны густ і навыкі крытычнага ўспрымання мастацкіх тэкстаў (у тым ліку ўласных).


Актуальнасць:


Неабходнасць фарміравання новага пакалення беларускіх пісьменнікаў, якія будуць спрыяць развіццю айчыннай культуры і выхаванню нацыі, заяўлена на вышэйшым узроўні (выступленні кіраўніка дзяржавы наконт будучыні беларускай літаратуры).

Запатрабаванасць творчых кадраў з боку ўладных структур краіны абумоўлена станаўленнем нацыянальнай самасвядомасці. Культурная перспектыва патрабуе пошуку і падтрымкі маладых талентаў, што будзе дасягнута шляхам правядзення першага маштабнага конкурсу сярод непрафесіяналаў, якія з’яўляюцца навучэнцамі ВНУ.


Карысць праекта для БДУ і Рэспублікі Беларусь у цэлым:


  • адбор найбольш патэнцыйных творцаў з студэнцкага асяродку;

  • стварэнне максімальна спрыяльных умоў для іх творчай рэалізацыі;

  • стварэнне атмасферы дыялогу паміж сталымі творцамі і літаратарамі-пачаткоўцамі, перадача мастацкага досведу і тэхнікі мастацкага пісьма;

  • павышэнне прэстыжу БДУ як ініцыятара культурных праграм, падтрымка іміджу ўніверсітэта не толькі як адукацыйнага, але і як культурнага цэнтра моладзі;

  • падрыхтоўка новай генерацыі нацыянальных творцаў.


Мэтавыя групы праекта:


Студэнты ВНУ, схільныя да вербалізаванай мастацкай творчасці. Далейшая дыферэнцыяцыя мэтавай аўдыторыі праводзіцца па пяці намінацыях конкурсу. На наступных этапах конкурсу магчымыя ўдакладненні мэтавых груп.


Перыяд выканання праекта:


Этапы І, ІІ, ІІІ – кастрычнік, лістапад, снежань. Падрыхтоўка новага цыкла праекта (новы навучальны год) – вясна-лета 2011 г.


Каляндарны план выканання работ па гранце


Этап

Назва

Запланаваныя мерапрыемствы

Перыяд выканання

I этап



Збор

літаратурных

прац

Распрацоўка Палажэння пра конкурс літаратурнай творчасці студэнтаў “Брама мар”

Жнівень-верасень

Абвяшчэнна конкурсу, падбор журы

Верасень-кастрычнік

Збор тэкстаў, інфармацыі аб аўтарах і іх працах, прысваенне працам нумароў

Кастрычнік-лістапад

Праца журы: адбор тэкстаў

6-12 лістапада

II этап



Літаратурная вучоба. Вызначэнне фіналістаў

Падрыхтоўка спецвыпуску газеты “Перья: журфак литературный” з матэрыяламі да майстар-класаў

18 кастрычніка- 19 лістапада

Арганізацыя і правядзенне майстар-класаў

22-26 лістапада

Арганізацыя і правядзенне творчых вечарын вядомых літаратараў

Лістапад-снежань

Абвяшчэнне фіналістаў, атрыманне фіналістамі творчага задання

27 лістапада

Выкананне фіналістамі творчага задання

27 лістапада-10 снежня

III этап



Вызначэнне пераможцаў. Падвядзенне вынікаў

Праца журы: ацэнка творчага задання фіналістаў, вызначэнне пераможцаў


11-13 снежня

Выпуск газеты “Перья: журфак литературный” з матэрыяламі пераможцаў

14-21 снежня

Падрыхтоўка фіналу: падбор хэдлайнераў, арганізацыя студэнцкіх выступаў

1-21 снежня

Правядзенне фінальнай вечарыны “Літаратурныя Каляды на журфаку”, прэзентацыя газеты “Перья: журфак литературный”

22 снежня

Арганізацыя публікацыі прац пераможцаў у рэспубліканскім друку

Снежань-студзень

Збор водгукаў прэсы, правядзенне апытання, прыём заявак на наступны цыкл конкурсу

Снежань-люты



Меркаваныя вынікі праекта:


  1. Правядзенне штогадовага конкурсу літаратурных работ студэнтаў ВНУ Беларусі.

  2. Стварэнне творчай пляцоўкі для публікацыі студэнцкіх прац (холдынг ЛіМ).


Кароткі змест праекта:


Малая колькасць творчых літаратурных конкурсаў, створаных уласна для студэнцкай аўдыторыі, справакавала актывізацыю дадзенага праекта, закліканага не толькі ўзрушыць таленавітую моладзь, аб’яднаць яе, але і даць магчымасць кожнаму навучэнцу ВНУ творча праявіць сябе, навучыцца адэкватнай ацэнцы як сваіх літаратурных здольнасцей, так і крытычнаму падыходу ў ацэнцы іншых тэкстаў. Студэнты атрымаюць парады ад вядомых беларускіх майстроў слова (літаратурных крытыкаў, паэтаў, празаікаў, драматургаў), авалодаюць навыкам мастацкай камунікацыі, увальюцца ў творчае асяроддзя старэйшых калег, змогуць наладзіць супрацоўніцтва з перыядычнымі выданнямі неабходнага кірунку.

Адметнасць гэтага праекта – доўгатэрміновасць і магчымасць стварэння якаснай спадкаемнасці ў літаратурных колах. Яго рэгулярнасць абумоўлена наяўнасцю трывалай, амбіцыйнай, зацікаўленай каманды студэнтаў розных курсаў і таленавітых выкладчыкаў. Спыненне праекту не магчымае нават пры заканчэнні яго кіраўніком навучальнай установы, так як забяспечана падтрымка малодшых калег.

Актыўны ўдзел прымуць не толькі беларускія літаратары, студэнцтва, музыкальныя гурты (на выніковай каляднай вечарыне), але і СМІ, што дапаможа згуртаванню вакол праекта самых таленавітых і актыўных творцаў.


Калькуляцыя выдаткаў па запытаным гранце:


Прадмет выдаткаў

Неабходная сума

Друк рэкламнага матэрыялу (каляровыя афішы, флаеры: 300 аркушаў А3), раздатачнага матэрыялу для майстар-класаў (парады, тэксты для разбору і т.п.), нанясенне лагатыпу на пакет для прызоў (7 ас.).


700.000 бел. руб

Каляровы друк дыпломаў пераможцаў (7 ас.), сертыфікатаў удзельнікаў (каля 50).


100.000 бел. руб

Рамкі для дыпломаў (7 пераможцаў* 20 тыс.).

140.000 бел. руб

Прызы пераможцам – кнігі: (30 тыс.*3 кнігі)*7 чалавек .


630. 000 бел. руб

Вада для выкладчыкаў майстар-класаў (2,5 тыс.*5 бутэлек)* 5 дзён.

65.000 бел. руб

Гукавое афармленне фіналу.

250.000 бел. руб

Апрацоўка, запіс і тыражыраванне відэаматэрыялаў конкурсу (дыск з лагатыпам): 300 тыс. + 15 тыс.*10 дыскаў.


450.000 бел. руб


Выніковая сума:

2.085.000 бел. руб



Для прэзентацыі праекта неабходна:


Праектар, ноўтбук, добры настрой паважанай камісіі!

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Конкурс літаратурнай творчасці студэнтаў \" Брама мар\" iconКонкурс літаратурнай творчасці студэнтаў "Брама мар"
Гэтае Палажэнне распрацавана ў мэтах стымуляваць творчасць моладзі, спрыяць самарэалізацыі І раскрыццю яе патэнцыялу, падтрымаць...

Конкурс літаратурнай творчасці студэнтаў \" Брама мар\" iconКонкурс літаратурнай творчасці студэнтаў "Брама мар"
Гэтае Палажэнне распрацавана ў мэтах стымуляваць творчасць маладзёнаў, спрыяць самарэалізацыі І раскрыццю патэнцыялу моладзі, падтрымаць...

Конкурс літаратурнай творчасці студэнтаў \" Брама мар\" iconКонкурс літаратурнай творчасці студэнтаў Конкурс праводзіўся па 6 намінацыях: "Проза"
Конкурс праводзіўся па 6 намінацыях: “Проза”, “Паэзія”, “Драматургія”, “Крытыка”, “Сцэнар”, “Творы для дзяцей”. Падтрыманы грантам...

Конкурс літаратурнай творчасці студэнтаў \" Брама мар\" iconВучэбна-метадычны комплекс для студэнтаў 1 курса спецыяльнасці 1-21 05 01 Беларуская філалогія (па напрамках)
Вырашэнне гэтых задач павінна таксама садзейнічаць падрыхтоўцы студэнтаў да больш асэнсаванага ўспрыняцця І засваення курсаў сучаснай...

Конкурс літаратурнай творчасці студэнтаў \" Брама мар\" iconКонкурс сямейнай творчасці "Сузор’е сямейных талентаў 2012"
Арэхаўску Аршанскага раёна адбылося абласное свята-конкурс сямейнай творчасці “Сузор’е сямейных талентаў – 2012”. Ад Глыбоцкага раёна...

Конкурс літаратурнай творчасці студэнтаў \" Брама мар\" iconПравядзення VI рэспубліканскай выставы сучаснай візуальнай творчасці студэнтаў устаноў вышэйшай адукацыі "арт акадэмія"
Арт акадэмія“ (далей – рэспубліканская выстава) праводзіцца ў мэтах удасканальвання работы па мастацка-эстэтычнаму выхаванню студэнцкай...

Конкурс літаратурнай творчасці студэнтаў \" Брама мар\" iconУмовы правядзення V рэспубліканскай выставы сучаснай візуальнай творчасці "арт акадэмія"студэнтаў устаноў вышэйшай адукацыі
Арт акадэмія“ (далей – рэспубліканская выстава) праводзіцца ў мэтах удасканальвання работы па мастацка-эстэтычнаму выхаванню студэнцкай...

Конкурс літаратурнай творчасці студэнтаў \" Брама мар\" iconПераможцы V рэспубліканскай выставы сучаснай візуальнай творчасці студэнтаў устаноў вышэйшай адукацыі "арт акадэмія"
Пераможцы V рэспубліканскай выставы сучаснай візуальнай творчасці студэнтаў устаноў вышэйшай адукацыі ”арт акадэмія“

Конкурс літаратурнай творчасці студэнтаў \" Брама мар\" iconАнджэла картэр: агляд творчасці
У творчасці Анджэлы Картэр спалучаюцца магічны рэалізм, сюррэалізм, навуковая фантастыка, гатычныя элементы, фемінізм, аднак ні адзін...

Конкурс літаратурнай творчасці студэнтаў \" Брама мар\" iconКонкурс грантаў для зарэгістраваных грамадскіх арганізацый 6 Асацыяцыя alda абвяшчае праграму міні-грантаў 7 Конкурс прамоўніцкага майстэрства сярод студэнтаў 7 «Я будучы прадпрымальнік»
Канферэнцыю з 2008 года незалежныя гродзенскія гісторыкі традыцыйна ладзяць у межах Дзён Святога Губерта – апекуна Гродна

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка