У беларускіх гарадах І вёсках дагэтуль захавалася шмат сымбаляў савецкай эпохі, помнікаў правадырам І героям савецкіх часоў. І калі Ленін, які па-ранейшаму




НазваУ беларускіх гарадах І вёсках дагэтуль захавалася шмат сымбаляў савецкай эпохі, помнікаў правадырам І героям савецкіх часоў. І калі Ленін, які па-ранейшаму
Дата канвертавання17.11.2012
Памер20.41 Kb.
ТыпДокументы
Stud1124litva


У беларускіх гарадах і вёсках дагэтуль захавалася шмат сымбаляў савецкай эпохі, помнікаў правадырам і героям савецкіх часоў. І калі Ленін, які па-ранейшаму стаіць на цэнтральных плошчах бальшыні райцэнтраў, мясцовымі выканкамамі яшчэ падтрымліваецца ў больш-менш дагледжаным стане, то шматлікія помнікі, бюсты у парках, на тэрыторыях заводаў і школ, развальваюцца. Што зь імі рабіць з помнікамі савецкай эпохі. Іна Студзінская апавядае пра досьвед суседняй Літвы.


У літоўскім мястэчку Грута, непадалёк ад Друскенінкаў і мяжы зь Беларусьсю, ёсьць Парк савецкага часу. У лесе, абнесеным калючым дротам, сабрана больш за 100 помнікаў Сталіну-Леніну-Дзяржынскаму, а таксама хата-чытальня, бібліятэчка камуніста, вышкі для вартаўнікоў, і нават бочка з квасам і аўтаматы з газіроўкай.


Усе экспанаты знаходзяцца дагледжаным стане. Прычым, помнікі – не ўласнасьць музэю. Лічыцца, што дзяржава здала іх у арэнду. Ёсьць тут і незвычайнае кафэ, дзе афіцыянты ў піянэрскіх гальштуках прапануюць савецкае мэню: кільку, катлеты з хлебам, кашу-размазьню, кісель. Падаюць усё ў бляшаных місках з алюмініевымі лыжкамі, у гранёных шклянках. Але стравы вельмі смачныя, смак зусім не савецкі.


Заснаваў парк былы старшыня перадавога літоўскага калгаса “Камунар”, а цяпер бізнэсовец Вілюмас Малінаўскас. Ён перамог а адмысловым конкурсе, абвешчаным Міністэрствам культуры. Выкупіў на свае сродкі 20 гэктараў забалочанай зямлі, асушыў, пазвозіў са ўсёй Літвы больш за 100 помнікаў, адрэстаўраваў іх.


(Малінаўскас: ) “Мы на стварэньне гэтага парку не атрымалі ніводнага літа. Пра самаакупнасьць я ніколі ня думаў. Я лічу, калі чалавек у краіне зарабіў крыху больш, чым яму патрэбна, ён павінен пасьля сябе штосьці пакінуць краіне, людзям”.


На стварэньне і ўтрыманьне парку пайшло ўжо больш за 7 мільёнаў літаў (амаль 2,5 мільёны даляраў). Асноўны бізнэс спадара Малінаўскаса – нарыхтоўка грыбоў і ягад, гадавы абарот ад якога – 20 мільёнаў эўра. І яшчэ турбаза. А парк, кажа гаспадар, – гэта даніна гісторыі, прычым, не самаму лепшаму пэрыяду.


На прапанову беларускіх журналістаў папоўніць экспазыцыю музэю скульптурамі зь Беларусі, спадар Малінаўскас адказаў, што ён захоўвае гісторыю менавіта сваёй краіны. Маўляў, сваю гісторыю захоўвайце самі.


(Малінаўскас: ) “Часьцяком пытаюцца: для чаго гэта патрэбна? Толькі ў Сыбір саслалі больш за 360 тысяч літоўцаў, а ўсяго пацярпела ад сталінскага рэжыму пацярпела каля мільёну. Ня лепш, канечне, і ў Беларускі было. І гэта забыцца, я лічу, мы не маем права. Што лёгка забываецца, то лёгка паўтараецца”.


Малінаўскас хоча, каб у парку кожны наведвальнік знайшоў штосьці цікавае, і не шкадуе на гэта грошай. Для дзетак Малінаўскас стварыў заасад, дзе шмат экзатычных жывёлаў, пляцоўкі з арэлямі і атракцыёнамі савецкіх часоў.


(Малінаўскас: ) “З кожным годам павялічваецца колькасьць людзей, што наведваюць парк, людзі прыяжджалі з 90 краінаў сьвету. І калі ў першыя гады пасьля адкрыцьця ў парк пераважна прыяжджалі літоўцы, то цяпер дзьве траціны – замежныя госьці”.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

У беларускіх гарадах І вёсках дагэтуль захавалася шмат сымбаляў савецкай эпохі, помнікаў правадырам І героям савецкіх часоў. І калі Ленін, які па-ранейшаму iconАд савецкіх часоў у беларускіх гарадах захаваліся дзяржаўныя сталовыя. Хто харчуецца у сталоўках?
Хто харчуецца у сталоўках? Якое там мэню? Ці зьмяніліся сталоўкі з савецкіх часоў. Наш карэспандэнт Алесь Дашчынскі наведаў сталоўку...

У беларускіх гарадах І вёсках дагэтуль захавалася шмат сымбаляў савецкай эпохі, помнікаў правадырам І героям савецкіх часоў. І калі Ленін, які па-ранейшаму iconМірскі замак як адзін з цэнтраў магнацкай культуры на Беларусі
Нягледзячы на складаныя гістарычныя ўмовы існавання Беларускай дзяржавы, на яе тэрыторыі захавалася даволі значная колькасць гісторыка-культурных...

У беларускіх гарадах І вёсках дагэтуль захавалася шмат сымбаляў савецкай эпохі, помнікаў правадырам І героям савецкіх часоў. І калі Ленін, які па-ранейшаму iconМірскі замак як адзін з цэнтраў магнацкай культуры на Беларусі
Нягледзячы на складаныя гістарычныя ўмовы існавання Беларускай дзяржавы, на яе тэрыторыі захавалася даволі значная колькасць гісторыка-культурных...

У беларускіх гарадах І вёсках дагэтуль захавалася шмат сымбаляў савецкай эпохі, помнікаў правадырам І героям савецкіх часоў. І калі Ленін, які па-ранейшаму iconСэктанты акупавалі катакомбы Емяльяна Пугачова
Многія зь ІХ дагэтуль лічыліся ў вышуку як “зьніклыя”. Але перад сваім “зьнікненьнем” практычна ўсе яны мелі сустрэчу з ідэйным лідэрам...

У беларускіх гарадах І вёсках дагэтуль захавалася шмат сымбаляў савецкай эпохі, помнікаў правадырам І героям савецкіх часоў. І калі Ленін, які па-ранейшаму icon1 траўня ў Капыльскі раёне Меншчыны зьліквідавалі гаспадарку, якая ад савецкіх часоў захоўвала назоў "1 мая". Гаспадарку далучылі да суседняй, якая называецца
Капыльскі раёне Меншчыны зьліквідавалі гаспадарку, якая ад савецкіх часоў захоўвала назоў "1 мая". Гаспадарку далучылі да суседняй,...

У беларускіх гарадах І вёсках дагэтуль захавалася шмат сымбаляў савецкай эпохі, помнікаў правадырам І героям савецкіх часоў. І калі Ленін, які па-ранейшаму iconПравядзенне аграрнай рэформы ў палескім ваяводстве
Савецкай Расіі (які выступіў таксама па даручэнню ўрада Савецкай Беларусі) І ўрада Савецкай Украіны, з аднаго боку, І ўрадам Польшчы...

У беларускіх гарадах І вёсках дагэтуль захавалася шмат сымбаляў савецкай эпохі, помнікаў правадырам І героям савецкіх часоў. І калі Ленін, які па-ранейшаму iconДажынкі" І трансфармацыя беларускіх гарадоў"
Лятучы ўніверсітэт І міжнародны кансорцыюм “ЕўраБеларусь” праводзяць міні-канферэнцыю “Дажынкі” І трансфармацыя беларускіх гарадоў”,...

У беларускіх гарадах І вёсках дагэтуль захавалася шмат сымбаляў савецкай эпохі, помнікаў правадырам І героям савецкіх часоў. І калі Ленін, які па-ранейшаму iconКнiгадрукаванне на беларусi эпоха Адраджэння І еўрапейскае кнігадрукаванне
Тэрмін Адраджэнне не новы для Еўропы. Уздым культуры ў дзяржаве Франкаў часоў Карла Вялікага таксама быў Адраджэннем Каралінгскае...

У беларускіх гарадах І вёсках дагэтуль захавалася шмат сымбаляў савецкай эпохі, помнікаў правадырам І героям савецкіх часоў. І калі Ленін, які па-ранейшаму iconСлавянамоўныя рукапісы арабскім пісьмом, як крыніцы ведаў па культуры беларускіх татар
Вільні ў Прусію праз Трокі, у дзённіку адзначыў, што ў многіх вёсках вялікая колькасць татараў, якія маюць мову асаблівую, званаю...

У беларускіх гарадах І вёсках дагэтуль захавалася шмат сымбаляў савецкай эпохі, помнікаў правадырам І героям савецкіх часоў. І калі Ленін, які па-ранейшаму icon8 клас Тэма: Беларуская вёска ў др п. 17 – п п. 18 ст. Мэты І задачы ўрока: вызначыць асноўныя прычыны заняпаду на беларускіх вёсках; ахарактарызаваць асноўныя І дадатковыя павіннасці сялян
Мэты І задачы ўрока: вызначыць асноўныя прычыны заняпаду на беларускіх вёсках; ахарактарызаваць асноўныя І дадатковыя павіннасці...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка