Урок па тэме "Лічэбнік" Мэты




НазваУрок па тэме "Лічэбнік" Мэты
Дата канвертавання17.11.2012
Памер53.36 Kb.
ТыпУрок
Аддзел адукацыі Нясвіжскага райвыканкама

Установа адукацыі

«Нясвіжская дзяржаўная беларуская гімназія»





7 клас


Настаўнік

беларускай мовы і літаратуры

Зубрыцкая Людміла Леанідаўна


Нясвіж, 2008


Тэма: Падагульняючы урок па тэме “Лічэбнік”


Мэты: абагульніць і сістэматызаваць веды па пройдзенай тэме; павысіць цікавасць да ўрокаў беларускай мовы; развіваць мову вучняў.


Абсталяванне : эпіграф, запісаны на дошцы, тэставыя заданні для кожнага вучня, рэбусы, карткі з назвамі лічэбнікаў.


Ход урока


Эпіграф

Аб сабе сказаць хачу:

Усе прадметы я лічу.

Няма часу адпачыць

Кожны просіць палічыць –

Колькі іх? Каторы ён?

Лічбы – працы маёй плён.

В.Лукша


І Арганізацыйны пачатак урока.

  1. Слова настаўніка.

На працягу апошніх урокаў мы з вамі вывучалі тэму “Лічэбнік”. Сёння на ўроку мы з вамі ўспомнім усё, што мы ведаем пра гэтую часціну мовы.

Успомнім асноўныя граматычныя катэгорыі лічэбніка, напішам слыхавы дыктант, пагуляем ў гульні, паразгадваем рэбусы, адкажам на пытанні тэставага апытвання.

Каб усё гэта нам паспець, мы павінны добра і арганізавана працаваць на ўроку. Многія з вас атрымаюць па дзве адзнакі на ўроку: адну – за працу на занятках, другую – за самастойную працу на прыканцы іх.


ІІ Актуалізацыя папярэдніх ведаў, уменняў і навыкаў.

А зараз першае заданне-размінка. Лічэбнік наш нешта пажадаў, але каб даведацца што менавіта, нам патрэбна правільна прачытаць прыклады, скласці іх і запісаць склады ў парадку павелічэння (ад меншага да большага)

ву най жа бы даю чо дат вы

29+44 27+20 4+5 37+41 14+9 53+21 19+20 11+19

І І І І І І І І

73 47 9 78 23 74 39 30

9,23,30,39,47,73,74,78

Дзевяць, дваццаць тры, трыццаць трыццаць дзевяць, сорак сем, семдзесят тры, семдзесят чатыры, семдзесят восем – запісваюцца на дошцы.

Жадаю выдатнай вучобы!


  1. Слыхавы дыктант.

- Я чытаю вам выраз, а вы запісваеце ў сябе ў сшытку 1 – калі згодны, 0- калі не.

а) Лічэбнік – гэта самастойная часціна мовы, якая адказвае на пытанні колькі? каторы? /1/

б) У залежнасці ад значэння і граматычных прымет, лічэбнікі падзяляюцца на колькасныя і зборныя. /0/

в) Паводле складу лічэбнікі падзяляюцца на простыя, складаныя і састаўныя. /1/

г) Лічэбнікі спалучаюцца толькі з назоўнікам. /1/

д) У лічэбніках ад дзевяці да дваццаці і ў лічэбніках пяць, шэсць, трыццаць на канцы не пішацца мяккі знак. /0/

е) Колькасныя лічэбнікі падзяляюцца на: лічэбнікі, якія абазначаюць цэлыя лікі, зборныя, дробавыя. /1/

ж) У творным склоне лічэбнікі два, тры, чатыры, пяць, шэсць, маюць на канцы –ма- . /0/

з) У складаных лічэбніках (ад пяцідзесяці да васьмідзесяці і ад двухсот да дзевяцісот) скланяюцца абедзве часткі слова. /1/

і) Лічэбнік паўтара спалучаецца з назоўнікамі жаночага роду. /0/

к) Зборныя лічэбнікі абазначаюць колькасць, як сукупнасць. /1/


  • А зараз, давайце памяняемся сшыткамі з суседам па парце і праверым. (узаемаправерка)

Атрымаецца лік 1 011 010 101 (адзін мільярд адзінаццаць мільёнаў дзесяць тысяч сто адзін)

  • Які Гэта лічэбнік па разраду?

  • Па саставу?

У каго ўсё правільна – 10, атрымае кружок.

  1. Франтальнае апытванне.

  • На якія разрады паводле значэння падзяляюцца лічэбнікі? (колькасныя і парадкавыя).

  • А як вы ўмееце адрозніваць іх паміж сабой мы зараз даведаемся.

а) Выбарачны дыктант.

І в. – колькасныя.

ІІ в. – парадкавыя.

Дзве, пяты, першы, семнаццаць, тры, васьмідзесяты, другі, семдзесят, восем, сорак, соты, сем, восем, дваццаць, чацвёрты.

Кожны варыянт чытае свае словы, растлумачвае свой выбар.

б) - Вось мы з вамі сказалі, што паводле значэння лічэбнікі бываюць колькасныя і парадкавыя. А на якія групы падзяляюцца колькасныя лічэбнікі?

* якія абазначаюць цэлыя лікі.

*зборныя лічэбнікі.

*дробавыя лічэбнікі.

4)- Зараз мы з вамі пагуляем у гульню. Я называю вам дробавы лічэбнік вы паказваеце картку Д, зборны – З, цэлы – Ц. Хто памыляецца – выходзіць з гульні.

Чатырыста, пяцьсот, трое, адна, другая, пяцёра, сем, нуль цэлых і пяць дзесятых, шасцёра, чатыры сёмыя.

5) Зараз мы з вамі паглядзім, як вы засвоілі правапіс колькасных лічэбнікаў.

/Два вучні каля дошкі (за крыламі)/

Пяцьдзесят, шэсцьдзесят, пяць, дзевяць, дзесяць, адзін мільён, дванаццаць, трыццаць, трынаццаццю, пятнаццаццю, трыццаццю, дваццаццю.

  • Як пішуцца лічэбнікі ад дзевяці да дваццаці, пяць, шэсць, трыццаць? (на канцы ь).

  • У якіх лічэбніках у Т.склоне пішацца –цц- перад канчаткам?


Фізкультхвілінка.

Раз –падняцца, усміхнуцца,

Два – сагнуцца, разагнуцца,

Тры – галоўкай паківаць,

На чатыры – рукі шырэй,

Пяць – рукамі памахаць,

Шэсць – прысесць і за парты ціха сесці.

На сем сшыткі падраўняць.

Восем-дзевяць – ручкі ўзяць,

А на дзесяць – пачынаем працаваць.


6) На дошцы запісаны словы

І в. – запіша іх са словам паўтара.

ІІ в. – са словам паўтары.

Бочка, сотня, гектар, месяц, тыдзень, дзесятак, сотка, загон.

  • Чаму вы іх так спалучылі?

  • Паўтара – мужч. Род і ніякі рд.

  • Паўтары – жаночы род.

7) Вось мы і ўзгадаліасноўныя пытанні па тэме “Лічэбнік”. А зараз я прапаную вам зрабіць тэставае заданне. У вас 7-8 хвілін. У заданнях адзін правільны адказ.


8) Гімнастыка для вачэй.


9) Разгадваем рэбусы

а) “Прачытай слова”

б) “Знайдзі ў слове лічэбнік”


10) Рэфлексія.

- Што на ўроку спадабалася?

- Якія заданні былі для вас найбольш цікавымі?

- Што выклікала цяжкасці?

- Што б вы хацелі, каб вам растлумачылі яшчэ раз?

- Ці даведаліся вы што новае на ўроку.


11) Паведамленні аб ліках


ІІІ Падвядзенне вынікаў урока.

Выстаўленне адзнак, іх каменціраванне.

IV Дамашняе заданне.

Запісаць у сшыткі прыказкі, прымаўкі, фразеалагізмы, загадкі з лічэбнікамі.


Заключнае слова настаўніка.

  • Як правільна ўжываць лічэбнікі, трэба ведаць кожнаму, бо з імі прыходзіцца сустракацца штодня. Людзям усіх прафесій – фізікам і археолагам, лекарам і будаўнікам, трактарыстам і настаўнікам – трэба абыходзіцца з лічбамі, лічэбнікамі ўважліва і далікатна. Гэта значыць – трэба ўмець іх правільна ўжываць у вуснай і пісьмовай мове. І я спадзяюся, што вы добра засвоілі гэту тэму самі, і заўсёды дапаможаце таму, каму патрэбна будзе дапамога.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Урок па тэме \"Лічэбнік\" Мэты iconКонкурс ""Адукацыя для свабоды
Месца ўрока ў вывучаемай тэме: 9 урок у тэме “Лічэбнік”, урок №58 у каляндарным планаванні

Урок па тэме \"Лічэбнік\" Мэты iconКонкурс Адукацыя для свабоды
Месца ўрока ў вывучаемай тэме: 9 урок у тэме “Лічэбнік”, урок №58 у каляндарным планаванні

Урок па тэме \"Лічэбнік\" Мэты iconТэма: Абагульняючы ўрок па тэме " Дзеяслоў" Мэты
Мэты: абагуліць веды вучняў па тэме “Дзеяслоў”, замацаваць уменне вызначаць граматычныя катэгорыі дзеяслова, яго сінтаксічную ролю,...

Урок па тэме \"Лічэбнік\" Мэты iconУрок-дослед па тэме «Адасобленыя акалічнасці»
Мэты: узнавіць І замацаваць веды вучняў па тэме «Адасобленыя члены сказа»; выпрацоўваць навыкі І ўменні самастойнага вызначэння адасобленых...

Урок па тэме \"Лічэбнік\" Мэты iconУрок даследаванне " лічэбнік як часціна мовы "
Сфарміраваць у вучняў паняцце пра лічэбнік як часціну мовы, разгледзець агульнае значэнне лічэбніка, яго марфалагічныя прыметы І...

Урок па тэме \"Лічэбнік\" Мэты iconУрок у форме "квіз" па тэме
Мэты: праверыць, падагульніць І замацаваць веды вучняў па тэме “Свет загадак І цудаў”; развіваць кемлівасць І дапытлівасць, уменне...

Урок па тэме \"Лічэбнік\" Мэты iconУрок лічэбнік як часціна мовы лічэбнік абазначае: лік, колькасць
Увага! Не ўсякае слова, што выражае колькасць, адносіцца да лічэбніка. Лікавае значэнне могуць перадаваць іншыя часціны мовы: назоўнік...

Урок па тэме \"Лічэбнік\" Мэты icon7 клас Настаўнік беларускай мовы І літаратуры Зотава Н. В. Беларуская мова 7 клас Тэма: Падарожжа па краіне Лічэбнік Форма урока: урок абагульнення Мэты
За акном сонечнае надвор’е, І гэта дае магчымасць спадзявацца, што дзень будзе па сапраўднаму добрым, а наша праца –захапляючай І...

Урок па тэме \"Лічэбнік\" Мэты iconТэма: Правапіс прыставак Мэты
Мэты: удасканальваць арфаграфічныя ўменні І навыкі па тэме; арганізаваць кантроль засваення тэмы вучнямі; развіваць самастойнасць...

Урок па тэме \"Лічэбнік\" Мэты iconУрок у 5 класе па тэме: "Беларускі алфавіт. Назвы літар"
Мэты на мове вучняў Вы будзеце правільна называць літары па алфавіце, навучыцеся выкарыстоўваць алфавіт у практычнай дзейнасці, навучыцеся...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка