Паважаны Аляксандар Міхайлавіч




НазваПаважаны Аляксандар Міхайлавіч
Дата канвертавання29.10.2012
Памер41.7 Kb.
ТыпДокументы
Міністру адукацыі Рэспублікі Беларусь

спадару Радзькову А.М.

Беларусь, г.Менск, вул.Савецская, 9


Паважаны Аляксандар Міхайлавіч,


мы зьвяртаемся да Вас у сувязі з несправядлівым адлічэньнем з Гомельскага дзяржунівэрсытэту Жалезьнічэнкі Зьміцера.

Жалезьнічэнка пасьпяхова навучаўся ва ўнівэрсытэце, быў выдатнікам вучобы. Па выніках летняй экзамэнацыйнай сэсіі 2006/2007 навучальнага году ён меў сярэдні бал 9,3. Разам з вучобаю студэнт актыўна займаўся грамадзкай дзейнасьцю, зьяўляўся сябрам зарэгістраванай палітычнай аганізацыі – ПБНФ (Партыі Беларускі Народны Фронт).

7 верасьня 2007 года Зьміцера Жалезьнічэнку загадам ректору адлічылі з ГДУ за «сыстэматычнае парушэньне Правілаў нутранага распарадку». Аднак, рашэньнем суда Цэнтральнага раёну г. Гомеля ад 16 студзеня 2008 года гэты загад быў адменены, а студэнт узноўлены ва ўнівэрсытэце.

Ужо 22 студзеня Жалезьнічэнку зноў адлічылі: «за парушеньне Правілаў нутранага распарадку ўстановы адукацыі «Гомельскі дзяржаўны ўнівэрсытэт імя Францішка Скарыны»; і невыкананьне патрабаваньняў п. 3.3. загаду рэктара № 728 ад 02.11.2006, невыкананьне патрабаваньняў п.п. 2.1., 2.2 Пагадненьня паміж адміністрацыяй установы адукацыі «Гомельскі дзяржаўны ўнівэрсытэт імя Францішка Скарыны» і прафсаюзным камітэтам студэнтаў, што праявілася ў неаднакратным зьдзяйсьненьні адміністратыўных правапарушэньняў, адно зь якіх пасягае на грамадзкі парадак».

Размова ідзе аб зьдзяйсьненьні Зьміцерам наступных правапарушэньняў: 17 верасьня 2007 году Жалезьнічэнку, як лічуць у БГК, незаконна затрымалі. Прычынаю і падставаю для затрыманьня зьявілася тое, што ён быццам быў подобен на злачынцу, які зьдзейсьніў згвалтаваньне (!?).

Аднак, пасьля затрыманьня на маладога чалавека склалі пратаколы аб зьдзяйсьненьні адміністратыўных правапарушэньняў по атр.арт. 17.1. і 23.4. (дробнае хуліганства й непадпарадкаваньне супрацоўнікам міліцыі) Кодэксу аб адміністратыўных правапарушэньнях Рэспублікі Беларусь. Віны ў зьдзяйсьненьні ўказаных правапарушэньняў Жэлезьнічэнка не прызнаў. Пастановаю суда Цэнтральнага раёну г. Гомеля ад 18.09.2007г. на Жалезьнічэнку накладзена спагнаньне па сукупнасьці зьдзейсьненых правапарушэньняў у выглядзе адміністратыўнага арышту на 8 сутак.

Варта адзначыць, што на момант зьдзяйсьненьня правапарушэньняў і атрыманьня адміністратыўнага арэшту Жалезьнічэнка не зьяўляўся студэнтам дадзенай навучальнай установы (!?), таму не мог парушыць Правілаў нутранага распарадку і іншыя лякальныя нарматыўныя акты установы адукацыі, бо яны на яго, натуральна, не распаўсюджваліся. Пры дадзеных абставінах загад аб адлічэньні ёсьць незаконным і абсурдным. Пры падобным падыходзе адміністрацыя ўнівэрсытэту магла прад’явіць Зьміцеру й віну за прагулы заняткаў …

22 студзеня 2008 году Жалезьнічэнка зьявіўся па позьве аб прызыве ў Гомельскі гарадзкі ваенкамат і прадставіў бальнічны ліст, зь якога вынікала, што ён знаходзіцца на лячэньні па факце выяўленай гіпэртэнзыі 1-2 ступені. Улічваючы наяўнасьць дадзенага захворваньня, яго не прызвалі на тэрміновую вайсковую службу. Але на наступны дзень лекар, спаслаўшысь на зьнешні ціск, закрыў бальнічны ліст з вусным указаньнем працягваць лячэньне.

24 студзеня 2008 году ў 17:55, калі Жалезьнічэнка скіроўваўся ў адзьдзяленьне банку за атрыманьнем стыпендыі і належных яму выплатаў у сувязі з узнаўленьнем ва ўнівэрсытэце, яго затрымалі супрацоўнікі міліцыі па падазрэньні ў зьдзяйсьненьні кражы 100 даляраў ЗША у грамадзяніна Вайценкова С.І. і даставілі ў Чыгуначны РАЎС г. Гомеля. Без узбуджэньня крымінальнае справы яго без адвакату дапыталі ў якасьці падазраванага, а потым у начны час адпусьцілі.

25 студзеня 2008г. Жалезьнічэнка паўторна прыбыў па позьве аб прызыве ў ваенкамат. Камісыі ён патлумачыў, што ўзноўлен на вучобу ва ўнівэрсытэце і, акрамя таго, працягвае лячэньне. Аднак, старшыня камісыі аб’явіў перапынак і запрасіў прадстаўнікоў унівэрсытэту. Прыбыўшыя супрацоўнікі ўнівэрсытэту прад’явілі загад рэктару аб адлічэньні Зьміцера ад 22 студзеня 2008 г.

У той жа дзень (нягледзячы на вусныя скаргі і абаснаваньні адтэрміноўкі ад прызыву) камісыя прыняла рашэньне аб прызыве Жалезьнічэнкі на тэрміновую вайсковую службу ў Чыгуначных войсках Узброеных сілаў Рэспублікі Беларусь. Разам зь іншымі прызыўнікамі ён быў пагружаны ў аўтобус і адпраўлены ў вайсковую частку № 83469 горада Жлобіна.

Такім чынам, Зьміцер нават не меў магчымасьці абскардзіць рашэньне аб паўторным адлічэньні з ВНУ (!?).

У вайсковай частцы ён авесьціў безтэрміновую галадоўку і быў скіраваны камандаваньнем часткі ў вайсковы шпіталь Міністэрства абароны ў Менску. У цяперашні час ён праходзіць сулужбу вайсковай частцы па месцы прызначэньня.

На наш погляд, усе вышэй пазначаныя факты заслугоўваюць дэталёвага разгляду. Рашэньні аб выключэньні Зьміцера Жалезьнічэнкі з унівэрсытэту й прызыве ў армію зьяўляюцца супрацьзаконнымі й палітычна матываванымі.


Мы просім Вас:

  • разам зь юрыстамі міністэртства ўважліва вывучыць факты дадзенай справы й прыняць меры па ўзнаўленьні Зьміцера Жалезьнічэнкі ў шэрагу студэнтаў Гомельскага Дзяржаўнага Ўнівэрсытэту імя Ф.Скарыны;

  • об прынятых мерах паведаміць нам по адрэсе:

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Паважаны Аляксандар Міхайлавіч iconБараноўскі Міхаіл Міхайлавіч
Бараноўскі Міхаіл Міхайлавіч нарадзіўся 27 жніўня 1982 года ў вёсцы Елка Зэльвенскага раёна Гродзенскай вобласці ў сям’і настаўнікаў....

Паважаны Аляксандар Міхайлавіч iconАляксандар Мілінкевіч?
Госьць: лідэр аб'яднаных дэмакратычных сілаў Аляксандар Мілінкевіч? +375,296,510,359

Паважаны Аляксандар Міхайлавіч iconІзраіль адклікаў амбасадара зь Беларусі. Мзс гэтай краіны палічыў, выказваньні Аляксандар Лукашэнкі антысэміцкімі. У часе прэсавай канфэрэнцыі Аляксандар
Аляксандар Лукашэнка заявіў: «Калі вы былі ў Бабруйску, вы бачылі, у якім стане горад. У яго страшна было зайсьці! Свінушнік быў!...

Паважаны Аляксандар Міхайлавіч iconБурдук Дзмітрый Міхайлавіч

Паважаны Аляксандар Міхайлавіч iconМікуліч Барыс Міхайлавіч [псеўд. Б. Міхайлаў, Барыс М.; крыпт. Б. М.; БаМ, Б. М-ч, М. Б.; 6 (19) 1912, г. Бабруйск 1954, с. Машукоўка Матыгінскага р-на
Мікуліч Барыс Міхайлавіч [псеўд. Б. Міхайлаў, Барыс М.; крыпт. Б. М.; БаМ, Б. М-ч, М. Б.; 6 (19) 1912, г. Бабруйск — 1954, с. Машукоўка...

Паважаны Аляксандар Міхайлавіч iconНатальля Старасьціна І Аляксандар Урыўскі затрыманы на трое сутак
Менску пакараныя штрафам у памеры 10 базавых велічыняў моладзевыя актывісты Натальля Старасьціна І аляксандар Урыўскі. ІХ абвінавацілі,...

Паважаны Аляксандар Міхайлавіч iconПаважаны Міхаіл Сяргеевіч
...

Паважаны Аляксандар Міхайлавіч iconГосьць "Свабоды" Аляксандар ВайтовічНапрыканцы мінулага тыдня на тэлефанаваньні слухачоў "Свабоды" адказваў Аляксандар Вайтовіч, былы старшыня Савету
Эўрапейскай акадэміі навук, мастацтваў І славеснасьці, ляўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь 1996 года, аўтар 24 вынаходніцтваў...

Паважаны Аляксандар Міхайлавіч iconПаважаны сябра! Вітаем цябе на свабодзе!
Калі ты быў арыштаваны, да цябе прымяняліся рэпрэсіі ў сувязі з падзеямі 19. 12. 2010, ты можаш звярнуцца па дапамогу па наступных...

Паважаны Аляксандар Міхайлавіч iconАбмяркоўваюць тое, як Аляксандар Лукашэнка павіншаваў суайчыньнікаў з 125-годзьдзем зь дня нараджэньня Янкі Купалы. Усё жыцьцё Янкі Купалы прасякнутае
Купалы прасякнутае імкненьнем бачыць Бацькаўшчыну незалежнай, мірнай І магутнай дзяржавай. Сёньняшняя сувэрэнная Беларусь з высокім...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка