Сёньня сканчваецца тэрмін ультыматуму выкрадальнікаў грамадзянкі Беларусі Ірыны Экпа-Ума ў Нігерыі, якая зьнікла 5 траўня. А 16 траўня 1968 году у Нігерыі быў




НазваСёньня сканчваецца тэрмін ультыматуму выкрадальнікаў грамадзянкі Беларусі Ірыны Экпа-Ума ў Нігерыі, якая зьнікла 5 траўня. А 16 траўня 1968 году у Нігерыі быў
Дата канвертавання16.11.2012
Памер26.51 Kb.
ТыпДокументы
Сёньня сканчваецца тэрмін ультыматуму выкрадальнікаў грамадзянкі Беларусі Ірыны Экпа-Ума ў Нігерыі, якая зьнікла 5 траўня. А 16 траўня 1968 году у Нігерыі быў забіты мясцовы рэвалюцыянэр Адак Бора, які змагаўся за незалежнасьць багатага рэгіёну, дзе месьціцца і Порт-Харкорт. Амаль чатыры дзесяткі гадоў сябры “Руху за вызваленьне дэльты Нігеру” адзначаюць 16 траўня як “Дзень памяці”. Калі баевікі не дачакаюцца выкупу, яны пагражаюць выкарыстаць закладніцу ў рытуальных мэтах. Якія страхі перажылі іншыя беларусы, якія апынуліся ў зонах ваенных канфліктаў? Гэта тэма сёньняшніх начных досьледаў. Слова Ігару Карнею.


Эканаміст Станіслаў Гусак ўзгадвае сваё жыцьцё ў Нігерыі. Кажа: калі параўноўваць інфармацыйныя паведамленьні 20-гадовай даўнасьці і цяперашнія, то істотнага адрозьненьня ня бачыць – сутычкі ўрадавых войскаў і бандфармаваньняў не спыняюцца ўжо 40 гадоў:


“Нашых спэцыялістаў (а мы ў Аджакуце будавалі мэталюргічны камбінат) працавала там амаль 4,5 тысяч чалавек. У тым ліку было шмат людзей і зь Беларусі. І трэба канстатаваць: бандытызм там найвышэйшы. Былі выпадкі, калі нават забівалі людзей. Разам з намі працавалі немцы, дык вось мясцовыя спынілі машыну з двума нямецкімі адмыслоўцамі, абрабавалі іх і потым забілі. Было і так, што за ноч 6 дамкоў, дзе жылі нашы спэцыялісты, рабавалі мясцовыя бандыты”.


Бацька Ганны Баранавай апошнія гадоў дзесяць толькі зрэдку зьяўляецца ў Менску. Астатні час жыве і працуе наёмным пілётам у Дэмакратычнай Рэспублікі Конга. Ён і цяпер у Афрыцы:


“Там ня створаныя элемэнтарныя побытавыя ўмовы. Абсалютна нікуды ня пойдзеш нават у той жа Кіншасе, дзе максымум тры цывілізаваныя будынкі. Сярод іх высотны гатэль, дзе звычайна жывуць лётчыкі. Некаторыя жывуць у катэджах. Лічыцца, што там лепей, хоць катэджы не абароненыя сеткамі ад небясьпечных насякомых і жывёлак. Да таго ж, як расказваў тата, можна прыляцець кудысьці ў джунглі, дзе мабільная сувязь не бярэцца, і раптам у якога-небудзь племені будзе дрэнны настрой. Тады яны могуць на экіпаж напасьці. Былі выпадкі, калі лётчыкі станавіліся ахвярамі гэтых плямёнаў”.


Мянчук Аляксандр па кантрактах працаваў у шэрагу афрыканскіх краін. Ён ня верыць афіцыйным заявам -- маўляў, у Афрыцы практычна няма беларусаў, якія патэнцыйна падвяргаюцца рызыцы. Апроч пілётаў, якія ўсё часьцей аказваюцца ахвярамі тэрарыстаў, на кантынэнце багата ваенных інструктараў-беларусаў:


“Дакумэнтальнага пацьверджаньня я не магу даць на 100%. Але калі быў у Афрыцы, былі размовы пра беларусаў, якія ваююць у розных краінах. То бок, нашы вайскоўцы, якія звальняюцца з войска, працуюць там. Прыкладам, мне расказвалі, што беларускія верталётчыкі ў Афрыцы маюць па 500 даляраў за баявы вылет. І гэта акрамя заробку ў 2 тысячы даляраў, якія плацяць штомесяц”.


Найбольш народжаных у Беларусі грамадзянаў сутыкаюцца з праявамі гвалту і тэрарызму ў Ізраілі. Віктар Швайч 12 гадоў жыве на поўдні Ізраілю ў Бэршыве. Пасьля леташняга ўзброенага канфлікту зь Лібанам, ён кажа, што ня можа рызыкаваць жыцьцём малой дачкі. Віктар перакананы: мірна існаваць у атачэньні арабскага сьвету у жыхароў Ізраілю не атрымаецца.


Днямі Віктар Швайч прыехаў у Беларусь, каб падрыхтаваць глебу для вяртаньня сям’і.


“Гэта ўсё нерэальна. Можна было пры Сталіне выслаць чачэнцаў у Казахстан. А ў Ізраілі арабаў высяляць няма куды. Арабскія краіны іх таксама ня хочуць прымаць. Хоць яны і свае, але на фіг яны патрэбныя? Бо па сутнасьці сваёй гэтыя людзі -- дай ім палец, яны адкусяць усю руку. Яны не разумеюць, што калі ты ім зрабіў дабро, то трэба дабром і адплаціць. Мясцовыя, карэнныя, канечне, цудоўна ведаюць арабскае насельніцтва і неяк да іх прыстасаваліся. Хоць бальшыня пры гэтым падтрымлівае радыкальную палітыку ўладаў. А што да прыежжых? Людзі проста вырашаюць бягучыя праблемы”.


Трагічны лёс можа напаткаць людзей і ў краінах, якія не вядуць войнаў з паўстанцамі. Цягам двух апошніх гадоў ахвярамі тэрактаў сталі беларусы ў Эгіпце і Турэччыне. Летась два беларускія студэнты былі забітыя ў ЗША.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Сёньня сканчваецца тэрмін ультыматуму выкрадальнікаў грамадзянкі Беларусі Ірыны Экпа-Ума ў Нігерыі, якая зьнікла 5 траўня. А 16 траўня 1968 году у Нігерыі быў iconЯкія небясьпекі чакаюць беларусаў, што працуюць І жывуць у зонах ваенных канфліктаў?
Сёньня канчаецца тэрмін ультыматуму выкрадальнікаў грамадзянкі Беларусі Ірыны Экпа-Ума, якая зьнікла ў горадзе Порт-Харкорт у Нігерыі...

Сёньня сканчваецца тэрмін ультыматуму выкрадальнікаў грамадзянкі Беларусі Ірыны Экпа-Ума ў Нігерыі, якая зьнікла 5 траўня. А 16 траўня 1968 году у Нігерыі быў iconЯк паведамляюць афрыканскія смі, сёньня заканчваецца тэрмін ультыматуму выкрадальнікаў грамадзянкі Беларусі Ірыны Экпа-Ума ў Нігерыі. Яна зьнікла 5 траўня. А 16
Руху за вызваленьне дэльты Нігеру” адзначаюць 16 траўня як “Дзень памяці”. У выпадку, калі баевікі не дачакаюцца выкупу, яны пагражаюць...

Сёньня сканчваецца тэрмін ультыматуму выкрадальнікаў грамадзянкі Беларусі Ірыны Экпа-Ума ў Нігерыі, якая зьнікла 5 траўня. А 16 траўня 1968 году у Нігерыі быў iconНа працягу трох дзён, ад 7 да 9 траўня 2008, у Кракаве будуць праходзіць
Ягелонскім Універсітэце ў супрацоўніцтве з іншымі студэнцкімі арганізацыямі. Ідэяй гэтага мерапрыемства ёсць пазнаванне Беларусі...

Сёньня сканчваецца тэрмін ультыматуму выкрадальнікаў грамадзянкі Беларусі Ірыны Экпа-Ума ў Нігерыі, якая зьнікла 5 траўня. А 16 траўня 1968 году у Нігерыі быў iconФэлікс Уладзімеравіч Шкірманкоў нарадзіўся 27 траўня 1926 году ў Прапойску (Слаўгарадзе)

Сёньня сканчваецца тэрмін ультыматуму выкрадальнікаў грамадзянкі Беларусі Ірыны Экпа-Ума ў Нігерыі, якая зьнікла 5 траўня. А 16 траўня 1968 году у Нігерыі быў iconАляксандар Кулінковіч, лідэр рок-гурту "Нэйра Дзюбэль"
Нарадзіўся 18 траўня 1972 года ў Смалявічах. Калі Саша быў у 5-гадовым узросьце, сям’я пераехала ў Менск. Скончыў птв-23 па спэцыяльнасьці...

Сёньня сканчваецца тэрмін ультыматуму выкрадальнікаў грамадзянкі Беларусі Ірыны Экпа-Ума ў Нігерыі, якая зьнікла 5 траўня. А 16 траўня 1968 году у Нігерыі быў iconАляксандар Кулінковіч, лідэр рок-гурту Neuro Dubel
Нарадзіўся 18 траўня 1972 года ў Смалявічах. Калі Саша быў у 5-гадовым узросьце, сям’я пераехала ў Менск. Скончыў птв-23 па спэцыяльнасьці...

Сёньня сканчваецца тэрмін ультыматуму выкрадальнікаў грамадзянкі Беларусі Ірыны Экпа-Ума ў Нігерыі, якая зьнікла 5 траўня. А 16 траўня 1968 году у Нігерыі быў icon1 траўня ў Капыльскі раёне Меншчыны зьліквідавалі гаспадарку, якая ад савецкіх часоў захоўвала назоў "1 мая". Гаспадарку далучылі да суседняй, якая называецца
Капыльскі раёне Меншчыны зьліквідавалі гаспадарку, якая ад савецкіх часоў захоўвала назоў "1 мая". Гаспадарку далучылі да суседняй,...

Сёньня сканчваецца тэрмін ультыматуму выкрадальнікаў грамадзянкі Беларусі Ірыны Экпа-Ума ў Нігерыі, якая зьнікла 5 траўня. А 16 траўня 1968 году у Нігерыі быў iconУ барысаве згадвалі галодны бунт 1933-га
Да IХ далучылiся работнiкi мясцовай запалкавай фабрыкi “Бярэзiна”, якія абвясьцілі страйк. Ноччу з 3 на 4 траўня супрацоўнікі нкус...

Сёньня сканчваецца тэрмін ультыматуму выкрадальнікаў грамадзянкі Беларусі Ірыны Экпа-Ума ў Нігерыі, якая зьнікла 5 траўня. А 16 траўня 1968 году у Нігерыі быў iconУ барысаве згадвалі галодны бунт 1933-га
Да IХ далучылiся работнiкi мясцовай запалкавай фабрыкi “Бярэзiна”, якія абвясьцілі страйк. Ноччу з 3 на 4 траўня супрацоўнікі нкус...

Сёньня сканчваецца тэрмін ультыматуму выкрадальнікаў грамадзянкі Беларусі Ірыны Экпа-Ума ў Нігерыі, якая зьнікла 5 траўня. А 16 траўня 1968 году у Нігерыі быў iconKarn1227
Сьвятлана Сугака нарадзілася ў Менску 21 траўня 1985 году. Тут закончыла сярэднюю школу І паліграфічны каледж. Паўтара года адвучылася...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка