Тэма: Правапіс суфікаў дзеясловаў




НазваТэма: Правапіс суфікаў дзеясловаў
Дата канвертавання16.11.2012
Памер62.08 Kb.
ТыпДокументы

Тэма: Правапіс суфікаў дзеясловаў



Мэта: Паглыбіць і замацаваць веды, атрыманыя на папярэдніх уроках і выпрацаваць уменне прымяняць правіла правапісу суфіксаў дзеясловаў;

удасканальваць мову вучняў і іх лагічнае мысленне праз сістэму спецыяльных практыкаванняў; удасканальваць і фарміраваць навыкі работы па апорным канспекце; выхоўваць любоў да роднай мовы; праз багацце роднага слова спрыяць фарміраванню нацыянальай ідэі вучняў, выхоўваюць пачуццё адданасці сваёй Радзіме, народу.

Абсталяванне: табліцы, плакаты карткі.

Ход урока

I.Арганіцыйны момант


  1. Праверка дамашняга задання.

А) 4 вучні на аркушах паперы запісваюць апорныя схемы па тэме «Дзеяслоў».

Б) Арфаграфічны трэнажор.

2 вучні працуюць каля дашкі (выпраўляюць памылкі ў няправільна запісаных словах)

лягенда, светкаваць, мядаль, абяліск, барадзьба, дзявятага, вордэн, атбудаваць, бесабароны, беларусскі, сьхіліцца, ленінграцкі, фота – здымак, супраць – леглы, юны, незаваяваць, радаваца.

В) Шчырых, гаваркіх, вырозных, характарыстыных слоў надзвычай многа ў беларускай мове. І трэба толькі адчуць іх сэрцам і навучыцца правільна выкарыстоўваць, як гэта раіць нам паэт Юрась Свірка.

2 вучні павінны ўставіць неабходныя дзеясловы ў тэкст. (заданні 1 узроўню).


У нас сваіх хапае слоў,

Крамяных, росных, васільковых,

Ад мурагоў і ад лясоў

Ад светлых высяў жаўруковых.

У нас хапае слоў сваіх,

Ад чыстых даляў веснавых,

Сваіх хапае слоў у нас

Суровых, мужных, як яднанне,

Яны гучаць у грозны час

І заклінаюць да змагання.


Г) Выбарачнае пісьмо.

Астатнія вучні працуюць разам з настаўнікам. З тэксту выпісваюцца дзеясловы.


Мая граматыка


У лесе родную вучыў я мову.

Назоўнікамі дрэвы ў ім звіняць.

Тут птушкі ўтвараюць дзеясловы —

Пяюць, шчабечуць, свішчуць і крычаць.


Прыметнікамі бор здалёк прыкметны —

Зеленачубы, статны, залаты.

Сустрэне бор бор займеннікам прыветным:

Як з лепшым сябрам, з кожным ён на ты.


Зязюля раніцай лічэбнік вучыць —

Плыве наўсцяж стосотае «ку – ку»

Цвіце багун. Цвіце чабор гаючы.

Вісяць, што коскі, шышкі на суку.


Хаваюцца часціцы і прыслоўі,

Нібы грыбы, сярод імхоў і траў.

Я ў верасным, сунічным палясоўі

Граматыкі падручнік прагартаў.


Звіні ж вякамі, мова, па – над краем —

На пераправе, у лузе, пры сасне.

Жыцце не адмаўляе, а сцвярджае

Адмоўная часціна мовы — не.


Не знішчым мы, не страцім, не загубім

Сваіх азёр, лугоў, сваіх лясоў

І родны край і мову не разлюбім —

У кожным сэрцы гэты дзеяслоў!

В. Гардзей


Д) На дошцы прымацаваны запісаныя на аркушах паперы дзеясловы і іншыя часціны мовы. Неабходна ўтварыць словазлучэнні.


Паважаць старэйшых

Шанаваць мову

Берагчы падручнікі

Не спазняцца ў школу

Не забываюць дзеннік

Дапамагаюць малодшым

Цікавіцца гісторыяй

Любіць родны край

Старацца

Які дзеяслоў у нас застаўся без слова?

Старацца

Мы, дзеці павінны старацца вучыцца, паважаць, берагчы, дапамагаць, цікавіцца, любіць.


  1. Тлумачэнне новага матэрыялу па апорнай схеме.


Правапіс суфіксаў дзеясловаў.


ава н.ф. пр.ч.

ява


1ас. – ую (- юю)

сумую — сумаваць


іва н.ф. пр.ч.

ыва

1 ас (л н.р.)ваю

падтрымліваю — падтрымліваць

ва н.ф. пр.ч

1 ас л.н.р. ваю

перапытваю — перапытваць

н.ф.з. тр. ІЦЬ — н.тр. йва

супакоіць — супакойваць

Вучні запісваюць апорную схему ў апорныя канспекты.

II.Замацаванне





    1. Прагаворванне апорнай схемы ў парах.

    2. Адзін вучань узнаўляе апорную схему, другі вучань праверае гэта заданне па падручніку.

    3. Паставіць дзеясловы ў інфінітыве:


Фармірую — фарміраваць

Шаную — шанаваць

Пакутую — пакутаваць

Атрымліваю — атрымліваць

Ахвярую — ахвяраваць

Перапытваю — перапытваць


Які тэкст хаваецца за гэтымі дзеясловамі?



Адменныя рысы беларусаў .

Характар беларусаў фарміраваўся гістарычна на працягу многіх стагоддзяў.

Беларус — гэта перш за ўсё заўзяты працаўнік.

Хлеб шанавалі як сваё жыццё. Здаралася, пасля яды зграбуць яго крошкі ў жменю і з’ядуць.

Бывала, жыццё гнула беларуса. Ён пакутваў і цярпеў, марыў і спадзяваўся на лепшае будучае. З усіх сіл стараўся беларус пакінуць у спадчыну дзецям штосьці большае, чым атрымліваў сам.

Беларус — вялікі міралюб. Для спакою можа ахвяраваць многім.


Настаўнік:



Змяніўся час, але многія якасці беларусаў, адшліфаваныя стагоддзямі, захаваліся і дайшлі да нашых дзён. Гэта наша гістарычная спадчына, наш нацыянальны скарб.


    1. Перакласці дзеясловы на беларускую мову:


Скучать — сумаваць

Поддерживать — падтрымліваць

Почитать — шанаваць

Украшать — упрыгожваць

Переспрашивать — перапытваць


    1. Практыкаванне 158 (вусна)




    1. 9 мая 2005 года — вялікае свята: мы будзем адзначаць 60 – годдзе вялікай Перамогі.

Па карціне «Воін – вызваліцель» запішыце:

1 – 2 узровень — дзеясловы.

3 узровень — словазлучэнні.

4 узровень — сказы.


    1. Самастойная работа па картках для вучняў 3, 4, 5 узроўню.


3 – і ўзровень:

Прачытайце тэкст, вызначце яго тэму і галоўную думку. Знайдзіце дзеясловы, запішыце іх у форме інфінітыва.


Роднае слова


Роднае слова — гэта першая крыніца, праз якую мы пазнаем жыццё і акаляючы нас свет. Таму вам неабходна так старанна вывучаць сваю родную мову. І перш за ўсё трэба ведаць свой народ, яго багатую вусную творчасць. Усе паэты і пісьменнікі, кампазітары, музыканты прыслухоўваліся і прыслухоўваюцца да творчасці народа і выкарыстоўваюць яе ў сваіх мастацкіх творах. Вось чаму і вам трэба любіць, ведаць і шанаваць мову свайго народа і умець дасканала авалодваць ёю.


4 – ы ўзровень:

Прачытайце тэкст. Выпішыце дзеяслоўныя словазлучэнні, вызначце склоны залежных слоў.


Ёсць такая зямля


Ёсць такая зямля, дзе крыніцы звіняць,

Пераліўчыта ззяюць азёры,

Дзе стаяць веліканы — капцы — курганы,

Велічавым парослыя борам.

Ёсць такая зямля казак, песень, якіх

Больш ніде не пачуць, не знайсці,

Дзе ў купальскую зачараваную ноч

Расцвітае цвет папараці.

Ёсць такая зямля: дзень адзін пражывеш,

І адступяць ліхія нягоды,

Будзеш марыць ад ёй, будзе сніцца табе,

Будзеш помніць яе ты заўсёды.

Вось на гэтай зямлі шчасце выпала мне

Жыць, за плугам хадзіць і збіраць

Непаўторныя казкі і песні яе,

Каб, сябры, усе іх вам перадаць.

М. Танк


5 – ы ўзровень:


Дапішыце тэкст выкарыстоўваючы дзеясловы з суфіксамі – ава, – ява, – ыва, – іва, – ва. Вызначце яго тэму.


Любоў да Радзімы ў чалавека яскрава праяўляецца тады, калі ён разлучаецца з ёю. І чым даўжэй ён будзе недзе далёка, тым мацнейшае гэта пачуццё.


Вучні 1 і 2 – га ўзроўню працуюць разам з настаўнікам, дапісваюць суфіксы дзеясловаў у тэксце.


Мы з вамі нарадзіліся і жывем у Беларусі. Паглядзі навокал, якая прыгожая наша зямля! Да твайго акна прытульваецца клён ці рабіна, нібы прыслухоўваюцца да гоману. Над ціхаю рэчкаю ўспыхвае зорка. Хочацца радавацца, гледзячы на прыгожасць роднага краю. Хочацца затойваць дыханне, ад гэтага хараства. Мы павінны ўпрыгожваць родную зямлю, берагчы тое, што складвалася вякамі. Нам трэба шанаваць нашу спадчыну.

Настаўнік:


Мова народа — яго люстра, яго гонар, яго сумленне. Кнігі, напісаныя на роднай, матчынай мове, дапамагаюць нам стаць дабрэйшымі, выбраць правільную дарогу ў жыцці. І той, хто любіць і шануе сваю родную мову, па–сапраўднаму любіць сваю Радзіму свой край.



  1. Рэфлексія.


Хто не зразумеў тэмы, закрыйце, калі ласка, вочы. (пры неабходнасці прагаворванне апорнай схемы)



  1. Дамашняе заданне:


АК, гр. 5 — пр. 159, 4 гр.— п р. 160, 3 гр.— пр. 161, гр. 1 – 2 выбірае заданне сама.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Тэма: Правапіс суфікаў дзеясловаў icon105 г на год; 3 г на тыдзень, з ІХ 13 г на пісьмовыя работы
Змяненне дзеясловаў прошлага часу па родах, правапіс канчаткаў. Правапіс не з дзеясловамі

Тэма: Правапіс суфікаў дзеясловаў iconТэма: Правапіс у І ў
Запішам словы, растлумачым правапіс у І ў (у гэты час 2-3 вучні працуюць па картках)

Тэма: Правапіс суфікаў дзеясловаў icon§ 18. Правапіс асабовых канчаткаў дзеясловаў. Правапіс часціц
Да ІІ спражэння адносяцца дзеясловы, якія ў інфінітыве заканчваюцца на -іць (-ыць), за выключэннем аднаскладовых тыпу шыць, крыць:...

Тэма: Правапіс суфікаў дзеясловаў iconТэма: Правапіс літар у І ў (факультатыў "Вывучаем беларускі правапіс") Настаўнік
Тып занятка: падагульненне, сістэматызацыя, замацаванне, пошук новых ведаў па тэме

Тэма: Правапіс суфікаў дзеясловаў iconЧас I лiк дзеясловаў
Прачытайце. Устаўце прапушчаныя лiтары. Падкрэслiце дзеясловы. Вызначце лiк дзеясловаў

Тэма: Правапіс суфікаў дзеясловаў iconГ. Новогрудок, гімназія №1 трыванні дзеяслова. Утварэнне І ўжыванне дзеясловаў закончанага І незакончанага трывання
Мэта: дапамагчы вучням асэнсаваць сутнасць трывальных адносін дзеясловаў, ІХ формы, значэнне І функцыю ў маўленні

Тэма: Правапіс суфікаў дзеясловаў iconТо ў стане, то ў працэсе, ці Правапіс літары й перад суфіксам -ва
Часта суфіксы ўдзельнічаюць не ва ўтварэнні новага слова, а служаць для выражэння пэўнага граматычнага значэння. Такім чынам утвараюцца...

Тэма: Правапіс суфікаў дзеясловаў iconУрок беларускай мовы
Тэма: Правапіс склонавых канчаткаў прыметнікаў у творным І месным склонах адзіночнага ліку

Тэма: Правапіс суфікаў дзеясловаў iconФакультатыўны занятак па беларускай мове Клас: 9 Тэма
Выпішыце з тэксту спалучэнні лічэбніка з назоўнікам, вызначце разрад лічэбнікаў. Звярніце ўвагу на правапіс некаторых лічэбнікаў

Тэма: Правапіс суфікаў дзеясловаў iconЦвёрды" І "рашучы" Ь, ці Правапіс мяккага знака
Полюсныя меркаванні прыдавалі своеасаблівы смак: тэма абрастала палітычнымі матывамі, узбройвала аргументамі як апанентаў адмены...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка