Брытанскія навукоўцы выявілі 15 захворваньняў І анамаліяў, што разьвіваюцца ў дзяцей, якія доўга глядзяць тэлебачаньне. А тэма сёньняшніх начных досьледаў




НазваБрытанскія навукоўцы выявілі 15 захворваньняў І анамаліяў, што разьвіваюцца ў дзяцей, якія доўга глядзяць тэлебачаньне. А тэма сёньняшніх начных досьледаў
Дата канвертавання16.11.2012
Памер25.63 Kb.
ТыпДокументы
Karn0220noch


Брытанскія навукоўцы выявілі 15 захворваньняў і анамаліяў, што разьвіваюцца ў дзяцей, якія доўга глядзяць тэлебачаньне. А тэма сёньняшніх начных досьледаў – залежнасьць ад інтэрнэту. На залежнасьць ад інтэрнэту часьцей за іншых пакутваюць маладыя людзі, якія хутка адаптаваліся да новых тэхналёгіяў і ўжо ня могуць уявіць свайго жыцьця без кампутара і віртуальнай прасторы. Тэму працягне Ігар Карней.


10 гад таму з ініцыятывы нью-ёрскага псыхіятра Айвэе Голдбэрга паталягічнае карыстаньне інтэрнэтам было прызнанае псыхічнай неўраўнаважанасьцю. Паводле ацэнак экспэртаў, да 10% інтэрнэт-карыстальнікаў ва ўсім сьвеце псыхічна залежаць ад віртуальнай прасторы. Такая залежнасьць, паводле Айвэе Голдбэрг, ня менш небясьпечная, чым алькагольная ці наркатычная. Як канстатуюць амэрыканскія псыхіятры, 25% карыстальнікаў прыдбалі онляйн-залежнасьць за паўгоду актыўнага карыстаньне інтэрнэтам, яшчэ 58% – цягам наступным шасьці месяцаў, 17% – пасьля году.


У ЗША і краінах Эўропы зьявіліся спэцыяльныя аддзяленьні ў шпіталях, дзе спрабуюць лекаваць ад он-ляйн залежнасьці. А ў Кітаі інтэрнэт-залежнасьць лічаць захваробу.


Статыстыкі пра колькасьць інтэрнэт-залежных у Беларусі пакуль няма. Аднак з гэтай праблемай сутыкаюцца многія беларускія сем'і. Нават калі ў хаце няма кампутара, падлеткі наведваюць інтэрнэт-клюбы.


Дзяўчына: “Па-першае, інтэрнэт – гэта ня толькі магчымасьць кантактаваць зь іншымі людзьмі. Але таксама магчымасьць набываць нейкую інфармацыю, якую вельмі складана знайсьці нават у дапаможніках. Дарэчы, я думаю, што гэта вельмі зручная рэч, паколькі можна за некалькі хвілінаў знайсьці патрэбную інфармацыю, ня седзячы ў пошуках гадзінамі ў бібліятэках. Досыць зайсьці ў пошукавік, клікнуць – і ўсё гатова”.


Карней: “Ці існуюць у гэтым зьвязку праблемы з бацькамі?”


Дзяўчына: “Так, існуюць. Бо дзеці сядзяць у інтэрнэце даволі доўга, за што бацькі ўрэшце плацяць немалыя грошы”.


Псыхоляг Міхаіл Дзернакоўскі ў вывучэньні фэномэну інтэрнэт-залежнасьці пайшоў далей за амэрыканскага псыхіятра Айвэе Голдбэрга. Дзернакоўскі вылучыў падвід інтэрнэт-залежнасьці – блогазалежнасьць – псыхалягічная залежнасьць ад чытаньня і напісаньня інтэрнэт-дзёньнікаў.


І вось некаторыя прыкметы залежнасьці: навязьлівае жаданьне праверыць электронную пошту. Пастаяннае чаканьне наступнага выхаду ў сеціва. Спыненьне ці нават скарачэньне часу карыстаньня інтэрнэтам ў залежнага чалавека прыводзіць да дрэннага самаадчуваньня, якое выліваецца ў эмацыйную ўзбуджанасьць, роздумы ўслых пра тое, што зараз адбываецца ў інтэрнэце, некантраляваныя рухі пальцамі, якія нагадваюць друкаваньне на клявіятуры. Ёсьць і фізычныя прыкметы залежнасьці: паражэньне нэрвовых канчаткаў рук з прычыны працяглага перанапружаньня цягліцаў, сухасьць у вачох, галаўны боль і боль у сьпіне, хваробы страўніка з прычыны нерэгулярнага харчаваньня.


Былы прэзыдэнт Акадэміі наву Беларусі, былы старшыня Савету Рэспублікі Нацыянальнага сходу акадэмік Аляксандар Вайтовіч нядаўна завёў уласны блог. Акадэмік кажа, што ў навучаньні ягоная унучка усё болей і болей выкарыстоўвае інтэрнэт. Спадар Вайтовіч ня бачыць ў гэтым нічога дрэннага і разьвіцьця інтэрнэт-залежнасьці ў сваёй унучкі не баіцца. Ён кажа, што мае значэньне, зь якой мэтай чалавек ідзе ў інтэрнэт.


Вайтовіч: “Калі я быў студэнтам, у “ленінку”, як тады называлі нашу Нацыянальную бібліятэку, чэргі стаялі. Цяпер студэнтаў меней ня стала, больш нават у параўнаньні з гадамі маёй вучобы. Але ж у бібліятэку ніхто ня ходзіць. Чаму? Зусім іншыя тэхналёгіі працы зь інфармацыяй. Тэхналёгіі электронныя. Я гляджу па сваёй унучцы. Яна сядзіць за кампутарам дома і лазіць у інтэрнэце. Тое, што ёй трэба, адшуквае і чытае. Вядома, бярэ нейкія яшчэ кніжкі. І гэта тэндэнцыя. Усё больш і больш будуць электронныя інфармацыйныя тэхналёгіі распрацоўвацца".

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Брытанскія навукоўцы выявілі 15 захворваньняў І анамаліяў, што разьвіваюцца ў дзяцей, якія доўга глядзяць тэлебачаньне. А тэма сёньняшніх начных досьледаў iconБрытанскія навукоўцы выявілі 15 захворваньняў І анамаліяў, што разьвіваюцца ў дзяцей, якія доўга глядзяць тэлебачаньне. А тэма сёньняўніх начных досьледаў
А тэма сёньняўніх начных досьледаў –залежнасьць ад інтэрнэту. На залежнасьць ад інтэрнэту часьцей за іншых пакутваюць, якія хутка...

Брытанскія навукоўцы выявілі 15 захворваньняў І анамаліяў, што разьвіваюцца ў дзяцей, якія доўга глядзяць тэлебачаньне. А тэма сёньняшніх начных досьледаў iconВітаміны: неабходнасьць альбо рызыка?
Тэма сёньняшніх начных досьледаў: Якія сродкі падтрыманьня імунітэту, апроч антыбіётыкаў, прапануюць беларускія аптэкі. Колькі гэта...

Брытанскія навукоўцы выявілі 15 захворваньняў І анамаліяў, што разьвіваюцца ў дзяцей, якія доўга глядзяць тэлебачаньне. А тэма сёньняшніх начных досьледаў iconДадаць пра заканадаўства, як рэлуюецца
Тэма сёньняшніх начных досьледаў: камэрцыйная дзейнасьць розных цэркваў. Тэму працягне Ігар Карней

Брытанскія навукоўцы выявілі 15 захворваньняў І анамаліяў, што разьвіваюцца ў дзяцей, якія доўга глядзяць тэлебачаньне. А тэма сёньняшніх начных досьледаў iconПараўнальна з мінулым годам былі павялічаны на
На ўсе гэтыя сродкі плянавалася адрамантаваць 881,6 тысячаў квадратных мэтраў жытла. Тэма сёньняшніх начных досьледаў – капітальныя...

Брытанскія навукоўцы выявілі 15 захворваньняў І анамаліяў, што разьвіваюцца ў дзяцей, якія доўга глядзяць тэлебачаньне. А тэма сёньняшніх начных досьледаў iconСёньня сканчваецца тэрмін ультыматуму выкрадальнікаў грамадзянкі Беларусі Ірыны Экпа-Ума ў Нігерыі, якая зьнікла 5 траўня. А 16 траўня 1968 году у Нігерыі быў
Нігеру” адзначаюць 16 траўня як “Дзень памяці”. Калі баевікі не дачакаюцца выкупу, яны пагражаюць выкарыстаць закладніцу ў рытуальных...

Брытанскія навукоўцы выявілі 15 захворваньняў І анамаліяў, што разьвіваюцца ў дзяцей, якія доўга глядзяць тэлебачаньне. А тэма сёньняшніх начных досьледаў iconВ. Няфёдава: "Усё ў жыцьці можна зьмяніць: апроч сьмерці І капрамонту"
На ўсе гэтыя сродкі плянавалі адрамантаваць 881,6 тысячы квадратных мэтраў жытла. Тэма сёньняшніх “Начных досьледаў” – капітальныя...

Брытанскія навукоўцы выявілі 15 захворваньняў І анамаліяў, што разьвіваюцца ў дзяцей, якія доўга глядзяць тэлебачаньне. А тэма сёньняшніх начных досьледаў iconНачная праца небясьпечная для здароўя
«верагодных» канцэрагенных фактараў. Паводле навуковых досьледаў, у жанчын, якія працуюць у начную змену, рызыка захворваньняў на...

Брытанскія навукоўцы выявілі 15 захворваньняў І анамаліяў, што разьвіваюцца ў дзяцей, якія доўга глядзяць тэлебачаньне. А тэма сёньняшніх начных досьледаў iconТэма начных досьледаў дэпрэсія. Ці ёсьць сувязь паміж зьменай надвро'я І і зьменай насрою. Тэму дасьледвала Юлія Дранчук
Тэма начных досьледаў – дэпрэсія. Ці ёсьць сувязь паміж зьменай надвро'я І і зьменай насрою. Тэму дасьледвала Юлія Дранчук

Брытанскія навукоўцы выявілі 15 захворваньняў І анамаліяў, што разьвіваюцца ў дзяцей, якія доўга глядзяць тэлебачаньне. А тэма сёньняшніх начных досьледаў iconШто глядзяць беларусы праз 600 тысячаў спадарожнікавых талерак?
Калі раней спадарожнікавыя антэны маглі сабе дазволіць заможныя беларусы, то цяпер “талерку” можна ўбачыць на звычайнай хаце ў глыбінцы....

Брытанскія навукоўцы выявілі 15 захворваньняў І анамаліяў, што разьвіваюцца ў дзяцей, якія доўга глядзяць тэлебачаньне. А тэма сёньняшніх начных досьледаў iconАльтэрнатыва беларускага чыноўніка: бізнэс, краты, забыцьцё?
Учора сышоў у адстаўку старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Уладзімер Канаплёў. Сваё рашэньне ён патлумачыў станам здароўя....

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка