Палітычная геаграфіяруднішча




НазваПалітычная геаграфіяруднішча
Дата канвертавання16.11.2012
Памер62.69 Kb.
ТыпДокументы
ПАЛІТЫЧНАЯ ГЕАГРАФІЯРУДНІШЧА (Спадарыня:) “Вельмі ціха. Калі машына праедзе паўз вокны, усе глядзяць туды. Бо гэта сапраўднае дзіва. Адкуль яна тут узялася, гэтая машына?”Гэта я прыехаў!Згодны, што знойдзецца няшмат жадаючых трэсьціся паўсотні кілямэтраў, каб толькі дабрацца ад райцэнтру Лельчыцы на самую ўкраінскую мяжу, у вёску Руднішча. Асфальт сюды не даходзіць. Апошнія дзесяць кілямэтраў - разьбітая лесавозамі дарога.(Карэспандэнт:) “Да вас вельмі цяжка дабрацца!”(Міхал Мешчанка:) “Яшчэ можна мірыцца”.(Карэспандэнт:) ”І гэта вы называеце “можна мірыцца?!”(Міхал Мешчанка:) “Так. Раней нас зусім нічым не можна было дастаць. Толькі верталётам, а машыны не хадзілі. Вось так усё жыцьцё й пражылі”.Карэнны жыхар Руднішча - пэсіянэр Міхал Мешчанка. Падпёр слуп і з выглядам знаўцы тлумачыць сытуацыю.(Міхал Мешчанка:) “На паперы гэтая дарога даўно зданая. Але яна будзе такой, пакуль мы не памрэм Пажаляцца людзі - кілямэтар ці два правядуць. І ўсё! Ужо трэба неяк дабудаваць. Там мала заслалося - кілямэтра чатыры”.(Карэспандэнт:) “Можа трэба жаліцца часьцей?”(Міхал Мешчанка:) “Мабыць, але хто ведаве, куды жаліцца?”(Карэспандэнт:) “Сельсавет, райвыканкам”.(Міхал Мешчанка:) “Ай! Да ня мае сэнсу!”(Карэспандэнт:) “Ад вас у Палаце прадстаўнікоў ёсьць дэпутат - Сяргей Касьцян. Можа б яму пажаліліся? Можа б ён чым дапамог?”(Міхал Мешчанка:) “А мы яго ведаем, таго дэпутата? Сяргей Касьцян? Ці як? Ніколі пра такога не чуў”.(Карэспандэнт:) “Як Новы год сьвяткаваць будзеце?”(Міхал Мешчанка:) “Пэнсія толькі 5-га, а Новы год - 1-га. Так што ён дакладна пройдзе бяз грошай. Каб перад Новым годам пэнсію далі, баба ўзяла б бутэльку шампанскага. Яно, натуральна, лепшае за самагон. Але як яго няма, буду вымушаны каўтануць сто грамаў самагняры”.(Карэспандэнт:) “Як прайшоў год?”(Міхал Мешчанка:) “Трываць магчыма было. Мо, наступны лепей будзе”.(Карэспандэнт:) “Які хочаце атрымаць падарунак?”(Міхал Мешчанка:) “А хто нам дасьць той падарунак?”(Карэспандэнт:) “А раптам, сапраўды, прыйдзе ў Руднішчы Дзед Мароз…”(Міхал Мешчанка:) “Што дасьць, тое й прымам”.(Карэспандэнт:) “А жонцы што падарыце?”(Міхал Мешчанка:) “Кветак бы нарваць. Але дзе іх зараз узяць? Толькі калі штучныя знайду”.Штопершае знаёмства часам камандзіроўкі пачынаецца так бы мовіць з рэклямы. Прадстаўляешся: хто, адкуль і навошта. Звычайна суразмоўцы адразу ж ўдакладняюць: ці пачуюць яны сябе па радыёсетцы. Ты адмоўна хістаеш галавою й тлумачыш чаму, калі й якую хвалю трэба лавіць.А ў Руднішчы пытаньне пра радыёкропку адпадае само сабою, бо тут ужо даўно няма сеткі.Пэнсіянерка Ніна Мешчынка.(Ніна Мешчынка:) “Няма ў нас радыё, адрэзалі. Драўляныя тыя слупы даўно ўжо пападалі. На пошце былі такія дынамікі. Мы іх пакуплялі, але яны хутка папсаваліся. І болей мы іх не набывалі. І няма ў нас радыё!”(Карэспандэнт:) “Навошта вам тая радыёкропка? Слухайце вы Радыё “Свабода” й ўсё будзе добра! А якія падарунак хочаце на Новы год атрымаць?”(Ніна Мешчынка:) “А хто нам дасьць гэты падарунак?”(Карэспандэнт:) “А раптам на першага студзеня тут зьявіцца Дзед Мароз. Што вы яму тады скажыце?”(Ніна Мешчынка:) “Торт добры.”(Карэспандэнт:) “А сваімі крэўным і суседзям што падорыце? Ці яны не заслужылі?”(Ніна Мешчынка:) “Усе заслужылі, але самае лепшае павіншаваць словам добрым.”(Карэспандэнт:) “..і грошы сэканоміць можна. Праўда?”(Ніна Мешчынка:) “Так.”А каб працавала ў Руднішчах радыёкропка, вяскоўцы маглі б сачыць за тым, як цэлы год па Гомельшчыне й Беларусі наагул крочыла кампанія добраўпарадкаваньня.Ніна Таргонская, вядома, нешта чула пра гэта. Але як даведалася, так і забылася. Прычыны тут дзьве: у самім паселішчы ніякіх пераўтварэньняў дагэтуль не адбылося. А па-другое, гэтай кабеціне ўжо не да ўдзелу ў агульнанацыянальных акцыях. Сілаў няма. Сама ледзь цёгаецца. А на руках яшчэ й сын, інвалід 1-й групы.(Ніна Таргонская:) “Зайдзіце ў маю хату й пабачыце, што там робіцца: плота нікаога няма!”(Карэспандэнт:) “Узялі б бутэльку, ды папрасілі мужыкоў, Няўжо бы яны вам плот на пастроілі?”(Ніна Таргонская:) “О-хо-хо-хо! Хто ж табе плота за бутэльку паставіць?”(Карэспандэнт:) “Што, адной бутэлькі мала?”(Ніна Таргонская:) “А Божа ж, ты Божа ж! Тут мільён дай ды ніхто табе не паставіць. Хоць бы раз сельсавет пабудаў, што ёсьць такая баба старая. Трэба ж нейкую ўвагу паказваць! Але я вось чую, што гуманітарная дапамога ідзе. А чаму інваліду першай групы няможна якую ласку аказаць?”(Карэспандэнт:) “Ёсьць Дэпартамэнт гуманітарнай дапамогі пры Адміністрацыі прэзідэнта. Яны там усё й разьмяркоўваюць.”(Ніна Таргонская:) “Вось і трэба, каб яны сбды штосьці разьмеркавалі!”(Карэспандэнт:) “Ведаеце, яны разьмяркоўваюць так што…”(Ніна Таргонская:) “…каму даць, а каму не!”(Карэспандэнт:) “Во, менавіта!”(Ніна Таргонская:) “Баба сама ва ўсім разабралася!”(Карэспандэнт:) “Як Новы год сьвяткаваць будзеце?”(Ніна Таргонская:) “Картопля ды юшка - вось такое ў нас сьвята!”(Карэспандэнт:) “А можа сто грамаў на стале будзе?(Ніна Таргонская:) “Каб так, было б добра. Але гэтага няма.”(Карэспандэнт:) “Ну, гэта выгнаць нядоўга!”(Ніна Таргонская:) “Не-е-е! У нас ня ціснуць!”(Карэспандэнт:) “Што ж гэта такая за палеская вёска, дзе ня гоняць самагон?!”(Ніна Таргонская:) “А ў нас не! Я такога ня чула.”(Карэспандэнт:) “Я ж не зь міліцыі!”(Ніна Таргонская:) “Не з міліцыі! А ў нас ня гоняць!”(Карэспандэнт:) “Катастрофа! А якія падарунак хочаце на Новы год атрымайь?”(Ніна Таргонская:) “Каб плот наставілі.”(Карэспандэнт:) “А хто яго будзе ладзіць?”(Ніна Таргонская:) “Дзед мароз лёдам замарозіць. І будзе доўга трымацца.”Пытаюся пра асаблівасьці мясцовага жыцьця, а вякоўцы да разьбітае дарогі, пашкоджанае радыёсеткі й нахіленых платоў дадаюць краму. Дакладней ейную адстунасьць. Наўзамен - аўталаўка.Двойчы на тыдзень яна становіцца сапраўднай падзеяй ў ціхім Руднішчы. Для кагосьці гэта шанец набыць харчы ды замовіць нешта на будучыню.А для самотнай пенсіянэркі Вольгі Сасноўская выгляд машыны й прадавачкі побач з шалямі адно толькі раздражняе. Гэта як соль на рану.(Вольга Сасноўская:) “Рэдка калі й хаджу, бо пэнсія мала. 50 тысячаў дадуць. Як мне на іх жыць?”(Карэспандэнт:) “Вы нават бяз хлеба жывяцё?”(Вольга Сасноўская:) “А-га. Рэдка калі хаджу”.(Карэспандэнт:) “А каб вам далі мех грошаў, мільён, што б вы набылі?”(Вольга Сасноўская:) “Каўбасы б узяла”.(Карэспандэнт:) “На ўвесь мільён?”(Вольга Сасноўская:) “Не, не на ўсе. Яшчэ што-небудзь прыдумала б”.(Карэспандэнт:) “Як Новы год сьвяткаваць будзеце?”(Вольга Сасноўская:) “Самотна ў сваёй хаце”.(Карэспандэнт:) “Можа, да суседзяў пойдзеце?”(Вольга Сасноўская:) “А каму старое ўжо патрэбна”.(Карэспандэнт:) “Нават сьвяточнага стала ў вас ня будзе?”(Вольга Сасноўская:) “Будзе. Мо, якога блінца сьпяку”.(Карэспандэнт:) “Як прайшоў 2003 год?”(Вольга Сасноўская:) “Гора было ўсялякага. Сыночак нядаўна памёр. А добрага ўжо не было й ня будзе”.(Карэспандэнт:) “Будзе-будзе! Ну, што вы плакаць пачынаеце? Будуць сьвяты: Новы год і Каляды. А на Каляды бываюць цуды. І ў Руднішчах абавязкова здарыцца цуд на Каляды!”(Вольга Сасноўская:) “Хай Бог дасьць, каб усё было добра”.Па разьбітай дарозе пешшу дойдуць, радыё замяняне тэлевізар, а на што бракуе грошай, росьцяць на палетках ды ў хлявах.Для Руднішчаў сапраўдным цудам мог бы стаць лекар. Надзея Журакоўская й не марыць, каб мэдык пасяліўся тут назаўсёды. Але штотыднёвыя візыты… Чаму б і не?(Надзея Журакоўская:) “У нас тут старыя бабы такія, а ніякай мэдычкі няма! Хоць бы раз прыехала ды парашкі якія прывезла ці ад галавы, ці ад страўніка. А то як хто ў панядзелак едзе на Лельшыцы, бяжыш да яго колькі сілы: “вазьміце парашэчка ў аптэцы.” Бо тут няма дзе ўзяць. Праўду кажу!”(Карэспандэнт:) “Як Новы год сьвяткаваць будзеце?”(Надзея Журакоўская:) “У мяне тут сем унукаў, дзьве дачкі. Да адной схажу, да другой”.(Карэспандэнт:) “Так увесь Новы год па гасьцях і праходзіце”.(Надзея Журакоўская:) “Так”.(Карэспандэнт:) “Што вы ўнукам падорыце?”(Надзея Журакоўская:) “Цукерак дзецям вазьму”.(Карэспандэнт:) “А яны вам што?”(Надзея Журакоўская:) Намалююць кветкі. “Баба, гэта табе”.Ад скарачэньняў і ліквідацыяў ў Руднішчы яшч зьбераглася пачатковая школа. Гэта тут праз ванко адзіная настаўніца Анастасія Мешчанка заўважыла машыну, на якой я прыехаў.(Анастасія Мешчанка:) “Школа маленькая - усяго шэсьць чалавек.”(Карэспандэнт:) “Была пастанова Міністэрства адукацыі, што школы з колькасьцю вучняў меней за дзесяць будуць ліквідоўвацца. У вас якія перспектывы?”(Анастасія Мешчанка:) “Налета, мяркую, школы ўжо ня будзе.”(Карэспандэнт:) “Калі падсумоўваць, як гэты год для вас прайшоў?”(Анастасія Мешчанка:) “Год быў нядрэнны: і ў дзяцей усё было добра, і вучні здаровыя. Пакуль яшчэ жаліцца няма на што.”(Карэспандэнт:) ”Які падарунак хочаце атрымаць?”(Анастасія Мешчанка:) “Нават і няведаю. Хіба, як тым дзецям, ляльку.”(Карэспандэнт:) “А вам навошта лялька?”(Анастасія Мешчанка:) “Каб пасьмяяцца.”(Карэспандэнт:) “А што атрымаеце?”(Анастасія Мешчанка:) “Можа вуснае віньшаваньне, можо хто якую паштоўку прышле.”Бульба, грыбы, сала, салаты, пірагі, сьпіртовыя напоі - гэта праграма мінімум для сьвяточных сталоў вяскоўцаў. Астатняе дадаюць кіруючыся сваёй фантазіяй і памерамі гаманца.На маю просьбу Анастасія Мешчанка дзеліцца рацэптам каўбасы ў жбанку. Ён будзе вельмі дарэчы, калі сьвінчо закалолі увосень, а прысмакі трэба расьцягнуць аж да Новага году.(Анастасія Мешчанка:) “Галоўнае, мне падаецца, - гэта мяса. Трэба каб яно было не зусім дробна парэзанае.”(Карэспандэнт:) “А што дкадаецца да мяса?”(Анастасія Мешчанка:) “Часнок - гэта абавязкова. Пасьля усё пасолім і начыняем каўбасу. Трошкі яе можна прымарыць. Альбо ашпарыць. Пасьля падсмажыць. І закатваем яе ў жбанок.”Руднішча - вёска пэнсіянэраў.Жыхарства сярэдняга ўзросту тут можна пералічыць на пальцах дзьвюх рук, а каб узгадаць непаўнагадовых, хопіць і адной.Дарослыя на ўзгадку пра падарунак адказваюць ратарычным пытаньнем “Хто нам яго дасьць?”А дзевяцігадовая Надзея Дзямідавец зарыентавалася імгненна.(Карэспандэнт:) “Які падарунак хочаш атрымаць на Новы год ад Дзеда Мароза?”(Надзея Дзямідавец:) “Ляльку.”(Карэспандэнт:) “Якую ляльку?”(Надзея Дзямідавец:) “Барбі.”(Карэспандэнт:) “А можа беларускую?”(Надзея Дзямідавец:) “Давайце!”(Карэспандэнт:) “Ведаеш, у мяне, на жаль, з сабою лялькі няма. А каб была, абавязкова падарыў бы.”(Карэспандэнт:) “Што б ты пажадала сваёй настаўніцы й бацькам?”(Надзея Дзямідавец:) “Каб доўга жылі.”Маці - беспрацоўная. А бацька - лясьнічы. Ці будзе Надзея лялькаю? Дзевяцігадовая дзяўчынка яшчэ не такая дарослая, каб самой сабе адказаць на гэтае пытаньне.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Палітычная геаграфіяруднішча iconПалітычная геаграфія новадзевяткавічы вачамі 17-ці гадовага алега шэлестава
Прызнаюся, што яшчэ ніколі не пачынаў праграму “Палітычная геаграфія” стоячы на тэрыторыі буйнога сьвінагадоўчага комплексу

Палітычная геаграфіяруднішча iconПалітычная геаграфія новадзевяткавічы вачамі 17-ці гадовага алега шэлестава
Прызнаюся, што яшчэ ніколі не пачынаў праграму “Палітычная геаграфія” стоячы на тэрыторыі буйнога сьвінагадоўчага комплексу

Палітычная геаграфіяруднішча iconТэма "Вывучэнне гісторыі Беларусі ў 30-я 1 палове 80-х гг.: сацыяльна-палітычная І культурна-рэлігійная праблематыка "
Тэма “Вывучэнне гісторыі Беларусі ў 30-я 1 палове 80-х гг.: сацыяльна-палітычная І культурна-рэлігійная праблематыка ”

Палітычная геаграфіяруднішча iconБеларускі дзяржаўны універсітэт
Палітычная І прававая думка ў Візантыі (V – XV ст ст.). Суадносіны сакральнай І свецкай улады

Палітычная геаграфіяруднішча icon1. Утварэнне Рэчы Паспалітай
Палітычная І эканамічная гісторыя Беларускіх земляў ў другой палове XVII xviii ст

Палітычная геаграфіяруднішча iconМіністэрства адукацыі рэспублікі Беларусь
Ключавыя словы: княжацкая ўлада, веча, арыстакратыя, епіскап, палітычная гісторыя

Палітычная геаграфіяруднішча iconБеларускі дзяржаўны ўніверсітэт
Палітычная паліцыя ў беларускіх губернях: стварэнне, структура, дзейнасць (1898 – сакавік 1917 гг.)

Палітычная геаграфіяруднішча iconПалітычная геаграфіядзівін
Берасьцейская вобласьць, Кобрыньскі раён, мястэчка Дзівін. Удзельніцы гульні "Поле Цудаў" Лідзіі."

Палітычная геаграфіяруднішча iconПалітычная геаграфіяальшаны
Кіроўца не пасьпявая прытармазіць на павароце. Машыну выносіць на ходнікі. Яе кружыць. Затым яна тараніць кут дому

Палітычная геаграфіяруднішча iconПалітычная геаграфіяпахаваньне стралы
Прыехаў паглядзень на вашае сьвята."(Спадарыня:) "І гэта добра. У сьвяты ня робім. Цэлы дзень гуляем."

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка