"За мурам" новы зборнік хрысьціянскай лірыкі паэта Зьніча




Назва"За мурам" новы зборнік хрысьціянскай лірыкі паэта Зьніча
Дата канвертавання29.10.2012
Памер17.3 Kb.
ТыпДокументы
Kvia0706Noch


“За мурам” – новы зборнік хрысьціянскай лірыкі паэта Зьніча.


Філёзаф Алег Бембель, паэт Зьніч, праваслаўны манах айцец Мікалай – гэта імёны адной асобы. Дысыдэнт і патрыёт Беларусі. Аўтар зборнікаў “Роднае слова і маральна-эстэтычны прагрэс”, “Рэха малітвы”, “Саната ростані”, “Малітвы за Беларусь”. Ад 1996 году Алег Бембель – зьвярнуўся да праваслаўя. “За мурам” першы зборнік Зьніча – духоўнай асобы. На прэзэнтацыі ў менскім ПЭН-цэнтры пабываў Севярын Квяткоўскі.


Імпрэзу распачаў бард Андрэй Мельнікаў песьнямі на вершы Зьніча:


Мельнікаў: “...Было беларусам зь веку ў век: маліся, працуй, Гасподзь дапаможа... Госпадзе, немачным дапамажы...”


Зборнік “За мурам” мае падназву “Саната вяртаньня ў чатырох частках”. Аўтар прачытаў шмат сваіх новых вершаў.


Зьніч: “Беларусам”


...мала вернікаў засьпее Збаўца –

калі прыйдзе ў Славе – Другі раз...

на дай Божа—каб і сярод нас

Ён засьпеў адных Хрыста-прадаўцаў...


...Божа, зразумець дапамажы –

нам і ўсім зямным закона-даўцам:

мы – у часе й вечнасьці –

са Збаўцам...

мы – і на Фаворы... й на Крыжы...”


Невялікае памяшканьне ПЭН-цэнтру не магло зьмясьціць усіх ахвочых, сярод якіх былі людзі самых розных генэрацыяў.


Наведніца імпрэзы сп-ня Валерыя пра вершы Зьніча:


“У яго гучаць проста як музыка. Радасна, што чалавек, які пайшоў у манастыр, ён не зачыніўся там. Тое што за мурам, яно не застаецца толькі там за мурам. Яно выходзіць у сьвет, і можа радаваць нас. Мы можам таксама думаць пра Бога, і пра нашу краіну, і разважаць на гэтую тэму”.


Арганізатар прэзэнтацыі Віталь Рымашэўскі:


“Гэтая імпрэза з шэрагу падобных ініцыятывы “Шлях да Беларусі”. Гэта ня першая наша імпрэза. Мы шмат рабілі сустрэчаў зь Андрэем Мельнікавым ды іншымі хрысьціянскімі бардамі. Мэта ініцыятывы – хрысьціянізацыя Беларусі і беларусізацыя царквы. Гэта адна з такіх сустрэчаў”.


АДВОДКА: Алег БЕМБЕЛЬ — нарадзіўся ў 1939 г. у Менску. Вучыўся ў Беларускай тэхнічнай акадэміі. У 1963 г. скончыў Менскую музычную вучэльню імя Глінкі. У 1963 г. — Беларускую акадэмію музыкі, у 1974 г. — асьпірантуру Інстытуту філязофіі й права АН Беларусі. Філёзаф, паэт, праваслаўны манах.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

\"За мурам\" новы зборнік хрысьціянскай лірыкі паэта Зьніча icon"За мурам" новы зборнік хрысьціянскай лірыкі паэта Зьніча
Беларусі. Аўтар зборнікаў “Роднае слова І маральна-эстэтычны прагрэс”, “Рэха малітвы”, “Саната ростані”, “Малітвы за Беларусь”. Ад...

\"За мурам\" новы зборнік хрысьціянскай лірыкі паэта Зьніча iconАлесь Камоцкі прэзэнтуе зборнік лірыкі І рыхтуе новы альбом песень
Алесь Камоцкі адзначае, што ўпершыню за час музычна-паэтычнай дзейнасьці да яго зьвярнуліся з прапановай выдаць ягоную творчасьць...

\"За мурам\" новы зборнік хрысьціянскай лірыкі паэта Зьніча iconТэма ўрока: Уладзімір Дубоўка. Кароткія звесткі аб жыцці І творчасці паэта. Асноўныя матывы лірыкі
Беларусі І не толькі Беларусі”,,,узвышша сучаснага беларускага мастацкага слова І паэзіі”,,,ён умее, як з мармуру, высечы свой непаўторны...

\"За мурам\" новы зборнік хрысьціянскай лірыкі паэта Зьніча icon41. «Новы раман» (фр. Le nouveau roman) або «антироман» назва літаратурнага напрамкі ў французскай прозе, які склаўся ў канцы 1940-х пачатку 1960-х гадоў І
«новага рамана» выступілі такія тэксты-маніфесты, як эсэ Наталі Саррот «Эра падазрэнні» (1956) І зборнік артыкулаў Алена Роб-Грийе...

\"За мурам\" новы зборнік хрысьціянскай лірыкі паэта Зьніча icon"In Вільня veritas" у Менску
Зборнік лірыкі маладых беларускіх паэтаў “In Вільня veritas” (“Ісьціна ў Вільні”) прэзэнтаваны у музэі Максіма Багдановіча 3 кастрычніка....

\"За мурам\" новы зборнік хрысьціянскай лірыкі паэта Зьніча iconШтэйнер Свет шчодры. Свет мяне паўторыць…: паэзія У. Караткевіча І класічныя традыцыі Гомель 2008
У манаграфічным даследаванні аналізуецца паэ­тычная спадчына выдатнага пісьменніка канца ХХ ста­годдзя Уладзіміра Караткевіча ў кантэксце...

\"За мурам\" новы зборнік хрысьціянскай лірыкі паэта Зьніча iconГлыбоцкая пісьменніца І паэтка Галіна Сутула прэзентавала свой новы зборнік
Дня беларускага пісьменства адбылася прэзентацыя кнігі паэзіі глыбоцкай пісьменніцы І паэткі Галіны Сутула «Вазьміце словы ў падарунак»....

\"За мурам\" новы зборнік хрысьціянскай лірыкі паэта Зьніча iconРоберт Фэргюсан / Robert Fergusson
Раней ён пісаў у асноўным па-ангельску, але з гэтага часу пачаў пісаць творы І па-ангельску, І на скотс. Папулярнасць твораў Фэргюсана...

\"За мурам\" новы зборнік хрысьціянскай лірыкі паэта Зьніча iconСтаршыня кансэрватыўна-хрысьціянскай партыі бнф
Паважаныя спадарыні І спадары, паважаныя землякі, дарагія фронтаўцы, сябры Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі бнф

\"За мурам\" новы зборнік хрысьціянскай лірыкі паэта Зьніча iconАнатоль Сыс: "Ні грошай, ні славы я волі хачу"
Анатоля Сыса “Лён”. Зборнік выйшаў у выдавецтве “Кнігазбор” накладам у 1500 асобнікаў дзякуючы сябрам паэта. Некаторыя вершы Анатоля...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка