Палітычная геаграфіябобрык




НазваПалітычная геаграфіябобрык
Дата канвертавання16.11.2012
Памер57.01 Kb.
ТыпДокументы
ПАЛІТЫЧНАЯ ГЕАГРАФІЯБОБРЫКГэта досыць цікавае адчуваньне, калі цябе памылкова прымаюць за нейкага іншага чалавека. Заходжу я ў вясковую школу. Настаўнікі й тэхнічка пазнаюць у ва мне раённую кантрольную камісію ў адной асобе. І гэта незважаючы на зьнешні выгляд -- доўгавалосага ў красачах, джынсах, швэдары й з заплечнікам, --Ужо пасьля высьвелілася, што ў той дзень зь Пінску ў Бобрык мусіла прыехаць нейкая праверка. Але да аддаленай вёску за 70 кілямэтраў яна так і не дабралася.Паміж прадстаўнікамі сельскіх саветаў, дзяржаўных прадпрыемстваў ды ўстановаў кшталту калгасаў, школаў даўно існуе джэнтэльменскае пагадненьне: перад раённым начальствам прыкрываць адзін аднаго ды не ўказваць на хібы іншага. А тут на паседжаньні сельскага савету старшыня вытворчага кааператыву "Бобрык" – ён жа былы кіраўнік калгасу – Міхаіл Неўдах, як кажуць, здаў вертыкальным дырэтара школы й старшыню вясковага парляманту. І цяпер Бобрык жыве ў прадчуваньні праверак рознага кшталту.(Неўдах:) "Ёсьць у мяне непаразуменьні са школай. Сэсія прайшла. Я на гэтай сэсіі вельмі бурна выступіў. Дырэктар школы ўжо мусіць быць на пенсіі. Трэба яго туды й адпраўляць, каб новыя прыходзілі, каб былі новыя ўплывы, а ён ня хоча."І кааператыў, і Неўдаха можна назваць піянерамі рэформаў сельскай гаспадаркі. Новае ўтварэньне зьявілася на рэштках разбуранага калгасу імя Чапаева. У размове са мной сташыня доўга і натхнённа пералічваў свае поспехі ў выкананьні пастановы Аляксандра Лукашэнкі. Аднак сяброўскі тон зьнік, як толькі Міхаіл Неўдах пачуў ня вельмі зручнае для сябе пытаньне,:(Карэспандэнт:) "Любая справа разьлічаная на посьпех. Праз які час вы дасягнеце гэты самы посьпех."(Неўдах:) "Лічу, што посьпеху дасягнем. Дзесьці гады праз 2-3. Будучыня ў нас за буйной таварнай вытворчасьцю й у сельскай гаспадарцы. Тут павінна прайсьці рэформа, кто кім хоча быць. Фермерам дык фермерам, у кааператыве дык ў кааператыве."(Карэспандэнт:) "А якімі словамі вы зараз можаце апісаць стан гаспадаркі? Якія праблемы ёсьць? Як ў людзей з заробкамі?"(Неўдах:) "Ну, на гэтую тэму я гаварыць ня буду. Так, пасьведчаньне вашае пакажыце!(Карэспандэнт:) "Калі ласка. А вы падумалі, што я самазванец?"Дырэктар школы, пасьля таго сходу ў сельскім савеце, захварэў. Я наведаў Генадзя Лецьку.На якую б тэму мы зь ім не пачыналі гутарыць -- ці то рэфармаваньне школы, ці то ўзаемадачыненьні паміж тутэйшым насельнцтвам і вертыкальлю -- ён раней ці пазьней выходзіў на ўладны разлад ў Бобрыку.(Лецька:) "Наконт старшыні былога калгаса, стаўленьне бальшыні людзей адмоўнае. Яны не бачаць ніякай перспектывы ў ягонай працы. Чалавек, які прапрацаваў сем год цалкам разваліў калгас. З сарака трактароў і сарака аўтамабіляў засталося 3 трактары й 2 аўтамабілі. Калі ты так разваліў калгас, уцякай ты адгэтуль! Чаго ты тут сядзіш. Мара пра пасаду старшыні сельскага савету, каб уцячы з разбуранага калгасу, у яго не спраўдзілася. Таму старшыня кааператыва зараз марыць пра школу. Калісьці, год 20 таму быў настаўнікам. І вось выступіў супраць мяне як цяперашняга дырэктара."Каб пачуць меркаваньні трэцяга боку -- старшыні сельскага савету -- ськіроўваюся ў будынак, над якім лунае чырвона-зялёны сьцяг.Цэнтральны пляц -- гэта вытаптаная латка зямлі, дзе ў дадатак месьцяцца маленькі шпіталь, крама ды некалькі прыватных шапікаў. А на золку гэтае месца пераўтвараецца ў вясковую біржу працы.З паўтысячы пасельніцтва Бобрыка траціна пенсіянераў, яшчэ 10 адсоткаў афіцыйна робяць у кааператыве. А астатнія 3 сотні чалвек -- беспрацоўныя. Калі вы пенсіянер, і ў вас ўжо не хапае фізычных сілаў пакалоць дровы ці пачысьціць хлеў, але пры гэтым вы здольныя заплаціць тысячу рублёў альбо паставіць пляшку, гэтыя цімураўцы сярэдняга веку навыперадкі будуць прапаноўваць свае паслугі.Мікалай Палавінкін самотна стаіць на ганку будынку сельскага савету. На 11 гадзінаў раніцы ягоны працоўны дзень ужо скончыны. За тое, што вывез гной на палеткі, расплаціліся зь ім сьнеданьнем і грошамі, якіх хапіла на пачак цыгарэтаў.(Палавінкін:) "Заробку не даюць. Я -- шэраговы палевод. Мне выходзіла 300 рубляў днёўка. А за 300 рублёў былка хлеба не атрымліваецца."(Карэспандэнт:) "300 на дзень вам плацілі?"(Палавінкін:) "Так."(Карэспандэнт:) "А на месяц гэта колькі атрымлівалася?"(Палавінкін:) "9 тысячаў."(Карэспандэнт:) "А на што спадзяваньні?"(Палавінкін:) "На лес толькіі на лес. Калі не будзе ў лесе, будзем як гэтыя... бізуны голыя."(Карэспандэнт:) "Кажаце, што сельскі савет нічым не дапамагае. А мы раза гутарым у будынку сельскага савету. Навошта вы сюды прыйшлі?"(Палавінкін:) "Ну можа хто найме, па кантракту пайду. Будучыня ня бачна, нават за туманам нічога."(Карэспандэнт:) "А што ёсьць добрага ў жыцьці Бобрыка?"(Палавінкін:) "Добрае, як вып'еш. Больш нічога добрага не бачу."(Карэспандэнт:) "А часта п'еце?"(Палавінкін:) "Не часта, але стараюся. А гэтае намаганьне заўсёды ў пралёце."(Карэспандэнт:) "Ну выпіў чалавек, чым гэта дапамагае?"(Палавінкін:) "Мне тады лягчэй. І жонка не так сварыцца. Можа пабаіцца ці што? Ня ведаю як жыць, ня ведаю. Я малады -- мне яшчэ 50 год няма -- а як жыць уяўляньня не маю."Прыходзіш да чыноўніка, прадстаўляесься, тлумачыш мэту візыту. Увогуле, гэтыя самыя чыноўнікі бываюць розныя, як й нагоды завітаць да іх. А вось выразы твараў пасьля ўступных словаў, -- адно да аднаго.У сытуацыі, калі ў вёсцы пасварыліся тры ўплывовыя асобы, журналіста уважаюць за, так бы мовіць, агента, засланага супрацьлеглым бокам.Адказваючы на мае пытаньні, старшыня сельсавету Сяргей Сідарэвіч узважваў кожнае слова.(Карэспандэнт:) Я чуў такое, што ідзе суперніцтва са старшынём былога калгаса, што ён хоча на вашае месца сесьці..."(Сідарэвіч:) "Штосьці ёсьць такое. Ён накальвае сытуацыю."(Карэспандэнт:) "Ці карыстаецца ўлада аўтарытэтам?"(Сідарэвіч:) "Карыстаецца. Якая б яна не была, але яна -- ўлада. Іншай жа няма."(Карэспандэнт:) "У Бобрыку ёсьць апазыцыя?"(Сідарэвіч:) "Ёсьць Таварыста. Прагагандуе беларускую мову. Прапануюць на ёй весьці ўсе нашыя паперы. Але гэта не так проста. Мы выконваем загады зь верзу. Пакуль у нас такога няма."(Карэспандэнт:) "Вы ж таксама былі ў суполцы...."(Сідарэвіч:) "Быў."(Карэспандэнт:) "А чаго выйшлі?"(Сідарэвіч:) "Не хачу. У мяне зараз праблемы, выльмі шмат недобразычліўцаў."Згаданая суполка Таварыства беларускай мовы -- бадай што адзіная зьява грамадзянскай супольнасьці ў аддаленай вёсцы Пінскага раёну. Старшыня Уладзімер Гук хваліцца, што ў ёй 19 чальцоў. Не так даўно мясовыя вертыкальнікі націснулі на трох чытачоў газэты "Народная воля", каб тыя адмовіліся ад падпіскі. Пасьля гэтага інкогніта ў шэрагах суполкі паболела.(Гук:) "Сёньня адзіная праблема -- як выжыць. У людзей няма працы, няма заробкаў. Людзі ў вёсцы жывуць за кошт бульбы й лесу. Ідзем да дна, калі казаць проста й двума словамі. Ну а як тут намаляваць яшчэ гэтае жыцьцё? Няма ні ў кога перспектывы. Вось людзі й жыць адным днеём."(Карэспандэнт:) "На што людзі спадзяюцца?"(Гук:) "Самі на сябе, на выпадак і... а раптам нешта зьменіцца."(Карэспандэнт:) "Улада. Як людзі да яе ставяцца? Ці карыстаецца яна аўтарытэтам."(Гук:) "Улада ёсьць улада, на яе ўжо мала хто спадзяецца, бо яны толькі пра сябе думаюць. Мяняй старшыню ці не -- а ўсё адно будзе тое самае."(Карэспандэнт:) "Хацеў бы распытаць пра старшыню вашага сельсавету. Ён жа пэўны час быў сябрам суполкі Таварыства беларускай мовы."(Гук:) "Ну, быў! У яго ёсьць пасведчаньне, што ён -- сябра суполкі, калі яшчэ не закінуў. А цяпер стаў чыноўнікам. Ён нашай суполкі ўжо баіцца так, як чорт ладана. Беларусакая мова не ў пашане вышэйшых уладаў, а ніжэйшыя баяцца, аглядаюцца."Апошнім часам ў Бобрыку часта вымаўляюцца імёны Алега Завадзкага, Мікалая Мармузевіча і Леаніда Кахновіча. У новаствораны кааператыў яны не пайші, зранку на пляц за падзённай працай ня ходзяць. Гэтыя троя напісалі заявы з просьбай выдзеліць ім ва ўласнае карыстаньне па 3 гектары зямлі. Фермерамі яны сябе не лічаць. Кажуць, што для іх -- гэта вельмі гучна. Карыстаюцца больш сьціплым словам -- арандатар.Сабраліся ў хаце Алега Завадзкага. Мікалай Мармузевіч і Леанід Кахновіч дэлегавалі права расмаўляць пры мікрафоне гаспадару.(Завадзкі:) "Калі людзі робяць у калгассе,ці ў гэтым.. кааператыве, значыць людзей такія заробкі задавальняюць. Мабыць, хапае, калі трымаюцца гэтых працаў. А хто ніхоча рабіць, каго не задавальняюць гэтыя заробкі, яны шукаюць свае."(Карэспандэнт:) "Чаму вы вырашылі ўзяць зямлю?"(Завадзкі:) "Ну, не хадзіць жа туды за капейкі. Можа што й атрымаецца. Хаця б для сябе. У нас амаль у кожнага амаль па тры гектары і ёсьць: там 15, там 20, там 30 сотак. Проста такія маленькія кавалачкі, незаконныя ніўкі ў лесах."(Карэспандэнт:) "А вы вырашылі рабіць усё гэта афіцыйна?"(Завадзкі:) "Так. Каб была зямля й я ведаў, што гэта -- маё. Сею: хачу з гноем, хочу не. А так на калгаснае поле гной ці ўгнаеньні завязеш, апрацоўваеш яго, полеш, чысьціш. Год адсадзілі, яго забіраюць -- калгас мяняе севазварот."(Карэспандэнт:) "Ад калгасу, ад сельскага савету можа нейкую дапамогу чакаеце?"(Завадзкі:) "Не дачакаесься ад іх! А чым яна дапамогуць? Яны самі ходзяць, каб ім дапамаглі. Звыйна, як толькі пачне атрымлівацца, яны дададуць падаткаў ці яшчэ чаго плаціць, каб не выходзіла шмат."Кіраўнік каператыву Міхаіл Неўдах штурмуе школу й сельскі савет.Дырэктар школы Генадзь Луцька й старшыня сельсавету Сяргей Сідарэвіч занялі кругавую абарону.Былыя ж калгасьнікі, а цяпер ужо арандатары, з большымі зацікаўленасьцю й клопатам пазіраюць на сваю веснавую ральлю, чым на ўладныя інгрыгі ў роднай вёсцы Бобрык.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Палітычная геаграфіябобрык iconПалітычная геаграфія новадзевяткавічы вачамі 17-ці гадовага алега шэлестава
Прызнаюся, што яшчэ ніколі не пачынаў праграму “Палітычная геаграфія” стоячы на тэрыторыі буйнога сьвінагадоўчага комплексу

Палітычная геаграфіябобрык iconПалітычная геаграфія новадзевяткавічы вачамі 17-ці гадовага алега шэлестава
Прызнаюся, што яшчэ ніколі не пачынаў праграму “Палітычная геаграфія” стоячы на тэрыторыі буйнога сьвінагадоўчага комплексу

Палітычная геаграфіябобрык iconТэма "Вывучэнне гісторыі Беларусі ў 30-я 1 палове 80-х гг.: сацыяльна-палітычная І культурна-рэлігійная праблематыка "
Тэма “Вывучэнне гісторыі Беларусі ў 30-я 1 палове 80-х гг.: сацыяльна-палітычная І культурна-рэлігійная праблематыка ”

Палітычная геаграфіябобрык iconБеларускі дзяржаўны універсітэт
Палітычная І прававая думка ў Візантыі (V – XV ст ст.). Суадносіны сакральнай І свецкай улады

Палітычная геаграфіябобрык icon1. Утварэнне Рэчы Паспалітай
Палітычная І эканамічная гісторыя Беларускіх земляў ў другой палове XVII xviii ст

Палітычная геаграфіябобрык iconМіністэрства адукацыі рэспублікі Беларусь
Ключавыя словы: княжацкая ўлада, веча, арыстакратыя, епіскап, палітычная гісторыя

Палітычная геаграфіябобрык iconПалітычная геаграфіядзівін
Берасьцейская вобласьць, Кобрыньскі раён, мястэчка Дзівін. Удзельніцы гульні "Поле Цудаў" Лідзіі."

Палітычная геаграфіябобрык iconБеларускі дзяржаўны ўніверсітэт
Палітычная паліцыя ў беларускіх губернях: стварэнне, структура, дзейнасць (1898 – сакавік 1917 гг.)

Палітычная геаграфіябобрык iconПалітычная геаграфіяальшаны
Кіроўца не пасьпявая прытармазіць на павароце. Машыну выносіць на ходнікі. Яе кружыць. Затым яна тараніць кут дому

Палітычная геаграфіябобрык iconПалітычная геаграфіяпахаваньне стралы
Прыехаў паглядзень на вашае сьвята."(Спадарыня:) "І гэта добра. У сьвяты ня робім. Цэлы дзень гуляем."

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка