Загад Вышэйшай атэстацыйнай




НазваЗагад Вышэйшай атэстацыйнай
старонка1/7
Дата канвертавання29.10.2012
Памер336.7 Kb.
ТыпДокументы
  1   2   3   4   5   6   7


ЗАЦВЕРДЖАНА


Загад Вышэйшай атэстацыйнай

камісіі Рэспублікі Беларусь

"26" кастрычніка 2007 № 173


ПРАГРАМА–МІНІМУМ

кандыдацкага экзамену па спецыяльнасці

05.25.03 – бібліятэказнаўства, бібліяграфазнаўства

і кнігазнаўства

(педагагічныя навукі)


Мінск 2006

Арганізацыя-распрацоўшчык

установа адукацыі “Беларускі дзяржаўны універсітэт куль­туры і ма­стацтваў”


Аўтар-распрацоўшчык

Лявончыкаў Васіль Емяльянавіч, доктар педагагічных навук, прафесар, загадчык кафедры гісторыі і тэорыі інфармацыйна-дакументных камунікацый БДУ культуры і мастацтваў


Рэцэнзенты

Матульскі Раман Сцяпанавіч, доктар педагагічных навук, прафе­сар, дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, член савета па абароне дысертацый К 09.03.01 пры ўстанове адукацыі “Беларускі дзяржаўны універсітэт культуры і мастацтваў”, падрыхтаваў аднаго кандыдата навук

Буткевіч Валянціна Уладзіміраўна, доктар педагагічных навук, прафесар, загадчык кафедры педагогікі і методыкі пачатковай адукацыі Беларускага дзяржаўнага педагагіч­нага універсітэта імя Максіма Танка, член саветаў па абароне дысертацый К 09.03.01 пры ўстанове адукацыі “Беларускі дзяржаўны універсітэт культуры і мастацтваў”, Д 02.21.02 пры ўстанове адукацыі “Беларускі дзяржаўны педагагічны універсітэт” імя Максім Танка, падрыхтава­ла трох кандыдатаў навук.


УЗГОДНЕНА

Намеснік міністра

культуры Рэспублікі Беларусь

В.К.Гедройц


__________________________

(подпіс, ініцыялы, прозвішча)

(“___” ______2006 г. № _______)








УСТУП

Праграма–мінімум кандыдацкага экзамену па спе­цыяльнасці "бібліятэказнаўства, бібліяграфа­знаўства і кнігазнаўства" з’яўляецца абавязковай у працэсе падрыхтоўкі аспірантаў адпаведна навуковай спецыяльнасці. Структура яе ўключае тры асноўныя раздзелы: бібліятэка­знаўства, бібліяграфазнаўства, кнігазнаўства .

Мэтай праграмы-мінімум з’яўляецца вывучэнне ас­пірантамі фундаментальных тэарэтычных і метадалагічных пытанняў біблія­тэказнаўства, бібліяграфазнаўства і кніга­знаўства, іх функцый, структуры, асноўных катэгорый.

Мэтавая накіраванасць праграмы–мінімум кандыдац­кага экза­мену па спецыяльнасці абумовіла задачы, рэаліза­цыя якіх забяспеч­вае фарміраванне неабходных для аспі­рантаў ведаў, уменняў і навыкаў.

У выніку вывучэння праграмы аспірант павінен ведаць:

– сутнасць бібліятэказнаўства, бібліяграфазнаўства і кніга­знаўства як навуковых дысцыплін, іх функцыі, тэрмінасістэмы, структуру зместу;

– аб’ект і прадмет гэтых навук, умець іх фармуляваць;

– магчымасці і шляхі рэалізацыі ў практычнай бібліятэч­на-бібліяграфічнай дзейнасці і кнігазнаўстве розных пара­дыгмаў (канцэпцый): кнігазнаўчай, дакументаграфічнай, інфармацыйнай, культуралагічнай, кагнітыўнай, аксіяла­гічнай і іншых;

– асноўныя метадалагічныя падыходы, якія выкарыстоў­ваюць вучоныя для распрацоўкі навукова-практычных праблем бібліятэч­най справы, бібліяграфіі, кніжнай справы (сістэмны, дзейсны, семіятычны, кнігазнаўчы, тыпалагічны, інфармацыйна-псіхалагічны, педагагічны, навуковазнаўчых і інш.); умець тлумачыць іх сутнасныя асаблівасці, а таксама выкарыстоўваць у сваёй навукова-даследчай рабо­це;

– метады бібліятэчна-бібліяграфічных і кнігазнаўчых даследаван­няў і ўмець іх выкарыстоўваць у сваёй навуковай працы;

– сутнасць асноўных сусветных тэндэнцый развіцця бібліятэчнай справы, бібліяграфіі, кніжнай справы і з улікам іх ведання ўмець абгрунтаваць напрамкі развіцця гэтых галін дзейнасці ў нашай краіне.

Аб’ём ведаў, якімі павінен валодаць аспірант (суіскальнік) на экзамене кандыдацкага мінімуму па спецыяльнасці, не павінен абмяжоўвацца пытаннямі, пералічанымі ў праграме. У кожным асобным выпадку экзаменуемы павінен свабодна валодаць матэрыя­лам па тэме сваёй дысертацыі звыш праграмы, ведаць тэо­рыю, гісто­рыю, сучасны стан і праблематыку даследуемай тэмы. Аспірант павінен ведаць новую літаратуру па ўсіх экзаменацыйных пытаннях, якая не знайшла адлюстравання ў праграме.

Кандыдацкі экзамен па спецыяльнасці, па меркаванні экза­менацыйнай камісіі, можа праводзіцца па білетах ці без білетаў. Для падрыхтоўкі адказу аспірант выкарыстоўвае лісты, якія захоўваюцца пасля экзамену на працягу аднаго года.

Па рашэнні экзаменацыйнай камісіі па спецыяльнасці (у залеж­насці ад аб’ёму матэрыялу і раздзелаў навукі) экзамен можа право­дзіцца ў два  тры прыёмы. Узровень ведаў аспіранта ацэньваецца па чатырохбальнай сістэме: "выдат­на", "добра", "здавальняюча", "нездавальняюча".

Станоўчая ацэнка ставіцца ў тым выпадку, калі экзаме­нуемы паказвае глыбокія, грунтоўныя веды па праграме-мінімуму. Аспіран­ту задаюцца тры пытанні. Калі хаця б адно з іх не атрымала ў адказе адпаведнага асвятлення, экзаменуемы атрымлівае нездавальняючую ацэнку, экза­мен на гэтым спыняецца, і камісія абвяшчае аб атрыманні нездавальняючай ацэнкі. Рашэнне экзаменацыйнай камі­сіі можа быць абскарджана ў пяцідзённы тэрмін прарэктару па навуковай рабоце.

Паўторная здача экзамену на працягу адной сесіі не даз­валяецца. У тым выпадку, калі аспірант не з’явіўся на экзамен па ўважлівай прычыне, ён можа быць дапушчаны прарэктарам па навуковай рабо­це да здачы кандыдацкага экзамену на працягу бягучай сесіі.

Аб здачы кандыдацкага экзамену выдаецца пасведчанне ўстаноў­ленай формы.

Камісія па прыёме кандыдацкага экзамену прызначаецца рэктарам у складзе старшыні і двух  трох членаў. Адзін з членаў ка­місіі павінен быць доктарам навук, а іншыя могуць быць кандыдатамі навук. Камісія правамоцная прымаць экзамен, калі ў яе пасяджэнні прымалі ўдзел не менш за два спецыялісты па профілі прымаемага экзамену, у тым ліку адзін доктар навук.

Паняцці і азначэнні, ключавыя словы, якія адлюстроў­ваюць змест тэм, пазначаны ў тэксце курсівам.
  1   2   3   4   5   6   7

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Загад Вышэйшай атэстацыйнай icon10. 01. 01 – беларуская літаратура
Загад Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь ад 31 сакавіка 2008 г. №77

Загад Вышэйшай атэстацыйнай iconЗагад Мiнiстэрства адукацыi
Савет вышэйшай навучальнай установы з'яўляецца прадстаўнiчым калегiяльным органам кiравання, якi ствараецца з мэтай вырашэння асноўных...

Загад Вышэйшай атэстацыйнай iconУ адпаведнасці з парадкам прыёму на факультэт павышэння кваліфікацыі журналісцкіх кадраў Інстытута журналістыкі Беларускага дзяржаўнага універсітэта
Беларускага дзяржаўнага універсітэта, зацверджаным Загадам рэктара ад 25 сакавіка 2009 г. №118–ОД, залічаны ў якасці слухачоў з 06....

Загад Вышэйшай атэстацыйнай iconУ адпаведнасці з парадкам прыёму на факультэт павышэння кваліфікацыі журналісцкіх кадраў Інстытута журналістыкі Беларускага дзяржаўнага універсітэта
Беларускага дзяржаўнага універсітэта, зацверджаным Загадам рэктара ад 25 сакавіка 2009 г. №118–ОД, залічаны ў якасці слухачоў з 06....

Загад Вышэйшай атэстацыйнай iconЦыклаграма дзейнасці адміністрацыі, прафкама, атэстацыйнай камісіі

Загад Вышэйшай атэстацыйнай icon2. Для атрымання другой ці наступнай вышэйшай адукацыі ў бду прымаюцца па ўсіх спецыяльнасцях І формах навучання асобы, якія маюць дыплом аб заканчэнні вышэйшай навучальнай установы. 3
Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (ад 7 лютага 2006 г. №80), І “Палажэннем аб парадку атрымання другой вышэйшай адукацыі ў вышэйшых...

Загад Вышэйшай атэстацыйнай iconБеларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт
Арганізацыйныя асновы работы куратара навучальнай групы” С. Л. Сергеюк, начальнік аддзела ідэалагічнай І выхаваўчай работы ў вышэйшай...

Загад Вышэйшай атэстацыйнай iconПалажэнне аб шматузроўневай сiстэме вышэйшай адукацыi
Рэспублiкi Беларусь I забяспечваецца ўзаемазвязанасцю вучэбных планаў, па якiх ажыццяўляецца атрыманне вышэйшай адукацыi розных узроўняў....

Загад Вышэйшай атэстацыйнай iconПрыкладнае палажэнне аб бiблiятэцы вышэйшай навучальнай установы
Бiблiятэка з'яўляецца адным з структурных падраздзяленняў вышэйшай навучальнай установы, якое забяспечвае лiтаратурай I iнфармацыяй...

Загад Вышэйшай атэстацыйнай iconДзяржаўнай установы адукацыі Навучальна-педагагічны комплекс
У 2010-2011 навучальным годзе ва ўстанове працавала 33 педагагічныя работнікі, з ІХ 27 (82 %) з вышэйшай адукацыяй, 6 (18 %) з сярэдняй...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка