Тэма ўрока: Абагульненне І сістэматызацыя ведаў па тэме "Дзеяслоў" Мэта




НазваТэма ўрока: Абагульненне І сістэматызацыя ведаў па тэме "Дзеяслоў" Мэта
Дата канвертавання16.11.2012
Памер72.79 Kb.
ТыпДокументы





Тэма ўрока: Абагульненне і сістэматызацыя ведаў па тэме “Дзеяслоў”

Мэта: замацаваць асноўныя паняцці і тэрміны, звязаныя з вывучэннем дзеяслова; фарміраваць навыкі дакладнага слова і формаўжывання;

садзейнічаць развiваццю ўмення аналізаваць і супастаўляць моўныя факты і тым самым развіваць лінгвістычнае мысленне школьнікаў; стварыць умовы па развіццю навыкаў працы з тэкстамі розных стыляў і тыпаў, практыкаваць вучняў у вызначэнні тэкстаўтваральнай ролі дзеясловаў у іх;

стварыць умовы па выхаванню пачуцця гонару і любві да роднага горада, паважлівае стаўленне да духоўных здабыткаў беларускага народа.

Абсталяванне да ўрока: фотаздымкі старога Мазыра, зборнікі вершаў мазырскіх паэтаў Г. Дашкевіча, Г. Мінкевіча.

Ход урока:

  1. Арганізацыйны момант.

1) Прывітанне.

Рада сёння бачыць усіх. Я ўпэўнена, што вы парадуеце сёння цудоўнымі ведамі мяне і парадуецеся самі.

Добры дзень, з усмешкай вас вітаю,

Усміхніцеся ж і вы ў адказ.

Добрага настрою вам жадаю,

На ўроку паказаць вышэйшы клас.

2) Фіксацыя адсутнічаючых.

3) Падрыхтоўка вучняў і класнага памяшкання да ўрока.

4) Арганізацыя ўвагі.

Звярніце ўвагу на эпіграф да сённяшняга ўрока і пспрабуйце самі назваць мне тэму і сфармуляваць мэты ўрока.

Ёсць у марфалогіі хлопец вельмі статны,

Ён да розных дзеянняў вельмі спрытны, здатны.

Мае час, спражэнне і асобу, лік.

Ён сябра Назоўніка слухацца прывык.

У сказе ролю розную выканаць гатоў.

Вы яго пазналі? Гэта – дзеяслоў.

2. Падрыхтоўка вучняў да работы на асноўным этапе

1) Фармуліроўка тэмы настаўнікам

2) Фармуліроўка мэты ўрока вучнямі

Да ўрока сёння ў нас ёсць яшчэ адзін эпіграф.

Мазыр! Скажы, хіба магчыма

Жыць і цябе не пакахаць –

Краса і веліч прад вачыма.

Цябе так хочацца абняць!

І.Дзікавіцкі.

Сёння на ўроку мы будзем чытаць творы мазырскіх аўтараў пра наш родны горад. І гэтыя тэксты будуць дапамагаць нам у паўтарэнні тэмы “Дзеяслоў”. Такім чынам, на працягу ўсяго ўрока будзе гучаць яшчэ адна тэма - “Мазыр у маім сэрцы”.

  1. Этап актуалізацыі ведаў

1) праверка глыбіні засваення тэмы

а) вуснае бліц-апытванне.

Вучні задаюць пытанне і адрасуюць яго аднакласніку. Калі той не дае адказу, вучань адказвае сам.

(Прыкладныя пытанні)

?Як можна вызначыць спражэнне дзеяслова?

?На якія пытанні адказваюць дзеясловы незакончанага трывання? І г.д.

б) Праверка арфаграфічнай граматнасці вучняў

Угэты час вучань каля дошкі ўстаўляе прапушчаныя літары і тлумачыць арфаграмы пасля бліц-апытвання. Клас перапісвае з дошкі і выпраўляе памылкі.

Гас…ініца (п,П)рыпяць

Т…атр (і,І)мя Мележа

(мікра)раён (б,Б)абры

…азырскі (пед)універсітэт

(аўта)вакзал

Школа_гімназія)

Ж…мчуж…на (п,П)алесся

(п,П)але(с,сс)кі раён

П…ўнаводная (п,П)рыпяць

  1. Этап прымянення ведаў

а)Індывідуальныя заданні.

1. Каля дошкі. Уставіць прапушчаныя літары, знакі прыпынку, выпісаць дзеясловы, вызначыць іх трыванне, час, асобу або род і лік.

Знікае жуда (ў) Мазыры, нібы сон,

І страх тут а(д,дз)іны, павер…е:

Як (п,П)рып…ць шуміць каля самых …кон –

Баюся (ад) шчас…я памер…і.

Знікае (незак. трыв., ц.час, з асоба, адз.лк)

Шуміць (незак. трыв., ц. час, 3 асоба, адз. лік)

Паверце (зак. трыв., буд. час, 2 асоба, мн. лік)

Баюся (незак. трыв., цяп. час, 1 асоба, адз. лік)

Памерці (зак. трыв., інфінітыў)

2. Самастойнае складанне тэставых заданняу па тэме “ Дзеяслоў” у парах.

(Прыкладны тэст)

  1. Адзначце дзеясловы, якія з не будуць пісацца разам:

а) (не) гаварыў праўду в) (не)пакоіць сябра

б) (не)дапісаць ліст г) (не) збірацца ў дарогу

2. Адзначце дзеясловы незакончанага трывання:

а) гаварыць в) аднавіць

б) крыкнуць г) шумець

3. Адзначце правільную асобу ў дзеясловах:

а) Вам купяць новы тэлевізар (2 асоба)

б) Лета пралятае непрыметна (3 асоба)

в) Хлопчык еапісаў верш (2 асоба)

г) Мяне вельмі захапляе гэты кінафільм (3 асоба)

4. Адзначце сказы з безасабовымі дзеясловамі:

а) Мне сёння не спіцца.

б) Сад гарыць залатым лісцем і чырвонымі яблыкамі.

в) У горадзе пахла ліпавым цветам.

г) Марозная ціхая ноч плыве над зямлёй.

5. Адзначце дзеясловы, якія ўжываюцца з канчаткамі –аце, -яце ў форме 2 асобы множнага ліку цяперашняга часу:

а) класці

б) мыць

в)цярпець

г) жаць

3. Праца з тэкстам. У кожнага на стале ляжыць тэкст Анатоля Бароўскага “Бурштынавы подых Прыпяці”.

Мой Мазыр

Юнацтва маё, станаўленне… Першыя прыступкі да будучых вяршынь жыцця, да асэнсавання свайго прыдназначэння. Першыя ўражанні, першыя расчараванні, першыя радасці…

Горад майго кахання, спадзявання, узнёсласці…

Прыпяць, без якой нельга ўявіць Мазыр, яго гісторыю, яго будучыню. Яна, Прыпяць, працякала не толькі праз паляшуцкую зяілю, яна працякала праз маё сэрца. Бо яна лячыла мяне ў цяжкія хвіліны, і таму я некалі пра яе занатаваў такія радкі:

Калі тужліва стане на сэрцы,

Калі ў горадзе зробіцца цесна,

Калі няўсцерп закарціць адзіноты, -

То я да цябе прыду, Прыпяць.

Кожны раз, прыязджаючы ў родны горад, калі толькі аўтобус вынырваў з лесу – ад Калінкавічаў, і перад намі раскрывалася панарама мазырскіх ўзвышшаў з квітнеючымі садамі і высотнымі дамамі, - у мяне адразу знячэўку балнла сэрца, як быццам горад на адлегласці слаў сваё прывітанне і перадаваў сваю радасць сустрэчы са мной… тую ж радасць, узрушанасць і хваляванне я перадаў і яму.

  1. Вызначыць стыль і тып тэксту, даказаць.

  2. Вызначыць тэму, ідэю, растлумачыць сэнс назвы.

  3. Выпісаць дзеясловы па часах.

  4. ?Якога часу дзеясловаў больш у гэтым тэксце? Як вы думаеце, чаму?

  5. Этап картролю, самакантролю ведаў і спосабаў дзеянняў.

а) рэцэнзаванне адказаў вучняў;

б) творчыя індывідуальныя заданні.

1) Напісаць сачыненне-разважанне на тэму”Мазыр у маім сэрцы”, выкарыстоўваючы фотаздымкі старога Мазыра.

2)Перакласці на беларускую мову верш А.Фролікава “Песня о Мозыре”, захоўваючы пры гэтым рыфму і рытм верша.

В краю родном, в краю Полесском,

Где Припять вольной течёт рекой,

Стоит мой город, любимый с детства,

Чудесный город – Мозырь мой.

В час испытаний в бою с врагами,

Как исполин он насмерть стоял.

Весь был изранен на поле брани,

Мой город-воин всё ж выстоял.

Зажили раны у ветерана,

Кварталов новых стоят дома.

И Мозырь-город, как прежде молод,

Как прежде Припять течёт горда.

У краі родным, краю палескім,

Дзе Прыпяць вольнай цячэ ракой,

Стаіць мой горад з дзяцінства блізкі,

Чароўны горад – Мазыр мой.

У цяжкі час выпрабаванняў.

Як іспалін, на смерць стаяў,

Ён быў паранены на полі брані.

Ваенны горад усё ж устаяў.

Зажылі раны ў ветэрана, карталаў новых растуць дамы,

А горад Мазыр як заўжды малады,

І гордая Прыпяць цячэ як заўжды.

  1. Этап абагульнення і сістэматызацыі ведаў.

а)Рознаўзроўневыя заданні па варыянтах.

1 варыянт.

Пя…ь кургано… над …рыпя…ю стая…ь

Узіраю…ь (у) зорную шыр.

А (на) іх св…е крылы ра…кінуў

Нібы сокал, мой любы …азыр.

Г.Дашкевіч

2 варыянт.

Едуць цуды шукаць на Памір

У …ібір на …ўказ у …алгарыю

Прыяз…айце да нас (у) …азыр –

У…але…кую нашу …вейцарыю.

Г.Манкевіч

3 узровень.

Уставіць прапушчаныя літары, знакі прыпынку.

4 узровень.

Выпісаць дзеясловы, вызначыць спражэнне, пераходнасць, лад дзеясловаў

5 узровень

З дзеясловамі, ужытымі аўтарам у вершы, самастойна прыдумаць сказы пра Мазыр.

АБО

Выкарыстаць свае дзеясловы ў сказах, каб яны ўжываліся ў розных ладах.

б)Праверка сачынення-разважання.

в) Лінгвістычнае паведамленне па тэме “Дзеяслоў”.

7.Выстаўленне адзнак, ацэнка настаўнікам дасягненняў вучняў па выніках урока.

8 Этап інфармацыі пра дамашняе заданне.

Самастойна прыдумаць карткі па тэме “Дзеяслоў”.


Вуліца Калініна, 1947 год



Гара Камунараў, 1918 год




Кірмашовая плошча, 1900 год



Дадатак да творчага задання – сачынення-разважання “Мазыр у маім сэрцы”


Плошча Леніна, 1920 год



Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Тэма ўрока: Абагульненне І сістэматызацыя ведаў па тэме \"Дзеяслоў\" Мэта iconТэхналагічная карта ўрока "Абагульненне І сістэматызацыя ведаў па тэме "Дзеяслоў"

Тэма ўрока: Абагульненне І сістэматызацыя ведаў па тэме \"Дзеяслоў\" Мэта icon1- тэма. Абагульненне І сістэматызацыя ведаў па тэме
Стварыць ўмовы для выпрацоўкі навыкаў самастойнай працы, актывізацыі пазнавальнай дзейнасці вучняў на ўроку, выхавання чулых адносін...

Тэма ўрока: Абагульненне І сістэматызацыя ведаў па тэме \"Дзеяслоў\" Мэта iconМэта: 1 Абагульненне, сістэматызацыя,праверка ведаў вучнях па дадзенай тэме
Развіваць уменні вучняў запісу адначленаў у стандартным выглядзе, множання І ўзвядзенне ў ступень адначленаў, вызначаць ІХ ступень...

Тэма ўрока: Абагульненне І сістэматызацыя ведаў па тэме \"Дзеяслоў\" Мэта iconПлан–канспект урока беларускай мовы ỹ 9 класе. Тэма
Тэма: Паỹтарэнне, абагульненне I сiстэмацiзацыявывучанага па тэме Бяззлучнiкавы складаны сказ

Тэма ўрока: Абагульненне І сістэматызацыя ведаў па тэме \"Дзеяслоў\" Мэта iconТэма: Правапіс літар у І ў (факультатыў "Вывучаем беларускі правапіс") Настаўнік
Тып занятка: падагульненне, сістэматызацыя, замацаванне, пошук новых ведаў па тэме

Тэма ўрока: Абагульненне І сістэматызацыя ведаў па тэме \"Дзеяслоў\" Мэта iconТэма: Абагульняючы ўрок па тэме " Дзеяслоў" Мэты
Мэты: абагуліць веды вучняў па тэме “Дзеяслоў”, замацаваць уменне вызначаць граматычныя катэгорыі дзеяслова, яго сінтаксічную ролю,...

Тэма ўрока: Абагульненне І сістэматызацыя ведаў па тэме \"Дзеяслоў\" Мэта iconТэма: Урок- абагульненне па тэме "Простая мова" Мэта
Мэта: абагуліць веды аб простай мове, умець выдзяляць яе на пісьме І ў вуснай мове; развіваць памяць, мысленне, пунктуацыйныя навыкі,...

Тэма ўрока: Абагульненне І сістэматызацыя ведаў па тэме \"Дзеяслоў\" Мэта iconТэма ўрока: Будова І функцыі органаў стрававальнай сістэмы Мэта ўрока
Мэта ўрока: арганізаваць работу вучняў па вывучэнню тэмы “Будова І функцыі органаў стрававальнай сістэмы”, у выніку якой яны змогуць...

Тэма ўрока: Абагульненне І сістэматызацыя ведаў па тэме \"Дзеяслоў\" Мэта iconТэма ўрока: кветка, якая лётае. Мэта ўрока
Мэта ўрока: навучыць перадаваць ў малюнку форму матылька па зададзенаму алгарытму з прымяненнем дапаможных ліній

Тэма ўрока: Абагульненне І сістэматызацыя ведаў па тэме \"Дзеяслоў\" Мэта iconПравапіс прыставак Мэты
Тып факультатыўных заняткаў: падагульненне, сістэматызацыя І замацаванне ведаў, уменняў І навыкаў па тэме

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка