Падаруй гэту ноч, Клеапатра




НазваПадаруй гэту ноч, Клеапатра
Дата канвертавання16.11.2012
Памер29.63 Kb.
ТыпДокументы
КЛЕАПАТРА


Падаруй гэту ноч, Клеапатра.

Падаруй мне пяшчоту сваю.

Як білет на ўваходзе тэатра,

Я свабоду тваю куплю.


І на белым і шчасным ложы,

Быццам зьмей апантаных клубок,

Нашы целы ў гульні прыгожай,

Сувязь прагная рук і ног.


І сваім языком нястрымным

Ты аблашчыш мой п”яны рот.

Дзікай страсьцю, пажадай зьвярынай

Паяднае нас хітры Эрот.


І сальюцца ўтрапёныя плоці

Ў экстатычным адхланьні на міг...

Я прадоньне нязнаных эмоцый

У пяшчоце тваёй спасьціг!


Падаруй гэту ноч, Клеапатра.

Як шалёна цябе я хачу.

За білет на ўваходзе тэатра

Я Свабодай табе заплачу.


ШАХІРЫЗАДА


Чароўная Шахірызада,

Мне казку раскажы сваю,

Дзе сонныя гараць прысады

Ў васеньнім прывідным Раю.


З табой дзівосныя прагулкі,

З табою надзвычаны сон...

І ўсе эмоцыі і думкі

Забраў тваіх разваг палон.


Чароўная Шахірызада,

Паверыў казкам я тваім.

І сонца ў залатых прысадах

Былых трывог разьвее дым.


***

Ты ў пасьцелі быццам Бог.

Ты ў пасьцелі быццам зьвер.

Дай жа мне віна глыток

І ў любоў маю павер.


У бяздоньне паляцім,

Каб нірвану нападкаць.

Паднябёсны херувім

Будзе песьні нам сьпяваць.


Будзеш цешыць ты мяне

І віном сваім паіць,

Каб у шчасным нашым сьне

Сіл хапіла мне любіць.


***

Я іду да ракі адзінокаю белаю зданьню.

Ноч і месяц, як сонца, блішчыць.

А па зьвільжаным беразе гордаю ланьню

Мая любая ў срэбра рачное бяжыць.


І ні шэпат травы, ні трысьцёг мяне болей ня спыняць...

Да вады паляціць мой нястрыманы цень.

Хай аблашчаць цябе ў срэбры цёплыя плыні.

Я твой горды алень.


КУПАЛЬСКІ МАТЫЎ № 1

Сьвятая ўлада магіі Купальля:

О чар! О чад! О жар! – начы жаданай,

Дзе ў жадзе прага жасная спантанна

Прачнулася, бо доўга ў сэрцы спала.


Буяе кроў, і ява засьціць вока, --

Бляск вогнішча, і песьняў зорных звонкасьць;

Заходзіцца душа, нібы з прасонку

Яе накрыў нязнаньня дух высокі!


КУПАЛЬСКІ МАТЫЎ № 2

Шалёны чад купальскае начы –

Ўтрапёнай радасьці сьвятая апантанасьць,

І прага, што праметнасьцю спазнана,--

Як хваля, стрымгалоў цурчыць.


Вада, вагонь, павой сівых нябёс,

Што сонцам ледзь закотным раскелзаны...

О шчасны Рай купальскае нірваны,--

Жывая ява самых сьмелых кроз!


ШАТРЫЙСКАЯ БАЛАДА

Бяруце і Кейстуту

Бярута мая дарагая,

Твой сэрца вагонь апаліў.

Каго б так кахаў, ня знаю.

Дух полымя праўду адкрыў,


Што, пэўна, ня ў войнах ёсьць шчасьце,

Якое спазнаці людзям,

А там, дзе душа прычасна

Да вогнішчаў зорных, як храм,


Які нас жадана чакае,--

Няўдзячных, як Юда, дзяцей.

Бярута мая дарагая,

Ты зорка вышынь маіх дзей.


Хай полымя жаска шалее

І капішча славіць багоў!

Вагонь нам падорыць надзею

І зорных вышыняў Любоў!


ВАЛЕРЫЯ МЕСАЛІНА


Натхнёны карцінай К.Смуглевіча


Валерыя Месаліна,

Вабнотная ты панна мрой,

Сьвятою паставай нявіннай

Усім абяцаеш спакой.


І ме ў спакусе жаданай

Панаду гатовая даць,

Гэтую поўнач адданай

Адному гатовая стаць.


Але ж ці навечна зможаш,

Як сёньня, адданаю быць,--

Віленскай любові ложа

Тваё,

там ты можаш грашыць


зь кім хочацца, дарагая

пяшчота сьвятая твая.

Але ці анёл лунае

Сумленьня, дзе жарсьцяў пятля?!


Валерыя Месаліна,

Чароўная панна грахоў,--

Нясеш ты спакой нявінны,

Што мае загубнасьці схоў.


***

Валяліся ў кустах ля Гедыміна,

А ён глядзеў і пасьміхаўся;

Зайздросьціў нам: “Каб так змагаўся,

То зваяваў бы Палястыну!..”

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Падаруй гэту ноч, Клеапатра iconКлеапатрападаруй гэту ноч, Клеапатра. Падаруй мне пяшчоту сваю. Як білет на ўваходзе тэатра,Я свабоду тваю куплю.І на белым І шчасным ложы,Быццам зьмей апантаных

Падаруй гэту ноч, Клеапатра iconІ забудзецца ноч быццам сон

Падаруй гэту ноч, Клеапатра iconНоч глядзіць з дзікім сумам мне ў вочы

Падаруй гэту ноч, Клеапатра icon10-ці гадовую Віку Мароз вярнулі ў Беларусь у ноч на 1-га кастрычніка. Цяпер яна знаходзіцца пад даглядам мэдыкаў І псыхолягаў, у адной з адмысловых
Віку Мароз вярнулі ў Беларусь у ноч на 1-га кастрычніка. Цяпер яна знаходзіцца пад даглядам мэдыкаў І псыхолягаў, у адной з адмысловых...

Падаруй гэту ноч, Клеапатра iconМіхась Зарэцкі Кветка пажоўклая
Калі ж Булановіч хацеў распытаць што пра гэту жанчыну, Арончык махнуў нецярпліва

Падаруй гэту ноч, Клеапатра iconПродолжительность тура: 11 дн./ 10 ноч
Дополнительные экскурсии в Альпы с осмотром замка Нойшванштайн, Гайдельберг-Баден-Баден

Падаруй гэту ноч, Клеапатра icon«Люблю мой край, старонку гэту»
Лысевич Никита, 3 класс, 8 лет, гуо «Корнадский учебно-педагогический комплекс детский сад-средняя общеобразова-тельная школа»

Падаруй гэту ноч, Клеапатра iconГэту выпадак з рэальнага жыцьця, я назваў "эфэктам лямпачкі". Ён паказвае, што шмат ў чым паляпшэньне ўмоў нашага жыцьця залежыць ад нас саміх, а не ад уладаў
Гэту выпадак з рэальнага жыцьця, я назваў “эфэктам лямпачкі”. Ён паказвае, што шмат ў чым паляпшэньне ўмоў нашага жыцьця залежыць...

Падаруй гэту ноч, Клеапатра iconІндівідуальныя заданні па геаметрыі, І курс
Прамая зададзена сваім раўнаннем. Знайдзіце каардынаты пунктаў перасячэння яе з каардынатнымі восямі І знайдзіце гэту прамую

Падаруй гэту ноч, Клеапатра iconДзіўны гэты Арончык. Гэта ж ён так назваў яе: Кветка пажоўклая
Калі ж Булановіч хацеў распытаць што пра гэту жанчыну, Арончык махнуў нецярпліва

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка