Аляксандр Мілінкевіч, былы кандыдат на прэзыдэнта, старшыня палітрады аб’яднаных дэмсілаў




НазваАляксандр Мілінкевіч, былы кандыдат на прэзыдэнта, старшыня палітрады аб’яднаных дэмсілаў
Дата канвертавання29.10.2012
Памер27.61 Kb.
ТыпДокументы
dash0213іbg-Milinkievicz


Аляксандр Мілінкевіч, былы кандыдат на прэзыдэнта, старшыня палітрады аб’яднаных дэмсілаў.


Нарадзіўся 25 ліпеня 1947 года ў Горадні. Яго прадзед і прапрадзед бралі ўдзел у паўстаньні Кастуся Каліноўскага 1863 года, былі рэпрэсаваны царскімі ўладамі. Дзед - актывіст беларускага руху 1920-х гадоў на Гарадзеншчыне. Бацька - заслужаны настаўнік БССР, кавалер ордэна Леніна.


Ведае продкаў да сёмага калена.


У 1965 годзе Аляксандр Мілінкевіч скончыў школу з залатым мэдалём, а ў 1969-м - з адзнакай фізіка-матэматычны факультэт Гарадзенскага педінстытута.


У школьныя гады сьпяваў у хоры, якім кіраваў знакаміты музыкант, заслужаны дзеяч культуры Адам Чопчыц.


Працаваў настаўнікам у Горадні. Пасьля заканчэньня асьпірантуры Інстытута фізыкі АН БССР у 1972 годзе працаваў малодшым навуковым супрацоўнікам. Стажыраваўся ва ўнівэрсытэце Манпелье (Францыя, 1980) і Каліфарнійскім унівэрсытэце (ЗША, 1998), прайшоў курс навучаньня ў эўрапейскім цэнтры даследаваньня праблемаў бясьпекі ў Гарміш-Партэнкірхене (Нямеччына, 2000). Кандыдат фізыка-матэматычных навук.


У 1976 абараніў дысэртацыю па тэме “Мэханізм генэрацыі звышмагутных лязэрных імпульсаў”. Аўтар 65 навуковых прац і манаграфій па квантавай электроніцы, лазернай тэхніцы, гісторыі, культуры, адукацыі, архітэктуры Беларусі.


У 1980-1984 гадах загадваў катэдрай Сэтыфскага ўнівэрсытэту (Алжыр), быў дацэнтам Гарадзенскага ўнівэрсытэту (1978-1980, 1984-1990). Заснавальнік і кіраўнік грамадзкай арганізацыі “Ратуша”.


У 1996-1997 гадах прэзыдэнт баскетбольнага клюбу “Гродна-93” - шматразовага чэмпіёна Беларусі.


У 1990-1996 гадах быў намесьнікам старшыні гарвыканкаму Горадні, займаўся пытаньнямі адукацыі, культуры, аховы здароўя, моладзі, спорту, СМІ, рэлігіі, міжнародных дачыненьняў і аховы гістарычнай спадчыны. А.Мілінкевіч прыгадвае: "Я быў адзіны дэмакрат на ўсе мясцовыя ўлады: і гарадзкую, і абласную. Калі я прыйшоў ва ўладу ў 1990 годзе ў Гродне навучаньне ва ўсіх школах і садках было выключна па-расейску. Калі адыходзіў напачатку 1996 года, 75% першых клясаў горада вучыліся па-беларуску.. Зьявіліся помнік Вітаўту Вялікаму, мэмарыяльныя дошкі Кастусю Каліноўскаму і Тадэвушу Касьцюшку. Вуліцам вярталіся гістарычныя назвы... Незалежная газэта “Пагоня” знаходзілася у адным будынку з гарадзкой уладай.


У 2001 годзе быў кіраўніком перадвыбарчага штабу кандыдата на прэзыдэнта Сямёна Домаша.


У кастрычніку 2005 году на Нацыянальным кангрэсе дэмакратычных сіл А.Мілінкевіч абраны адзіным кандыдатам на пасаду прэзыдэнта ад аб’днаных дэміслаў на выбарах 2006 года.


У 2006 годзе ў Страсбуры, на сэсіі Эўрапарлямэнту яму ўручана прэмія імя Андрэя Сахарава “За свабоду думкі”. Пасьля цырымоніі ўручэньня, Аляксандар Мілінкевіч зьвярнуўся з прамовай да дэпутатаў Эўрапарлямэнта. Яе не змаглі паказаць у прамым эфіры з-за страйку тэхнічнага пэрсаналу відэастудыі Эўрапарлямэнту.


Цяпер уваходзіць у склад Аргкамітэту ў справе сьвяткаваньня дня Незалежнасьці 25 сакавіка. Зьвярнуўся да А.Лукашэнкі з лістом, у якім запрасіў кіраўніка Беларусі прыняць удзел у гэтым сьвяткаваньні.


На Сойме Партыі БНФ разгледжаная прапанова вынесьці падзяку Аляксандру Мілінкевічу за супрацу падчас прэзыдэнцкіх выбараў. Партыя БНФ прызнае заслугі спадара Мілінкевіча, але лічыць, што зараз, калі няма кароткатэрміновай кампаніі, ёй варта працаваць самастойна.


Жанаты другім шлюбам, ад першага мае двух сыноў.


Кіраўнік праграм “Фонду спрыяньня лякальнаму разьвіцьцю”. Валодае ангельскай, францускай, польскай мовамі.


Краязнаўца, знайшоў пахаваньне апошняга караля Рэчы Паспалітай Станіслава Аўгуста Панятоўскага, рэстаўраваў адзін з самых старых у Эўропе гарадзенскі вежавы гадзіньнік (XV-XVI ст.).

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Аляксандр Мілінкевіч, былы кандыдат на прэзыдэнта, старшыня палітрады аб’яднаных дэмсілаў icon1. Аляксандр Казулін, былы кандыдат на прэзыдэнта Беларусі. Асуджаны на 5,5 гадоў зьняволеньня за хуліганства І арганізацыю вулічных беспарадкаў. Адбывае
Аляксандр Казулін, былы кандыдат на прэзыдэнта Беларусі. Асуджаны на 5,5 гадоў зьняволеньня за хуліганства І арганізацыю вулічных...

Аляксандр Мілінкевіч, былы кандыдат на прэзыдэнта, старшыня палітрады аб’яднаных дэмсілаў iconПалітвязьні на кастрычнік 2006 г
Аляксандр Казулін, былы кандыдат на прэзыдэнта Беларусі. Асуджаны на 5,5 гадоў зьняволеньня за хуліганства І арганізацыю вулічных...

Аляксандр Мілінкевіч, былы кандыдат на прэзыдэнта, старшыня палітрады аб’яднаных дэмсілаў iconГосьцем блогу Аляксандра Брэчэка сёньня быў Аляксандр Мілінкевіч, які заявіў: Аб'яднаныя дэмакратычныя сілы ня здолелі аб'яднацца І ўтварыць рэальны шырокі
Асноўная дзейнасьць Палітрады — бясконцыя пасяджэньні І высьвятленьні адносінаў паміж сабой. Плянуемы Кангрэс будзе не Кангрэсам...

Аляксандр Мілінкевіч, былы кандыдат на прэзыдэнта, старшыня палітрады аб’яднаных дэмсілаў iconГосьцем блогу Аляксандра Брэчэка сёньня быў Аляксандр Мілінкевіч, які заявіў: Аб'яднаныя дэмакратычныя сілы ня здолелі аб'яднацца І ўтварыць рэальны шырокі
Асноўная дзейнасьць Палітрады — бясконцыя пасяджэньні І высьвятленьні адносінаў паміж сабой. Плянуемы Кангрэс будзе не Кангрэсам...

Аляксандр Мілінкевіч, былы кандыдат на прэзыдэнта, старшыня палітрады аб’яднаных дэмсілаў iconБыў актыўным удзельнікам перадвыбарчага штабу кандыдата на прэзыдэнта А. Лукашэнкі. Але пасьля перамогі не атрымаў значнай пасады
Анатоль Лябедзька – старшыня агп, сябар палітычнай рады аб’яднаных дэмакратычных слаў

Аляксандр Мілінкевіч, былы кандыдат на прэзыдэнта, старшыня палітрады аб’яднаных дэмсілаў iconАляксандар Мілінкевіч?
Госьць: лідэр аб'яднаных дэмакратычных сілаў Аляксандар Мілінкевіч? +375,296,510,359

Аляксандр Мілінкевіч, былы кандыдат на прэзыдэнта, старшыня палітрады аб’яднаных дэмсілаў iconА. Мілінкевіч выступіць на Кангрэсе дэмсілаў, але вылучацца ў сустаршыні ня будзе

Аляксандр Мілінкевіч, былы кандыдат на прэзыдэнта, старшыня палітрады аб’яднаных дэмсілаў iconУ сваіх тэлефанаваньнях слухачы віншуюць Радыё Свабода з Калядамі
Беларусі. У дакумэнце асуджаюцца цкаваньні І крымінальны перасьлед прадстаўнікоў апазыцыі, няўрадавых арганізацыяў, праваабаронцаў...

Аляксандр Мілінкевіч, былы кандыдат на прэзыдэнта, старшыня палітрады аб’яднаных дэмсілаў iconСёньня ў Менску адбылося пашыранае паседжаньне Палітрады аб’яднаных дэмакратычных сілаў удзельнічалі прадстаўнікі Рады беларускай інтэлігенцыі І Асамблеі
Кампраміс дзеля адзінства”. Паводле старшыні палітрады Аляксандра Мілінкевіча, вельмі важна што адбыліся гэтыя грамадзкія чытаньні,...

Аляксандр Мілінкевіч, былы кандыдат на прэзыдэнта, старшыня палітрады аб’яднаных дэмсілаў iconДнямі Эўразьвяз прэзэнтаваў стратэгію дачыненьняў зь Беларусьсю. Кіраўніцтву краіны прапанавана вызваліць палітычных вязьняў І пачаць працэс дэмакратызацыі
Слухачы Свабоды працягваюць сачыць за галадоўкай былога кандыдата на прэзыдэнта Аляксандр Казуліна. Сваёй акцыяй пратэсту, якая адбываецца...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка