Сталы слухач: у гашака ёсьць вядомы твор, дзе Швэйк падчас прыбываньня ў вёсцы пазнаёміўся зь дзяўчынай. Вадзіў яе па палях І расказваў ёй, вясковай дзеўцы




НазваСталы слухач: у гашака ёсьць вядомы твор, дзе Швэйк падчас прыбываньня ў вёсцы пазнаёміўся зь дзяўчынай. Вадзіў яе па палях І расказваў ёй, вясковай дзеўцы
Дата канвертавання16.11.2012
Памер107.53 Kb.
ТыпДокументы
Пра Дажынкі


Сталы слухач: “У Гашака ёсьць вядомы твор, дзе Швэйк падчас прыбываньня ў вёсцы пазнаёміўся зь дзяўчынай. Вадзіў яе па палях і расказваў ёй, вясковай дзеўцы, што гэта жыта, гэта пшаніца. Вось нешта такое, нават у горшым варыянце, было сёньня на “Дажынках,” калі паказвалі выступ Лукашэнкі. Горшага маразму я ня бачыў. Сабраў спэцыялістаў, перадавых людзей і цягам двух ці трох гадзінаў расказваў ім, што такое сельская гаспадарка. Дзякаваў, казаў, што яны алімпійцы. Хлопцам адпачыць трэба, пасядзець, яны пазяхалі, глядзелі і пра сябе пасылалі яго куды падалей”.


Спадар: “Некалькі У адрозьненьне ад жыхароў сталіцы правінцыйны люд гатовы доўга чакаць, пад пабачыць на цэнтральнай местачковай вуліцы праезд браніраванага аўто, нібы ад гэтага паболее шчасьця і здароўя. А калі ўжо дазволена ўсім хадзіць па галоўнай вуліцы, тупаючы па вуліцы, адна сталая жанчына казала: “Дзякуй усенароднаму Бацьку, бо заробкі плацяць і пэнсіі даюць”. Ёй можна было б дадаць: і калі падвышаюцца цэны на паслугі і тавары. Дык старым трэба шукаць месца на могілках, а маладыя хай рэляксуюць у астрогах. У тых цяпер паўсюль рэкляма”.


Спадар: “Што ж гэта за цывілізаваная, разьвітая краіна, у якой дарогі будуюць па загаду кіраўніка дзяржавы, як аб гэтым сказала сьпявачка Чапрага на мінулых Дажынках”.


Спадарыня: “Не магу прамаўчаць супраць той няпраўды, што кажуць па тэлебачаньні. Дажынкі. Але хто паглядзеў, як прайшлі гэтыя Дажынкі. Мы хвалімся, што добра зжалі. Паспрабуй прайсьці па полю і пабачыш, што ўжо паўторна расьце тое, што зжалі. Калі б Бог яшчэ адно лета даў, то яно б узышло зноў і можна было жаць. Гэта мы так хваліся, што добра зжалі. Гэта хлусьня нашага прэзыдэнта і пахвальба! Ён ні на што не зьвяртае ўвагу, не глядзіць. Добра. Намалацілі. Але чаму ж падаражэў хлеб? Ды і якасьць таго хлеба якая! Калі б насамрэч усё было так добра, то нам бы ўсяго хапала. Ён кажа, што мы добра пражылі. Мы не пражылі, а прагаравалі. І гаруем далей. Так, чыноўнікі атрымліваюць па мільёну з гакам, а колькі атрымлівае бедны чалавек? А ці падумаў хто-небудзь пра яго?! Мы прагаравалі, прагаладалі і далей галадаем. Просяць, нараджайце жанчыны. А куды нараджаць? На голад? На холад? Паўгнілыя памідоры на рынку – 3400. Лівэрная каўбаса, якую раней кату бралі, цяпер каштуе каля 3 тысяч. Ня кажучы пра нешта іншае. Я шматдзетная маці. На сябе і на дзяцей я атрымліваю толькі 130 тысяч пэнсіі інвалідскай. Вось так мы жывем. Мы пакутуем”.


Пра Лукашэнку


Ціна: “Лукашэнка кажа свайму народу: “Я ж зусім адзін, калі ня ўлічваць міліцыю, АМАП, суды, пажарных, КДБ і шматлікіх бюракратаў. А вас, агалцелых крыкуноў шмат. А да таго ж, калі вас добра патрэсьці, то знойдуцца грошы, каб заплаціць штрафы. Усім мірам зьбярыце. Знойдуцца грошы і на рэгістрацыю. Няхай скабе і штрафы. Я кіраўнік дзяржавы. Крычаць і гаварыць магу толькі я, а вы павінны мяне слухаць. Падніму кошты. Мне ж пэнсіянэраў карміць трэба. У мяне маці пэнсіянэрка. Хутка я буду пэнсіянэрам. Ня хутка, не дачакаецеся... Бедная дзяржава! Гаротная дзяржава! Чым напоўніцу казну, калі ўсё праядаем, прапіваем! Ніякай самадзейнасьці, “Свабодных тэатраў”! Разьвялося вас, незарэгістраваных арганізацый! Усе павінны плаціць падаткі. Яны ў нас невялікія, толькі сымбалічныя. Выцягніце! Не працягнеце мне руку, выцягнеце ногі. Пояс патужэй зацягніце. За тое талія будзе. Будзеце прыгожыя, увесь час думаць пар каханьне. Думаць ня шкодна. Пра што яшчэ вам думаць, пакуль я жывы. Жывіце і насалоджвайцеся жыцьцём. Чым напоўніць казну? Вашымі грашыма, дармаеды, тым, што вы, танцуючы заробіце. Народ у нас таленавіты, усе артысты народныя, дзяржаўныя. То бок прыгажосьць пад кантролем у дзяржавы. І ўсё вам мала. Чым больш вам даеш, тым больш вам вінаваты”.


Пра ўладныя ўстановы


Міхаіл Пятровіч. Пэнсіянэр, Менск: “Учора сонечным асеньнім днём я праходзіў па вуліцы Карла Маркса побач з будынкам былога ЦК, а цяпер Адміністрацыі прэзыдэнта. І неяк сумны настрой апанаваў мяне. Навокал такая цішыня, быццам праходзіш не па цэнтральнай вуліцы і каля цэнтру гораду, а каля могілак позьнім вечарам. І рэдкія прахожыя хуценька імчацца па тратуары. А каля кожнага пад’езду важна шпацыруюць ахоўнікі ў пагонах з аховы прэзыдэнта. Відаць, улада баіцца простага люду. А просты люд не імкнецца сюды ісьці. Сумна стала на душы. Вось так і жывём”.


Пра чыноўнікаў


Ільля Копыл, Менск: “Замежным гасьцям. Прадстаўнікам замежных дэлегацый, якія наведваюцца ў Менск, беларускія тэлекарэспандэнты, як правіла, задаюць адно е і тое ж пытаньне: “Якое ў Вас уражаньне ад Менску?” Усе адказваюць аднолькава: “Ваш горад вельмі чысты”. І ўсё. Чамусьці ім больш сказаць няма чаго. Дык, можа. Гэта той максымум, што ўлада здольная рабіць – падмятаць вуліцы? Калі гэта так. Сёньняшнія чыноўнікі без працы не застануцца”.


Пра афіцый ныя мэдыі


Васіль Цюхай, Беразіно: “На месцы Лукашэнкі я б ня стаў так часта друкавацца ў дзяржаўных газэтах, бо “Советскую Белоруссию” большасьць падпісчыкаў выпісваюць для гаспадарчых патрэбаў. Нешта загарнуць, недзе пасьцяліць… А там жа Лукашэнкаў твар амаль у кожным нумары і дзяржаўная сымболіка. Ён сам правакуе блюзьнерства. Лепш друкавацца ў незалежнай прэсе. Да яе стаўленьне ў людзей больш паважлівае, перафразуючы біблейныя словы, з адной і той жа паперы вырабляюцца газэты для нізкага і для высокага выкарыстаньня”.

“Лукашэнка вельмі хітражоўты, хоча, каб у яго ўсё было і каб за гэта нічога ня трэба было аддаваць. Хітражоўтыя людзі звычайна дрэнна сканчаюць, асабліва тыя, якія не даюць сумленна весьці бізнэс і ўвогуле ня хочуць, каб існавала сумленьне на гэтай зямлі. Чаму з кошту на газ Лукашэнка робіць дзяржаўную таямніцу? Два званкі на Ваш выбар. Часам мне здаецца, што нейкі мой званок цалкам радыёфарматны, але ён не гучыць у эфіры, ці гучыць у вельмі абрэзаным выглядзе”.


Давыдзенка Павел, Парычы: “Паважаная “Свабода,” я часам як пагляджу Беларускае Тэлебачаньне, то баліць душа з-за чыноўніцкай брахні і паказухі. Куды ідуць людзкія заробкі і пэнсіі працоўных, пэнсіянэраў і інвалідаў. Для бюракратычнай нажывы ўлады. У мястэчку Парычы рэстаран абшылі эўравагонкай. Цяпер перад Дажынкамі ўсё ламалі, білі. Так могуць рабіць толькі халуі ўлады, якія адчуваюць сябе беспакарана. Дзякую за ўвагу”.


Пра апазыцыю


Віктар Бутто, Менск: “У мяне маецца невялікае пажаданьне да лідэраў з апазыцыі. Вам час навучыцца бачыць, чуць і разумець свой народ. Ужо не 1991 год, а, на вялікі жаль, ужо 2007 год. Не спрабуйце прыкрывацца патрыятызмам, Эўропай і іншымі гучнымі словамі. Такі падман ужо ня пройдзе пры існуючай кантрактнай сыстэме, пры незаконных звальненьнях з працы, пры схаваным беспрацоўі, пры адсутнасьці правасудзьдзя і справядлівасьці,... і з-за шматлікіх падобных рэчаў, якія аднак не заўважаныя многімі з тых, хто пазыцыянуе сябе як апазыцыю”.


Пра перадачы Радыё Свабода


Спадар: “Добры дзень. У Вашай перадачы пачуў прыемную навіну, што старшыня Канстытуцыйнага суду Рыгор Васілевіч размаўляў на беларускай мове і што яна цяпер быццам бы будзе ахоўвацца, будзе пад абаронай. Я ў гэты момант падумаў, што можа старшыня Канстытуцыйнага суду рызыкуе, бо прэзыдэнтам наша мова неяк неафіцыйна аб’яўлена пэрсонай нон-грата. Дык ці ня будзе гэта мець для яго нейкіх непрыемных наступстваў? Ці гэта ўжо наш прэзыдэнт пераасэнсаваў падыход да сваёй роднай, нацыянальнай мовы? Дзякуй за ўвагу”.


Спадар: “Учора на перадачы “Праскі акцэнт” з удзелам спадара Хадыкі і іншых суразмоўцаў прагучала такая вэрсія: аддаць пераемніка ў Кэмбрыдж або Гарвард вучыцца спачатку. Хачу зазначыць, што там. Як мінімум, трэба ведаць ангельскую мову. А людзі такога кшталту, якія ведаюць толькі “Кузькіну мову,” напрыклад, “блохі ўшывыя” і гэтак далей, ня здатныя ніколі навучыцца аніякай, акрамя “кузькінай мове”.


Алена, Менск: “Прывітаньне, “Свабода”! У адной зь перадачаў пачула такое меркаваньне, што калі б Віктар Лукашэнка паехаў вучыцца ў Сарбону ці Кэмбрыдж, то ў краіне маглі б адбыцца нейкія перамены. Стала неяк разам і сьмешна, і сумна. Бацька Віктара Лукашэнкі мае дзьве вышэйшыя адукацыі, адна зь іх гісторыка. Тым ня менш, ён на ўсю краіну перад тэлекамэрамі распавядаў, што Францыск Скарына жыў і працаваў у Санкт-Пецярбурзе. Але ж усім вядома, што Санкт-Пецярбург быў пабудаваны амаль праз 150 гадоў пасьля сьмерці Францыска Скарыны. Так што сыны Лукашэнкі ўжо даўно і добра ўсьвядомілі: каб добра жыць і быць пры ўладзе, вышэйшая адукацыя – гэта толькі фармальнасьць. Як пісаў Рыгор Барадулін, “гарбатую сьпіну выправіць магіла, гарбатага душою – аніякая сіла”. Але ж пакуль ёсьць у Беларусі наша цудоўная моладзь, такія, як Севярынец, Дашкевіч, Фінькевіч, Хведарук, Палажанка, Азарка, Вячорка, іх шмат, усіх не пералічыць, будучыня ў Беларусі ёсьць. Жыве Беларусь!”


Пра моладзь


Спадар: “На жаль, мала ў нас пакуль на Беларусі прагрэсіўнай, дэмакратычна настроенай моладзі. Большая яе частка, на жаль, абірае піць піва і іншае нізкасортнае і таннае пойла. Пры чым наша “доблесная” міліцыя іх не чапае. Няхай сьпіваюцца. Наша міліцыя нацягнутая на тое, каб ганяць маладафронтаўцаў і іншых апазыцыянэраў. І пра тое, хто такі Павел Севярынец, Зьмітрок Дашкевіч ці Наста Азарка, у гэта часткі нашай моладзі няма ніякага панятку. Вось такая моладзь і патрэбная нашаму цяперашняму рэжыму, таму што такімі прасьцей кіраваць. Такімі можна кіраваць па прынцыпу “статка баранаў” – куды іх пагоняць, туды яны і пабягуць. Пры чым усё вышэй сказанае тычыцца ня толькі нашай моладзі, але і людзей больш сталага веку”.


Пра Аляксандра Лукашэнку


Спадарыня, Магілёў: “Абсалютна здароваму прэзыдэнту няма ніякай патрэбы хаваць зьвесткі пра стан свайго здароўя. А хворага прэзыдэнта, як бы ён не імкнуўся хаваць свае хваробы, можна вылічыць па яго зьнешнасьці – колер твару, выраз вачэй, інтанацыя голасу, пастава, агульны выраз твару, аседлы лад жыцьця. Да таго ж, зусім здаровы прэзыдэнт любыя праблемы стараецца не накопліваць, а вырашаць”.


Іван Нелукашоў: “

Шкловский дядька Александр

На Беларусь одел скафандр.

Тот скафандр – диктатура.

В этом батькина натура.

Мечта его всей жизни –

С успехом возродить ГУЛАГ.

Пьянеть от кровушки народной

Мечтает мерзкий вурдалак.

Политический кастрат

Защищается спецназом.

Тяжкой хворью поражён,

Одержим власти проказой.

Но ясен миру власти его финиш.

Но это бегство из страны

Прямиком на свалку истории».


Пра дабрабыт


Ларыса, Менск: “На Ракаўскім кірмашы назіраю, як людзі ўсіх узростаў ня столькі купляюць, а больш вывучаюць кошты. Каўбасаў шмат, розных вырабаў. Кошты напісаныя вялікімі літарамі, каб не пыталіся. Кошты нагадваюць тэлефонныя нумары. З прадаўцоў хто размаўляе па мабільніку, а хто, сабраўшыся па двое, сядзяць і адменьваюцца ўражаньнямі, як правялі выходныя. Вось такая карцінка. У мяне ўзьнікае пытаньне, куды потым ідуць гэтыя каўбасныя вырабы. Іх за прылаўкам сабралася вельмі шмат”.


Зацюканы Беларус: “У нас, як у тых дурняў, усё наадварот: чым больш будавалі камунізм, тым больш ён аддаляўся, чым болей зьбіраем ураджай ці надоі ад каровы, тым больш даражэе хлеб ды масла. Пэнсіі цяпер большыя на сем з паловай адсоткаў. Затое алей – больш чым на сто. Абрыдла ўсё гэта”.


Спадар: “Нашы падлічылі пражытачны мінімум. Трэба той мінімум даць таму, хто яго лічыў. Калі пражыве, дык яго занясём у Кнігу Гінэса”.


Пра турызм


Спадар: “У Беларусі ўжо каля дзесятку збудаваных Лядовых палацаў, столькі ж “аддажынкаваных” райцэнтраў. А ў колькі разоў болей раскідана па нашай зямлі гістарычных зруйнаваньняў, палацаў, маёнткаў. Улада ня ўмее альбо ня хоча рэстаўраваць іх і тым самым зарабляць валюту. Але ж мясцовыя адроджаныя збудаваньні дапамаглі б разьвіцьцю і агратурызму. Бо ў турызьме галоўным лічыцца пабачыць гістарычную мінуўшчыну, літаральна дакрануцца да яе, каб адчуць повязь часоў. А як у нас? Хіба што застаецца везьці іншаземцаў на “Лінію Джугашвілі”. Там яны фоткаюцца для экзотыкі побач з ваеннай зброяй. А потым дома распавядаюць пра міралюбівую Беларусь зь яе рахманым кіраўніком”.


Пра кнігу Ўладзімер Арлова “Імёны свабоды”:


Мікалай Куксо, настаўнік-пэнсіянэр, Валожыншчына: “Ад шчырага сэрца хачу падзякаваць Уладзімеру Арлову за энцыкляпэдычную кнігу “Імёны Свабоды,” дзе аўтар выканаў работу цэлага навукова-дасьледчага інстытуту. Дзякую таксама Радыё Свабода за садзейнічаньне ў выданьні гэтай унікальнай кнігі, якая будзе выхоўваць новых і новых змагароў за свабоду. Кніга ўшаноўвае памяць аб змагарах за свабоду Бацькаўшчыны і вучыць самааддана любіць Радзіму. Жыве Беларусь!”


Уладзімер Зьвернік: “Зь вялікім задавальненьнем я прысутнічаў на прэзэнтацыі кнігі Уладзімера Арлова “Імёны Свабоды,” якую бліскуча правёў сам аўтар. Ня меншае задавальненьне я атрымаў, калі пачуў ад некалькіх выступоўцаў, а таксама ад самога спадара Уладзімера пра тое, што разам са знакавымі асобамі беларускай гісторыі ў кнізе знайшлося месца і простым, але ж апантаным барацьбітам за нашу свабоду. Да іх ліку належыць і Вера Церлюкевіч, кранаўшчыца зь Менскага трактарнага. Я ня памятаю таго выпадку, каб на масавых акцыях не было Веры з нацыянальным сьцягам у руках. Мне ж пашчасьціла быць асабіста зь ёю знаёмым. Мне згадваецца адзін выпадак, мяркую, што нікому, акрамя мяне, не вядомы. Гэта было пасьля аднаго з судовых паседжаньняў, на якіх слухалася “справа” Міхала Чыгіра. Калі пасьля таго, як людзі, якія віталі спадара Чыгіра ля ганка суда, сталі разыходзіцца, да мяне нечакана падышла Вера. Яна лёгка матнула галавой у бок некалькіх маладых хлопцаў у чорных скураных куртках і спыталася, ці не пагаджуся я правесьці яе да тралейбуса, каб тыя хлопцы да яе не прычапіліся. Зразумела, я тут жа пагадзіўся, і мы зь ёю без перашкодаў прайшлі да прыпынку. Там мы цёпла разьвіталіся, і больш я Веру ня бачыў. А потым, у хуткім часе, сэрца моцна сьціснулася, калі я пачуў аб яе сьмерці. Я падтрымліваю прапанову аднаго з выступоўцаў на прэзэнтацыі кнігі аб тым, што, калі прыйдзе час, то імёнамі герояў кнігі варта назваць вуліцы ў беларускіх гарадах і мястэчках, у тым ліку і іменем Веры Церлюкевіч”.


Пра жыцьцё ў рэгіёнах:


Аляксандр Карусевіч, в. Калгары Асіповіцкага р-на: “Вось у вёсцы Калгары Асіповіцкага раёна адключылі сьвятло. Пра гэта ніхто не паведаміў. Сёньня 25-га сяджу з раніцы галодны. Ужо 15 гадзіна. А сьвятло ўключаць каля 17.00. У сельсавеце кажуць, што старшыні патэлефанавалі і паведамілі пра адключэньне сьвятла, але яна не палічыла неабходным людзям пра гэта сказаць. Вось мы як быдла тут і сядзім. Галодны я сяджу з раніцы”.


Спадар: “Зьбіраюць па тры тысячы рублёў з кожнай арганізацыі, нібыта да Году дзіцяці, у імя дзяцей. З каго ж зьбіраюць? Зьбіраюць са шматдзетных, з усіх, хто бедны і мае дзяцей. Каму зьбіраюць гэтыя грошы, не зразумела. Па тры тысячы з кожнага чалавека. Дабравольна-гвалтоўна. Калі не дасі тры тысячы, рыхтуйся перарваць кантракт”.


Аляксандр Магілёў: “Хачу паведаміць, як жыльлёва-камунальная гаспадарка атрымлівае дадатковыя грошы, на маю думку, незаконна. У верасьні прыслалі квіток аб дадатковай аплаце за падагрэў вады ад жніўня мінулага году па верасень бягучага. Кожны месяц за ўзгаданы тэрмін я своечасова аплачваў гэтую паслугу. Абапіраючыся на дадзеныя тарыфы разьлікова-касавага цэнтру. На пытаньне, чаму я павінен плаціць дадатковыя грошы, супрацоўніца РКЦ спаслалася на нейкую інструкцыю. У згаданым становішчы я не адзін, і можна ўявіць сабе, колькі дадатковых грошай пойдзе на латаньне дзірак у бюджэце краіны”.


Пра льготы донарам:


Спадар: “Паважаная “Свабода,” я хачу выказаць сваё меркаваньне. Вельмі гуманна і разумна зрабіў Магілёўскі аблвыканкам, вярнуўшы льготы донарам. Вялікімі ім дзякуй, усім гэтым відным людзям, дэпутатам аблвыканкама. Яны выратавалі дзесяткі тысяч хворых людзей. Дзякую”.


Пра супрацоўнікаў МУС


Спадарыня: “Службовая этыка прваахоўных органаў хлусьні не забараняе. 26 верасьня ўвечары не ўзялі перадачы для Паўла Севярынца, параіўшы прыйсьці наступным днём ад сёмай раніцы, а самі ўжо рыхтавалі яго да адпраўкі ў Івацэвічы. 27-га ўдзень працаўнік гэтай установы ў прыватнай бяседзе пераконваў, што Севярынец яшчэ тут. Кожны ведае гісторыю пра Іўду і яго трыццаць срэбранікаў. Ведае, а душы сваёй не шкадуе”.


Пра выступы ў М’янме


Спадарыня: “Сытуацыя ў М’янме – аналягічная сытуацыі ў Беларусі. Там ваенную хунту падтрымлівае і трымае ва ўладзе Кітай. Беларускага дыктатара трымае ва ўладзе Расея. Лукашэнк атаксама абяцаў, што ў сытуацыі падобнай да сытуацыі ў М’янме, будзе страляць. Няма сумневу ў тым, што ён такое здольны. Даведзены да адчаю народ М’янмы, не вытрымаў і выйшаў на вуліцы супраць ваеннай дыктатуры. Цярплівасьць беларускага народу таксама не бязьмежная”.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Сталы слухач: у гашака ёсьць вядомы твор, дзе Швэйк падчас прыбываньня ў вёсцы пазнаёміўся зь дзяўчынай. Вадзіў яе па палях І расказваў ёй, вясковай дзеўцы iconМаладыя галасы
Школа-інтэрнат-гімназія для здольных І таленавітых дзяцей зь вясковай мясцовасьці Віцебскай вобласьці. Знаходзімся мы недалёка ад...

Сталы слухач: у гашака ёсьць вядомы твор, дзе Швэйк падчас прыбываньня ў вёсцы пазнаёміўся зь дзяўчынай. Вадзіў яе па палях І расказваў ёй, вясковай дзеўцы iconПалітычная геаграфія парыж (навадруцк)
Аднойчы пазнаёміўся з беларускай дзяўчынай Рымай Сабалёвай. На пытаньне : "адкуль ты?" тая шчыра адказала: "з Парыжу". Уявіце ступень...

Сталы слухач: у гашака ёсьць вядомы твор, дзе Швэйк падчас прыбываньня ў вёсцы пазнаёміўся зь дзяўчынай. Вадзіў яе па палях І расказваў ёй, вясковай дзеўцы iconУрок выяўленчага мастацтва
Назавіце месцы, дзе жывуць птушкі. (побач з чалавекам, у лясах, на палях, у гарах, на балотах, у вадзе)

Сталы слухач: у гашака ёсьць вядомы твор, дзе Швэйк падчас прыбываньня ў вёсцы пазнаёміўся зь дзяўчынай. Вадзіў яе па палях І расказваў ёй, вясковай дзеўцы iconНаш сталы слухач Анастас Семяновіч адгукаецца на інтэрв'ю Аляксандра Лукашэнкі нямецкаму выданьню "Вэльт ам Зонтаг". Кіраўнік Беларусі ня выключыў, што з часам
Ра аб'яднаных дэмакратычных сілаў Аляксандра Мілінкевіч рашэньнем суду аштрафавалі на 4 з паловай мільёны рублёў нібыта за незаконнае...

Сталы слухач: у гашака ёсьць вядомы твор, дзе Швэйк падчас прыбываньня ў вёсцы пазнаёміўся зь дзяўчынай. Вадзіў яе па палях І расказваў ёй, вясковай дзеўцы iconКароцькі ад мінуўшчыны да сучаснасці
У 1906 годзе на тэрыторыі вёскі адчынена царкоўнапрыходская школа. У вёсцы на гэты момант налічвалася 70 двароў, 882 жыхары, 2623...

Сталы слухач: у гашака ёсьць вядомы твор, дзе Швэйк падчас прыбываньня ў вёсцы пазнаёміўся зь дзяўчынай. Вадзіў яе па палях І расказваў ёй, вясковай дзеўцы iconВыказваньні Аляксандра Лукашэнкі пра Бабруйск выклікалі розгалас у грамадзтве. Падчас прэсавай канфэрэнцыі для расейскіх журналістаў кіраўнік Беларусі заявіў
Сьвінушнік быў! Гэта ў асноўным быў яўрэйскі горад. Ну, вы ведаеце, як яўрэі ставяцца да месца, дзе яны жывуць. Паглядзіце ў Ізраілі....

Сталы слухач: у гашака ёсьць вядомы твор, дзе Швэйк падчас прыбываньня ў вёсцы пазнаёміўся зь дзяўчынай. Вадзіў яе па палях І расказваў ёй, вясковай дзеўцы iconА. Гулак: "Ёсьць праблема чалавечай маралі: чалавек ня можа забіваць іншага чалавека"
У 2005-м, пакараньне сьмерцю ўжывалася двойчы. Беларусь застаецца адзінай краінай у Эўропе, дзе практыкуецца сьмяротнае пакараньне....

Сталы слухач: у гашака ёсьць вядомы твор, дзе Швэйк падчас прыбываньня ў вёсцы пазнаёміўся зь дзяўчынай. Вадзіў яе па палях І расказваў ёй, вясковай дзеўцы iconРыгор Сітніца, мастак, паэт
Нарадзіўся 1 студзеня 1958 года ў вёсцы Курычыцы Петрыкаўскага раёна, вучыўся там у вясковай школе, захапляўся маляваньнем. Калі...

Сталы слухач: у гашака ёсьць вядомы твор, дзе Швэйк падчас прыбываньня ў вёсцы пазнаёміўся зь дзяўчынай. Вадзіў яе па палях І расказваў ёй, вясковай дзеўцы iconСтаніслаў Багданкевіч доктар эканамічных навук, прафэсар. Вядомы спэцыяліст у галіне эканомікі, крэдытаў І банкаў. Сябра Палітрады агп. Сябра Нацыянальнага
Вядомы спэцыяліст у галіне эканомікі, крэдытаў І банкаў. Сябра Палітрады агп. Сябра Нацыянальнага камітэту агп. Ганаровы старшыня...

Сталы слухач: у гашака ёсьць вядомы твор, дзе Швэйк падчас прыбываньня ў вёсцы пазнаёміўся зь дзяўчынай. Вадзіў яе па палях І расказваў ёй, вясковай дзеўцы iconДзень роднай мовы. Сёньняшні досьлед на тэму: дзе можна вывучыць беларускую мову?
Швэцыі ў Маскве Стэфан Эрыксан добра размаўляюць па-беларуску. Спачатку займаліся з выкладчыкамі, потым шмат чыталі па-беларуску,...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка