19 сакавіка 2011 г спаўняецца 90 гадоў са дня нараджэння Юхо Іосіфа Аляксандравіча (1921 2004 гг.), доктара юрыдычных навук, прафесара




Назва19 сакавіка 2011 г спаўняецца 90 гадоў са дня нараджэння Юхо Іосіфа Аляксандравіча (1921 2004 гг.), доктара юрыдычных навук, прафесара
Дата канвертавання29.10.2012
Памер26.3 Kb.
ТыпДокументы
Паважаныя калегі!


19 сакавіка  2011 г. спаўняецца  90 гадоў са дня нараджэння Юхо Іосіфа Аляксандравіча (1921 – 2004 гг.), доктара юрыдычных навук, прафесара.

Юхо І.А., удзельнік вайны 1941-1945 гг., скончыў Мінскі юрыдычны інстытут у 1949 г., аспірантуру Інстытута філасофіі і права АН БССР у 1954 г.

Працаваў народным суддзёй, малодшым навуковым супрацоўнікам Інстытута філасофіі і права АН БССР, дацэнтам кафедры грамадзянска-працэсуальнага права БДУ, намеснікам Старшыні юрыдычнай камісіі пры Савеце Міністраў Беларускай ССР, загадчыкам кафедрай гісторыі дзяржавы і права, намеснікам дэкана юрыдычнага факультэта Белдзяржуніверсітэта. Кандыдацкую дысертацыю на тэму: “Станаўленне Савецкай улады ў Заходняй Беларусі ў 1939 г.” – абараніў у 1954 г. у Інстытуце філасофіі і права АН БССР. Доктарскую дысертацыю на тэму: “Грамадска-палітычны лад і права Беларусі ў XVI ст.” – абараніў у 1980 г. у Кіеўскім дзяржаўным універсітэце. Узнагароджаны ордэнамі Чырвонай Зоркі і Айчыннай вайны 1-й ступені, медалём Францыска Скарыны і іншымі медалямі. Аўтар звыш 200 навуковых прац.

Прафесар Юхо І.А. з 1963 г. па 2004 г. працаваў на кафедры тэорыі і гісторыі дзяржавы і права і ўнёс значны ўклад у айчынную гісторыка-прававую навуку, сфарміраваўшы новую навуковую школу гісторыі дзяржавы і права Беларусі. Пад яго кіраўніцтвам і пры яго актыным удзеле былі выдадзены асноўныя помнікі гісторыі дзяржавы і права Беларусі, у тым ліку Статуты Вялікага княства Літоўскага 1566 і 1588 гадоў, закладзены і развіты новыя падыходы да даследавання нацыянальнай дзяржаўнасці і канстытуцыяналізму, уведзены ў навуковы абарот забытыя імёны айчынных мысліцеляў і дзяржаўных дзеячаў.

У сувязі з юбілеем выдатнага вучонага кафедра тэорыі і гісторыі дзяржавы і права юрыдычнага факультэта плануе выдаць зборнік навуковых прац. У выданне плануецца ўключыць працы, прысвечаныя творчай спадчыне Юхо І.А., гістарыяграфіі і асноўным тэндэнцыям станаўлення і развіцця гісторыі дзяржавы і права Беларусі, праблемам і тэндэнцыям зараджэння і развіцця беларускай дзяржаўнасці, тэарэтыка-метадалагічным праблемам гісторыі дзяржавы і права, крыніцам нацыянальнага права, развіццю канстытуцыяналізму ў перыяд Вялікага княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай, эвалюцыі асноўных інстытутаў нацыянальнага права.

Будзем рады, калі Вы знойдзіце магчымасць падрыхтаваць навуковую працу для ўключэння ў дадзены зборнік. Для своечасовага выхаду ў свет плануемага выдання просім Вас даслаць даклад да 15 студзеня 2011 года на адрас электроннай пошты: theory-law@bsu.by альбо прадставіць на папяровым носьбіце выкладчыку кафедры тэорыі і гісторыі дзяржавы і права, адказнаму сакратару Леўко Паўлу Іванавічу.

Пры падрыхтоўцы рукапісу просім Вас звярнуць увагу на наступныя патрабаванні. Аб’ём не павінен перавышаць 0,4 д.а. Тэкст друкуецца на старонцы фармату А4 (297х210 мм), арыентацыя – кніжная, з выкарыстаннем рэдактара – Microsoft Word 6,0 (7,0), шрыфта – Times New Roman 14 пт, стылю – Normal, міжрадковага інтэрвалу – 1,5. Старонкі не нумаруюцца. Палі: верхняе і ніжняе – 20 мм, левае – 30 мм, правае – 10 мм. Загаловак друкуецца па цэнтры ВЯЛІКІМІ літарамі. На наступным пасля загалоўка радку (праз 2,5 інтэрвала) друкуюцца курсівам з выраўнованнем па правым краі ініцыялы і прозвішча аўтара, абрэвіятура арганізацыі, у якой працуе аўтар. З наступнага (праз 2,5 інтэрвала) чырвонага радка (з адступленнем на 5 знакаў) пачынаецца тэкст. Неабходныя зноскі змяшчаюцца ў канцы тэксту. Да тэксту прыкладаецца кароткая анатацыя на рускай, беларускай і англійскай мовах.

Выданне зборніка навуковых прац запланавана на сакавік 2011 года.

Арганізацыйны камітэт пакідае за сабой права адбору рукапісаў для ўключэння ў зборнік.

Для кантактаў: тэл. +37529 6 900 447 (адказны сакратар, Леўко Павел Іванавіч).


Аргкамiтэт

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

19 сакавіка 2011 г спаўняецца 90 гадоў са дня нараджэння Юхо Іосіфа Аляксандравіча (1921 2004 гг.), доктара юрыдычных навук, прафесара iconСпіс друкаваных навуковых прац доктара юрыдычных навук, прафесара кафедры тэорыі І гісторыі дзяржавы І права
Довнар Т. И. Методические указания и задания по выполнению контрольных работ по “Истории государства и права бсср” студентами 2 курса...

19 сакавіка 2011 г спаўняецца 90 гадоў са дня нараджэння Юхо Іосіфа Аляксандравіча (1921 2004 гг.), доктара юрыдычных навук, прафесара iconУстанова адукацыі "Дзяржаўная сярэдняя школа №3 г п. Зэльва" Літаратурная гасцёўня, прысвечаная 120-годдзю з дня нараджэння Максіма Багдановіча
Цёўні шаноўны І паважаны госць—Максім Багдановіч. Дзявятага снежня 2011 года спаўняецца 120 гадоў з дня яго нараджэння. Максіма з...

19 сакавіка 2011 г спаўняецца 90 гадоў са дня нараджэння Юхо Іосіфа Аляксандравіча (1921 2004 гг.), доктара юрыдычных навук, прафесара iconМаксім багдановіч як пясняр славянства
Вось І споўнілася 120 гадоў з дня нараджэння, а хутка будзе 95 гадоў з дня смерці беларускага пісьменніка, з якім проста немагчыма...

19 сакавіка 2011 г спаўняецца 90 гадоў са дня нараджэння Юхо Іосіфа Аляксандравіча (1921 2004 гг.), доктара юрыдычных навук, прафесара iconВацлаў Гавэл Пасланьне да канфэрэнцыі "Мінуласьць, сучаснасьць І будучыня беларускай дзяржаўнасьці"
Гэтымі днямі, дакладней, 25 сакавіка спаўняецца дзевяноста гадоў з дня абвяшчэньня ў 1918 годзе незалежнай Беларускай Народнай Рэспублікі....

19 сакавіка 2011 г спаўняецца 90 гадоў са дня нараджэння Юхо Іосіфа Аляксандравіча (1921 2004 гг.), доктара юрыдычных навук, прафесара iconСтылістыка беларускай І рускай моў, стылістыка публіцыстычных жанраў
Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Жыццём І словам прысягаючы ”, прысвечанай 90-годдзю доктара філалагічных навук, прафесара,...

19 сакавіка 2011 г спаўняецца 90 гадоў са дня нараджэння Юхо Іосіфа Аляксандравіча (1921 2004 гг.), доктара юрыдычных навук, прафесара iconСтылістыка беларускай І рускай моў, стылістыка публіцыстычных жанраў
Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Жыццём І словам прысягаючы ”, прысвечанай 90-годдзю доктара філалагічных навук, прафесара,...

19 сакавіка 2011 г спаўняецца 90 гадоў са дня нараджэння Юхо Іосіфа Аляксандравіча (1921 2004 гг.), доктара юрыдычных навук, прафесара iconБібліяграфія твораў прафесара юхо І. А
Манаграфіі, выданні, падрыхтаваныя ў сааўтарстве, часткі ў калектыўных манаграфіях

19 сакавіка 2011 г спаўняецца 90 гадоў са дня нараджэння Юхо Іосіфа Аляксандравіча (1921 2004 гг.), доктара юрыдычных навук, прафесара icon01 75 гадоў з дня нараджэння Дануты Бічэль-Загнетавай

19 сакавіка 2011 г спаўняецца 90 гадоў са дня нараджэння Юхо Іосіфа Аляксандравіча (1921 2004 гг.), доктара юрыдычных навук, прафесара iconАб мерапрыемствах, прысвечаных 130-годдзю з дня нараджэння Янкі Купалы І Якуба Коласа І 100-годдзю з дня нараджэння Максіма Танка

19 сакавіка 2011 г спаўняецца 90 гадоў са дня нараджэння Юхо Іосіфа Аляксандравіча (1921 2004 гг.), доктара юрыдычных навук, прафесара iconШаноўныя ўдзельнікі гарадскога інтэрнэт-конкурсу электронных плакатаў па беларускайлітаратуры
Песняры роднага краю”, прысвечанае 130-годдзю з дня нараджэння Я. Купалы І я. Коласа, 100-годдзю з дня нараджэння М. Танка. Падчас...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка