САЎчанка уладзімір Кірылавіч Персаналныя звесткі




НазваСАЎчанка уладзімір Кірылавіч Персаналныя звесткі
Дата канвертавання29.10.2012
Памер53.59 Kb.
ТыпДокументы


САЎЧАНКА Уладзімір Кірылавіч




Персаналныя звесткі


Нарадзіўся 27 верасня 1939 г. у весцы Хмяльное Буда-Кашалеўскага раена Гомельскай вобласці. У шлюбе з Нінай Іванаўнай Піліпчык (1938), сын – Уладзімір (1960), дачка – Ала (1967).

Адукацыя і кваліфікацыя


Буда-Кашалеўскі лясны тэхнікум (1953-1957).

Беларускі тэхналагічны інстытут (1957-1962).

Аспірантура Інстытута генетыкі і цыталогіі АН БССР (1962-1965).

Гарвардскі і Каліфарнійскі універсітэты (1981).

Кандыдат біялагічных навук па спецыяльнасці генетыка (1966); старэйшы навуковы супрацоўнік (1972); доктар біялагічных навук па спецыяльнасці генетыка (1977); прафесар генетыкі (1987).

Сяброўства ў акадэміях і навуковых таварыствах


Член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, выбраны ў 1989 годзе па спецыяльнасці генетыка.

Старшыня Беларускага нацыянальнага камітэта па праграме ЮНЕСКО “Чалавек і біясфера” (1980-1990).

Член сакратарыяту Праграмы ЮНЕСКО “Чалавек і біясфера” (МАБ) (1990-2001): куратар краін Цэнтральнай і Усходняй Еўропы і рэгіянальнага навуковага сеціва ЕўраМАБ; куратар Чарнобыльскага экалагічнага навуковага сеціва ЮНЕСКА-МАБ (19 краінаў); куратар Паўночнага навуковага сеціва МАБ

(9 краінаў).

Віцэ-прэзідэнт і вучоны сакратар Беларускага таварыства генетыкаў і селекцыянераў (1966-1988).

Член Прэзідыуму Беларускага камітэту абароны міру (1980-1990).

Сябра Маскоўскага таварыства натуралістаў.

Працоўная дзейнасць


Малодшы навуковы супрацоўнік Інстытута генетыкі і цыталогіі АН БССР (1965-1970); старэйшы навуковы супрацоўнік ІГЦ АН БССР (1970-1978);

загадчык лабараторыі тэарэтычнай генетыкі ІГЦ АН БССР (1978-1990);

галоўны праграмны спецыяліст аддзялення экалагічных навук ЮНЕСКО ( 1990-2001); галоўны навуковы супрацоўнік Інстытута генетыкі і цыталогіі НАН Беларусі (з 2003).

Кола даследаванняў


Агульная і тэарэтычная генетыка; папуляцыйная і эвалюцыйная генетыка; генетычны аналіз; генетычныя асновы селекцыі; глабальная генетыка і экалогія; філасофія і гісторыя генетыкі; міжнародныя навуковыя праграмы.

Галоўныя дасягненні


Распрацаваў навуковыя асновы міжнароднай праграмы па міждысцыплінарнаму вывучэнню наступстваў Чарнобыльскай катастрофы, сфармуляваў сістэмную парадзігму Чарнобыльскай экалагічнай з’явы і ва ўзаемадзеянні з Міжнародным саюзам радыеэкалогіі і акадэміямі навук Беларусі, Расіі і Украіны арганізаваў Чарнобыльскае экалагічнае навуковае сеціва ЮНЕСКО-МАБ.У выніку працы сеціва апублікавана навуковая манаграфія, 4 зборнікі дакладаў і 6 выпускаў “Чарнобыль дайджэста” на ангельскай і рускай мовах.


Увёў навуковае паняцце “генасфера”. Сфармуляваў і навукова абгрунтаваў канцэпцыю генасферы- коэвалюцыйна узаемазвязанай гіерархічнай генетычнай сістэмы біясферы, якая забяспечвае функцыяванне, узнаўленне і развіцце у часе і прасторы жывой абалонкі Зямлі і адказвае за устойлівасць яе геасфер. Распрацаваў шэраг гіпотэз, датычных статыкі і дынамікі глабальнай генетычнай сістэмы.


Заснаваў цэнагенетыку або генетыку біятычных супольнасцяў, якая з’явілася на сутыкненні генетыкі, экалогіі і тэорыі эвалюцыі і базуецца на навуковых прынцыпах асацыятыўнай генетыкі. Паказаў, што кааператыўныя узаемадачыненні паміж арганізмамі розных відаў маюць пазітыўны патэнцыял для устойлівасці і эвалюцыі супольнасці, тады як канкурэнцыя і эксплуатацыя здольны уплываць на дынаміку генетычных працэсаў і могуць прывесці да знікнення віда.


Увёў і тэарэтычна абгрунтаваў канцэпцыі асацыятыўнай генетыкі, асацыятыўнага адбору і асацыятыўнай эвалюцыі. Распрацаваў спосаб адбору па комлексу прыкмет для выкарыстання у селекцыі раслін і жывелаў. Тэарэтычна даследаваў і эксперыментальна вывучыў разнастайныя генетычныя працэсы пры доўгатэрміновым адборы ў папуляцыях. Распрацаваў

многамерную мадэль самаарганізацыі эвалюцыйнага працэсу у біясферы пры асацыятыўным адборы і вызначыў яго разнастайныя форматворчыя эфекты.


Распрацаваў тэарэтычныя прынцыпы і прапанаваў спосаб атрымання і стабілізацыі поліплоідных ліній жывелаў. Упершыню эксперыментальна атрымаў жыццяздольныя поліплоідныя лініі дразафілы, якія размнажаюцца полавым шляхам. Пабудаваў матэматычныя і лікавыя імітацыйныя мадэлі генетычных працэсаў у поліплоідных папуляцыях. Сфармуляваў паняцце аб геномным эфекце і паказаў яго залежнасць ад генетычнай структуры папуляцый і ступені дамінавання алеляў.


Распрацаваў сістэмную мадэль інтэгральнага маніторынга генетычнай структуры папуляцый і прапанаваў колькасныя параметры для ацэнкі дынамікі кампанентаў прыстасаванасці і мутацыйнага цяжару пры ацэнцы і маніторынгу доўгатэрміновых уздзеянняў фізічных і хімічных фактараў знешняга асяроддзя. Тэарэтычна абгрунтаваў і эксперыментальна ацаніў энтрапійныя і атрапійныя складнікі генетычнай разнастайнасці папуляцый.


Прапанаваў сістэму сеткавых пробных скрыжаванняў і распрацаваў метады генетычнага аналізу колькасных прыкмет для такіх скрыжаванняў. Гэтыя метады і кампутарныя праграмы знайшлі шырокае выкарыстанне у селекцыі раслін і жывелаў на гетэрозіс у многіх краінах, беларускіх паліплоідных гібрыдаў цукровых буракоў і кросаў курэй улучна.


Апублікаваныя кнігі

Sauchanka U.K.2001. Coenogenetics: genetics of biotic communities. CPL Press.

Viii+ 194 p.


Sauchanka U.K. 1997. The Genosphere: the genetic system of the biosphere.

New York & London: The Parthenon Publishing Group. 134 p.


Савченко В.К. 1997. Экология Чернобыльской катастрофы.Научные основы

международной программы исследований.Минск: Беларуская навука. 223 с.


Savchenko V.K. 1995. The Ecology of the Chernobyl Catastrophe. Scientific outlines

of an International Programme of collaborative research. Paris, New York &

London: The Parthenon Publishing Group. 200 p.


Савченко В.К. 1991. Геносфера: генетическая система биосферы. Минск :

Навука і тэхніка. 159 с.


Савченко В.К., Тананко М.В., Аношенко Б.Ю. 1988. Длительный отбор в

популяциях. Минск : Наука и техника. 168 с.


Савченко В.К. 1986. Генетический анализ и синтез в практической селекции.

Минск : Наука и техника. 95 с.


Савченко В.К., Касинская С.И., Добина А.И., Моссэ И.Б., Кужир Т.Д.,

Михалевич Л.С. 1985. Отбор и мутационный процесс в популяциях. Минск :

Наука и техника. 224 с.


Савченко В.К. 1984. Генетический анализ в сетевых пробных скрещиваниях.

Минск : Наука и техника. 223 с.


Рокицкий П.Ф., Савченко В.К., Добина А.И. 1977. Генетическая структура

популяций и ее изменение в процессе отбора. Минск : Наука и техника. 198 с.


Савченко В.К. 1976. Генетика полиплоидных популяций. Минск : Наука и

техника. 240 с.


Спіс навуковых прац налічвае болей за 280 назваў. Атрымаў аўтарскія пасведчанні на спосаб вывядзення поліплоідных ліній жывелаў; спосаб асацыятыўнага одбору і спосаб сеткавых пробных скрыжаванняў.


Узнагароды

Медаль Міжнароднага біяграфічнага цэнтра , Кембрыдж, Англія “2000 выдатных вучоных XX стагоддзя” (1998) і “500 заснавальнікаў ХХІ стагоддзя” (2001) за вялікія ўнескі ў генетыку і экалогію.

Дыплом Амерыканскага біяграфічнага інстытута “Дасягненне дваццатага стагоддзя” (1999) і медаль “Вялікія розумы ХХІ стагоддзя” (2001) за здзяйсненні і майстэрства ў галіне генетыкі і экалогіі.

Дзяржаўная прэмія Беларусі у галіне навукі (1984);

Сярэбраны медаль ВДНГ СССР (1982);

Ганаровая Грамата Вярхоўнага Савета БССР (1985).

Літаратура


The Genosphere: The Genetic System of the Biosphere. By U.K.Sauchanka.In:

Biology International. The News Magazine of the International Union of Biological Sciences (IUBS), № 38, January 2000, p. 28.


Урбах В. Рецензия на книгу В.К.Савченко “Генетика полиплоидных популяций”. Минск, “Наука и техника”, 1976, 240стр. В: Генетика. Том 14, №3, 1978, с.562-563.


Булдык Наталля. “Не чакайце катастрофы, яна ужо прыйшла!”.

Голас Радзімы, 12 верасня 1991


Булдык Наталля. “Не чакайце катастрофы, яна ужо прыйшла!”.

Гомельская праўда, 24 верасня 1991.


The Ecology of the Chernobyl Catastrophe. In: InfoMAB, № 23, 1995, pp.10-11.


Bequette France. Chernobyl Today. In: The UNESCO Courier, April 1996, pp. 43-45 (published in 20 languages and in Braille).


Luc Hens. The Ecology of the Chernobyl catastrophe. Scientific Outlines of an International Programme of Collaborative Research. By V.K.Savchenko. In : International Journal of Environment and Pollution, Vol.8, Nos. 1/2, 1997, pp.232-233.


Саўчанка Уладзімір Кірылавіч. У: “Энцыклапедыя прыроды Беларусі”. Том 4 , стар. 458 , 1985 . Мінск, “БелСЭ”


Savchenko Vladimir Kirillovich. In: “Who’s Who in the United Nations and Related Agencies”, Second Edition, 1992, p.524.

Sauchanka Uladzimir Kirylavich. In: “2000 Outstanding Scientists of the 20th Century”. International Biographical Centre, Cambridge, England, 2000, p.200.



Sauchanka Uladzimir Kirylavich. In: “A Celebration of Global Achievements”. American Biographical Institute, 2000, p.238.


Волотовский И.Д., Лобанок А.Г., Картель Н.А. и др.

Владимир Кириллович Савченко (К 60-летию со дня рождения). У: Весці Нацыянальнай Акадэміі Нвук Беларусі, № 1, 2000, с. 143-144.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

САЎчанка уладзімір Кірылавіч Персаналныя звесткі iconТэма ўрока: Уладзімір Дубоўка. Кароткія звесткі аб жыцці І творчасці паэта. Асноўныя матывы лірыкі
Беларусі І не толькі Беларусі”,,,узвышша сучаснага беларускага мастацкага слова І паэзіі”,,,ён умее, як з мармуру, высечы свой непаўторны...

САЎчанка уладзімір Кірылавіч Персаналныя звесткі iconАгульныя высновы
Цвк: знізілася колькасць блізкіх (сваякоў) прэтэндэнта, аб маёмасці І прыбытках якіх трэба прадстаўляць звесткі, уведзена паняцце...

САЎчанка уладзімір Кірылавіч Персаналныя звесткі iconМеркаванне настаўнікаў у першых выпусках дадатку
Так, настаўнікі беларускай мовы ма юць справу з тэстамі, у матэрыялах якіх падаюцца звесткі пра гісторыю Беларусі, народныя звычаі,...

САЎчанка уладзімір Кірылавіч Персаналныя звесткі iconПублічныя лекцыі "urbi et orbi" уладзімір мацкевіч
Вар'яцкае чаяванне”? Задача “Думаць Беларусь” І культурная палітыка як спосаб яе рэалізацыі, – скажа вядомы беларускі філосаф І метадолаг...

САЎчанка уладзімір Кірылавіч Персаналныя звесткі iconУладзімір Сямёнавіч Караткевіч
Уладзімір Караткевіч апублікаваў у 1951 (аршанская раённая газета «Ленінскі прызыў»). У 1955 верш «Машэка» быў змешчаны ў часопісе...

САЎчанка уладзімір Кірылавіч Персаналныя звесткі iconЦікавыя навіны сакавіка
Бібліятэкары расказалі аб ІХ жыццёвым І творчым шляху. З гутаркай аб ролі І значнасці чытання выступіла былая настаўніца З. А. Бубель....

САЎчанка уладзімір Кірылавіч Персаналныя звесткі iconМой бацька Пятро Восіпавіч Кляус. Калі мы пыталіся (асабліва цікавілася старэйшая сястра), чаму у нас такое прозвішча, бацька распавядаў, што продкі нашы
Уладзімір Мікалаевіч на-стаяў, каб мы туды з`ездзілі. Здаецца, у 1928 годзе мы там былі. Уладзімір Мікалаевіч з кампазітарам Равенскім...

САЎчанка уладзімір Кірылавіч Персаналныя звесткі iconСтварыць умовы для засваення паняцця сячэнні. Даць вучням звесткі аб прызначэнні сячэнняў, ІХ атрыманні, а таксама правіламі пабудовы сячэнняў; пазнаёміць з
Даць вучням звесткі аб прызначэнні сячэнняў, ІХ атрыманні, а таксама правіламі пабудовы сячэнняў

САЎчанка уладзімір Кірылавіч Персаналныя звесткі iconУладзімір Дубоўка

САЎчанка уладзімір Кірылавіч Персаналныя звесткі iconУладзімір байдаў

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка