Аб зацвярджэннi Iнструкцыi аб вядзеннi школьнай дакументацыi




НазваАб зацвярджэннi Iнструкцыi аб вядзеннi школьнай дакументацыi
старонка1/3
Дата канвертавання16.11.2012
Памер304.67 Kb.
ТыпIнструкцыi
  1   2   3
Загад
Мiнiстэрства адукацыi i навукi Рэспублiкi Беларусь

20 снежня 1994 г. № 418


Аб зацвярджэннi Iнструкцыi аб вядзеннi школьнай дакументацыi

(Внесен в Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь 23 декабря 1999 г. Рег. номер 8/2218)


З мэтай удасканалення вядзення дакументацыi ў агульнаадукацыйных школах


ЗАГАДВАЮ:


1. Зацвердзiць Iнструкцыю аб вядзеннi школьнай дакументацыi /дадаецца/ i ўвесцi яе ў дзеянне з 1 верасня 1995 года.


2. Галоўнаму упраўленню агульнай сярэдняй адукацыi /Фяськоў М.С./ давесцi Iнструкцыю аб вядзеннi школьнай дакументацыi да упраўленняў i аддзелаў адукацыi, агульнаадукацыйных школ.


3. Iнструкцыю аб парадку вырабу, улiку, дастаўцы, вядзеннi школьнай дакументацыi i дакументаў аб сярэдняй i васьмщгадовай адукацыi, зацверджаную Мiнiстэрствам асветы ад 24 кастрычнiка 1979 г., лiчыць страцiўшай сiлу ў частцы вядзення школьнай дакументацыi.


Мiнiстр В.I.Стражаў


Зацверджана

загадам Мiнiстра адукацыi

i навукi Рэспублiкi Беларусь

ад 20 снежня 1994 г. N 418


IНСТРУКЦЫЯ
АБ ВЯДЗЕННI ШКОЛЬНАЙ ДАКУМЕНТАЦЫI



Агульныя палажэннi


Выкананне ўскладзеных на агульнаадукацыйную школу Рэспублiкi Беларусь функцый i вынiкi яе дзейнасцi адлюстроўваюцца ў дакументах, звязаных з планаваннем i ажыццяўленнем навучальна-выхаваўчай работы i фiнансава-гаспадарчай дзейнасцi, вядзеннем ўлiку вучэбна-педагагiчнай работы, справаводства школы, складаннем статыстычнай справаздачнасцi.

Гэта Iнструкцыя ўстанаўлiвае адзiныя назвы i патрабаваннi да вядзення школьнай дакументацыi, тэрмiны яе захавання, а таксама парадак вядзення справаводства школы, першаснага фiнансавага i гаспадарчага ўлiку.

Планаванне навучальна-выхаваўчай работы, а таксама матэрыяльна- тэхнiчнае забеспячэнне школы ажыццяўляецца ў адпаведнасцi з Прыкладным палажэннем аб агульнаадукацыйнай школе Рэспублiкi Беларусь, дзеючымi ўказаннямi i рэкамендацыямi Мiнiстэрства адукацыi i навукi Рэспублiкi Беларусь, таму дакументы па гэтых пытаннях у Iнструкцыi ў поўным аб'ёме не разглядаюцца.

У сувязi з тым, што пераважную большасць агульнаадукацыйных школ абслугоўваюць цэнтралiзаваныя бухгалтэрыi, якiя вядуць улiк выканання каштарыса выдаткаў у формах i рэгiстрах, прадугледжаных iнструкцыямi i метадычнымi ўказаннямi Мiнiстэрства фiнансаў Рэспублiкi Беларусь i спецыяльнымi ведамаснымi ўказаннямi, гэтай Iнструкцыяй устанаўлiваецца толькi парадак вядзення першаснай улiковай дакументацыi ў школе па асобных пытаннях фiнансава-гаспадарчай дзейнасцi.

Школьныя дакументы запаўняюцца чарнiлам, пастай або на пiшучай машынцы.

Патрабаваннi гэтай Iнструкцыi распаўсюджваюцца як на дзяржаўныя агульнаадукацыйныя школы, так i на школы, якiя ствараюцца суб'ектамi гаспадарання iншых форм уласнасцi.


Зводны пералiк школьнай дакументацыi:


1. Дакументацыя па асабоваму складу вучняў:


- алфавiтная кнiга запiсу вучняў;

- асабовая картка вучня;

- класны журнал;

- журнал факультатыўных заняткаў, курсаў па выбару i спецкурсаў;

- журнал групы падоўжанага дня;

- журнал прышкольнага iнтэрната;

- журнал улiку гуртковай работы з вучнямi;

- кнiга ўлiку i выдачы атэстатаў аб сярэдняй адукацыi;

- кнiга ўлiку i выдачы пасведчанняў аб базавай адукацыi;

- кнiга ўлiку i выдачы залатых i сярэбраных медалёў;

- кнiга ўлiку i выдачы лiстоў за поспехi ў вывучэннi асобных прадметаў;


II. Дакументацыя па асноўнай дзейнасцi школы:


- кнiга загадаў па асноўнай дзейнасцi школы;

- кнiга ўлiку асабовага складу педагагiчных работнiкаў;

- кнiга пратаколаў педагагiчнага (метадычнага) савета;

- журнал улiку прапушчаных i замененых урокаў;

- дакладныя запiскi, акты i даведкi спецыялiстаў органаў кiравання адукацыяй па вынiках праверкi работы школы;

- расклад вучэбных заняткаў, графiкi правядзення гуртковых заняткаў i пазакласнай работы;

- дакументы аб выпускных экзаменах вучняў.


III. Фiнансава-гаспадарчая дакументацыя:


- каштарыс даходаў i выдаткаў (выпiскi з каштарысаў);

- даведкi аб штоквартальных выдатках, якiя запаўняюцца цэнтралiзаванай бухгалтэрыяй;

- тарыфiкацыйны спiс работнiкаў;

- штатны расклад;

- тэхнiчны пашпарт школы;

- iнвентарныя спiсы асноўных сродкаў (ф. NОС-13);

- кнiга складскога ўлiку матэрыялаў (ф. NМ-1);

- ведамасць выдачы матэрыялаў на патрэбы школы (ф. N 410);

- ведамасць аператыўнага (колькаснага) улiку руху малакаштоўных прадметаў, якiя знаходзяцца ў эксплуатацыi i хутка зношваюцца (ф. N 412);

- кнiга сумарнага ўлiку бiблiятэчнага фонду;

- iнвентарная кнiга бiблiятэчнага фонду;

- кнiга ўлiку бiблiятэчнага фонду школьных падручнiкаў.


IV. Статыстычная справаздачнасць:


Пералiк статыстычных справаздач агульнаадукацыйнай школы ўстанаўлiваецца Дзяржаўным камiтэтам па статыстыцы i аналiзу Рэспублiкi Беларусь.


V. Справаводства:


- журнал рэгiстрацыi ўваходзячых дакументаў;

- журнал рэгiстрацыi зыходзячых дакументаў;

- наменклатура спраў школы;

- кнiга загадаў па асабоваму складу работнiкаў школы;

- асабовыя карткi рабочых i служачых (ф. Т-2);

- асабовыя справы педагагiчных работнiкаў;

- працоўныя кнiжкi работнiкаў школы;

- кнiга ўлiку руху працоўных кнiжак i ўкладышаў да iх;

- прыёмаздатачныя акты.


I. Дакументы па асабоваму складу вучняў


1. Алфавiтная кнiга запiсу вучняў вядзецца ў кожнай школе. У кнiгу запiсваюцца ўсе вучнi школы. Кожны год ў яе запiсваюцца звесткi аб вучнях новага прыёму. Вучнi запiсваюцца ў кнiзе ў алфавiтным парадку незалежна ад класаў, у якiх яны вучацца. Для кожнай лiтары алфавiта адводзяцца асобныя старонкi, i па кожнай лiтары вядзецца свая парадкавая нумарацыя. Парадкавы нумар запiсу вучня ў кнiзе з'яўляецца адначасова нумарам яго асабовай карткi.

Выбыццё вучня i заканчэнне iм школы афармляюцца загадам дырэктара; у графу 10 алфавiтнай кнiгi заносяцца нумар i дата загада, а ў графе 12 называецца прычына выбыцця. Калi вучань, якi раней вучыўся ў школе (i яго выбыццё было аформлена загадам) затым зноў вярнуўся ў яе, то даныя аб iм запiсваюцца як на нова паступiўшага, пры гэтым дата вяртання вучня з паметкай "вярт." запiсваецца ў графе "Дата паступлення ў школу".

Пры скарыстаннi ўсiх старонак алфавiтнай кнiгi на тую або iншую лiтару працяг запiсаў робiцца ў новай кнiзе без перарыву нумарацыi па кожнай лiтары.

Кнiга нумаруецца па старонках, прашнуроўваецца i змацоўваецца подпiсам дырэктара i пячаткай школы.


2. Асабовая картка вучня вядзецца на ўсiм працягу вучобы (з моманту паступлення яго ў школу i да яе заканчэння (выбыцця).

У асабовую картку вучня заносяцца: агульныя звесткi аб вучню, вынiковыя ацэнкi паспяховасцi па класах i iнш.


3. Класны журнал з'яўляецца дзяржаўным дакументам, вядзенне якога абавязковае для кожнага настаўнiка i класнага кiраўнiка агульнаадукацыйнай школы.

Дырэктар школы i яго намеснiк па навучальна-выхаваўчай рабоце забяспечвае захаванасць класных журналаў i сiстэматычна ажыццяўляе кантроль за iх вядзеннем.

Класны журнал разлiчаны на навучальны год. Журналы паралельных класаў нумаруюцца лiтарамi. Напрыклад, 1-А клас, 1-Б клас, 1-В клас, 5-А клас, 5-Б клас.

Намеснiк дырэктара па навучальна-выхаваўчай рабоце (дырэктар школы) дае ўказаннi класным кiраўнiкам аб размеркаваннi старонак журнала, што адведзены на бягучы ўлiк паспяховасцi i наведвальнасцi вучня на год, у адпаведнасцi з колькасцю тыднёвых гадзiн, выдзеленых у вучэбным плане на кожны прадмет.

Класны кiраўнiк (настаўнiк пачатковых класаў) запiсвае прозвiшчы i iмёны вучняў у алфавiтным парадку, запаўняе старонкi "Агульныя звесткi аб вучнях".

Настаўнiк правярае i ацэньвае веды вучняў, выстаўляе адзнакi ў журнале, а таксама адзначае наведвальнасць школьнiкаў. На разгорнутай старонцы журнала злева настаўнiк ставiць дату ўрока, адзначае адсутных на ўроку лiтарай "Н" (не быў), справа запiсвае дату, тэму ўрока i заданне на дом.

Пры правядзеннi здвоеных урокаў запiсваюцца дата i тэма кожнага ўрока. Па пiсьмовых работах адзнакi выстаўляюцца ў графе таго дня, калi праводзiлася гэтая работа. Па праведзеных практычных i лабараторных работах, экскурсiях, кантрольных пiсьмовых работах указваецца тэма i колькасць затрачаных гадзiн. Адзнакi за кожную вучэбную чвэрць, паўгоддзе або трыместр выстаўляюцца пасля запiсу даты апошняга ўрока па адпаведнаму прадмету ў чвэрцi, паўгоддзi або трыместры. Гэтыя адзнакi заносяцца класным кiраўнiком у зводную ведамасць улiку паспяховасцi i паводзiн вучняў.

Выпраўленне адзнак у класных журналах забараняецца. Калi вучню выстаўлена памылковая адзнака, то яна перакрэслiваецца i яе выпраўленне зацвярджаецца дырэктарам школы цi яго намеснiкам.

Старонка "Кантроль за вядзеннем класнага журнала" выкарыстоўваецца дырэктарам школы, намеснiкам дырэктара па навучальна-выхаваўчай рабоце для запiсу вынiкаў праверкi вядзення журнала.


4. Журнал факультатыўных заняткаў, курсаў па выбару i спецкурсаў з'яўляецца асноўным дакументам улiку работы груп па факультатывах, курсах па выбару i спецкурсах, вядзецца па адпаведных занятках асобна.

Патрабаваннi да вядзення запiсаў у журнале аналагiчныя патрабаванням, якiя прад'яўляюцца да парадку вядзення iх у класным журнале.


5. Журнал групы падоўжанага дня вядзецца ва ўсiх школах, дзе ёсць такiя групы. Ён разлiчаны на навучальны год. Вядзенне адпаведных запiсаў у журнале абавязковае для кожнага выхавацеля i кiраўнiка гуртка.

Выхавацель штодзённа адзначае вучняў, якiя не з'явiлiся ў групу. У графах "Работа выхавацеля", "Работа кiраўнiка гуртка" робiцца запiс аб колькасцi прапрацаваных у групе гадзiн i кароткi змест работы з вучнямi.

У журнал дазваляецца ўносiць прозвiшчы толькi тых вучняў, чыё залiчэнне ў групу аформлена загадам дырэктара школы. Калi вучань перапынiў наведванне групы прадоўжанага дня i яго выбыццё аформлена загадам, то ў графе "Дата выбыцця" належыць запiсаць дату i нумар адпаведнага загада. Калi вучань пачаў наведваць групу на працягу года, прозвiшча яго заносiцца ў канцы спiска.

Дырэктар школы i намеснiк дырэктара школы па навучальна-выхаваўчай рабоце сiстэматычна правяраюць правiльнасць вядзення журнала групы прадоўжанага дня.


6. Журнал iнтэрната пры школе вядзецца на працягу навучальнага года ў кожнай групе iнтэрната. Патрабаваннi да вядзення запiсаў у журнале аналагiчныя патрабаванням, якiя прад'яўляюцца да парадку вядзення iх у журнале групы падоўжанага дня.


7. Журнал улiку гуртковай работы з'яўляецца асноўным дакументам улiку работы гурткоў у школе i вядзецца ў адпаведнасцi з зацверджанай формай.


8. Кнiга ўлiку i выдачы атэстатаў аб сярэдняй адукацыi вядзецца ў кожнай сярэдняй школе.


У першай частцы кнiгi асобна фiксуецца колькасць атрымлiваемых i выдаваемых штогадова атэстатаў аб сярэдняй адукацыi звычайнага ўзору i атэстатаў аб сярэдняй адукацыi асобага ўзору для асоб, якiя закончылi школу з залатым або сярэбраным медалём, з назвай iх нумароў. Рэшту чыстых бланкаў атэстатаў, а таксама сапсаваныя бланкi з назвай iх нумароў здаюць у раённы (гарадскi) аддзел адукацыi. Аб здачы бланкаў у кнiзе робiцца адпаведны запiс, пад якiм распiсваецца загадчык або iнспектар (арганiзатар) раённага (гарадскога) аддзела адукацыi. Выдача выпускнiкам школы атэстатаў аб сярэдняй адукацыi ажыццяўляецца на падставе рашэння педагагiчнага (метадычнага) савета школы i загада па школе.

У другой частцы кнiгi пасярэдзiне развароту ўказваецца год выпуску. У адпаведнасцi з формай кнiгi запiсваюцца звесткi аб тых, хто закончыў школу. У адпаведных графах прастаўляюцца адзнакi па прадметах, якiя ўносяцца ў атэстат, запiсваюцца звесткi аб узнагароджаннi вучня залатым (сярэбраным) медалём або лiстом за поспехi ў вывучэннi асобных прадметаў, дата i нумар загада аб заканчэннi вучнямi сярэдняй школы; вучань падпiсваецца аб атрыманнi атэстата аб сярэдняй адукацыi.

Вучням ХI (ХII) класаў, якiя не засвоiлi праграмны матэрыял або не здалi экзамены па аднаму (некалькiх) прадмету, выдаецца даведка аб навучаннi ў школе III ступенi. У даведцы называюцца гадавыя i падагульняючыя адзнакi (у тым лiку i нездавальняючыя) па ўсiх прадметах. У графе "Подпiс аб атрыманнi атэстата аб сярэдняй адукацыi" дырэктар школы робiць запiс аб выдачы вучню даведкi.

Запiс аб выдачы дублiката атэстата аб сярэдняй адукацыi праводзiцца ў той жа кнiзе пад чарговым нумарам, дзе графы 4-34 выкарыстоўваюцца для запiсу наступнага тэксту: "Дублiкат узамен згубленага арыгiнала N ____, выдадзенага ___ дня ______ месяца 19 _ года, атрымаў ___ дня ____ месяца 19 __ года, а вышэй, у другiм радку, робiцца паметка аб выдачы дублiката атэстата аб сярэдняй адукацыi N ___.

Запiс аб выдачы атэстата аб сярэдняй адукацыi экстэрну заносiцца таксама ў гэтую ж кнiгу з паметкай у графе "Год паступлення ў дадзеную школу" - "экстэрн".

У канцы спiса ўсiх, хто закончыў школу ў дадзеным годзе, павiнны быць подпiсы асоб, за чыiмi подпiсамi выдадзены атэстаты.

Кнiга пастаронкава пранумароўваецца i змацоўваецца подпiсам загадчыка (iнспектара, арганiзатара) раённага (гарадскога) аддзела адукацыi, а таксама пячаткай раённага (гарадскога) аддзела адукацыi.


9. Кнiга ўлiку i выдачы пасведчанняў аб базавай адукацыi вядзецца ў кожнай базавай i сярэдняй школе.

Патрабаваннi да вядзення запiсаў у кнiзе ўлiку i выдачы пасведчанняў аб базавай адукацыi аналагiчныя патрабаванням, якiя прад'яўляюцца да парадку iх вядзення ў кнiзе ўлiку i выдачы атэстатаў аб сярэдняй адукацыi.

Заўвага:

Дублiкат дакумента аб адукацыi выдаецца толькi адзiн раз. Пры страце дакумента аб адукацыi выдаецца даведка ўстаноўленага ўзору.


10. Кнiга ўлiку i выдачы залатых i сярэбраных медалёў вядзецца ў кожнай сярэдняй школе. У ёй робяцца запiсы аб выдачы вучням залатых i сярэбраных медалёў. Узнагароджаныя вучнi падпiсваюцца ў кнiзе аб атрыманнi медалёў. Нявыдадзеныя медалi здаюцца ў раённы (гарадскi) аддзел адукацыi з дадаткам спiса вучняў, якiя не атрымалi медалёў. Другi экземпляр спiса вiзiруецца работнiкам раённага (гарадскога) аддзела адукацыi, якi прыняў медалi.

Кнiга пастаронкава пранумароўваецца, прашнуроўваецца i змацоўваецца подпiсам дырэктара i пячаткай школы.


11. Кнiга ўлiку i выдачы лiстоў за поспехi ў вывучэннi асобных прадметаў вядзецца ў кожнай сярэдняй школе па зацверджанай Мiнiстэрствам адукацыi Рэспублiкi Беларусь форме.

Кнiга пастаронкава пранумароўваецца, прашнуроўваецца i змацоўваецца подпiсам дырэктара i пячаткай школы.


II. Дакументацыя па асноўнай дзейнасцi школы:


1. Кнiга загадаў па асноўнай дзейнасцi школы вядзецца ва ўсiх базавых i сярэднiх школах. У ёй афармляюцца ўказаннi i распараджэннi па разнастайных пытаннях навучальна-выхаваўчага працэсу, адмiнiстрацыйна- гаспадарчай дзейнасцi, аб колькасным складзе вучняў па класах на пачатак навучальнага года, залiчэннi i выбыццi вучняў i г.д. Загадамi па школе афармляюцца рашэннi педагагiчнага савета аб допуску вучняў да экзаменаў, аб заканчэннi вучнямi школы I, II, III ступенi, аб пераводзе ў наступны клас i г.д. Спiскi па класах вучняў, якiя пераводзяцца ў наступны клас цi пакiнуты на другi год, з поўнай назвай прозвiшча, iмя i iмя па бацьку фiксуюцца ў пратаколах педагагiчнага (метадычнага) савета, у загадах жа вызначаюцца толькi агульныя колькасныя вынiкi. Прозвiшча, iмя i iмя па бацьку вучняў выпускных класаў указваюцца ў загадах у абавязковым парадку.
  1   2   3

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Аб зацвярджэннi Iнструкцыi аб вядзеннi школьнай дакументацыi icon28 жнiўня 1998 г. N 300 аб зацвярджэннi iнструкцыi па ўлiку I захаванню
Зацвердзiць прыкладзеную Iнструкцыю па ўлiку I захаванню бiблiятэчных фондаў у Рэспублiцы Беларусь, узгодненую з Мiнiстэрствам фiнансаў...

Аб зацвярджэннi Iнструкцыi аб вядзеннi школьнай дакументацыi iconПастанова мiнiстэрства адукацыi рэспублiкi беларусь
Аб зацвярджэннi Iнструкцыi аб атэстацыi ў парадку экстэрнату I прызнаннi страцiўшымi сiлу некаторых пастаноў Мiнiстэрства адукацыi...

Аб зацвярджэннi Iнструкцыi аб вядзеннi школьнай дакументацыi icon31 снежня 2008 г. N 49 аб зацвярджэннi iнструкцыi аб парадку ажыццяўлення
Беларусь ад 11 лiстапада 2002 года I палажэння аб Мiнiстэрстве культуры Рэспублiкi Беларусь, зацверджанага пастановай Савета Мiнiстраў...

Аб зацвярджэннi Iнструкцыi аб вядзеннi школьнай дакументацыi icon28 мая 2012 г. N 29 аб зацвярджэннi iнструкцыi аб правядзеннi нацыянальнага форуму "музеi беларусi"
На падставе падпункта 10 пункта 5 Палажэння аб Мiнiстэрстве культуры Рэспублiкi Беларусь, зацверджанага пастановай Савета Мiнiстраў...

Аб зацвярджэннi Iнструкцыi аб вядзеннi школьнай дакументацыi iconКонкурс творчых праектаў па добраўпарадкаванню школьнай тэрыторыі
Працоўная акцыя “Веснавыя клопаты” (добраўпарадкаванне школьнай тэрыторыі, парка)

Аб зацвярджэннi Iнструкцыi аб вядзеннi школьнай дакументацыi iconIнструкцыя па справаводству ў апараце Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь
Аб зацвярджэннi iнструкцыi па справаводству ў апараце мiнiстэрства адукацыi рэспублiкi беларусь

Аб зацвярджэннi Iнструкцыi аб вядзеннi школьнай дакументацыi iconАб зацвярджэннi Iнструкцыi аб парадку правядзення атэстацыi педагагiчных работнiкаў сiстэмы адукацыi (акрамя педагагiчных работнiкаў з лiку прафесарска-выкладчыцкага складу ўстаноў вышэйшай адукацыi)
Спублiкi Беларусь, зацверджанага пастановай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 4 жнiўня 2011 г. №1049 «Об изменении, дополнении...

Аб зацвярджэннi Iнструкцыi аб вядзеннi школьнай дакументацыi iconАб зацвярджэннi Iнструкцыi аб парадку правядзення атэстацыi педагагiчных работнiкаў сiстэмы адукацыi (акрамя педагагiчных работнiкаў з лiку прафесарска-выкладчыцкага складу ўстаноў вышэйшай адукацыi)
Спублiкi Беларусь, зацверджанага пастановай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 4 жнiўня 2011 г. №1049 «Об изменении, дополнении...

Аб зацвярджэннi Iнструкцыi аб вядзеннi школьнай дакументацыi iconIнструкцыя аб парадку вывучэння беларускай I рускай моў замежнымi грамадзянамi I асобамi без грамадзянства, якiя часова знаходзяцца або часова пражываюць у рэспублiцы беларусь
Аб зацвярджэннi iнструкцыi аб парадку вывучэння беларускай I рускай моў замежнымi грамадзянамi I асобамi без грамадзянства, якiя...

Аб зацвярджэннi Iнструкцыi аб вядзеннi школьнай дакументацыi iconЗагад мiнiстэрства адукацыi I навукi рэспублiкi беларусь
Зацвердзiць Адзiныя патрабаваннi да састаўлення асноўнай вучэбна-метадычнай дакументацыi для сiстэмы павышэння квалiфiкацыi I перападрыхтоўкi...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка